Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Арганізацыя аховы здароўя. Медыцынскія ўстановы

У 1904 г. у г. Быхаве мелася бальніца на 12 месцаў, 2 прыёмныя пакоі, аптэка, 4 аптэчныя крамы. Працавалі 3 урачы, 2 акушэркі, 3 фельчары, 1 ветэрынар. На аднаго ўрача прыпадала 2 423 жыхары.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі больш увагі стала звяртацца на ахову здароўя сялян, былі арганізаваны фельчарскія пункты. У першай пяцігодцы ў раёне працавала 13 медустаноў.

У пачатку 1943 г. у самых буйных партызанскіх атрадах 810 – м і 425 – м, якія дзейнічалі на правябярэжжы Быхаўшчыны, было ўсяго па два медработнікі. Пасля аб’яднання атрадаў у 11 –ю Быхаўскаю партызанскую брыгаду пачалі папаўняцца рады партызанскіх медыкаў. А ў канцы 1943 г. у Быхаўскай ВАГ было 9 медыцынскіх і 4 ветэрынарных урачэй, 19 фельчараў, 2 фармацэўты, 38 мадыцынскіх сясцёр і санітарак. Гэта дало магчымасць арганізаваць санітарную службу ў атрадах, рыхтаваць на месцы санітараў, аказваць партызанам больш кваліфікаваную дапамогу. Сярод медыцынскіх работнікаў большасць складалі жанчыны. Усе яны без выключэння – героі, моцныя духам, міласэрдныя, мужныя. Собалева, Жэлудкова, Пахомава, Ясенецкая, Паддубская і многія іншыя за сваю нястомную, гераічную працу ўзнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

За перыяд з жніўня 1944 г. па кастрычнік 1946 г. у раёне пабудавана: райбальніца на 110 ложкаў, райамбулаторыя, дзіцячая кансультацыя, райсанпедстанцыя, 3 сельскія бальніцы – Чачэвічы, Грудзінаўка, Новы Быхаў, 3 урачэбных амбулаторных участкаў, 12 ФАПаў.

У 1966 г. быў пабудаваны галоўны корпус раённай бальніцы, лячэбны корпус на 60 месцаў, інфекцыйны корпус. У 1988 г. узведзены пяціпавярховы корпус раённай бальніцы і стаматалагічная паліклініка ў м/р Колас. У 1991 г. – будынак аптэкі, у 1994 г. – фізіапульманалагічны цэнтр.

У 1995 г. была пабудавана першая чарга паліклінікі, у 1996 г. уведзена ў эксплуатацыю водагразелячэбніца на торфабрыкетным заводзе “Дняпроўскі”. У 2002 г. пабудаваны трохпавярховы будынак раённай паліклінікі.

Раённая паліклініка Раённая паліклініка

Сістэму аховы здароўя раёна складаюць: цэнтральная раённая бальніца, раённая паліклініка, стаматалагічная паліклініка, 3 сельскія ўчастковы бальніцы, 7 сельскіх урачэбных амбулаторый, 34 фельчарска-акушэрскіх пункта, дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых.

На цяперашні час у здраваахове раёна працуе 820 работнікаў, у тым ліку 66 урачоў і 340 спецыялістаў сярэдняга звяна. Два ўрача маюць званне “Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь, 7 – узнагароджаны значком “Выдатніку здаравааховы”.

В медустановах укаранены навейшыя метады абследавання хворых: фібрагастраскапія, УЗІ, Двайны пламасерез, дародавы скрынінг парокаў развіцця і наследственных захворванняў плода, у лячэнні хворых шырока выкарыстоўваецца лазератэрапія і іншыя метады абследвання і лячэння.

За апошнія гады умацавалася матэрыяльна – тэхнічная база медусталявання і медустаноў. Капітальна адрамантаваны Гадылёўская, Грудзінаўская сельскія ўчастковыя бальніцы, гінекалагічнае і дзіцячае аддзяленні. Раённая бальніца папоўнілася такім дэфіцытным абсталяваннем, як наркозна – дыхальным апаратам МК – 1, а таксама спецыяльным маніторам, перасовачным камп’ютэрным рэнгенаўскім кабінетам на базе аўтамабіля МАЗ, дзве сучасныя стаматалагічныя ўстаноўкі, апарат УЗІ. У 2008 г. пры будаўніцтве аграгарадка Абідавічы кабінет ФАПа абсталявалі найноўшай стаматалагічнай устаноўкай “PERFORMER” амерыканскай вытворчасці

Па вынікам работы 2004 г. абласное кіраванне аховы здароўя прызнала Быхаўскую цэнтральную райбальніцу лепшай медустановай вобласці. Быхаўскім медыкам было прысуджана першае месца ў спецыяльным аглядзе-конкурсе.

Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы І. І. Матусевіч. Лепшыя работнікі: Н. А. Бароўская, Я. Я. Антончык, С. С. Галуза, А. М. Цараградскі, В. А. Чалядзінава.

Ветэраны – медработнікі: Л. Ф. Лапуноў, М. І. Калініна, А. Я. Азярная, Л. Ф. Ждан, М. Ц. Гурскі, В. Г. Цярэшчанка, М. Ц. Махлай, А. Т. Смалячкова, Л. М. Бароўская, С. В. Канавалаў, Л. І. Шмалій, А. С. Кавалёў, К. М. Кугель, З. В. Храмянкова, В. Е. Хоніна, В. І. Старасціна.

15 сакавіка 2006 года бальніца прымала гасцей – намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўрача, прафесара, доктара медыцынскіх навук М. І. Рымжу.

За 2006 год была закулена новая медыцынская апаратура: бормашына, два шпрыцаваных насасы, апарат ЭХ ВЧ – 50, кардыёграф “Кардиан ПМ” і інш.

У 2007 годзе У. І. Нашыванкін узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Па ініцыятыве адміністрацыі ў дзіцячай кансультацыі быў адкрыты “Пакой здаровага дзіцяці”.

6 студзеня 2008 года І. І. Матусевіч пакідае пасаду галоўнага ўрача УЗ “Быхаўская цэнтральная раённая бальніца”.

З лютага па 16 чэрвеня 2008 г. галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы працаваў Сяргей Уладзіміравіч Максімаў. З 15 верасня 2008 г. галоўным урачом працуе Грышанаў Алег Валенцінавіч.

