Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Паліўна-энергетычная прамысловасць

Торфабрыкетны завод у весцы Ямнае

Завод пачаў працаваць у 1931 годзе і называуся “2-я пяцігодка”. Торф дабывалі элеватарным спосабам. Глыбіня торфа была апрыходавана Ленінградскай экпедыцыяй і складала 6-7 метраў. Першым кіраўніком завода быў Радухоўскі. Сам завод падпарадкоўваўся ацэтонаваму заводу г. Быхава і Магілёўскай шаўковай фабрыцы. Прадпрыемства працавала круглы год: летам нарыхтоўвалі, зімой вывазілі. На распрацоўкі торфа працавала 3 элеватарных машыны, якія абслугоўвалі па 32 чалавекі. Астатнія рабочыя займаліся пагрузкай, разгрузкай, сушкай, тралёўкай. Уся работа рабілася ўручную. Коннымі павозкамі вывозілі торф з балота на бераг, з берага грузілі на машыны і вывозілі ў Быхаў на ацэтонавы завод і ў Магілеў.

Калі немцы акупіравалі Быхаўскі раён, завод немцамі не быў разбураны. Ён стаў працаваць на немцаў. На здабычу торфа зганялі жыхароў раёна, пабудавалі вузкакалейку. Па ёй торф вывозілі да аэрадрома і далей вязлі на самалётах. Калі пачалося вызваленне, немцы падарвалі завод і вузкакалейку.

У 1945 г. завод узнавіў сваю работу. Здабыча торфа праводзілась уручную, працавалі 3 элеватарныя машыны.

У 1949 г. завод перайшоў у падпарадкаванне торфазавода “Чырвоная Беларусь”. Торфазавод “Ямнае” перастаў здабычу кускавога торфа. Пачалася здабыча фрэйзернага торфа для ўгнаення палей.

У 1964 г. здабыча торфа на заводзе “Ямнае” закончылася. Завод перастаў функцыяніраваць.

Торфазавод “Чырвоная Беларусь”

Торфазавод распачаў сваю дзейнасць па здабычы і збыту торфа ў 1931 годзе. Да Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся падсобным прадпрыемствам фабрыкі “Магілеўвалакно” галоўнага кіравання штучнага валакна народнага камісарыята тэкстыльнай прамысловасці СССР.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя завода была занята немцамі і з гэтага часу і да часу вызвалення знаходзілася ў акупацыі.

Сваю дзейнасць аднавіў завод толькі ў жніўні 1945 года. Са снежня 1946 года торфазавод стаў называцца дзяржаўным Усесаюзным торфапрадпрыемствам “Чырвоная Беларусь”.На торфаздабычы працавала 42 брыгады рабочых. Пачала працаваць торфаздабываючая машына, якая штодзенна здабывала 80 тон прасаванага торфу. А ўвогуле рабочыя заводы здабывалі больш 3 тыс. тон торфу ў дзень. Першым пасляваенным дырэктарам торфазавода быў Абушкевіч, які працаваў да 1957 года. З 1960 – 1988 гг. дырэктарам быў Б.А. Самусеў.

У 1975 годзе торфапрадпрыемства “Чырвоная Беларусь” было аб’яднана з торфапрадпрыемствам “Дняпроўскае”, і з гэтага года з’яўляецца працоўнай пляцоўкай торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”.

ААТ “Торфапрадпрыемства Дняпроўскае”

1 лістапада 1957 года на базе торфапрадпрыемства “Гадылева” і торфапрадпрыемства “Ухлясць” было створана торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”, якое падпарадкоўвалася трэсту “Торфрабснаба” тарфяной прамысловасці Беларускага СНХ. Кіраваў прадпрыемствам Раманаў М.Р. У 1961 годзе прадпрыесмтва прыступіла да выпуска паўбрыкета. Выпускам займаліся да 1973 года. У год выпускалі прадукцыі да 40 тыс. тон.

