Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Дамы і палацы культуры. Клубы

Пасля вайны ў горадзе Быхаве ўцалеў будынак клуба ацатонавага завода, у якім быў размешчаны раённы Дом соцкультуры і кінатэатр.

У Доме соцкультуры штодзенна праводзіліся культурна – масавыя мерапрыемствы: кіно, канцэрты, спектаклі, танцы.

За 1945 – 1946 гады пастаўлена 35 канцэртаў: з іх 15 бясплатных, 20 платных. Арганізаваны і сістэматычна працуюць гурткі мастацкай самадзейнасці ( харавы, драматычны, танцавальны, струнны аркестр з 10 чалавек). Гурткі мастацкай самадзейнасці не забяспечаны ў дастатковай колькасці культінвентаром і матэрыялам. (Звесткі Магілёўскага Дзяржаўнага архіва.)

1971 г. пабудаваны раённы Дом культуры.

З 1976 г. па 1981 г. сетка клубаў вырасла з 43 да 47 ( СДК – 8, СК – 39).

У лістападзе 1978 г. бюро Быхаўскага райкома КПБ і выканком раённага Савета народных дэпутатаў прынялі пастанову “Аб стварэнні ў раёне цэнталізаваных клубных сістэм і сельскіх культурных комплексаў”.

Адкрыцце сацыяльна – культурных комплексаў, культурных цэнтраў і цэнтралізаваных клубных сістэм:

Грудзінаўская цэнтралізаваная клубная сістэма – 1978 г.,
Абідавіцкі культурны цэнтр – 1978 г.,
Баркалабаўскі сацыяльна-культурны комплекс – 1979 г.,
Следзюкоўскі культурны цэнтр – 1979 г.,
Лудчыцкая цэнтралізаваная клубная сістэма – 1979 г.,
Тайманаўская цэнтралізаваная клубная сістэма – 1979 г.,
Ніканавіцкі сацыяльна – культурны комплекс – 1980 г.,
Чорнаборскі сацыяльна – культурны комплекс – 1980 г.,
Гарадзецкі сацыяльна – культурны комплекс – 1980 г.,
Чырвонабеларускі сацыяльна – культурны комплекс – 1980 г.,
Глухскі сацыяльна – культурны комплекс – 1981 г.,
Холстаўскі сацыяльна – культурны комплекс – 1981 г.,
Станцыённатошчыцкі сацыяльна – культурны комплекс – 1981 г.,
Смаліцкі сацыяльна – культурны комплекс – 1982 г.,
Дунайкоўскі сацыяльна – культурны комплекс – 1982 г.

1979 год.

Пашырына вытворчая плошча Чорнаборскага СДК.

1980 год.

За 10-ю пяцігодку (1975 – 1980 гг.) у раёне адкрыта 7 сельскіх клубаў: Сушчоўскі, Балонаўскі, Хаміцкі, Усходні, Ісканскі, Балонавасялецкі, Чырвонабеларускі. Пабудаваны гасспосабам клубы ў в. Балонавасялец і Станцыя Тошчыца. За кошт капітальных укладанняў пабудаваны Дом культуры ў в. Гарадзец.

У культустановах раёна 28 аматарскіх аб’яднанняў: 18 – у сельскай мясцовасці, 10 – у раённым Доме культуры.

1981 год.

Насельніцтва раёна абслугоўвалі 8 сельскіх Дамоў культуры ( СДК), 39 сельскіх клубаў (СК), раённы Дом культуры (РДК).

На базе брыгаднага клуба пасля капрэмонта адкрыты сельскі клуб у в. Бынава Грудзінаўскага сельскага Савета на 80 месцаў.

1983 год.

Адкрыты новы клуб у в. Сядзіч.

1984 год.

У чэрвені 1984 г. работнікам Быхаўскага РДК за актыўную культурна – шэфскую работу ўручаны пераходны кубак Міністэрства ўнутраных спраў БССР. Дырэктару РДК Зарэцкаму А.Н. прысвоена ганаровае званне “Выдатнік савецкай міліцыі” і ўручаны хрустальны кубак .

1985 год.

