Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Аграэкатурызм

Сфера сельскага турызму, якая падтрымліваецца дзяржавай, мясцовай уладай актыўна развіваецца  на Быхаўшчыне.

Жадаючых адпачыць гасцінна сустрэнуць утульныя  сельскія гасцініцы-сядзібы: “Гасцінны двор” у в. Залахвенне, “Пясчаны бераг” у в. Грудзічына, “Рыбацкі двор” у в. Чачэвічы, “Пратачанка” у в. Праточнае. 

Сядзіба “Гасцінны двор”  размешчана ў маляўнічай мясцовасці на беразе р. Днепр у 500 метрах ад лесу, што дазволіць аграэкатурыстам азнаёміцца ​​з прыродным патэнцыялам раёна. Маецца магчымасць воднага адпачынку (прадастаўленне лодак), арганізацыі турысцкіх паходаў, фотапалявання на прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету, якія знаходзяцца ў натуральных умовах, азнаямлення з гістарычнай спадчынай раёна (Баркалабаўскі манастыр).

Наведвальнікі сядзібы могуць паспытаць беларускую кухню, наведаць карчму, лазню. Для аматараў актыўнага адпачынку арганізуюцца паляванне і рыбалка, більярд, спартыўныя гульні.
Адначасова сядзіба «Гасціны двор» максімальна можа прыняць да 20 адпачывальнікаў. Арыентыровачны кошт - 50 тыс. руб. за 1 койка месца.

У 2009 г. на базе сядзібы быў праведзены абласны фестываль сельскага турызму “Залахвенскі фэст”. Гэта сядзіба стала лепшай у намінацыі “Здаровы лад жыцця”.

Сядзіба “Гасцінны двор” прадстаўлена ў буклеце “Аграэкатурызм” Магілёўскай вобласці.

У 2008 г. сядзіба “Пясчаны бераг” ў намінацыі  “Здаровы лад жыцця”прызнана лепшай у рэспубліцы. 

У 2008 г. на канферэнцыі ААТ “Белаграпрабанк” пад назвай “Аб тэндэнцыях развіцця аграэкатурызму ў Рэспубліке Беларусь” адбылося ўшанаванне пераможцаў, дзе гаспадару сядзібы “Пясчаны бераг” уручылі хрустальную статуэтку пеўніка і дыплом лаўрэата.

Сядзіба “Вялікая пуня” в. Чачэвічы  - размешчана на беразе Чыгірынскага вадасховішча ў 55 км од Магілёва побач з аўтамабільнай трасай Магілёў – Бабруйск. У будынку для пасялення гасцей прапаноўваюцца 3 пакоі (8 чалавек). На двары абсталявана зона адпачынку са стрэшкай і мангалам. Ёсць магчымасць захапляльных лясных і вадзяных прагулак, рыбалкі і фотапаляванне.

Сядзіба “У Ягорыча” в. Чачэвічы – размешчана ў 30 метрах ад Чыгірынскага вадасховішча. З аднаго боку яна акружана вадзяным ландшафтам, з другога – лесам, багатым на грыбы, ягады, дзічыну.

Магчыма арганізацыя карпаратыўнага, сямейнага і дзіцячага адпачынку, вадзяных і лясных экскурсій, рыбалка. Маецца альтанка, лазня. Дом памяшчае да 12 чалавек.

Сядзіба “Каля возера” в. Грудзічына – размешчана ў 10 метрах ад Чыгірынскага вадасховішча. Двухпавярховы дом памяшчае да 20 турыстаў. Маецца лазня, камінная зала, вялікая паркоўка для аўтамабіляў.

Магчыма арганізацыя карпаратыўнага, сямейнага і дзіцячага адпачынку, правядзенне урачыстасцей, свят, вадзяных і лясных экскурсій, рыбалка.

Сядзіба “Вепранка” в. Грудзічына – размешчана на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Акружана лесам, багатым на грыбы, ягады, дзічыну і мноствам крыніц, вадзяным ландшафтам і маляўнічым вусцем ракі Вепранкі. Дом памяшчае да 12 чалавек. Ёсць вялікая лазня з басейнам, прычал, паркоўка для аўтамабіляў. Магчыма арганізацыя карпаратыўнага, сямейнага і дзіцячага адпачынку.