У 2009 годзе бальніца набывае новы рэнтгенаскапічы кампутарны апарат беларускага паходжання “Пульмоскан – 760».

Асваенне новых методык і тэхналогій дыягностыкі захворванняў і іх лячэння са станоўчага боку адлюстроўваюцца на паляпшэнні дэмаграфічнага становішча ў раёне. Узровень нараджальнасці ўзрос з 9,1 на 1000 насельніцтва ў 2006 годзе да 11,0 у 2009 годзе.

У чэрвені 2010 года Грышанаў Алег Валенцінавіч пакідае пасаду галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы.

З ліпеня 2010 года галоўным урачом працуе Чарткова Аляксандра Леанідаўна.

На перыяд 2010 года на сяле працуе 3 бальніцы, 7 амбулаторый, 31 ФАП, 1 паліклініка, у якой размешчаны: жаночая кансультацыя, дзіцячая кансультацыя і стаматалогія.

Фінансаванне дадзенай сферы паслуг з выліку на душу насельніцтва за 9 месяцаў 2010 года склала 279 тысяч рублёў (у 2006 годзе 186 тыс. руб.).

Структура УЗ “Быхаўская ЦРБ”:

•   Быхаўская цэнтральная раённая бальніца на 200 коек;
•   Цэнтральная раённая паліклініка на 250 наведванняў за змену;
•   Аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі на 3 пасты;
•   Стаматалагічная паліклініка на 240 наведванняў у змену;
•   Жаночая кансультацыя на 80 наведванняў у змену;
•   Дзіцячая кансультацыя на 120 наведванняў у змену;
•   3 сельскія ўчастковыя бальніцы с агульным фондам 30 коек 24-часавога стацыянару;
•   7 сельскіх амбулаторый;
•   31 фельшарска-акушэрскі пункт.

Структура кіравання ва УЗ «Быхаўская ЦРБ»:

Галоўны ўрач ЧАРТКОВА Аляксандра Леанідаўна
Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва КАРЫМАЎ Анатоль Мінніталхатовіч
Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ГАРЭЛІКАЎ Аляксей Паўлавіч
Намеснік галоўнага ўрача па МРЭК ПАЛАВІКОВА Алена Уладзіміраўна
Намеснік галоўнага ўрача па адміністрацыйна- гаспадарчай частцы КОТОВ Сергей Викторович
Галоўная медыцынская сястра СЯМЕНАВА Святлана Валер’еўна

Састаўной часткай УЗ «Быхаўская цэнтральная раённая бальніца» з’яўляецця раённая паліклініка, якая працуе ў дзве змены. Паліклініка разлічана на 240 наведванняў у змену.

В склад раённай паліклінікі ўваходзяць:
-   тубдыспансерны кабінет;
-   аддзяленне дзённага стацыянару на 35 коек;
-   4 прыпісныя фельшарска-акушэрскія пункты: в.Мокрае, в.Холстава, в. Няраж, в.Лудчыцы.

У 2011 г. знізіўся аб’ём амбулаторна-паліклінічных наведванняў і павялічылася колькасць наведванняў урачамі на даму. Значна знізілася смяротнасць.

На сродкі, прадугледжаныя Дзяржаўнай праграмай па перасцярозе інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў закуплены шматфункцыянальныя трэнажоры.

У 2011 годзе ў цэнтральнай раённай паліклініцы адкрыты кабінет СВЧ-спектрометр выпраменьвання чалавека.

2012 год

Чарткова Аляксандра Леанідаўна
галоўны ўрач
Тэл. раб.: 57-073

Гарэлік Аляксей Паўлавіч
нам. гл. ўрача па мёд. часткі
Тэл.раб.: 57-082

Карымаў Анатоль Мініталхатавіч
нам. гл. ўрача па мёд. абслугоўванню насельніцтва
Тэл. раб.: 55-315

Мяцеліца Антаніна Андрэеўна
гл. медсястра
Тэл. раб.: 56-603

Лачева Наталля Васільеўна
гл. бухгалтар
Тэл. раб.: 52-405

У аддзяленні хуткай дапамогі УАЗ "Быхаўская ЦРБ" дзейнічае праграма вострага каранарнага сіндрому. Гэтая праграма працуе пакуль яшчэ ў тэставым рэжыме толькі ў Мінску і ў чатырох раёнах Магілёўскай вобласці. Прынцып дзеяння складаецца ў тым, што, калі прыязджаюць па выкліку, работнікі хуткай медыцынскай дапамогі робяць кардыяграму і адразу ж адпраўляюць яе ў абласную. Калі лекар дыягнастуе востры каранарны сіндром, то чалавеку своечасова аказваюць неабходную дапамогу. Дзякуючы гэтаму ўдаецца пазбегнуць цяжкіх наступстваў дадзенага захворвання. Ужо за гэты год выратавалі такім чынам дзесяць чалавек.

Па ранейшаму акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне Быхаўскай ЦРБ займае першае месца сярод падобных службаў Магілёўшчыны. 12 гадоў працуе загадчыцай аддзялення Галіна Кавалёва. Штогод у радзільні на свет з’яўляецца каля 250 немаўлят.

Структурныя падраздзяленні ўстановы аховы здароўя «Быхаўская цэнтральная раённая бальніца»

Загадчыца паліклінікай
Касянкова Галіна Генадзьеўна
57-076

Загадчыца стаматалагічнай паліклінікай
Чорная Алена Валянцінаўна
52-332

Загадчыца жаночай кансультацыяй
Віскулава Людміла Аляксандраўна
56-491

Загадчыца дзіцячай кансультацыяй
Чэлядзінава Валянціна Антонаўна
56-493

Загадчык хірургічным аддзяленнем
Окрут Юрый Дзмітрыевіч
53-295

Загадчыца дзіцячым аддзяленнем
Шчалыженка Ірына Антонаўна
58-692

Загадчыца радзільным аддзяленнем
Кавалёва Галіна Іванаўна
52-430

Гінекалагічнае аддзяленне
Кавалёва Галіна Іванаўна
52-232

Загадчыца неўралагічнага аддзялення
Антончык Наталля Валер'еўна
58-740

Загадчык тэрапеўтычным аддзяленнем
Сафонаў Андрэй Аляксандравіч
52-383

Загадчыца інфекцыйнага аддзялення
Сафонава Вольга Віктараўна
58-931

Загадчык рэанімацыйнага-анестэзіялагічнай аддзяленнем
Грэбень Сяргей Васільевіч
58-251