У раёне 51 клубная установа сістэмы Міністэрства культуры: РДК – 1, СДК – 8, СК – 41, самастойны аўтаклуб – 1 (заг. аўтаклубам Галынская І.Я.)

Пры РДК створаны калектыў “Савецкая песня” (кіраўнік Івашкова І.І.). На абласным конкурсе палітычнай песні калектыў быў удастоены Дыплома 1 ступені.

1986 год.

Калегія Упраўлення культуры Магілеўскага аблвыканкома і прэзідыума абкома прафсаюзаў работнікаў культуры ад 29.01.1986 г. №2 пастанавіла прызнаць пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва за лепшую пастаноўку работы культасветустаноў у 1985 годзе Быхаўскі раён і прысудзіць 3 месца.

У раёне 51 клубная ўстанова: СДК – 12, СК – 38, РДК -1, аутаклуб – 1.

Рашэннем аблвыканкома ад 24 верасня 1986 года №11 – 11 сельскія клубы весак Палянінавічы, Глухі, Смаліцы, Чырвоны Бераг рэарганізаваць у сельскія Дамы культуры.

Ансамблем “Савецкая песня” дана больш за 50 канцэртаў.

1987 год.

У раёне 50 клубных устаноў: 16 сельскіх Дамоў культуры, 34 сельскіх клуба, 1 раённы Дом культуры. У іх працуе 292 гуртка мастацкай самадзейнасці з лікам удзельнікаў 3896 чалавек. 82 з іх – аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах з лікам удзельнікаў – 1345 чалавек, 9 музычна - мастацкіх салонаў. Ва ўстановах культуры раёна 8 платных гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў.

Абслугоўванне насельніцтва горада і раёна, аказанне паслуг у правядзенні сямейна – бытавых свят і рытуалаў узяў на сябе кааператыў “Ліра”, створаны ў кастрычніку 1987 года пры раённым Доме культуры.

1988 год.

Уведзены ў эксплуатацыю новы Дом культуры ў в. Грудзінаўка.

Ансамбль “Савецкая песня” РДК стаў дыпламантам 2-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці.

Калектыў аматарскага аб’яднання “Искатель” пры Абідавіцкім СДК стаў дыпламантам абласнога агляда – конкурса клубаў па інтарэсах у г.Магілеве. (клуб створаны ў 1966 г., накіроўваў моладзь на пашуковую работу. У выніку дзейнасці клуба было перазахаронена 13 воінаў, сталі вядомымі іх імёны).

Падцвердзілі званне “Клуб выдатный работы” Следзюкоўскі СДК, Абідавіцкі СДК, Палянінавіцкі СДК, Грудзінаўскі СДК, Балонавасялецкі СК, Ямніцкі СК.

1989 год.

Падцвердзілі званне “Клуб выдатный работы” Следзюкоўскі СДК, Абідавіцкі СДК, Палянінавіцкі СДК, Грудзінаўскі СДК, Балонавасялецкі СК, Ямніцкі СК.

У канцы года здадзены ў эксплуатацыю новае памяшканне Следзюкоўскага СДК.

1990 год.

Вакальны гурт ветэранаў вайны і працы “Гаспадыня” створаны ў 1990г.

Першы кіраўнік і арганізатар - Зінурава Валянціна Аляксееўна (1990 – 1998 гг.). З 1998 г. па 2005г. кіраўнік – Матэушава Людзміла Сцяпанаўна. У складзе гурта 15 чалавек. Прымаў удзел у абласных святах “Прыпеўкі” (г. Слаўгарад), “Сямейная творчасць”.

У 1999 годзе зняўся ў тэлевізійнай праграме “Вячоркі”.

У 2000 годзе стаў дыпламантам абласнога фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”, прысвечанага 55-годдзю Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У 2002 годзе калектыў “Гаспадыні” атрымаў заахвочвальны Дыплом другога абласнога фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”.

1991 год.

У раёне функцыяніруе 51 клубная ўстанова: 34 СК, 16 СДК, 1 РДК.

Дзейнічае 276 гурткоў мастацкай самадзейнасці: у СДК – 122, у СК – 136. Сталі традыцыйнымі “Беларускія кірмашы”, урачыстыя провады ў рады ўзброеных сіл. Праведзены святы весак Абідавічы, Палянінавічы, Грудзінаўка.