Сядзіба “Паляўнічы прытулак” в. Праточнае – размешчана ў 30 метрах од Чыгірынскага вадасховішча. Дом для пражывання 12 чалавек. Для адпачынку турыстаў маецца лазня, більярд, альтанка на маляўнічым беразе. У двары сядзібы растуць 100-гадовыя сосны. Арганізацыя сямейнага адпачынку і адпачынку з дзецьмі. Ёсць магчымасць цікавых лясных і вадзяных прагулак, рыбалкі і фотапалявання.

Сядзіба “Друць” в. Чачэвічы – размешчана на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Дом памяшчае да 12 чалавек. У двары зроблена зона адпачынку са стрэшкай і мангал. Лес багаты на грыбныя і ягадныя мясціны, дзічынай. Ёсць магчымасць займальных лясных і вадзяных прагулак, рыбалкі і фотапаляванне. Арганізацыя карпаратыўнага, сямейнага і дзіцячага адпачынку.

Сядзіба “На паляне” в. Грудзічына – знаходзіцца ў 100 метрах ад Чыгірынскага вадасховішча на паляне, акружанай лесам, у 2 км. ад  в. Чачэвічы. Маюцца альтанкі, прыстасаваны пляж, лазня. Дом памяшчае да 12 чалавек. Сядзіба спецыялізуецца на сямейным адпачынку і адпачынку з дзецьмі.

Сядзіба “Спачынак сябрыны” в. Праточнае  - акружаны лесам аднапавярховы дом, размешчаны на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Для пасялення 8 турыстаў маюцца 2 пакоі, ёсць лазня.

Непадалёку знаходзіцца каскад крыніц з капліцай (месца, паважанае праваслаўнымі веруючымі) і помнік прыроды: 400-гадовы дуб-гігант (вышыня 28 м., ахоп 5,2 м.). сядзіба спецыялізуецца на сямейным адпачынку і адпачынку з дзецьмі.

Сядзіба “Вясковы адпачынак” в. Чачэвічы размешчана на беразе Чыгірынскага вадасховішча. У двары абсталявана зона адпачынку са стрэшкамі і мангалам. Лес багаты на грыбы і ягады, дзікавіну. Ёсць магчымасць захапляльных лясных і вадзяных прагулак, рыбалкі і фотапаляванне. Дом памяшчае да 12 чалавек. Сядзіба спецыялізуецца на сямейным адпачынку і адпачынку з дзецьмі.

Сязіба “Патачанка” в. Праточнае размешчана у адным з найпрыгажэйшых мясцін -  у сасновым лясу на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Непадалёку ад сядзібы знаходзіцца каскад крыніц з капліцай (месца, паважанае праваслаўнымі веруючымі). Непадалёку ад сядзібы растуць унікальныя дрэвы: дуб с дыяметрам ствала больш за 2 метры і 4 сасны с дыяметрам ствала больш метра. Сядзіба спецыялізуецца на сямейным адпачынку і адпачынку з дзецьмі.

Сядзіба “Пясчаны бераг” в. Грудзічына – гэта добраўпарадкаваны, рублены ўручную з векавых сосен дом на 25 чалавек размешчаны на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Акружаны з аднаго боку вадзяным ландшафтам з вялікімі і маленькімі выпсамі і маляўнічым вусцем ракі Вепранка – з другога боку. База адпачынку арганізуе правядзенне святаў, семінараў, канферэнцый; зімовую і летнюю рыбную лоўлю, вадзяныя экскурсіі, паходы пад ветразем, купанне і адпачынак на добраўпарадкаваным пляжы, прагулкі на конях па лясных берагах.

Сядзіба “Дар´іна сядзіба” в. Кароўчына размешчана ў маляўнічым месцы ў 50 метрах ад Чыгірынскага вадасховішча і акружана з аднаго боку вадзяным ландшафтам, з другога боку – лесам, багатым на грыбы, ягады і дзічыну. Магчыма арганізацыя карпаратыўнага, сямейнага і дзіцячага адпачынку, вадзяных і лясных экскурсій.

Сядзіба”Затока” в. Новы Быхаў размешчана ў 100 метрах ад лесу на беразе старага русла, якое злучана з ракой Дняпро. Працягласць затокі прыкладна 3,5 – 4,0 км. Стаячая вада, якая добра праграваецца летам – дзе можна смела і бяспечна купацца дзецям і дарослым.

