Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Бюджэт. Фінансы. Банкі

Павятова-фінансавыя аддзелы былі створаны на аснове дэкрэта СНК РСФСР ад 31 кастрычніка 1918 года для кантролю і вядзення каштарыснай, касавай і фінансавай гаспадаркі паветаў. Яны з’яўляліся аддзеламі павятовых выканкамаў, у ведамасных адносінах былі падпарадкаваны губфінаддзелу. Старшынёй камітэта цэн пры Быхаўскім фінаддзеле была тав. Васількова.

Павятовыя фінаддзелы былі ліквідаваны на аснове пастановы 2-ой сесіі і ЦВК БССР 6-га склікання № 117 ад 17 ліпеня 1924 года, а функцыі былі перададзены акруговым фінансавым аддзелам.

Акруговыя фінансавыя аддзелы створаны пастановай II-ой сесіі ЦВК БССР 6-га склікання № 117ад 17 ліпеня 1924 года для складання, устанаўлення і выканання акруговых, гарадскіх і раённых мясцовых бюджэтаў, а таксама для ажыццяўлення і погляду за збіраннем дзяржаўных і мясцовых падаткаў і збораў, раскладкі іх і назірання за правільнасцю абкладання, распараджэнню даходамі, паступаючымі ад прамысловых прадпрыемстваў. З’яўлялісь аддзеламі акруговых выканкамаў, у ведамасных адносінах былі падпарадкаваны Наркамфіну БССР. Ліквідаваны на аснове пастановы ЦВК і СНК БССР № 195 ад 26 ліпеня 1930 года. Функцыі былі перададзены раённым фінансавым аддзелам.

Фінансавы аддзел выканаўчага камітэта Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў працоўных створаны на аснове пастановы ЦВК і СНК № 210 ад 20 жніўня 1930 года. Ён з’яўляўся аддзелам Быхаўскага райвыканкома і знаходзіўся ў падпарадкаванні Наркамфіна БССР, а з ліпеня 1938 года перайшоў у распараджэнне Магілёўскага абласнога фінансавага аддзела.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны райфінаддзел не функцыянаваў. Дзейнасць Быхаўскага фінаддзела была адноўлена пасля вызвалення акупацыйнай тэрыторыі ў ліпені 1944 года. Райфінаддзел пачаў укамплектоўванне апарата фінансавымі спецыялістамі, вывучэнне кадраў і падрыхтоўку для правядзення ў жыццё рашэнняў партыі і ўрада.

Па бюджэтнай рабоце з запланаваных грашовых паступленняў у даход раённага бюджэта выканана у:

- 1945 годзе з сумы 6816000 руб. выканана – 5628000 руб.
- 1946 годзе з сумы 9175000 руб. выканана – 9007000 руб.
- 1947 годзе з сумы 11716000 руб. выканана – 4833000 руб.

Паступаючыя сродкі ў даход раённага бюджэта былі накіраваны ў асноўным на фінансаванне мерапрыемстваў па ахове здароўя і народнай адукацыі.

Расходная частка бюджэта была выканана па мерапрыемствам па ахове здароўя:

- за 1945 год на 80%
- за 1946год – 96,5%
- за 1947 год – 36%

Па мерапрыемствам народнай адукацыі:

- 1945 год – 91%
- 1946 год – 98%
- 1947 год – 35%

Невыкананне як даходнай, так і расходнай часткі бюджэта у 1945-47 гадах тлумачыцца недастатковай работай Быхаўскага фінансавага аддзела па наладжванню плацёжнай дысцыпліны сярод насельніцтва і ў большай меры недафінансаванне з боку абласнога бюджэта, вызначанай сумай датацый, што мела адлюстраванне ў фінансаванні мерапрыемстваў па бюджэту.

Асновай існавання як дзяржавы ў цэлым, так і любога рэгіёна, з’яўляецца бюджэт. Менавіта наяўнасць фінансавых рэсурсаў і сістэма іх размеркавання вызначаюць функцыянаванне галін сацыяльнай сферы і жыццё шматлікіх катэгорый і груп насельніцтва.

