Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Мой край - Быхаўшчына

17 ліпеня 1924 года – дзень заснавання Быхаўскага раёна. З гэтага часу ў розных абласцях народнай гаспадаркі адбываліся значныя змяненні: развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі; будаўніцтва жылля, школ, клубаў, бальніц. Непазнавальна змяніўся воблік самаго раённага цэнтра.

Быхаўскі раён стаў адным з буйных сельскагаспадарчых раёнаў Магілёўшчыны і Беларусі. Ён размешчаны ў паўднёвай частцы Магілёўскай вобласці. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі раёна складаюць 100,5 тыс.га, у т.л. 54,5 тыс.га пашні. Асноўны напрамак – вытворчасць мяса-малочнай прадукцыі, стабільны рост якой наглядаецца ў апошнія гады. У галіне раслінаводства вядучае месца займаюць зернавыя культуры. У раёне 21 гаспадарка, у т.л. 18 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, 1 калгас, унітарнае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Вараніно”, унітарнае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Макранскі”, 7 фермерскіх гаспадарак.

Ёсць шэраг устаноў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта інспекцыя па насенняводству, каранціну і абароне раслін, райплемстанцыя, ветлячэбніца, ААА “Быхаўрайаграпрамтэхснаб”, ПМК-85 ААА “Магілеўводбуд”.

На тэрыторыі раёна размешчана 6 прамысловых прадпрыемстваў, 92% прадукцыі якіх складаюць тавары народнага спажывання.

Будаўнічы комплекс раёна складаецца з 3-х арганізацый, якія будуюць і рамантуюць жыллё і аб’екты сацыяльна – культурнага прызначэння.

Для паслуг насельніцтва 170 магазінаў, 43 прадпрыемства грамадскага харчавання, цэнтральная раённая бальніца, 44 сельскіх медыцынскіх устаноў (бальніц, амбулаторый, ФАПаў). У сістэму адукацыі ўваходзяць 6 дзіцячых садоў, 19 школ-садкоў, 18 сярэдніх, 8 базавых школ, 1 пачатковая школа, Дом дзіцячай творчассці, цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр каардынацыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы дом сямейнага тыпу.

У сетцы культасветустаноў 32 гарадскіх і сельскіх Дамоў культуры і клубаў, 33 бібліятэкі, гісторыка-краязнаўчы музей, дзіцячая школа мастацтваў.

→ Аграэкатурызм

→ Арганізацыя аховы здароўя. Медыцынскія ўстановы

→ Асвета

→ Афіцыйныя дакументы і матэрыялы

→ Бібліятэкі. Бібіляграфічная работа

→ Будаўніцтва.Будаўнічая прамысловасць

→ Бытавое абслугоўванне

→ Бюджэт.Фінансы. Банкі

→ Ветэрынарыя

→ Гандаль

→ Грамадскае харчаванне

→ Дамы і палацы культуры. Клубы

→ Дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі ў школе і па-за школай

→ Друк

→ Дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловсць

→ Знешнеэканамічныя сувязі. Сумесныя прадпрыемствыі

→ Кінаабслугоўванне

→ Кніжны гандаль. Распаўсюджванне друку

→ Краязнаўчая работа

→ Культура быту. Сучасныя святы і абрады

→ Культурна-асветніцкая работа. Культурна-асветніцкія ўстановы

→ Лёгкая прамысловасць, яе галіны. Паліграфічная прамысловасць

→ Лясная гаспадарка, ляспрамгас

→ Металаапрацоўчая прамысловасць

→ Музейная справа. Музеі

→ Паліўна-энергетычная прамысловасць

→ Прамысловасць (агульныя пытанні)

→ Радыёвяшчанне

→ Рыбная гаспадарка. Рыбная лоўля

→ Рэлігійнае жыцце ў краі

→ Сельская гаспадарка

→ Сувязь

→ Транспарт

→ Фізічная культура і спорт. Фізічныя і спартыўныя арганізацыі

→ Формы ўласнасці. Раздзяржаўленне і прыватызацыя

→ Харчовая прамысловасць

Комментарии
×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.