1992 год.

У раёне 55 клубных устаноў, дзяржаўных 48, прафсаюзных – 5, калгасных, ведамственных – 2.

1993 год.

На 1.01.1993 года ў клубнай сістэме 16 СДК, 28 СК, 1 РДК, 1 ДК м-на Колас.

У студзені 1993 года перададзены ў распараджэнне аддзела культуры Вараніноўскі ДК і ДК ПМК-85 ( два прафсаюзных клуба пераведзены ў дзяржаўную сетку.)

Прынята рашэнне раённага Савета народных дэпутатаў ад 26 лютага 1993 года “Аб стварэнні цэнтралізаванай клубнай сістэмы”.

З 1 красавіка 1993 года была праведзена інвентарызацыя і перадача маёмасці клубных устаноў раёна з баланса сельскіх Саветаў на баланс аддзела культуры. Раённы метадычны цэнтр аддзела культуры аб’яднаны з раённым Дома культуры пад агульнай назвай “Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (РЦК і НТ).

На пасадзе дырэктара РЦК і НТ быў зацверджаны Зарэцкі Аляксандр Навумавіч.

Былі арганізаваны:

Аддзел арганізацыі вольнага часу і методыкі культасветработы – загадчык аддзела Брухавецкая Вера Цярэнцьеўна,
Аддзел народнай творчасці і фальклора – загадчык Крыванос Ірына Яўгенаўна,
Аддзел гаспадарчага забеспячэння – намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы - Верхаўцова Рэгіна Кузьмінішна.

У клубных установах у 1993 годзе працавала 324 клубных фарміраванняў, ў т.л. клубаў па інтарэсах і аматарскіх аб’яднанняў – 95, гурткоў мастацкай самадзейнасці – 229.

За час правядзення ў раёне творчых справаздач былі створаны новыя калектывы мастацкай самадзейнасці: у РЦК і НТ - вакальная група ветэранаў працы, маладзежная вакальная група і дзіцячы танцавальны калектыў; у Чырвонабеларускім СДК - танцавальны калектыў; у Cмаліцкім СДК - дзіцячая фальклорная група,; у Тайманаўскім СДК - фальклорны жаночы калектыў.

1996 год.

Усяго ў раёне налічваецца 20 СДК, 27 СК, 3 ДК у г.Быхаве. Усяго ў раёне налічваецца 97 устаноў культуры.

Метадычная служба Быхаўскага РЦК і НТ прыняла ўдзел у абласным аглядзе – конкурсе метадычных служб “Праз вучобу – да майстэрства”.

Па выніках работы за 1996 год сярод сельскіх клубных устаноў раёна прысуджана:

1-е месца- Абідавіцкаму СДК, 2-е месца – Вараніноўскаму СДК, 3-е месца – Чорнаборскаму СДК.
1-е месца - Смаліцкаму СК, 2 –е месца – Дуброўскаму СК.

1997 год.

У раёне 50 клубных устаноў: 3 гарадскіх Дамы культуры, 20 сельскіх Дамоў культуры, 27 сельскіх клубаў.

Дырэктарам РЦК і НТ назначаны Дарашкоў Ю.В. (24.08.1997 г. – 6.05.1998 г.)

Пераможцамі творчых справаздач сярод сельскіх устаноў культуры сталі: 1-е месца – Абідавіцкі СДК, 2 – е месца – Вараніноўскі СДК, 3-е месца - Чырвонаслабодскі і Новабыхаўскі СДК.

Па выніках работы за 1997 год Дыпломамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны калектывы: Абідавіцкага СДК (дырэктар Александровіч З.А.), Дуброўскага СК ( загадчык Крыванос Л.С.)

Кошт білетаў на танцавальныя вечары ў СДК – 3 тыс. руб., у гарадскіх ДК – 7 тыс. руб.

1998 год.

У раёне працуе 49 клубных устаноў, 319 клубных фарміраванняў, з іх 214 гурткоў мастацкай самадзейнасці розных жанраў.

У верасні 1998 г. пачаў работу клуб “Маладой сям’і” пры РЦК.