Згодна штатнага раскладу ў раённым фінансавым аддзеле існавалі: інспекцыя дзяржаўных даходаў, бюджэтная інспекцыя і бухгалтэрыя. Да 1990 года ў функцыях і падпарадкаванні райфінаддзела ніякіх змяненняў не адбывалася, аднак былі розныя моманты і сітуацыі ў дзейнасці аддзела, у арганізацыі бюджэтнага фінансавання ў цэлым. Больш стабільныя і спрыяльныя змяняліся перыядамі цяжкасці, як аб’ектыўнага, так і суб’ектыўнага характару.

З ліпеня 1990 года падатковая служба, якая ўваходзіла ў склад фінансавых органаў пачала функцыянаваць як самастойная структура. Узначальвала падаткоўвую дзяржаўную інспекцыю да 2003 года Храменка Г.А. З 1 красавіка 2003 года – Лісоўская А.А. Асноўнымі задачамі Быхаўскай падатковай інспекцыі з’яўляюцца кантроль за выкананнем заканадаўства аб падатках і прадпрымальніцтве, забеспячэння правільнага падлічэння, поўнага і своечасовага ўнясення падаткаў у бюджэт, забеспячэнне ўліку падаткаў, выкараненне праванарушэнняў у сферы сваёй кампетэнцыі і прыцягненню да адказнасці асоб, віноўных у праванарушэннях заканадаўства аб падатках і прадпрымальніцтве.

У 2007 годзе інспекцыя пераехала ў новы будынак, які знаходзіцца па вул. Савецкай, 3.

На сучасным этапе фінансавы аддзел Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта з’яўляецца структурным падраздзяленнем Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта, падпарадкоўваецца райвыканкаму, фінансаваму ўпраўленню абласнога выканаўчага камітэта і Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі фінансавага аддзела Быхаўскага райвыканкома з’яўляецца:

- забеспячэнне актыўнага выкарыстання фінансаў у мэтах павышэння эфіктыўнасці вытворчасці, стварэнне і развіццё прагрэсіўных рыначных форм і структур;
- састаўленне праекта бюджэта раёна і прадстаўленне яго на разгляданне райвыканкома, арганізацыя работы па размеркаванню фінансавых рэсурсаў раёна, правядзенне ў межах сваёй кампетэнцыі мерапрыемстваў па своечасоваму і поўнаму паступленню ўсіх даходаў, прадугледжаных у бюджэце, эканомнаму і мэтаваму расходаванню сродкаў, выдзяляемых з бюджэта;
- ажыццяўлення сумесна з падатковымі органамі кантролю за выкананнем фізічнымі і юрыдычнымі асобамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы бюджэтна-фінансавых адносін, за выкананнем імі фінансавых абавязацельстваў перад дзяржавай.

Згодна штатнага раскладу фінансавы аддзел Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта складаецца з бюджэтнай інспекцыі, інспекцыі па даходам і фінансам галін народнай гаспадаркі, бухгалтэрыі.

Згодна запісаў у кнізе загадаў на пасаду загадчыка Быхаўскага фінансавага аддзела былі назначаны:

- **** – 1958 г. – Шыцікаў І.Е.
- 1958 – 1962 г. – Марозаў М.Е.
- 1962 – 1978 г. – Апановіч А.Ф.
- 1978 – 1995 г. – Куранцоў А.Г.

з 5 студзеня 1995 года па цяперашні час аддзел узначальвае Біліеўская Л.А., фінансіст амаль што з 33 гадовым стажам работы. Яе шматгадовая добрасумленная праца ў фінансавых органах, высокія паказчыкі ў рабоце былі высока адзначаны дзяржавай.

У 1995 г. Быхаўскі раён адзін з першых у Магілеўскай вобласці перавеў выкананне свайго бюджэта праз сістэму органаў дзяржаўнага казначэйства.

У 2004 годзе Л.А. Біліеўская была ўдастоена ганаровымі граматамі райвыканкама, фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, Магілеўскага абласного Савета Дэпутатаў і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Бюджэт раёна па выніках 2011 г. паспяхова выканан.

Бюджэт раёна на 2012 г. складае 207 мільярдаў руб., з якіх 61 мільярд уласныя даходы, увогуле Быхаўскі раён з’яўляецца датацыйным.

У студзені-чэрвені 2012 г. на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна за кошт усіх крыніц фінансавання выкарыстана 86782 млн. руб. інвестыцый у аснаўны капітал.

Банкі

Ашчадныя касы ў Беларусі адкрываліся пры аддзяленнях Дзяржаўнага банка, казначэйскіх, паштова-тэлеграфных установах, фабрыках, пры валасцях. Яны падзяліліся на цэнтральныя і прыпісныя.