Загадчык аддзялення пералівання крыві
Ліс Ніна Іванаўна
53-535

Загадчыца цэнтральным стэрылізацыйным аддзяленнем
Галуза Ніна Іванаўна
58-978

Загадчык аддзялення хуткай медыцынскай дапамогай
Матусевіч Сяргей Іванавіч
58-003

Загадчыца аптэкі
Іўшына Галіна Антонаўна
52-534

В.а. загадчыца лабараторыяй
Захаранка Лідзія Уладзіміраўна
58-151

Галоўны бухгалтар
Лачева Наталля Васільеўна
52-405

Вядучы эканаміст
Шараева Інга Уладзіміраўна
52-231

Установа аховы здароўя «Быхаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

Быхаўскі Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, як самастойная ўстанова працуе з 1969 г. Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ажыццяўляе дзяржаўны санітарны нагляд, распрацоўвае і праводзіць санітарна-прафілактычныя і проціэпідэмічныя мерапрыемствы. Пад наглядам Цэнтра ў раёне знаходзіцца 605 аб’ектаў. З 1977 г. калектыў Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з’яўляецца нязменым прызёрам абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аналагічных устаноў, флагманам перадавога вопыта і ініцыятывы. Галоўным урачом з 1969 г. па май 1971 г. быў А. М. Мядведзеў. Са жніўня 1971 г. і па цяперашні час пасаду галоўна ўрача займае У. І. Нашыванкін, які мае ганаровае званне “Выдатнік ахоўвы здароўя СССР”, у 2002 г. па указу Прэзідэнта РБ за вялікі асабісты ўклад у выкананне праграм па ліквідаванню вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паляпшэнне санітарна- эпідэміялагічнага становішча ў раёне ён быў узнагароджаны ордэнам Павагі і Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

На перыяд 2007 года у Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі працуе 43 чалавекі, з іх 24 медыцынскія супрацоўнікі.

У 2007 годзе У. І. Нашыванкін узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 22 снежня 2008 г. галоўным урачом працуе Матвееў Мікалай Васільевіч.

Раённы цэнтр уключае ў сябе аддзел гігіены, лабараторны і эпідэміялагічны аддзелы з бактэрыялагічнай і санітарна-гігіеничнай лабараторыяй, аддзяленне прафілактычнай дызенфекцыі і кабінет радыяцыйнага кантролю.

Асноўнай задачай цэнтра з’яўляецца рашэнне арганізацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне санітарна-эпідэміялагічнаго дабрабыту насельніцтва раёна.

Асноўнымі пытаннямі, якія маюцца ў санітарнай службы - пытанні правадзімай працы па дабрабыту і санітарнаму стану на тэрыторыі сельскіх Саветаў; падрыхтоўкі школ да навучальнага года; арганізацыі гарачага харчавання навучэнцаў школ і дзяцей у дзіцячых дашкольных установах і інш.

У раёне працуюць сістэмы менеджмента якасці на базе міжнародных стандартаў СТБ ІСО 9001-2001 на ААТ «Быхаўмалако», СЗАТ «Белатміт», Быхаўскі КАСЗ, Быхаўскі хлебазавод; сістэмы ХАССП на СЗАТ «Белатміт», ААТ «Быхаўмалако» (па стандартам РФ). Працягваецца ўнядрэнне сістэмы стандартов ХАССП на Быхаўскім КАСЗ.

Асобны раздзел працы цэнтра - мерапрыемствы па зніжэнню прафесійных захворванняў за кошт паляпшэння ўмоў працы і санітарна-бытавога забеспячэння працуючых на прамысловых прадпрыемствах, а таксама па фарміраванню здароўя зберагаючай серады ў навукова-выхавальных установах раёна.

У апошнія гады большая ўвага надзяляецца супрацоўнікамі цэнтра фарміраванню здаровага лада жыцця сярод насельніцтва, як пры абследвані аб’ектаў, так і ў СМІ.

У 2012 г. ганаровай граматай Міністэрства Аховы здароўя Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны ўрач М. В. Матвееў.

Грудзінаўская бальніца.

Узначальвалі Грудзінаўскую бальніцу Ф. Б. Дзенісевіч і Г. П. Дзенісевіч. Раней у бальніцы было 35 ложкаў, 3 ФАПы, да 4,5 тысячы чалавек на тэрытарыяльным абслугоўванні. У распараджэнні было 4 аўтамабілі. Зараз Ф. Б, Дзенісевіч узначальвае аддзяленне кругласутачнага знаходжання адзінокіх састарэлых людзей. Г. І. Дзенісевіч загадвае амбулаторыяй. Зараз у адзяленні кругласутачнага знаходжання 34 чалавекі, ім аказваецца толькі хуткая медыцынская дапамога. На гэтыя мэты медыкаменты закупляюцца з дапамогай Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.

З 2005 года загадчыкам бальніцы працуе Г. В. Місееў.

2012 год

Грудзінаўскага ўрачэбная амбулаторыя
фельчар
Каваленка Святлана Генадзьеўна
39-647

Новабыхаўская сельская бальніца.

Т. А. Лосева ўзначаліла сельскую бальніцу практычна адразу, як прыехала ў раён па размеркаванню Віцебскага медыцынскага інстытута. Калектыў бальніцы складае 18 чалавек з тэхперсаналам. Усе ўрачы і медыцынскія сёстры атэставаны, маюць кваліфікацыйныя катэгорыі. Урача – стаматолага С. І. Лопуха добра ведаюць далёка за межамі раёна, да яго ідуць з суседніх абласцей за дапамогай. Нязменна ў рабоце медыцынская сястра А. І. Іванова, якая працуе ў бальніцы больш за 20 гадоў. Цёплых слоў удзячнасці заслугоўвае і шафёр бальніцы В. М. Іваноў, які працуе з 1972 г. Кожны дзень на прыёме ў бальніцы 15 – 20 чалавек.

Ухлясцкая сельская бальніца.

У свой час у былой Ухлясцкай сельскай бальніцы любілі падлячыцца, а разам і адпачыць ветэраны вайны, вяскоўцы ўсіх узростаў. Медыцынская ўстанова заўсёды славілася кваліфікаванымі кадрамі, добрымі і чулымі адносінамі да пацыентаў.

