Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Музейная справа. Музеі

Быхаўскі гісторыка – краязнаўчы музей.

4. 06. 1979 года Бюро ЦК КПБ прыняло рашэнне аб стварэнні гісторыка – краязнаўчага музея ў Быхаве. Пачалася актыўная падрыхтоўка да стварэння і адкрыцця экспазіцыі музея. Асноўную частку экспанатаў музея склалі матэрыялы, якія былі перададзены з музея рэдакцыі раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”. У рэдакцыі мясцовай газеты было мноства матэрыялаў, фотаздымкаў па гісторыі Быхаўскага раена, таму журналісты вырашылі стварыць музей раеннай газеты, які працаваў на грамадскіх пачатках. Арганізатарамі музея былі: рэдактар Барысаў Георгій Ерамеевіч, адказны сакратар Дрыгант Ілля Хонанавіч, загадчык аддзелам Гарошка Аляксандар Федаравіч. Музей у рэдакцыі быў адкрыты 22 красавіка 1970 года ( у дзень 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна).

Пасля прыняцця рашэння аб стварэнні раённага гісторыка – краязнаўчага музея ўсе матэрыялы з музея рэдакцыі былі перададзены ў новы музей. Пачалася актыўная падрыхтоўка па стварэнню і адкрыццю экспазіцыі музея. У выніку няспыннага пошуку, крапатлівай працы супрацоўнікамі музея было сабрана мноства рэчавых матэрыялаў, дакументаў. Першым дырэктарам музея быў Вараб’еў Іван Іосіфавіч, былы камандзір 820-га партызанскага атрада Быхаўскай ваенна – аператыўнай групы, навуковым супрацоўнікам – Усава Любоў Міхайлаўна.

У 1982 годзе дырэктарам Быхаўскага гісторыка – краязнаўчага музея быў назначаны Бажкоў Сяргей Максімавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Адкрыцце музея адбылося 29 чэрвеня 1984 года, у дні святкавання 40-й гадаўшчыны вызвалення Быхаўскага раёна ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў. Больш за 2 гады супрацоўнікі музея разам з мастаком – афарміцелем Савіным І.Г.стваралі экспазіцыю. Музей, у якім было 8 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай 288 кв.м, размяшчаўся ў былым Быхаўскім замку. Адкрывала экспазіцыю зала археалогіі, экспанаты якой у храналагічным парадку раскрывалі гісторыю развіцця краю. У музеі сабраны рэдкія экспанаты: зуб маманта, фрагменты біўняў маманта, камянныя прылады працы, гліняны посуд. Есць у музеі матэрыялы па гісторыі г. Быхава, Быхаўскага замка, пра вызваленчую вайну беларускага і ўкраінскага народаў у 1648 – 1654 гг., Паўночную вайну 1700 – 1721 гг., айчынную вайну 1812 г., Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю, грамадзянскую вайну, калектывізацыю. Шмат матэрыялаў музея прысвечана ўдзелу ўраджэнцаў Быхаўшчыны ў Вялікай Айчыннай вайне. У зале Перамогі было ўстаноўлена 14 бюстаў Герояў Савецкага Саюза, якія нарадзіліся ў Быхаўскім раёне, на стэндзе змешчаны іх фатаграфіі. Асобны стэнд прысвечаны Герою Савецкага Саюза, маршалу авіяцыі С.А.Красоўскаму, які нарадзіўся ў в. Глухі. Шмат матэрыялаў сабрана пра легендарную Лудчыцкую вышыню. Экспазіцыі заключных залаў расказвалі аб лепшых прадпрыемствах раена, калгасах, саўгасах, развіцці медыцыны, народнай асветы, культуры і спорту.

За час існавання музея яго наведвалі экскурсанты з раена і розных рэгіенаў рэспублікі і краіны, пабывалі госці з замежных краін.

У 1988 годзе ў штат музея была ўведзена адзінка галоўнага фондазахавальніка.

У 1991 годзе дырэктарам музея стала Буштак Любоў Міхайлаўна. Музей з’яўляецца цэнтрам патрыятычнага выхавання падлеткаў. У яго залах праходзяць сустрэчы з вядомымі людзьмі, ветэранамі вайны і працы.