Цяперашні АСБ «Беларусбанк» вырас з дзяржаўных ашчадных кас, якія былі створаны ў адпаведнасці з Пастановай СНК РСФСР ад 26 снежня 1922 года “Аб устанаўленні дзяржаўных ашчадных кас”. Арганізацыя ашчадных кас была ўскладзена на Наркамат фінансаў, у складзе якога 16 ліпеня 1923 года было створана Галоўнае ўпраўленне дзяржаўных працоўных ашчадных кас.

Цэнтральная ашчадная каса № 2781 г.Быхава знаходзілася на вул. Леніна, 16 у арэндуемым памяшканні. Пасля вызвалення Быхаўшчына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ашчадная каса была адноўлена 21 жніўня 1944 года.

З 1986 года ашчадная каса № 2781 была пераўтворана ў філіял № 706 АСБ «Беларусбанк» і знаходзілася па адрасу: вул. Савецкая, 3, ва ўласным памяшканні, а з 2001 года філіял № 706 АСБ «Беларусбанк» знаходзіцца па вул. Пушкіна, 43, у будынку, які быў рэканструіраваны і мае сучасны выгляд.


Сучасны выгляд «Беларусбанка»

У 1944-47 гадах адной з асноўных задач ашчаднай касы была выдача крэдыта сем’ям, хаты якіх былі спалены і разбураны ў гады нямецкай аккупацыі – 1175 сем’ям на суму 5919 тыс. руб., а таксама крэдыты дэмабілізаваным з Савецкай Арміі – 227 чалавек. Была арганізавана работа па падпісцы на трэцці і чацвёрты Дзяржаўныя ваенныя займы і па чацвёртай грашова-рэчавай латарэі.

У 1947 годзе адбылося правядзенне грашовай рэформы, прыняцце новага Устава ашчадных кас (1948 год).

На працягу пятай (1951-1955 гады) пяцігодкі назіраўся высокі прыліў укладаў: колькасць укладчыкаў узрасла больш чым удвая, сума ўкладаў павялічылася амаль у тры разы.

У пачатку 60-тых гадоў адбылося змяненне ў кіраўніцтве ашчаднай справай краіны. З 1 студзеня 1963 года арганізацыя ашчаднага дзела была ўскладзена на Дзяржбанк, сістэма ашчадных кас зноў была перададзена з Міністэрства фінансаў у вядзенне Дзяржбанка СССР, адбыўся працэс укрупнення ашчадных кас.

З 1964 года асобая ўвага ўдзялялася новым формам абслугоўвання насельніцтва.

У 70-ыя гады кіраўніцтва Упраўлення ГТСК і ГК БССР шмат увагі ўдзяляла дасканаласці ўмоў гаспадарання, пераходу на новыя формы абслугоўвання, упарадкаванню рэжыма работы ашчадных кас.

Для больш зручнага абслугоўвання сельскага насельніцтва ў раёне пачалі адкрывацца аддзяленні ашчаднай касы. На перыяд з 1960-х па другую палову 1990-х гадоў іх існавала 26. З 1996 года па 2001 год многія з іх былі зачынены . З 26 аддзяленняў засталося толькі 9:

- аддзяленне № 706/03 в.Глуская Сяліба
- аддзяленне № 706/05 в.Грудзінаўка
- аддзяленне № 706/06 в.Новы Быхаў
- аддзяленне № 706/09 в.Гарадзец
- аддзяленне № 706/10 г.Быхаў-1 вул. Авіяцыённая
- аддзяленне № 706/011 п.Гадылёва
- аддзяленне № 706/021 м/р Колас, 76а
- аддзяленне № 706/043 в.Чорны Бор
- аддзяленне № 706/045 г.Быхаў, вул. Чырвонаармейская, 24

У 1980-х гадах асобае месца адводзілася перабудове банкаўскай сістэмы.

11 чэрвеня 1991 года Пастановай Савета Міністраў БССР Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР быў пераўтвораны ў Дзяржаўны камерцыйны Ашчадны банк БССР, банк увайшоў у адзіную банкаўскую сістэму рэспублікі.

Згодна Указа Прэзідэнта РБ ад 30 жніўня 1995 года, было створана адкрытае акцыянернае таварыства Ашчадны банк «Беларусбанк», якое стала прыемнікам ранейшых банкаў, і к яму перайшлі ўсе правы і абавязкі Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь.