Сядзіба размешчана прыкладна пасярэдзіне затокі і да берагавой лініі вады 30 – 60 метраў. Ёсць магчымасць вадзянога адпачынку (прадастаўленне лодак, катамаранаў), арганізацыя турыстычных паходаў, фотапаляванне на прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету, знаёмства з гістарычнай спадчынай раёна.

Старае русла з´яўляецца зімавальнай ямай, у якой шмат відаў рыбы. Для аматараў зімовай рыбалкі – гэта найлепшае месца для адпачынку.

У асобным доміку маецца: спальныя памяшканні, тэлевізар, санвузел з усімі зручнасцямі, кухня.

А хто змерз – вялікая ўтульная руская баня па-беламу, зроблена са ўсемі зручнасцямі, непасрэдна побач з домам.

На дворы абсталявана альтанка для прыгатавання шашлыку і іншых блюд на свежым паветры. Для аўтааматараў ёсць агароджаная стаянка.

Добрая асфальтаваная дарога на Рагачоў, надзел 30 м. падсыпаны і ўмацаваны.

Сядзіба “У Надзеі на палявой” знаходзіцца на ўскраіне г. Быхава ў 6 км. ад аўтамабільнай дарогі Санкт-Пецярбург – Адэса, у 3 км. ад ракі Дняпро і ляснога масіва.

Двухпавярховы катэдж з 5 камфартабельнымі пакоямі з усімі выгодамі змяшчае да 12 чалавек. Маецца лазня з пакоем адпачынку і камінам, альтанка з мангалам, дзіцячая пляцоўка, стаянка для 6 аўтамашын, тэнісны стол.

Сядзіба “Галеон” размешчана ў маляўнічым месцы ў 30 метрах ад Чыгірынскага вадасховішча і акружана водным ландшафтам і лесам, шчодрым на грыбы, ягады, дзічыну.

Магчыма арганізацыя карпаратыўнага, сямейнага і дзіцячага адпачынку, водных і лясных экскурсій, рыбалка.

Дом змяшчае да 12 чалавек, ёсць альтанка на 40 месцаў, лазня, мангал, стаянка.

Сядзіба “Ёлки палки” размешчана ў маляўнічай мясцовасці, у 150 метрах ад леса, дубовага гаю і луга, што дазваляе турыстам азнаёміцца з прыродай раёна.

Маецца магчымасць арганізацыі турыстычных паходаў, фотапалявання на прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету, арганізацыя спартыўнай праграмы адпачынку, для аматараў ціхага палявання ёсць магчымасць арганізаваць лясныя прагулкі, па грыбным і ягадным месцам.

Сядзіба “Благодаць” размешчана ў маляўнічым месцы ў некалькі метрах ад Чыгірвнскага вадасховішча, у 55 км. ад абласного цэнтра, побач з аўтамабільнай дарогай Магілёў – Бабруйск.

У доме для размяшчэння гасцей маецца 3 комнаты. У двары знаходзіцца зона адпачынку з мангалам, лазня, стаянка для аўтамашын. Ёсць магчымасць лясных і водных прагулак, рыбалкі і фотапалявання.

Літаратура:

1. Белая, С. Перспективная усадьба / С. Белая // Маяк Прыдняпроўя – 2008. – 13 жніўня. – С. 4

2. Гришанова, Л. Хрустальный петушок улетел на Быховщину / Л. Гришанова // Могилёвские ведомости – 2009. – 5 марта. – С. 3

3. Кондратенко, М. В единстве с природой/ М. Кондратенко// Маяк прыдняпроўя.- 2009.- 31 снежня.- С. 5.

4. Даёшь туристическую деревню!// Белорусская нива.- 2009.- 24 октября.- С. 1, 4.

5. Якубовский, В. «Зелёных» встретит «Залохвенский фэст»!/ В. Якубовский// Могилёвские ведомости.- 2009.- 3 октября.- С. 2.

6. Старовойтова, Э. «У Лукоморья дуб зелёный…»/ Э Старовойтова// Зямля і людзі.- 2009.- 14 кастрычніка.- С. 5.

7. Агроэкоусадьбы Быховщины // Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 3 верасня.- С. 8

ru be en