Зараз бальніца пераўтворана ва ўрачэбную амбулаторыю. Цяперашні калектыў медыцынскіх работнікаў працягвае добрыя традыцыі папярэднікаў.

Амбулаторыя абслугоўвае 1673 чалавекі, у тым ліку 306 дзяцей да 14-гадовага ўзросту. Амбулаторыя мае 5 ложкаў дзённага стацыянару, што ў сукупнасці з наяўнасцю добрага медабсталявання дае магчымасць арганізаваць на належным узроўні аблесдванне і лячэнне хворых.

З 2010 года Ухлясцкая сельская бальніца перанесена на ФАП в. Смаліца.

2012 год

Ухлястский фельчарска-акушэрскі пункт
загадчыца
Шинелева Алена Анатольеўна
39-493

Рыжкаўская сельская бальніца.

Да 1927 г. бальніцай загадвала выпускніца Маскоўскага ўніверсітэта Валянціна Міхайлаўна Мацкевіч (1878-1951 г.г.), жонка дваюраднага дзядзькі Я. Коласа-Ігнація Юр’евіча. У канцы ліпеня 1950 г. К. Ш. Кугель узначаліў Рыжкаўскую сельскую бальніцу. Урачэбны вучастак быў вялікі:11 081 чалавек, пражываючых у 24 населеных пунктах. У 1952 г. ад вучастка былі аддзелены Гадылёўская і Ухлясцкая ўрачэбныя вучасткі.У гэты перыяд назіралася вялікая нараджальнасць: у 1951 г. на ўчастку нарадзілася 316 дзяцей. К. Ш. Кугель вымушаны быў узяцца за стварэнне першай у вобласці дзіцячай кансультацыі. На ўрачэбныя лекцыі збіраліся цэлымі вёскамі.

У 1951 г. па просьбе калектыва Рыжкаўскай бальніцы Міністэрства аховы здароўя рэспублікі вылучыў ёй лабараторыю, дзе праводзіліся ўсе неабходныя аналізы. У 1964 г. на ўчастку паявіўся электракардыёграф.

У 1953 г. пабудавалі пральню і кухню, потым амбулаторыю і 2-х кватэрны жылы дом для ўрачэй.

У 1959 г. міністр аховы здароўя І. А. Інсараў выдзеліў для Рыжкаўскай сельскай бальніцы аўтамашыну ВАЗ-450.

Верныя памочнікі К. Ш. Кугеля: І. Г. Сталбцова, А. П. Клопава, акушэркі: М. П. Сірман, З. Т. Буланькова, М. М. Шыцікава, медсёстры: К. П. Белая, М. П. Сталбцова, Ф. Г. Азаркова, В. Н. Русецкая, Е. М. Шляева, санітаркі: А. І. Несцерава, П. В. Перапечына і інш.

Пасля Чарнобыльскай катастрофы была зачынена Грудзінаўская школа-інтэрнат, а Рыжкаўскую бальніцу перавялі ў яе спальны корпус.

К. Ш. Кугель з’яўляецца заслужаным урачом БССР, тэрапеўтам вышэйшай катэгорыі, Ганаровым грамадзянінам Быхаўскага раёна.

У 2010 годзе Рыжкаўская сельская бальніца была зачынена.

Гадылёўская ўчастковая бальніца
в.а. загадчыка
Клімкова Ала Іосіфаўна
34-290, 34-184

Следзюкоўскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Севярынава Алена Васільеўна
38-716

Вараніноўскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Барысава Ірына Анатольеўна
39-252

Тайманаўскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Кукса Лідзія Піліпаўна
37-436

Рыхтараўскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Грыгор'ева Галіна Іванаўна
37-339

Сялецкая ўчастковая бальніца
Загадчык
Лявонава Наталля Юр'еўна
39-527, 39-538

Ісканскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Шматко Аксана Аляксандраўна
34-328

Чырвонаслабодскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Касцянкова Жанна Анатольеўна
32-441

Ніканавічскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Куляшова Алена Анатольеўна
37-541

Абідавічскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Усцінава Наталля Пятроўна
38-338

На сяле ў амбулаторыях і ФАПах аказваецца даволі абмежаваны пералік медыцынскіх паслуг. Складаная дыягностыка і лячэнне ажыццяўляецца в ЦРБ і раённай паліклініцы. Гэта шмат у чым тычыцца і стаматалагічнага лячэння.

А вось жыхары Абідавічскага і Чырвонаслабодскага сельсаветаў маюць магчымасць атрымаць пастаянныя кваліфікаваныя паслугі па стаматалагічным лячэнні ў Абідавічскім ФАПе ў дасведчанага зубнога лекара Алены Пазняковой. Выкарыстоўваюцца сучасныя абсталяванні, матэрыялы і тэхналогіі лячэння зубоў. У 2008 годзе пры будаўніцтве аграгарадка кабінет абсталявалі найноўшай стаматалагічнай устаноўкай “PERFORMER”. Лячэнне праводзіцца бясплатна, за выключэннем матэрыялаў і медыкаментаў, якія не ўваходзяць у пералік па бюджэтным фінансаванні.

Палянінавічскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Лахардова Ларыса Рыгораўна
38-068

Чырвонаасавецкі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Старасціна Валянціна Мікалаеўна
39-831

Чорнаборская ўрачэбная амбулаторыя
Загадчыца
Крутленя Ірына Віктараўна
31-219

Балонавасялецкі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчык
Шэмет Раман Сяргеевіч
37-683

Дуброўскі фельчарска-акушэрскі пункт
37-620

Залатвянскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Каліноўская Ала Віктараўна
31-345

Чэчэвіцкі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчык
Бабіцкі Мікалай Аркадзьевіч
36-154

Глухская ўрачэбная амбулаторыя
в.а. старэйшай медыцынскай сястры
31-083

Гарадзецкі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Вінаградава Наталля Багданаўна
36-716

Баркалабаўская ўрачэбная амбулаторыя
Загадчыца
Альховік Аліна Пракопаўна
32-226

У 2010 годзе амбулаторыя па выніках працы за год сярод амбулаторый Магілёўскай вобласці заняла першае месца. У 2012 годзе загадчыца амбулаторыі за поспехі ў медыцынскім абслугоўванні насельніцтва была ўзнагароджана Граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сядічскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Хоніна Вера Яфімаўна
32-083