Першы вопыт крэдытавання юрыдычных асоб з’явіўся ў 1995 годзе.

У цяперашні час банк прадстаўляе кліентам каля 100 відаў паслуг, напрыклад, такіх як:

- разлікова-касавае абслугоўванне;
- валютнаабменныя і канверсійныя аперацыі;
- міжнародныя разлікі;
- абслугоўванне аперацыі на рынку каштоўных бумаг;
- аперацыі з пластыкавымі карткамі і інш.

Штогод у сістэме АСБ «Беларусбанк» адбываюцца абласныя і рэспубліканскія агляды-конкурсы творчых калектываў. У 2006 годзе калектыў заняў першае месца ў рэспубліканскім працоўным спаборніцтве сярод філіялаў пяці груп і атрымаў дыплом і Кубак пераможца.

Згодна запісаў у кнізе загадаў на пасаду загадчыка касай былі назначаны:

- з мая 1954 года па кастрычнік 1968 года – Беляковіч І.І.
- з кастрычніка 1968 года па лістапад 1976 года – Лазаковіч В.А.
- з лістапада 1976 года па снежань 1980 года – Куранцоў А.Г.
- са снежня 1980 года па ліпень 1984 года – Жыгуцкі А.С.
- з ліпеня 1984 года па сакавік 1998 года – Сінельнікава Л.Д.
- з красавіка 1998 года на пасадзе дырэктара філіяла № 706 АСБ «Беларусбанк» і па цяперашні час працуе Панкова Л.Н.

З 13.12.2010 г. банк рэарганізаваны ў ЦБП № 706 філіяла № 700 – Магілёўскага абласнога кіравання ААТ “АСБ Беларусбанк” г. Быхава.

2012

ЦБП № 706 прызнаны пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва сярод філіялаў і ЦБП краіны па выніках працы за 2012. На пашыраным пасяджэнні праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк", якое праходзіла 18 студзеня ў Мінску з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Надзеі Ермаковай, старшыня праўлення Сяргей Пісарык асабіста ўручыў дырэктару быхаўскага філіяла Ларысе Панковой Кубак і Ганаровую грамату "За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм , асабісты ўклад у дасягнутыя вынікі працы банка ў 2012 годзе". Калектыў таксама узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта прафсаюза "Пераможцу рэспубліканскага агляду-конкурсу" Лепшы па прафесіі "2012 года, за высокі прафесіяналізм і годныя вынікі ў працы".

Аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» у г.Быхаве

Аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» у г.Быхаве з’яўляецца правапераемнікам Дзяржбанка, арганізаванага ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. Да 1984 года аддзяленне банка знаходзілася па адрасу: вул. Савецкая, 3 у будынку былога казначэйства.


Будынак былога казначэйства

У цяперашні час аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» у г.Быхаве з’яўляецца структурным падраздзяленнем ААТ «Белаграпрамбанк».

Гісторыя стварэння ААТ «Белаграпрамбанк» пачынаецца з 1991 года, калі пастановай Вярхоў Савета БССР быў прыняты закон «Аб банках і банкаўскай дзейнасці». Існуючыя да гэтага часу спецыялізаваныя банкі: Прамбудбанк, Жылсацбанк і Аграпрамбанк СССР выйшлі з саюзнага падпарадкавання і пачалі ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з рэспубліканскім заканадаўствам.

Аддзяленне Аграпрамбанка СССР у г.Быхаве ліквідавана 19 верасня 1991 года і з 20 верасня 1991 года ў г.Быхаве створана аддзяленне Магілёўскага банка Беларускі акцыянерны камерцыйны Аграпрамбанк «Белаграпрамбанк», а ў сакавіку 2000 года аддзяленне «Белаграпрамбанк» у г.Быхаве перайменавана ў аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк».


ААТ «Белаграпрамбанк»

ААТ «Белаграпрамбанк» выконвае функцыі агента Урада па рэалізацыі дзяржаўных праграмм у аграпрамысловым комплексе рэспублікі, што выяўляецца ў даванні крэдытаў суб’ектам гаспадарання. Гэта ўніверсальная крэдытна-фінансавая ўстанова, якая дае магчымасць выкарыстоўваць установам і насельніцтву ўсю гаму банкаўскіх паслуг.