Сярод калектываў мастацкай самадзейнасці раёна ў рамках рэспубліканскага фестываля “Беларусь – мая песня” занялі:

1 –е месца ДК м-на Быхаў -1,
2-е месца – Абідавіцкі СДК, Навабыхаўскі СДК, раённы аддзел народнай адукацыі,
3 – е месца - Сялецкі СК, Ямніцкі СК, Хлебазавод.

Дырэктарам РЦК і НТ са жніўня па снежань 1998 г. назначаны Бядэнка Мікілай Мікалаевіч.

У в. Кузькавічы жылы дом пераабсталяваны пад клуб.


Быхаўскі раённы цэнтр культуры.
Тут жа размешчана і цэнтральная бібліятэка г.Быхава.

2004 год.

Цэнтралізаваная клубная сістэма налічвае 47 клубных устаноў:

РЦК, ДК Быхаў- 1,

Сельскія Дамы культуры: Новабыхаўскі, Тайманаўскі, Вараніноўскі, Смаліцкі, Гарадзецкі, Чорнаборскі, Макранскі, Глухскі, Чырвонабеларускі, Абідавіцкі, Грудзінаўскі, Чырвонаслабодскі, Гадылеўскі, Ніканавіцкі, Баркалабаўскі, Палянінавіцкі;

Сельскія клубы: Чырвонаберажскі, Лудчыцкі, Ухлясцкі, Усходні, Віляхаўскі, Дуброўскі, Ісканскі, Ямніцкі, Сядзіцкі, Чачэвіцкі, Дунайкоўскі, Няражскі, Сялецкі, Холстаўскі (на стаўку), Станцыеннатошчыцкі, Касіцкі, Куькавіцкі, Балонаўскі, Балонавасялецкі, Хаміцкі, Перакладавіцкі, Палкаўскі, Лазараўскі, Залатвянскі, Кучынскі, Цвердаўскі, Трылесінскі ( на 0,5 стаўкі),

Клуб сацыяльна – культурных паслуг: Лубяніцкі, Вяземскі.

ДК м-на Колас перапрафіліраваны ў многапрофільны маладзёжны цэнтр “Колас”, перададзены на баланс раённага выканаўчага камітэта.

Працуе 259 клубных фарміраванняў: з іх на сяле 81 клуб па інтарэсах, 90 аматарскіх аб’яднанняў.

Колькасць удзельнікаў у клубных фарміраваннях па раёну - 2119 чалавек. Выканана платных паслуг 52676 руб. пры плане -56794 руб.

Набыта за сродкі бюджэта:

для РЦК - узмацняльная апаратура, “Караоке”, тэлевізар, відэапраектар, камп’ютары на суму 21531339 руб.;

на сродкі спецшчота: аудыасістэмы, кукла “Кеша”, 2 электрамабілі.

Прыярытэтнымі напрамкамі ў рабоце клубных устаноў з’явілася праца па праграмам “Спадчына”, “Дзеці Беларусі”, “Моладзь”, “Ветэран”, “Дасуг”, “Сям’я”, фарміраванне здаровага ладу жыцця, прафілактыка правапарушэнняў, работа з пажылымі людзьмі і ветэранамі.

За год адбылося 9031 культурна – дасугавых мерапрыемстваў, 8560 – на сяле.

Адкрыты ў РЦК дыска – зал “Піраміда”, які атрымаў вялікую папулярнасць у моладзі.

У раёне праводзяцца выяздныя семінары – практыкумы, вучоба маладых спецыялістаў, кансультацыі, аказваецца практычная дапамога работнікам сяла.

Работнікі РЦК прынялі ўдзел у вечары гумару “Рэха Аўцюкоў”.

2007 год

У раёне працуе 35 клубных устаноў і 1 аўтаклуб : Раённы цэнтр культуры, Дом культуры м/р-на Быхаў-1, 16 сельскіх Дамоў культуры і 17 сельскіх клубаў.

Работнікі ЦКС прымалі ўдзел у Рэспубліканскім свяце славянскага пісьменства (Дыплом і каштоўны падарунак), Міжнародным фестывалі народнага мастацтва “Вянок сяброўства” (Дыплом за ўдзел), у ІХ абласным фестывалі сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў” (Дыпломы ІІ ІІІ ст.) і г.д.