Касічскі фельчарска-акушэрскі пункт
36-446

Чырвонабеларуская ўрачэбная амбулаторыя
Загадчыца
Бараноўская Галіна Аляксандраўна
36-547

Вяземскі фельчарска-акушэрскі пункт
36-808

Дунайкоўскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Касцюкова Зінаіда Мартыновна
36-354

Ямніцкі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Горовцова Ірына Уладзіміраўна
35-745

Краснабярэжскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Трыфанава Марыя Віктараўна
34-554

Хамічскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Кізілава Алена Фёдараўна
35-536

Смаліцкая ўрачэбная амбулаторыя
Загадчык
Кавалькова Надзея Уладзіміраўна
39-439

Красніцкі фельчарска-акушэрскі пункт
38-462

Кузькавічскі фельчарска-акушэрскі пункт
35-349

Трылесінскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Чарняўская Ларыса Яўгенаўна
38-412

Лудчыцкі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Чакан Іна Сяргееўна
37-168

Макранскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Лапаткіна Ганна Аляксандраўна
32-118

Няражскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Быкава Людміла Аляксандраўна
37-011

Холстаўскі фельчарска-акушэрскі пункт
Загадчыца
Кулікова Алена Мікалаеўна
35-475

Аддзяленне кругласутачнага знаходжання ў в Грудзінаўка
Загадчыца аддзяленне
Людміла Ярмоленка
Зараз у аддзяленні пражывае 62 чалавекі

ДУСА “Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”

Пяціпавярховы будынак дома-інтэрната знаходзіцца на беразе возера ў п. Ірдіца, разлічаны на 200 месцаў. Інтэрнату прыналежыць падсобная гаспадарка з 66 гектарамі сельгасугоддзя, дзе паспяхова вырошчваюць збожжавыя культуры, агародніну, сою, таксама ў гаспадарке інтэрната-буйны рагаты скот, свінні, куры, індавуткі. Мясам інтэрнат забяспечвае сябе сам.

З 1999 г. дырэктарам дома-інтэрната працуе Зінаіда Фёдараўна Пракаповіч.

За 2003 г. прыбытак інтэрната склаў 675 мільёнаў руб. На гэтыя грошы набываюць мінеральныя ўдабрэнні, вопратку, абутак,пасцельныя прыналежнасці, рэканструіравалі пральню, на пятым паверсе зрабілі еўрарэмонт. Робіцца спроба стварэння ўласнага цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі. Там пацыенты будуць мець магчымасць займацца камп’ютэрнымі гульнямі, шыццём, вязаннем.

У 2003 г. у Быхаве праходзіла выяздная рэспубліканская калегія прадстаўнікоў сацыяльных служб. З той пары пераймаць вопыт работы у інтэрнат прыязджаюць кіраўнікі з розных куткоў Беларусі.

У 2008 годзе быў зроблены капітальны рэмонт файе галоўнага ўвахода медыцынскага блока і чацвёртага паверха спальнага корпуса.

У 2009 годзе на базе дома-інтэрната праходзіў рэспубліканскі семінар-пасяджэнне па пытанням дзейнасці стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання.

У 2010 годзе па вынікам абласнога агляду якасці і абслугоўвання насельніцтва, за дасягнутыя поспехі ў працы калектыў ДУСА “Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат” узнагароджаны Дыпломам І ступені камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Магілёўскага абласнога камітэта.

У 2010 годзе было адкрыта аддзяленне працоўнай рэабілітацыі. Тут працуюць абутковая, сталярная, швейная майстэрні, актавая і трэнажорная залы, камп'ютэрны клас, кабінет дамаводства, пакой псіхалагічнай разгрузкі. Тут праходзяць працоўную рэабілітацыю і тыя хто пражываюць у доме-інтэрнаце так і тыя людзі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця якія прыязжаюць з горада і сельскіх населеных пунктаў. Для інвалідаў трэцяй групы створана некалькі працоўных месцаў на дапаможнай гаспадарцы сацыяльнай установы.

Інтэрнат пакуль адзіны ў рэспубліцы сярод такіх устаноў, дзе пабудавана аддзяленне сацыяльна-працоўнай тэрапіі.

У 2011 г. старшыня Магілёўскага аблвыканкама П. Руднік падараваў трудавому калектыву ДУСА “Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат” аўтамабіль маркі УАЗ.

На перыяд 2011 года ў доме інтэрнаце пражываюць і забяспечваюцца ўсім неабходным 202 чалавекі.

Уручана пасведчанне аб занясені на абласную Дошку гонару па вынікам працы за 2011г.

2012 год

На перыяд 2012 года ў доме інтэрнаце пражываюць і забяспечваюцца ўсім неабходным 200 чалавек.

У снежні арганізацыя разгарнула шырокую выставу-ярамарку на плошчы перад гарадскім рынкам. За многія гады існавання сацыяльнай установы ўпершыню вырашылі прадставіць шырокай публіцы шырокі асартымент сваіх вырабаў.

Прапаноўваліся гарачыя піражкі, мяса, малако, гародніна, збожжа, мука, швейныя, сталярныя вырабы, вырабы з прыродных матэрыялаў, вязаныя сурвэткі, футравыя шапкі, буркі, рукавіцы, плеценыя кошыкі.

У сацыяльнай установе пабывала Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна і канстатавала, што вопыт Быхаўскага ўстановы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва заслугоўвае распаўсюджвання.

Зараз у доме-інтэрнаце пражывае 200 чалавек, з якіх 160 – удзельнікі таго ці іншага вытворчага працэсу. Увогуле сацыяльная ўстанова прадстаўляе сабой 39 пабудоў, уключаючы жылы комплекс. 350 гектараў сельгасугоддзяў, жывёлагадоўчая ферма, якая налічвае за паўтысячы галоў. Установа поўнасцю забяспечвае сябе прадукцыяй раслінаводства і жывёлагадоўлі.

У гэтым годзе інтернат наведаў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Водагразялячэбніца ВРУП “Дняпроўскае”.

