Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Фізічная культура і спорт. Фізічныя і спартыўная арганізацыі

Па вядомым звесткам у 1921 г. у Быхаве існавала спартыўнае аб’яднанне “Спорт”. Больш ніякіх даных не маецца.

13 студзеня 1937 г. раённая газета “Маяк камуны” паведамляла: “У Быхаве адбыўся першы раённы шашачны турнір, у якім удзельнічала 40 чалавек. Першае месца ў турніры заняла Міхасёва Соня, калгасніца калгаса “Перамога” Гарадецкага сельсавета. Другое месца занялі Мінчэнкава П. (калгас “Перамога” Гарадзецкага сельсавета), Голубеў Фёдар (калгас “17 Акцябр” Кучынскага сельсавета). Трэцяе месца заняў Пахомаў (калгас “Перамога” гарадзецкага сельсавета), Науменка Надзя (калгас “Пераможац” Лудчыцкага сельсавета). Лепшыя шашысты прэміраваны.”

З 1980 г. першым у вобласці раён пачаў праводзіць спартакіяды сельскіх Саветаў.

У 1984 г. Грудзінаўскі саўгас прадстаўляў наш раён на першанстве СССР па мнагаборству ГТА у г. Братску і вайшоў у дзесятку лепшых.

З 1985 г. таксама першымі ў вобласці пачалі праводзіць спартакіяды сярод дзіцячых садоў.

У раёне сталі традыцыйнымі фізкультурна-аздараўленчыя спаборніцтвы “Скураны мяч”, “Залатая шайба”, “Белая ладдзя”, “Цуд шашкі”, спартакіяды сярод дапрызыўнай моладзі, лёгкаатлетычныя забегі, прысвечаныя знамянальным датам, спартакіяды працоўных калектываў горада, спартакіяды школьнікаў(прымаюць 85 % школ па 14 відам спорта) і г.д.

За 1995-2000 гг. 9 чалавек выканалі нарматывы майстра і 39 – кандыдата ў майстры спорта Рэспублікі Беларусь.

У 1960 г. атрымаў званне “Майстар спорту ССР па спартыўнай хадзьбе” Баранкевіч У.П.

У 1978-1979 гг. Астанкаў С.А. стаў чэмпіёнам БССР па лёгкай атлетыцы.

Пачынаючы з 1980 г. дасягнулі пэўных поспехаў: Міхаіл Старавойтаў – чэмпіён СССР, Міхаіл Пракудзін – чэмпіён Гульняў Добрай волі, Эдуард Ткачоў – чэмпіён свету па біятлону, Панькіна Аляксандра – прызёр Алімпійскіх гульняў у Атланце, Башарымава Ірына – майстар спорту па цяжкай атлетыцы, член нацыянальнай зборнай краіны, кандыдат ў Алімпійскую зборную 2008 г.

У 2000 г. праведзена 51 масавае мерапрыемства, 4026 удзельнікаў.

З 2003 г. чэмпіёнамі і прызёрамі Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сталі Альшэўскі Дзмітрый, Сівакоў Дзмітрый, Янкоў Сяргей, Пятрова Анастасія, па лёгкай атлетыцы – Зайцава Святлана.

Ураджэнцам Быхаўшчына з’яўляецца і Шэпель А.А. – Прэзідэнт Паралімпійскага камітэту Рэспублкі Беларусь, член выканкома НАКа Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён свету і паралімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы.

Каманда “Днепр” у 1997 г. заняла 2 месца па міні-футболу на абласных спаборніцтвах, ў 2001 і 2003 гг. заняла 2 месца ў чэмпіянаце Республіцы Беларусь па міні-футболу.

Каманда Быхаўскага раёна па тэнісу заняла ў 2002 г. трэцяе, а ў 2002 г. – другое месца ў абласных спаборніцтвах.

У 2003 г.у раёне праведзена 85 спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх прыняла ўдзел больш за 12000 чалавек.

Не аднаразова раён займаў вядучыя месцы ў вобласці і рэспубліцы па арганізацыі фізкультурна-масавай і спартыўна-аздараўленчай рабоце (у 1999, 2000 і 2003 гг. першае месца ў вобласці; у 1999, 2000, 2001, 2003 гг. – другое месца, ў 2002 г. – трэцяе месца ў рэспубліцы).

Фізкультурна-спартыўная база раёна налічвае 23 спартыўныя залы, 3 плавальных басейна (мае адзіны раён ў рэспубліцы), 2 стадыёна, 6 футбольных і 5 хакейных палёў, 34 комплексныя спартыўныя пляцоўкі, Палац спорту.

Агульнае метадычнае кіраўніцтва і арганізацыю фізкультурна-спартыўнай работы ў раёне ажыццяўляе 45 спецылістаў фізічнай культуры.

У раёне створана і дзейнічае сістэма фізічнай падрыхтоўкі дзяцей, пачыная з дзіцячага сада.

На працягу 30 гадоў кіруе аддзелам па фізкультуры і спорту Панкоў Анатоль Іванавіч.

У 2005 г. упершыню на Быхаўшчыне адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па драгрэсінгу.

У 2006 г. 5 спартсменаў пераданы ў вучылішча Алімпійскага рэзерву. Спартсмены Янкоў Сяргей, Пятрова Анстасія, Альшэўскі Дзмітрый у 2006 г. выканалі нарматывы майстра спорту па вольнай барацьбе. Лёгкаатлет Дзмітрый Сівакоў у 2006 г. уключан у спісачны склад нацыянальнай зборнай па падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў 2008 г. у Пекіне.