Будўніцтва торфапрадпрыемства “Ухлясць” пачалося 1 красавіка 1954 года. Прадпрыемства знаходзілася ў в.Ветранка Быхаўскага раёна. Будаўніцтвам кіравала дырэкцыя Галоўнага кіравання па паліву Міністэрства прамысловых тавараў шырокага спажывання СССР.

Прыказам начальніка Галоўпаліва ад 3 красавіка 1954 года на дырэктара торфапрадпрыемства “Гадылева” было ўскладзена па сумяшчальнасці выкананне абавязкаў дырэктара торфапрадпрыемства “Ухлясць”, якое будавалася.

2 лютага 1955 года торфапрадпрыемства “Ухлясць” часткова было ўведзена ў эксплуатацыю. У канцы 1955 год торфапрадпрыемства было перададзена ва ўпраўленне штучнага валакна Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці СССР.

У 1956 годзе торфапрадпрыемства было перададзена Гадылёўскаму будаўніча – мантажнаму ўпраўленню. У 1957 годзе торфапрадпрыемства было перададзена ў веданне Беларускага тарфянога трэста № 2 кіраванне тарфяной прамысловасці Саўнаргаса БССР.

1 лістапада 1957 года торфапрадпрыемства “Ухлясць” было аб’яднана з торфапрадпрыемствам “Гадылева” у адно торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”. За гады сваей самастойнай дзейнасці торфапрадпрыемства “Ухлясць” вырабляла ў дзень каля 60 тон торфу. На здабычы торфа працавала 5 брыгад рабочых.

Торфапрадпрыемства «Дняпроўскае»было арганізавана ў кастрычніку 1951 года ў в. Следзюкі Быхаўскага раёна. Прадпрыемства знаходзілася ў ведзенні Галоўтопа Міністэрства легкай прамысловасці СССР. Прыказам Міністэрства легкай прамысловасці СССР №20-45 ад 3 снежня 1951 года ў эксплуатацыю быў уведзены кар’ер № 1 і тэхналагічнае абсталяванне па здабычы торфа кускавога на торфапрадпрыемстве “Гадылева”.

У 1955 годзе ў сувязі з уводам у эксплуатацыю новых будаўнічых аб’ектаў торфапрадпрыемства было аб’яднана з торфапрадпрыемствам “Гребенёво” з аддзелам забеспячэння. Зноў створанаму торфапрадпрыемству было прысвоена названне “Гадылёва”, якое стала падпарадкоўвацца Галоўтопу Міністэрства прамысловых тавараў шырокага карыстання СССР.

У 1956 годзе торфапрадпрыемства было перададзена ў веданне Галоўнага ўпраўлення штучнага валакна Міністэрства легкай прамысловасці СССР.

У 1957 годзе торфапрадпрыемства “Гадылева” было ўключана ў склад Беларускага тарфянога трэста № 2 Упраўлення тарфяной прамысловасці Саўнаргаса БССР. У гэтым жа годзе торфапрадпрыемства было аб’яднана з торфапрадпрыемствам “Дняпроўскае”, і страціла сваю назву “Гадылёва”. Асноўная прадукцыя торфапрадпрыемства “Гадылёва”: торф фрэзерны паліўны, фрэзерны для сельскай гаспадаркі, брыкет тарфяны.

1 лістапада 1957 года торфапрадпрыемства “Ухлясць” было аб’яднана з торфапрадпрыемствам “Гадылева” у адно торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”.

У 1962 годзе да торфапрадпрыемства “Дняпроўскае” быў далучаны тарфяны масіў “Шалома”, на базе якога быў адкрыты вытворчы ўчастак “Рабіна – Шаломаўскае”, без наяўнасці жылога і вытворчага фонда.

У 1963 годзе да прадпрыемства быў далучаны тарфяны ўчастак “Чорнае” Магілеўскага раёна.У структуры торфапрадпрыемства “Дняпроўскае” разам з тарфянымі ўчасткамі ўваходзілі: транспартны цэх, механічны цэх, аддзел жыллева-камунальнай гаспадаркі.