Пры дапамозе кароткатэрміновых крэдытаў, якія накіраваны на развіццё сельскай гаспадаркі раёна, ажыццяўляюцца мерапрыемствы па веснавому севу і ўборке. За кошт долгатэрміновых крэдытаў, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 346 ад 2 верасня 1996 года ажыццяўляецца будаўніцтва жылля на сяле.

Паслугі аддзялення банка разнастайныя: акрамя давання крэдытаў юрыдычным асобам праводзіцца крэдытаванне фізічных асоб, разлікова-касавыя аперацыі, выплата зарабатнай платы, валютна-канверсійныя аперацыі, грашовыя пераводы, аперацыі з каштоўнымі бумагамі. Кліентамі банка з’яўляюцца больш за 100 юрыдычных асоб і каля 4000 фізічных асоб (жыхары горада і раёна).

У асноўным кліентамі ўстановы з'яўляюцца такія буйныя прадпрыемствы, як ДЛГУ "Быхаўскі лясгас", ААТ "Быхаўрайаграпрамтэхснаб", усе сельгаспрадпрыемствы раёна, а таксама такія паспяхова працуюць прыватныя прадпрыемствы, як ЧТТУП "Белгандальтрансплюс", ЧТУП "Лесаруб і К" і іншыя.

Пэўнай заслугай лічыцца праведзеная ў свой час сумесна з кліентамі плёная праца па адкрыцці аграэкасядзіб, тут ўстанова было і застаецца на перадавых пазіцыях у вобласці і, як следства, - у раёне зараз паспяхова функцыянуе вялікая колькасць падобных прыватных структур.

Зараз актыўна прапагандуецца дыстанцыйнае электроннае абслугоўванне спажыўцоў банкаўскіх паслуг, пры якім ім не трэба асабіста з'яўляцца ў ўстанову для ажыццяўлення шматлікіх аперацый. Дадатковая плата за такія паслугі не вельмі вялікая, а выгада ў эканоміі часу, памяншэнні транспартных выдаткаў, па іншых пазіцыях - значная.

У аддзяленні банка працуе 27 супрацоўнікаў. Узначальвае калектыў кіраўнік аддзялення банка Арсенцьева Ганна Емельянаўна, працоўны стаж – 33 гады, у тым ліку ў аддзяленні банка – 31год.

Калектыў аддзялення стаў пераможцам у рэспубліканскім спаборніцтве па выніках 2006 года. Сярод 110 філіялаў і аддзяленняў краіны рэйтынг асноўных паказчыкаў банкаўскай дзейнасці калектыва аказаўся самым высокім. Аддзяленне ўзнагароджана Ганаровым хрустальным кубкам і Ганаровай памятнай таблічкай з выявай і лагатыпам банка.

З 7 верасня 2007 г. узначальвае калектыў Аляксеева Жанна Аляксееўна.

У 2010 годзе ААТ “Белаграпрамбанк” рэарганізаваны ў разлікова-касавы цэнтр № 8 у г. Быхаў філіала Магілёўскага абласнога упраўлення ААТ “Белаграпрамбанк”.

Літаратура:

1. Головач, С. Лучшие в республике / С. Головач // Маяк прыдняп. – 2007. – 24 лютага. – С. 1.
2. Головач, С. Самый высокий рейтинг / С. Головач // Маяк прыдняп. – 2007. – 7 сакавіка. – С. 1.
3. Иванов, Н. В условиях реорганизации./Н. Иванов.//Маяк прыдняпроўя.-2011.-С. 1.
4. Иванов, Н. Пользуется авторитетом и уважением / Н. Иванов // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 5 студзеня.- С. 2.
5. Колосов, Н. Сорок лет горит зеленый свет/ Н. Колосов// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 21 сакавіка.- С. 2.
6. Левченко, С. Лучшие в республике / С. Левченко // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 23 студзеня.- С. 1.
7. Матэрыялы Быхаўскага раённага архіва.
8. Матэрыялы Магілёўскага абласнога архіва.
9. Солобуто, Н. В спецефических условиях. / Н. Солобуто. // Маяк прыдняп .- 2004.- 10 ліпеня.
10. Солобуто, Н. Всегда рады туристам / Н. Солобуто // Маяк прыдняп. – 2007. – 8 верасня. – С. 2.
11. Социально-экономическое положение Быховского района в январе-июне 2012 года// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 1 жніўня.- С. 8.

ru be en