Па ініцыятыве дырэктара ВРУП “Дняпроўскае” М. Л. Нікіценка ў кастрычніку 1995 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё водагразялячэбніцы ў п. Гадылёва. Яна размяшчае масажны кабінет, аддзяленне гразелячэння і водных працэдур. Пацыенты водагразелячэбніцы могуць прайсці наступныя працэдуры: ручны і электравібрамасажы, рэфлекса і магнітатэрапію, падводны душ-масаж, ванны з мінеральнымі дабаўкамі і расліннымі экстрактамі, электрагальванічныя працэдуры і гразелячэнне. Усе гэтыя працэдуры выконваюцца прафесійнымі медыцынскімі работнікамі, якія прайшлі спецыяльнае абучэнне.

У 2006 годзе водагразялячэбніца ВРУП “Дняпроўскае” спыніла сваю дзейнасць.

У 2008 годзе на базе былой водагразялячэбніцы ВРУП “Дняпроўскае” была створана амбулаторыя.

З 2009 года амбулаторыя ажыццяўляе стацыянарнае абслугоўванне хворых.

Соц.защита

У 1991 годзе была арганізавана ўпраўленне па труду, занятасці і сацыяльнай ахове.

У 2011 годзе служба адзначыла 20-гадовы юбілей.

Аптэкі. Аптэчная справа.

Першыя аптэкі на Быхаўшчыне з'явіліся, мабыць, яшчэ ў 16-17 стагоддзях. Аднак аптэкі, падобныя на тыя, што мы прывыклі бачыць сёння, з'явіліся толькі ў 19 стагоддзі. Па матэрыялах Памятнай кніжкі Магілёўскай губерні, выдадзенай у 1865 годзе, у Старым Быхаве знаходзілася вольная (прыватная) аптэка, утрымліваў якую правізар Карл Аўгусціновіч Гаген. У матэрыялах 1879 згадваецца прыватная аптэка Вовчинского, якая праіснавала да 1918 года. У перыяд НЭПа ў Быхаве з'явіліся тры аптэкарскіх крамы: Бруксона, Каплана і Іофе. У крамах прадаваліся лекавыя сродкі, парфумерыя, канцылярскія тавары. У аптэцы працаваў адзін правізар, а ў павеце – два правізара. Пасля нацыяналізацыі ў Быхаўскім павеце засталася адна аптэка, якая забяспечвала лекамі насельніцтва і бальніцу. У 1937 г. была адкрыта аптэка ў вёске Чачэвічы, у 1940 г. – у вёске Рыжкаўка, загадвала ёй З.Я. Кукавенка.

У гады вайны аптэка ў г. Быхаве была знішчана пажарам, а зноў адчынілася толькі ў 1944 г. у прыватнай хаце. Загадвалі аптэкай Цярэнц’еў, а потым А.А. Леснікоўская да верасня 1949 года. Аптэка забяспечвала бальніцу на 100 ложкаў. З 1949 г. аптэка два разы зменьвала сваё месцазнаходжанне. З верасня 1949 па 1983 года загадвала справамі аптэкі Т. В. Палешка, яе намеснік - Р. М. Павецьева, Е. С. Карзуніна. З 1949 гады аптэка два разы мяняла свой адрас. Доўгі час, з 1960 года, аптэка размяшчалася ў невялікім будынку па вуліцы Савецкай, а ў 1994 годзе Быхаўская цэнтральная раённая аптэка атрымала ва ўласнасць аснашчанае вытворчым і тэхналагічным абсталяваннем новы двухпавярховы будынак у цэнтры горада па адрасе: вул. Леніна, 15 «А». З 1985 г. аптэкай загадвала Г. А. Іўшына, яе намеснік – Н. Ф. Асмалоўская, В. М. Жанкевіч, з 1999-2005 гг. - Кацельнікава В.А., а з 2005 года - Краўцова В.А.

Развівалася фармацыя і ў вёсцы. У 1937 годзе ў прыстасаваным будынку адкрыта аптэка № 37 у вёсцы Чачэвічы. З моманту адкрыцця кіравала справамі аптэкі Маркоўская Л. М. Апошнія 24 гады працы аптэкі да яе закрыцця ў жніўні 2002 года загадвала аптэкай Шляхтова Марыя Іосіфаўна, выдатнік аховы здароўя.

У 1940 годзе адкрыта аптэка № 64 у вёсцы Рыжкаўка. Мела ўласны асобны будынак. Працавала ў аптэцы Кукавенка Зоя Якаўлеўна. Нязменна, з моманту размеркавання і да выхаду на заслужаны адпачынак, прапрацавалі ў аптэцы Клопава Таццяна Аляксееўна – загадчыцай і Шаблоўская Ніна Аляксееўна - асістэнтам.

У 1959 г. пабудавана аптэка ў вёске Новы Быхаў. Загадвала ёю В. С. Вараб’ёва, Т. В. Цурганава. У 1960 г. расчыніла дзверы аптэка ў вёске Чорны Бор. Там загадваў да 1982 г. ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Н. Ф. Паўлючэнка.

Аптэка № 59 у пасёлку Годылево ўзнікла ў ходзе рэарганізацыі аптэчнага пункта 1 катэгорыі, адкрытага ў памяшканні, прадастаўленым торфапрадпрыемствам "Дняпроўскае". Пачынала лекавае забеспячэнне ў пасёлку Гадылева Станкевіч Л. П. У цяперашні час, на працягу больш за 30 гадоў, ведае аптэкай Салановіч В. І.

Аптэка № 101 ў вёсцы Чорны Бор адкрыта ў прыстасаваным памяшканні ў 1960 годзе. Да 1982 года аптэкай кіравала Паўлючэнка Надзея Фамінічна, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аптэка некалькі разоў мяняла памяшканне і была зачынена ў верасні 1999 года.

У 1962 годзе на базе аптэчнага пункта ў памяшканні торфапрадпрыемства была арганізавана аптэка ў в Чырвоная Беларусь. Загадвалі аптэкай Іванова Зінаіда Пятроўна, Глебка Любоў Сямёнаўна, Геверц Галіна Іосіфаўна. Праіснавала аптэка да сакавіка 2002 года.

У 1962 годзе адкрыта аптэка № 119 на станцыі Тошчыца. Загадчыца - Леўкава Ала Іванаўна. У 1979 годзе на тэрыторыі бальнічнага гарадка пабудаваны асобны будынак аптэкі. Праіснавала яна да сакавіка 2004 года.