У 1973 годзе на прадпрыемстве быў уведзены брыкетны цэх, які з гэтага часу пачаў выпускаць брыкет. У 1973 годзе торфапрадпрыемства “Дняпроўскае” было перайменавана ў торфабрыкетны завод “Дняпроўскі”, які стаў падпарадкоўвацца Міністэрству тарфяной прамысловасці БССР.

Здабыча торфа вялася на 4-х участках: Вараніно, паўночны зімнік, Трылесіна, Боўкі. Акрамя торфаўчастка завод меў цэх машынабулавання і рамонтна-механічны цэх. Торф давалі па 500 тыс. тон у год. На заводзе працавала 600 чалавек.

З 2000 года завод быў перайменаваны ў вытворчае рэспубліканскае унітарнае торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”.

У сучасны час завод уключае ў сваю структуру ўчасткі па здабычы торфа, транспартна- жалезнадарожны цэх, цэх па вытворчасці брыкета, цэх машынабудавання, мехмайстэрні, электрацэх, камунальныя службы.

Колькасць працуючых на заводзе складае 370 чалавек. Асноўная прадукцыя завода – топліўны брыкет, які вырабляецца да 65 тыс. тон у год.

Прадпрыемства мае цесную сувязь з Магілеўскім машынабудаўнічым інстытутам, які садзейнічае разработцы і ўкараненню тэхналагічных працэсаў вытворчасці брыкета. Уводзіцца шэраг ноўшастваў, павялічваецца якасць выпускаемай прадукцыі і атрыманне эканоміі паліўна-энэргетычных рэсурсаў. Асвоена вытворчасць новых відаў абсталявання для тарфяной прамысловасці: прэс кіпавасны ПУ-1, фрэзбарабан, машына НТК-О для вытворчасці кускавога торфа. Наладжана вытворчасць нестандартнага абсталявання. Кацельня завода і жылая зона пераведзены на прыродны газ. Гэта дазволіла больш рацыянальна выкарыстоўваць сыравінныя рэсурсы, знізіць колькасць спальваемага торфа, павялічыць вырабатку цэплаэнэргіі.

Завод плануе ўстанавіць турбагенератар “Кубань – 6 С” для вырабаткі ўласнай электраэнэргіі, пабудаваць цяплічны комплекс.

На перыяд з 2008 па 2010 гг. прадпрыемства працуе па Дзяржаўнай праграме “Торф”, якая прывяла да абнаўлення і ўпарадкавання матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства.

У 2008 г. пачалася рэкантрукцыя кацельнай са сродкаў інавацыйнага фонда Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

На перыяд за 2009 год у мадэрнізацыю прадпрыемства было ўкладзена інвестыцыйных сродкаў на суму 7,823 млрд. рублёў.

У 2009 годзе прадоўжалася рэканструкцыя кацельнай, у асноўным за кошт пакупкі і ўстаноўцы сучаснага абсталявання, на што было патрачана 1,6 млрд. рублёў. Вялася таксама далейшая рэканстукцыя чыгуначных шляхоў, замена старога абсталявання машынна-трактарнага парка. Куплены штабелер торфу “Амкадор”, пагрузчык “Амкадор”, аўтамашына МАЗ з прычэпам, аўтакран МАЗ КС, праведзена мадэрнізацыя цеплавоза.

У кастрычніку 2010 года, пры змене формы ўласнасці, рэарганізавана ў ААТ “Торфапрадпрыемства Дняпроўскае”. Яно, як і раней, уваходзіць у склад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпалгаз”.

Бізнес-планам развіцця на 2011 год прадугледжаны укладанні каля 5,2 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, у тым ліку і за кошт уласных сродкаў прадпрыемства, давядзенне ўзроўня здабытку торфу да 124 тысяч тон, вытворчасці паліўных брыкетаў – да 68 тысяч тон.

Кіраўнікі прадпрыемства:

Раманаў Мікалай Рыгоравіч – 1951 -1959 гг.
Зайцаў Віктар Аляксандравіч – 1959 – 1961 гг.
Сцяпанішэўскі Юрый Рыгоравіч – 1961 – 1965гг.
Бярэйшык Іван Міронавіч – 1965 – 1985 гг.
Нікіценка Міхаіл Пятровіч – 1985 – сучасны час.