У 2006 і 2007 гадах на ўсіх этапах Кубка вобласці па турыстска-прыкладному мнагаборству каманда Быхаўскага раёна заняла 1-е месца.

2013 год

У цяперашні час спартыўна-тэхнічная база раёна налічвае два стадыёна, два плавальных басейна, 40 спартыўных залаў, і прыстасаваных памяшканняў, з іх 26 знаходзяцца ў сельскіх населеных пунктах, 82 спортпляцоўкі, 61 на вёсцы, 12 хакейных каробак, 9 на вёсцы.

У гэтым годзе чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1992 на каноэ-двойцы ў іспанскай Барселоне Аляксандр Масяйкоў наведаў СШ № 2 і ААТ "Быхаўскі КОСЗ" і падарыў навучэнцам і работнікам калектыву ілюстраваныя выданні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь аб гісторыі і развіцці алімпійскага руху са сваім аўтографам.

Аляксандр Масяйкоў - часты госць на быхаўскай зямлі. Так, у мінулым годзе алімпійскі чэмпіён уручаў падарункі механізатарам УКСП "Саўгас" Вароніна".

Дзяржаўная ўстанова «Быхаўскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр»

1 ліпеня 2008 г. адкрыта дзяржаўная ўстанова “Быхаўскі раённы фізкультурна-аздараўляльны цэнтр”. На базе цэнтра маюцца спартыўны, гімнастычны і трэнажорны залы, футбольнае поле, хакейная пляцоўка, плавальны басейн, аднаўленчы цэнтр.

Дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра - Яшчанка Аляксандр Мікалаевіч. Кантактны тэлефон 8 (02.231) 70-491.

Намеснік дырэктара - АЛЯКСАНДРАВА Марына Мікалаеўна. Кантактны тэлефон 8 -044 -793-74-11.

Начальнік аддзела спартыўна-масавай працы Барысава Алена Вячаславаўна. Кантактны тэлефон 8 (02.231) 55.360.

Плавальны басейн

Інспектар-метадыст Галушкоў Уладзімір Вітальевіч
Адрас: г.Быхаў, ул.Багдановіча, д.2А
тэл. 8 (02231) 56-296
Сеансы працы басейна:
14.40 - 15.40
16.00 - 17.00
17.20 - 18.20
18.40 - 19.40
20.00 - 21.00

У раёне адкрыты філіялы фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра ў аграгарадках Смаліца, Грудзінаўка, Абідавічы, Лудчыцы, Мокрае, Чорны Бор.


Гарадскі стадыён

З красавіка 2009 г. начальнікам аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома назначаны Гладкоў Яўген Мікалаевіч.

У 2011 годзе ўзнагароджаны Дыпломам райвыканкама за перамогу ў раённым спаборніцтве сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў іншых галін народнай гаспадаркі.

Дзяржаўнае спецыялізаванае вучэбна-спартыўная ўстанова «Быхаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа"

Дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы - майстар спорту па барацьбе вольнай МУШТУКОў Вячаслаў Уладзіміравіч. Кантактны тэлефон 8 (02.231) 58-091.

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці - Дуброўская Ірына Мікалаеўна. Кантактны тэлефон 8 (02.231) 52-084.

Адрас: г.Быхаў, ул.Дорохова, д.83А
тэл. 8 (02231) 52-084
факс. 8 (02231) 58-091

У сваёй структуры ДСВСУ «Быхаўская ДЮСШ" мае наступныя аддзяленні:

1. Вольная барацьба
2. футбол
3. валейбол
4. лёгкая атлетыка

Нашы поспехі і дасягненні:

За 5-цігадовы перыяд дзейнасці ўстановы ў сталы і пераменны склад нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па барацьбе вольнай ўвайшлі 5 выхаванцаў: Альшэўскі Зміцер, Пятрова Насця, Сівакоў Дзмітрый, Янкоў Сяргей, Камароў Сяргей.

Падрыхтаваны і перададзены ў ДУА «Магілёўскае вучылішча алімпійскага рэзерву» 12 чалавек. 8 спартсменаў выканалі нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь, 57 - кандыдата ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь, 57 - дарослыя 1 і 2 спартыўныя разрады, 514 - юнацкія. Чацвёра быхаўчан залічаны ў склад абласнога футбольнага клуба «Днепр».

Літаратура:

1. Ахрыменя, М. Правільным напрамкам/ М. Ахрыменя// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 14 сакавіка.- С. 1.

2. Быховский район: история и день сегодняшний.- Могилёв: УПКП Могилёв. обл. укрупн.типогр., 2004.- 24 с.

3. Гладков, Е. По месту жительства / Е. Гладков // Маяк Прыдняп. – 2009. – 16 мая. – С. 1

4. Громова, Н. Это только начало / Н. Громова // Маяк Прыдняп. – 2005. – 14 мая. – С. 5

5. Иванов, Н. Здоровье всегда в приоритете / Н. Иванов // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 18 мая.

6. Левченко, С. Олимпийский чемпион в Быхове / С. Левченко // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 4 мая.- С.5.

7. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БелСЭ, 1990.- 576 с., [8] л. іл.

8. Физическая культура и спорт // Маяк Прыдняп..- 2001 .- 29 жн.

9. Папка дакументаў аб гісторыі аддзела па фізкультуры і спорту / Аддзел па фізкультуры і спорту.- Быхаў, 1970-2003.

ru be en