У 1965 г. на базе аптэчнага пункту 1 катэгорыі у ваенным гарнізоне г. Быхава была адкрыта аптэка № 124, размяшчалася яна ў прыстасаваным памяшканні пры лазарэце, загадвала справамі аптэкі Е. С. Масловічка, Е. С. Русава. У красавіку 1995 года ва ўласнасць Быхаўскай ЦРБ было перададзена прасторнае памяшканне на першым паверсе жылога дома на тэрыторыі ваеннага гарадка, куды і пераехала аптэка. У цяперашні час кіруе аптэкай Цішкова Таццяна Валянцінаўна.

У 1973 годзе на базе аптэчнага пункта ў памяшканні былога дзіцячага дома ў вёсцы Баркалабава адкрыта аптэка № 151. Доўгія гады аптэкай кіравала Абушкевич Зінаіда Паўлаўна. Аптэка тройчы мяняла памяшканне і была зачыненая ў маі 2001 года.

У 1973 г. адкрыта аптэка ў пасёлку Пралетарый. Аптэкай кіравалі Зянькова Марыя Сямёнаўна, Паласухіна Марыя Апанасаўна.У маі 1986 г. у вёске Сялец на грошы калгаса “Шлях да камунізма” быў пабудаваны бальнічны гарадок, куды і пераехала аптэка. У 2009 годзе праведзены чарговы рамонт памяшкання, абноўлена абсталяванне. Загадвае аптэкай Кулакова Таццяна Міхайлаўна.

Пры рэарганізацыі аптэчнай сеткі ў 2007 годзе аптэчны пункт I катэгорыі пры паліклініцы горада рэарганізаваны ў апцеку № 132. Доўгія гады ў аптэчным пункце працавала Лабкова Н.Ф., удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У цяперашні час ведае аптэкай Барынава Людміла Паўлаўна. Аптэка размешчана ў холе паліклінікі, у 2009 годзе аснашчана новым абсталяваннем.

У цяперашні час аптэчная сетка раёна прадстаўлена 7 аптэкамі. У раёне працуе 4 правізары, 16 фармацэўтаў, 10 спецыялістаў маюць кваліфікацыйныя катэгорыі.

Па шматлікіх просьбах жыхароў мікрараёна Колас у 2007 годзе, у асобным памяшканні ў будынку Моладзежнага цэнтра, быў адкрыты аптэчны кіёск, рэарганізавана ў далейшым у аптэку № 188. Аптэка мае сучасны выгляд, устаноўлена новае абсталяванне. Кіруе аптэкай Міхіенкова Тамара Іосіфаўна.

Ветэраны аптэчнай справы: Л. Т. Шпак, Р. І. Мушынская, З. П. Іванова, А. А. Белавусава, Н. Ф. Асмалоўская, Н. Ф. Лабкова. Гісторыю аптэчнай справы, традыцыіі ветэранаў працягваюць: В. М. Жанкевіч, Л. М. Сафонава, Л. А. Сазурава, Т. В. Казлоўская, І. І. Працько і інш.

2012 год

Быхаўская цэнтральная раённая аптэка № 36

Магілёўскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Фармацыя»

Адрас: г.Быхаў, вул.Леніна, д.15а, тэл. 8 (02231) 53-488

Загадчыца - Краўцова Вольга Аляксандраўна. Тэлефон 8 (02.231) 53-488

Намеснік загадчыка - Цыганкова Валянціна Мікалаеўна.

Структурныя падраздзяленні:

Аптэка № 124
г.Быхаў, ул.Грышыа, д.11
Цішкова Таццяна Валянцінаўна
8 (02231) 56-648

Аптэка № 132
г.Быхаў, ул.М.Богдановича, д.1
Барынава Людміла Паўлаўна
8 (02231) 54-772

Аптэка № 188
г.Быхаў, мікрараён Колас, д.70а
Міхіёнкава Тамара Іосіфаўна
8 (02231) 54-870

Аптэка № 59
д.Годылево
Салановіч Вера Іванаўна
8 (02231) 34-283

Аптэка № 64
аг.Грудзінаўка
Кузьміна Алена Іванаўна
8 (02231) 39-656

Аптэка № 70
аг.Новый Быхаў
Кавалёва Ірына Міхайлаўна
8 (02231) 31-629

Аптэка № 152
в.Сялец
Кулакова Таццяна Міхайлаўна

2013 год

Цэнтральная раённая аптэка № З6 прызнана лепшай у вобласці па выніках работы за 2012 год. Калектыў установы стаў пераможцам конкурсу "Аптэка года" ў намінацыі "Лепшая цэнтральная раённая аптэка" і ўзнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага РУП "Фармацыя".

У гэтым годзе ў будынку цэнтральнай раённай аптэкі № З6 будзе праведзена перапланіроўка і капітальны рамонт. Гандлёвы зала, напрыклад, павялічыцца на 20 квадратных метраў.

Быхаўская аптэка № 138

У 2013 годзе ў г. Быхаве адкрылася аптэка № 138 пятай катэгорыі па вул. Савецкая, 2.

Загадчыца Ірына Кучарава.

Асартымент лекавых сродкаў у аптэцы даволі шырокі. Тут могуць прапанаваць пакупнікам гатовыя лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння, прадметы догляду за хворымі, сродкі асабістай гігіены, тавары для дзяцей, у тым ліку і дзіцячае харчаванне, парфумерна-касметычную прадукцыю. Медыкаменты адпускаюцца як без рэцэпту лекара, так і па рэцэпце для льготнай катэгорыі насельніцтва. Акрамя таго, у аптэцы заўсёды акажа дапамогу ў выбары таго ці іншага неабходнага прэпарата загадчыца Ірына Кучарава.

Літаратура:

1. Андреев, С. Смахнув слезы / С. Андреев // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 19 верасня. С. 2.

2. Антонова, В. Лучшая больница области/ В. Антонова// Могилёвские ведомости.- 2005.- 25 июня.- С. 3.

3. Ахрименя, Н. Награда десятилетия/ Н. Ахрименя// Маяк прыдняпроўя.- 2007.- 24 лістапада.- С. 1.

4. Быховский район: история и день сегодняшний.- Могилёв, 2004.- 24 с.

5. Головач, С. Быховская центральная районная больница/ С. Головач// Маяк прыдняпроўя.- 2009.- 27 мая.- С. 8.