Вытворчую праграму 2011 г. торфаздабытчыкі выканалі паспяхова.

У 2012 годзе прадпрыемства адзначыла 60-гадовы юбілей.

Запланаваны будаўніцтва новых плошчаў здабычы сыравіны і рэканструкцыя пад'язных чыгуначных шляхоў.

Быхаўскі раён газазабеспячэння

На прыканцы 60-х гадоў была ўтворана Быхаўская эксплуатацыйна- мантажная кантора з вельмі невялікім па колькасці штатам работнікаў. У гэты час сетка газавых установак была невялікая, у г. Быхаве налічвалася ўсяго 4 групавыя емістасныя ўстаноўкі для забеспячэння газам шматпавярховых дамоў. З самага пачатку дзейнасці канторы яе ўзначальваў Маскалік С.С.

Першы этап якасных змен прыпадаў на канец 80-х – пачатак 90-х гадоў. Штуршок для газіфікацыі дала катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Быхаўскі раён атрымаў статус “чарнобыльскага” і ўвайшоў у план дзяржаўнай праграмы газіфікацыі. Была пабудавана новая вытворчая база, ішла цэнтралізаваная пастаўка спецыяльнай тэхнікі. На Слаўгарадскім накірунку запланавалі будаўніцтва магістральнага газапровада на г.Быхаў. На газараспрадзяляльнай станцыі каля Слаўгарада для гэтых мэтаў была пабудавана спецыяльная засаўка. Геадэзічнымі і геалагічнымі службамі была праведзена вялікая работа. Аднак фінансавыя цяжкасці, узнікшыя ў асноўнага падрадчыка - аб’яднання “Белтрансгаз”, прывялі да згортвання ўсіх будаўнічых работ.

Другі этап рашэння пытання газіфікацыі раёна адбыўся ў 1995 годзе. Быў створаны рэспубліканскі канцэрн “Белтопгаз”, што дазволіла пачаць будаўніцтва газапровада.

Прадпрыемства пачало стварацца па-новаму. У два разы павялічылася колькасць штатных работнікаў, з’явілася шмат новых пасад і спецыяльнасцей. Цэхам зжыжынага газа кіраваў Буслоў Л.А. Работнікі прайшлі кваліфікацыйную перападрыхтоўку ў Магілеўскім філіяле вучэбнага камбіната “Белтопгаз”.

Так быў пабудаваны газапровад Лыкава – Быхаў з паступленнем прыроднага газау ў раён. Пачалося падключэнне газу да домаўладанняў спажыўцоў. Зараз на блакітным паліве ў Быхаве працуюць кацельні, шматпавярховыя і праватныя дамы. Дастаўка газу да насельніцтва раёна ажыццяўляецца 10-ці спецыяльнымі аўтамабілямі. Дзве аўтамашыны прывозяць газавыя балоны з Бабруйскай газанапаўняльнай станцыі. Адна аўтацыстэрна дастаўляе топліва ў спецыяльныя ёмкасці да шматпавярховых дамоў, якія яшчэ не перайшлі на прыродны газ.

У раёне газазабеспячэння дзейнічаюць 4 службы – аварыйная, эксплуатацыі падземных газапровадаў, дастаўцы газа насельніцтву, будаўніцтва новых газавых сетак.

Да эксплуатацыйных служб, якія абслугоўваюць абсталяванне, якое працуе на прыродным газе, дабавіліся новыя службы: служба па ўтрымцы і рамонту вонкавых газавых сетак, брыгада па будаўніцтву ўнутрыхатніх газаправодаў. Узначальвае Быхаўскі раён газазабеспячэння ўжо 20 гадоў Прыдатка В.А. Зараз на прадпрыемстве пачаўся новы этап рэфармавання вытворчых працэсаў, звязаных з камп’ютэрызацыяй і аўтаматызацыяй, у т.л. і службы прыема заявак ад насельніцтва. Аператары аварыйнай службы маюць магчымасць праз тэлеметрычную апаратуру кантраляваць рабочыя працэсы на газаразмеркавальных пунктах. Прадпрыемства мае электронную пошту і выхад праз камп’ютэрную сетку ПРУТ “Магілеўаблгаз” у ІНТЭРНЭТ.