Лялечны театр “Батлейка” набыў папулярнасць у дзяцей раёна. З пастаноўкамі ён выступае удзіцячых садках і школах раёна.

2008 год

У Быхаўскім раёне задачу развіцця творчых здольнасцяў насельніцтва і праваблівання яго да культурных каштоўнасцяў вырашаюць 34 установы культуры клубнага тыпу. Сярод іх працуюць раённы Цэнтр культуры, Дом культуры Быхаў - 1,

Грудзінаўскі Цэнтр культуры і вольнага часу, Баркалабаўскі культурна-спартыўны цэнтр, 16 сельскіх Дамоў культуры і 14 сельскіх клубаў.

2009 год

Прапагандаваць і ўкараняць у культурнае жыццё фальклор свайго народа як у сцэнічным варыянце, так і ва ўмовах прыроды - гэта ганаровы і адказны абавязак, трэба памятаць, што фальклор адшліфоўваўся на працягу многіх стагоддзяў, неабходна несці адказнасць перад сучаснікамі, перад тымі, хто перадае фальклор сення і перад тымі, хто будзе жыць заўтра.

Усе гэта як ніхто разумеюць клубныя работнікі Быхаўскага раёна. Разам з традыцыйнымі святамі і абрадамі, якія праходзяць на Беларусі, “ Купалле”, “ Калядныя святкі”, “ Масленіца”,

“ Гуканне вясны”, “ Троіца”, адраджаюцца ў раёне абрады, даўно забытыя. Адрадзілі ў баркалабаўскім КСЦ абрад “ Грамнічная свечка” . Шмат падрыхтоўчай работы было зроблена пры падрыхтоўцы гэтага прыгожага сімвалічнага абарада: бяседы са старэйшымі людзьмі вескі, запіс абрадавых песен. Радуе тое, што гэтым займаліся не толькі работнікі культуры, але і школьнікі.

Традыцыйным стала ў раёне правядзенне народнага свята “Яблычны спас” . Свята праводзілася на адкрытай пляцоўцы, удзельнікамі і гасцямі сталі ўсе жыхары населеннага пункта. У 2009 годзе свята было арганізавана ў весцы Усходняе. Ініцыятарамі правядзення свята выступілі работнікі раённага Цэнтра культуры і работнікі культуры Глухскага СДК і Усходняга СК. Актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку мясцовыя органы ўлады, духавенства. Свята мела вялікі поспех, усе жыхары вескі былі ўдзячны арганізатарам свята.

На мясцовым матэрыяле праводзяцца абрады “ Камаедзіца” (Навабыхаўскі СДК), “ Жаніцьба коміна” ( Краснабеларускі СДК). Работнікі культуры змаглі адрадзіць даўнія абрады ў першапачатковым выглядзе, выкарыстоўваючы даўнія песні, танцы, гульні. У правядзенні і падрыхтоўцы народных свят і абрадаў прымаюць актыўны ўдзел моладзь і людзі сталага ўзросту.

Вельмі папулярным стала ў раёне правядзенне “ Калядных вандраванняў”, калі ў свяце ўдзельнічае амаль ўся веска, калі “ Калядныя зоркі” запальваюцца ў кожнай хаце, песні- велічальніцы гучаць у кожным баку вескі.” Калядныя вандроўкі” традыцыйна праводзяцца ў Абідавіцкім , Палянінавіцкім СДК, Сялецкім, Сядзіцкім СК, Баркалабаўскім КСЦ.

Цікавы і вельмі прыгожы абрад сумелі адрадзіць работнікі культуры Гадылеўскага СДК. Называецца ён “ Русальны тыдзень” і праводзіцца ў першую нядзелю Пятроўскага паста. У аснове абрадава-тэатралізаванае дзеянне, свята маладосці, у аснове народныя песні, гульні, танцы.

Работнікі культуры РЦК адрадзілі традыцыйную на Магілеўшчыне беларускую батлейку. У рэпертуары беларускія народныя казкі, спектаклі на рэлігіёзную тэматыку.