6. Громова, Н. Проконсультируют и научат/ Н. Петровская// Маяк прыдняпроўя.- 2008.- 5 красавіка.- С. 2.

7. Давідовіч, М. Сагрэцца сэрцам і душой…/М. Давідовіч//Рэспубліка.-2012.-14 лютага. С. 3.

8. Жижиян, С. Аптечное дело на Быховщине / С. Жижиян // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 20 лют.- С. 8.

9. За плодотворную работу// Маяк прыдняпроўя.- 2009.- 24 студзеня.- С. 1.

10. Иванов, Н. Местный зубной врач// Н. Иванов// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 25 ліпеня.- С. 8.

11. Иванов, Н. Сотрудничество продолжается/ Н. Иванов// Маяк прыдняпроўя.- 2010.- 13 кастрычніка.- С 15.

12. Инышева, Ю. В районе новый главный врач /Ю. Инышева // Маяк Прыдняп. – 2008. – 6 лютага. – С. 1

13. Инышева, Ю. В районе новый главный врач/ Ю. Инышева// Маяк прыдняпроўя.- 2008.- 6 лютага.- С. 1.

14. Каримов, А. Многое ещё впереди/ А. Каримов// Маяк прыдняпроўя.- 2007.- 16 чэрвеня.- С.1.

15. Клезович, С. Подарок дому-интернату/С. Клезович//Могилёвские ведомости.-2011.-10 сентября.-С. 2.

16. Кляшчук, А. Першыя на Магілёўшчыне.- А. Кляшчук // Звязда.- 2013.- 15 чэрвеня.- С. 3.

17. Кондратенко, М. Заботы о здоровье/ М. Кондратенко// Маяк Прыдняпроўя.- 2010.- 25 жніўня.- С. 2.

18. Котельникова, В. Богатая история./ В. Котельникова. // Маяк прыдняп. – 2003 г. – 5 лістап. – С. 3.

19. Левченко, Н. На утраченные позиции/ Н. Левченко// Маяк прыдняпроўя.- 2011.- лютага.- С. 2.

20. Левченко, С. Заслуженная победа / С. Левченко // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 7 сакавіка.- С.

21. Левченко, С. Есть о чём говорить/ С. Левченко// Маяк прыдняпроўя.- 2010.- 4 снежня.- С.2.

22. Левченко, С. Открылась аптека / С. Левченко // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 8 мая.- С. 5.

23. Медицина// Маяк прыдняпроўя.- 2009.- 27 мая.- С. 8.

24. Молодое пополнение// Маяк прыдняпроўя.- 2009.- 9 снежня.- С. 1.

25. На утраченные позиции//Маяк Прыдняпроўя.-2011.-5 лютага.-С. 2.

26. Нашиванкин, В. Успехи нашей службы/ В. Нашиванкин// Маяк прыдняпроўя.- 2007.- 16 чэрвеня.- С. 2.

27. Открылся кабинет СИЧ//Маяк Прыдняпроўя.-2011.-26 сакавіка.-С. 1.

28. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна. – Мн.: БелСЭ, 1990. – 576 с.

29. Петровская, Л. В душе навсегда/ Л. Петровская// Маяк прыдняпроўя.- 2008.- 5 студзеня.- С. 7.

30. Петровская, Л. Авторитет молодого врача/ Л. Петровская// Маяк Прыдняпроўя.- 2009.- 15 лютага.- С. 1.

31. Петровская, Л. Больше инициативы и корректности/ Л. Петровская// Маяк прыдняпроўя.- 2009.- 11 лістапада.- С. 2.

32. Петровская, Л. Глубоко и всесторонне/ Л. Петровская// Маяк прыдняпроўя.- 2006.- 18 сакавіка.- С. 1.

33. Петровская, Л. Для полноценной жизни / Л. Петровская // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 21 лістапада.- С. 2.

34. Петровская, Л. Для удобства пациентов/ Л. Петровская// Маяк прыдняпроўя.- 2006.- 4 лютага.- С. 1.

35. Петровская, Л. Новое и современное/ Л. Петровская// Маяк прыдняпроўя.- 2010.- 19 чэрвеня.- С. 2.

36. Петровская, Л. Преемственность крепнет/ Л. Петровская// Маяк прыдняпроўя.- 2008.- 10 верасня.- С. 6.

37. Петровская, Л. У нас и в области/ Л. Петровская//Маяк прыдняпроўя.- 2008.- 26 красавіка.- С. 8.

38. Петровская, Н. Пересмотреть подходы/ Н. Петровская// Маяк прыдняпроўя.- 2010.- 13 лістапада.- С. 2.

39. Рудковский, Н. Знания плюс опыт/ Н. Рудковский// Могилёвские ведомости.- 2005.- 13 августа.- С. 4.

40. Салобуто, Н. Впервые – и успешно / Н. Салобуто // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 8 снежня.- С. 10.

41. Салобуто, Н. Диктуют время и профессионализм/ Н. Салобуто// Маяк прыдняпроўя.- 2010.- 11 снежня.- С. 2.

42. Салобуто, Н. Первая частная аптека. / Н. Солобуто. // Маяк прыдняп. – 2003 г. – 18 чэрв. – С. 3.

43. Салобуто, Н. Реабилитация широкого профиля/ Н. Салобуто// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 31 жніўня.- С. 3.

44. Салобуто, Н. Стабильный уровень/ Н. Салобуто// Маяк прыдняпроўя.- 2011.- 26 студзеня.- С. 5.

45. Салобуто, Н. Теплом души и профессионализмом. / Н. Солобуто. // Маяк прыдняп. – 2004. – 23 чэрв. – С. 3.

46. Свириденко, Е. Для экстренных случаев / Е. Свириденко // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 12 студзеня.- С. 5.

47. Сельский врач – мастер на все руки // Алеся.- 2012.- № 3.- С. 8.

48. Соколовская, В. Опыт Быховского дома-интерната заслуживает распространения / В. Соколовская // Могилевские ведомости.- 2012.- 30 октября.- С. 4.

49. Соколовская, В. Чествовали медиков/ В. Соколовская// Могилевские ведомости.- 2012.- 12 июня.- С. 2.

50. Хитрикова, Г. «Мы славим человека труда»/ Г. Хитрикова// Могилевские ведомости.- 2012.- 3 мая.- С. 1.

ru be en