Са снежня 2000 года Быхаўскі гісторыка – краязнаўчы музей быў закрыты для наведвальнікаў, таму што будынак замка быў прызнаны аварыйным.

Рашэннем Быхаўскага раеннага выканаўчага камітэта ў 2002 годзе для раеннага музея быў перададзены вытворчы будынак Быхаўскага камбіната прамысловых тавараў па вул. Аскаленка, 21. Каб прыстасаваць гэты будынак пад музей праводзіцца работа па яго рэканструкцыі.

На 1.01.2005 г. фонды музея склалі 6865 адзінак: гэта рэдкія гістарычныя экспанаты, матэрыялы па гісторыі Быхаўшчыны, пра славутых землякоў, пра работу сучасных прадпрыемстваў, калгасаў.

Супрацоўнікі музея праводзяць лекцыі, выставы, экскурсіі, аказваюць метадычную і кансультацыйную дапамогу школьным музеям.

Быхаўскім гісторыка – краязнаўчым музеем выдадзены буклеты: “Быхаўшчына партызанская”, “Іх іменамі названы...”, “Вышыня Герояў”, “Героі Савецкага Саюза, ураджэнцы Быхаўскага раена”, “Яны змагаліся на Быхаўшчыне”, “Героі Быхаўскага раена, якія атрымалі гэта званне за вызваленне Быхаўшчыны” і г.д.

Дырэктар музея: Жыжыян Сяргей Піліпавіч; Галоўны фондохранитель: Міхайлава Ірына Іванаўна

Музей мае багатую нумізматычную калекцыю, ёсць творы жывапісу, скульптуры, графікі. У фондах захоўваецца шмат экспанатаў, якія маюць мемарыяльнае значэнне для гісторыі раёна і належалі знакамітым быхаўчанам. Традыцыйна да ўсіх раённым мерапрыемствам супрацоўнікі музея праводзяць выставы, выступаюць перад насельніцтвам. Асаблівая ўвага быхаўчан прыцягнула этнаграфічная выстава з элементамі рэканструкцыі народнага побыту, праходзяць 3 ліпеня 2010 года на Кастрычніцкай плошчы і прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

2-3 снежня 2010 года ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі праходзіла навукова-практычная канферэнцыя "Рамествы Магілеўшчыны. Традыцыі і сучаснасць " і выстава " Кірмаш раместваў ", на якіх супрацоўнікі музея прадставілі даклад" лозапляцення на Быхаўшчыне " і выставачны праект па гісторыі лозапляцення, за што былі ўзнагароджаны дыпломам першай степени.С верасня 2010 пры музеі працуе пошукавая група «Быхаўская мяжа»-структурнае падраздзяленне грамадскага аб'яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб « ВІККРУ ».

Раённы музей - своеасаблівая старонка гераічнай біяграфіі жыхароў Быхаўскага раёна - асноўная ўвага ў сваёй працы накіроўвае на прапаганду гістарычнага мінулага Быхаўшчыне, на выхаванне патрыятызму і лепшых грамадзянскіх пачуццяў у падрастаючага пакалення.

Музей у 2011 годзе сумесна з пашуковай групай “Быховский рубеж» выпусцілі 3 буклеты, у якіх распавядаецца аб Айчыннай вайне 1812 года; аб баявых падзеях на Быхаўшчыне 1941 года, 1944 года.

У 2012 годзе музею адміністрацыя УА “Гимназия № 75 г. Минска” з архітыктурна-мастацкім накірункам навучання падаравала макеты рэканструкцыі замка-цытадэлі “Стары Быхаў” і культавага збудавання Сінагога.

2013 год

Па ініцыятыве дырэктара раённага гісторыка-краязнаўчага музея Сяргея Жыжыяна адбылася другая раённая канферэнцыя "Быхаўскія краязнаўчыя чытанні". У пачатку канферэнцыі пра гісторыю развіцця моладзевых арганізацый Быхаўшчыны расказаў першы секртетарь РК ГА "БРСМ" Уладзімір Зажыгін.

Аб ролі раённай газеты "Маяк Прыдняпроўя" у духоўна-маральным выхаванні насельніцтва, яе гісторыі праінфармаваў галоўны рэдактар гэтага выдання Мікалай Леўчанка.