Вельмі цікава праводзяцца абрады “ Зажынкі” ( Макранскі СДК), “Дажынкі”( Навабыхаўскі СДК), “Каравайная субота” ( Макранскі СДК). У гэтым годзе творчыя справаздачы праводзіліся пад агульнай назвай “ З любоўю к малой Радзіме сваей” і былі прысвечаны Году роднай зямлі. Так, Баркалабаўскім КСЦ быў падрыхтаваны і паказаны абрад “ Кузьмінкі”, Сядзіцкі СК – сямейна –бытавы абрад “ Улазіны”, Краснабеларускі СДК – тэатралізаванае дзейства “ Запрашаем на кірмаш”.

Сёння дзеянне многіх клубных устаноў размяшчаецца на сваім, мясцовым матэрыяле – гэта вельмі адказная тэндэнцыя. Калі дзеці перамаюць традыцыі бацькоў, яны разам з тым напаўняюцца любоўю к сваей Малой Радзіме.

2010 год

Абнаўленне традыцыйных народных каляндарна- абрадавых свят на Быхаўшчыне здзяйсняецца двума шляхамі. Першы – традыцыйны, калі калектыў мастацкай самадзейнасці рыхтуе для дэманстрацыі той ці іншы абрад. Другі шлях – інавацыйны.У яго аснове ляжыць тры прынцыпа: даследванне, вывучэнне асобных элементаў, распрацоўка абрадавага комплекса. У гэтым напрамку абавязкова выкарыстоўваюцца наступныя прынцыпы: традыцыйная дата правядзення, месца правядзення, узрастковыя асаблівасці. Некаторыя народныя святы і абрады ў гэтым годзе сталі рэгіянальнымі. Рэгіянальнае свята – свята , якое праводзіцца сіламі некалькіх клубных устаноў на базе аднаго з іх кожны год павінен “ пераезжаць , у рамках рэгіёна, на новае месца.

Адно з такіх свят праводзілася ў Глухскім Доме культуры. “ Свята бульбы” – так называлася прыгожае самабытнае свята. У ім прынялі ўдзел Дама культуры і сельскія клубы размешчаныя бліжэй да месца правядзення.

Арганізатарамі выступілі работнікі раённага Цэнтра культуры, Усходняга сельскага клуба, Глухскага сельскага Дома культуры. Свята спачатку задумвалася як пачастунак працаўнікоў сельскай гаспадаркі, а атрымалась сапраўдные тэатралізаванае дзейства з народным юмарам, песнямі, самабытнымі танцамі. У свяце прымалі ўдзел творчыя калектывы Чарнаборскага СДК, Глухскага СДК, Усходняга СК, РЦК. Арганізатары свята пастараліся на славу: аформлена выстава майстроў Глухскага сельскага савета, вялікай папулярнасцю карысталась кафэ “ Бульбяное", працавала лабараторыя “ Бульбяных навук”, музей “ Бульбы”.Свята атрымалася цікавае для ўсіх узрастковых катэгорый.

У 2010 годзе клубныя ўстановы раёна праводзілі творчыя справаздачы перад насельніцтвам. Тэмай справаздач сталі тэатралізаваныя святы і абрады. На мясцовым матэрыяле Чарнаборскім СДК быў падрыхтаваны абрад “ Хрэсьбіны”. Песні, танцы, гульні – усе склалася у цікавы, прыгожы абрад. Упрыгожваннем сталі бытавыя танцы ў выкананні калектыва “ Вячоркі” Чарнаборскага сельскага Дома культуры.

Вельмі добра прайшло свята “ Багач” у Абідавіцкім сельскім Доме культуры. І хай гэта быў сцэнічны варыянт, гледачы ў зале адчувалі сябе удзельнікамі прыгожага свята. На сцэне разгарнуліся сталы з багатымі стравамі, Гаспадар – Багач з зярном сустракаў гледачоў і ўдзельнікаў. Гаспадыня – Багатуха сустракала гасцей, якія выконвалі песні, танцы.