На прадпрыемстве працуе 90 работнікаў. Усе службы механізаваны. Аўтатрактарная тэхніка знаходзіцца ў добрым стане.

Прадпрыемства запраўляе зжыжаным газам асабістыя аўтамашыны і транспарт прадпрыемстваў. Выконвае ўсе віды работ па абслугоўванню, рамонту і мантажу ўсіх відаў газавага абсталявання, у т.л. унутрыхатняга. Аказвае транспартныя паслугі па прадастаўленню трактароў, аўтамашын ГАЗ, ЗІЛ.

Па праграме рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Магілёўвоблгаз” па развіццю матэряльна-тэхнічнай базы сваіх падраздзяленняў, пашырэнню відаў і якасці аказваемых паслуг у філіяле “Быхаўскі раён газазабеспячэння” у 2007 г. вялося будаўніцтва сучаснага аўтагазазаправачнага пункту.

У 2013 годзе Дзяржаўнае прадпрыемства Быхаўскі раён газазабеспячэння, РУП ф-л "Магілёўаблгаз" правёў у Баркалабаўскі жаночы манастыр прыродны газ.

На газіфікацыю жылога сектара ў аграгарадку Баркалабава раней выдзелілі больш за 7 млрд. рублёў, з іх 1,5 млрд. рублёў - на розныя ўнутраныя дамавыя працы. Для мясцовых жыхароў, напрыклад, бясплатна праводзяць адводы, усталёўваюць газавыя катлы і лічыльнікі. Па дадзеных на 1 студзеня 2013 года ў Баркалабава прыродны газ паступае ў 69 прыватных домаўладанняў.

У Быхаве пачаліся работы па рэканструкцыі кацельні на тэрыторыі былога ваеннага гарадка. У ходзе рэканструкцыі плануецца ўсталяваць два газавых катла і кацёл на драўняным паліве з аўтаматычнай загрузкай, мадэрнізаваць сістэму цеплавых камунікацый. Праектная магутнасць катлоў складзе звыш 13 МВт.

Увод новага абсталявання дазволіць палепшыць цеплазабеспячэнне мікрараёна Быхаў-1, экалогію, знізіць сабекошт цеплавой энергіі.

Літаратура:

1. Александров, Г. «Модерн» с природным газом / Г. Александров // Днепровская неделя.- 2013.- 12 июня.

2. Андреев, С. Пришло тепло в обитель / С. Андреев // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 5 студзеня.

3. Ахрименя, Н. Голубое топливо очень нужно всем. / Н.Ахрименя // Маяк Прыдняп.- 2002.- 4 верас.- С.3

4. Ахримея, Н. К современному сервису / Н. Ахрименя // Маяк Прыдняп. – 2008. – 30 студз. – С. 3

5. Ахрименя, Н. Начало положено. / Н.Ахрименя // Маяк Прыдняп.- 2003.- 16 ліп.- С.3

6. Ахрименя, Н. Масштабное обновление/ Н. Ахрименя// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 3 сакавіка.- С. 5.

7. Беларуская савецкая энцыклапедыя: У 12 т. Т.3 / П. Броўка.- Мн.: Гал. рэдакцыя БСЭ, 1971.- 608 с.: іл.

8. Быховский район в зеркале цифр // Маяк Прыдняп.- 2005.- 23 лістап.- С.1

9. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БСЭ, 1990.- 376 с.

10. Федоренко, О. История и современность/ О. Федоренко// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 29 лютага.- С. 2-4.

11. Хоботов, Н.П. Быхов: историко-экономический очерк / Н.П. Хоботов.- Быхов, 1989

ru be en