Настаўнік гісторыі УА "Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 5" Анжаліка Церашонак распавяла аб арганізацыі даследчай дзейнасці краязнаўчага гуртка "Спадчына".

Відэаматэрыялы і фатаграфіі аб увекавечанні памяці камандзіра 444 стралковага палка Я. Д. Гасана, які загінуў пры вызваленні раёна, прадставіла настаўнік гісторыі ДУА "Гадылёўскі ВПК д / с - СШ" Ларыса Папкова.

Па старонках мінулага раёна "правяла" удзельнікаў канферэнцыі галоўны фондазахоўшчык музея Ірына Міхайлава.

Пра тое, якімі паўставаў перад вачыма падарожнікаў Быхаў ў канцы 19 - пачатку 20 стагоддзяў, распавёў малодшы навуковы супрацоўнік музея Валерый Шунькін.

Пра партызанскі рух на Быхаўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, распавёў настаўнік гісторыі ДУА "СШ № 1 г. Быхава" Віталь Уткін.

Мараку-падводніку з ст. Тошчца Уладзіміру Драгуну, які загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны, прысвяціла сваю працу краязнаўца Наталля Шумілка.

Гісторыю даваеннага Быхаўскага аэрадрома, выкарыстоўваючы карты і фотаздымкі таго часу, асвятліў прадстаўнік пошукавай группы Анатоль Даронін.

У завяршэнні Сяргей Жижиян распавёў пра героя цаліны Мікалая Левачкова. Таксама былі прадстаўлены экспанаты, якія папоўнілі асноўны фонд музея ў 2012 годзе: калекцыя прадметаў археалогіі 9 - 12 стагоддзяў, макеты Быхаўскага замка і сінагогі, а таксама дакументы, узнагароды і асабістыя рэчы ветэранаў ВАВ, знакамітых ураджэнцаў Быхаўшчыны

Першая канферэнцыя адбылася ў мінулым годзе.

Музеі, арганізаваныя пры сярэдніх школах Быхаўскага раёна.

Лудчыцкая СШ – музей баявой славы, 1988 год.

Баркалабаўская СШ – гісторыка – краязнаўчы музей, 1974 год.

Гадылёўская СШ – музей баявой славы, 1967 год.

Грудзінаўская СШ – гісторыка – краязнаўчы музей, 1967 год.

Глухская СШ – народны музей баявой славы, 1969 год. (музей С.А.Красоўскага)

Ніканавіцкая СШ – гісторыка – краязнаўчы музей Ф.Смалячкова, 1991 год.

Абідавіцкая СШ – гісторыка – краязнаўчы музей, 1988 год.

Смаліцкая СШ – гісторыка – краязнаўчы музей, 1989 год.

Станцыённатошчыцкая СШ – музей баявой славы, 1985 год.

Гарадзецкая СШ – этнаграфічны музей, 1994 год.

Макранская СШ – гісторыка – краязнаўчы музей, 1977 год.

СШ №2 г. Быхава – музей хлеба, 01.09.2005 г.

СШ №4 г. Быхава – музей этнаграфіі, 02.11.2006 г

Абласны ліцэй №5 г. Быхава – музей 57-ай Смаленскай марской ракетаноснай авіяцыйнай дывізыі, 06.05.2005 г.

Літаратура:

1. Андреев, С. Возвращаясь к истокам / С. Андреев // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 23 студзеня.- С. 3.

2. Буштак, Л. Здесь живет сама история / Л.Буштак // Маяк Прыдняп.- 2003.- 17 мая.

3. Буштак, Л. Новое издание /Л.Буштак //Маяк Прыдняп. – 1999.- 17 лют.

4. Буштак, Л. Так утвараўся раён / Л.Буштак //Маяк Прыдняп. – 2004.- 12 чэрв.

5. Гришанова, Л. Ничто на земле не проходит бесследно / Л.Гришанова //Мог. вед.- 2004.- 12 авг.

6. Гришанова, Л. По маршруту освбождения Быховщины / Л.Гришанова //Мог. вед. – 2004.- 24 июля.

7. Михайлова, И. Встреча активистов / И. Михайлова //Маяк Прыдняп.-2004.- 18 снеж.

8. Михайлова, И. Фонды пополняются / И.Михайлова // Маяк Прыдняп. – 2004.- 27 лист.

ru be en