“ Кірмаш па – быхаўску” быў падрыхтаваны Баркалабаўскім КСЦ, Макранскім СДК. У падрыхтоўцы сцэнарыя работнікі культуры выкарыстоўвалі песні, танцы, гульні мясцовага рэгіёну. Для гэтага была зроблена вялікая праца: апытаны старэйшыя жыхары населенных пунктаў, запісаны і вывучаны песні і гульні. На тэрыторыі Быхаўскага раёна, у Баркалабаўскім жаночым манастыры праводзіліся вялікія “ Кірмашы.” Работнікі культуры змаглі прыблізіць тэатралізаванае дзейства к таму часу.

Работнікі культуры Тайманаўскага СДК падрыхтавалі і правялі тэатралізаванае прадстаўленне “ Вясковыя пацехі”. Жарты, вяселыя песні, сцэнкі з сельскага жыцця вызывалі жывую цікавасць у гледачоў.

Работнікі культуры раённага Цэнтра культуры на мясцовым матэрыяле падрыхтавалі пасхальны абрад “ Валачобнікі”. З прадстаўленнем тэатральны калектыў выступіў у шматлікіх клубных установах раёна, на абласной выставе ў АНМЦ, на семінары для клубных работнікаў.

Абрадавае дзейства “ Валачобнікі” работнікі культуры змаглі адрадзіць амаль у першапачатковым выглядзе, выкарыстоўвая старадаўнія песні, танцы, гульні. У правядзенні і падрыхтоўкі народных свят і абрадаў прымаюць актыўны ўдзел моладзь і людзі сталага ўзросту.

Любое свята, абрад неадзельны ад песеннага фальклору. Вялікая роля ў арганізацыі і правядзенні народных свят належыць фальклорным калектывам раёна. Паспяхова спраўляюцца з гэтай задачай народны калектыў “ Багатуха”, народны калектыў ветэранаў вайны і працы “ Гаспадыня”, народны калектыў “ Дняпроўскія зоры”, фальклорныя калектывы Гадылеўскага , Абідавіцкага, Тайманаўскага, Навабыхаўскага, Макранскага , Вараніноўскага СДК.

2011 год

Пры раённым Цэнтры культуры працуе дзіцячы тэатр «Батлейка». Усе прадстаўленні гэтага тэатра ідуць на беларускай мове. Работнікі клубнай сістэмы вядуць работу па адраджэнню беларускамоўных абрадаў і святаў. Надаецца увага сямейна-бытавым абрадам.

Усяго за 2011 год было праведзена 289 святаў, у якіх удзельнічала 10737 чалавек. Пры клубных установах дзейнічалі 7 пляцовак філармпнічнага і тэатральна-відовішчнага абслугоўвання насельніцтва. Адчынена філарманічная пляцоўка пры Вараніноўскім СДК. Жыхароў 13 аграгарадкоў раёна абслугоўваюць стацыянарныя клубныя установы, а насельніцтву аграгарадка Следзюкі аказвае паслугі аўтаклуб адзела культуры сумесна з творчымі калектывамі.

У Быхаўскай ЦКС чатыры калектывы ўдастоены звання “народны” “Багатуха”, “Гаспадыня”, “Днепровские зори”, народны духавы аркестр.

2012 год

З 15 сакавіка па 15 лістапада 2012 года ў Беларусі праводзіўся рэпубліканскі агляд-конкурс на лепшую арганізацыю працы клубных устаноў аграгарадкоў "Клуб года". Па выніках абласнога этапу Магілёўшчыну на рэспубліканскім узроўні прадставіў Баркалабаўскі культурна-спартыўны цэнтр ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна"

Літаратура:

1. Аўхачоў, В. Захоўваем, прымнажаем спадчыну / В.Аўхачоў // Маяк Прыдняп. – 2002 .- 23 кастр.

2. Ахрыменя, М. Унікальны куток / М.Ахрыменя //Маяк Прыдняп. – 2003.- 11 кастр.

3. Ахрименя, Н. Воздвигнута «Пирамида» /Н.Ахрименя //Маяк Прыдняп. – 2004.- 15 снеж.

4. Ахрименя, Н. Акцент – на жанровые формы/ Н. Ахрименя// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 1 лютага.- С. 3.

5. «Клуб года» как повод для праздника // Могилевские ведомости.- 2012.- 20 ноября.- С. 5.

6. Умеют отдыхать// Зямля і людзі.- 2012.- 18 красавіка.- С. 16.

ru be en