Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Краязнаўчая работа

Любоў да роднага краю, да Бацькаўшчыны, яе гісторыі, народных традыцый – гэта адно з самых чыстых і моцных пачуццяў, якія на працягу ўсяго жыцця з’яўляюцца спадарожнікамі чалавека.

Штогод бібліятэкі Быхаўскай ЦБС удзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Амаль у кожнай сельскай бібліятэцы, раённай дзіцячай бібліятэцы створаны краязнаўчыя куткі, дзе сабраны краязнаўчыя матэрыялы па гісторыі весак, калгасаў, матэрыялы аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, перадавіках сельскай гаспадаркі. Тут сабраны старынныя прылады працы, рушнікі, пасцілкі, нацыянальнае адзенне і інш. Пры бібліятэках працуюць клубы па інтарэсах краязнаўчай тэматыкі: “Гадылёўскія краязнаўцы” (Гадылеўская с/б), “Спадчына” (Грудзінаўская с/б), “Краявед” (Абідавіцкая с/б), і інш. Сабраные матэрыялы выкарыстоўваюцца пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.


Краязнаўчы куток Вараніноўскай сельскай бібліятэкі

У 1996 годзе пераможцай краязнаўчага конкурса сярод бібліятэк раёна стала Абідавіцкая сельская бібліятэка (бібліятэкар 1 кат. Самуйлава Т.М.). На працягу шмат гадоў бібліятэка з’яўлялася базай перадавога вопыту па рабоце з беларускай і краязнаўчай літаратурай. Абласная бібліятэка выпусціла лістоўку з вопыту работы Абідавіцкай бібліятэкі “Жывая крыніца адраджэння” (1996 год).

У 1998 годзе калектыў работнікаў раённай дзіцячай бібліятэкі (кіраўнік Зайкіна В.А.) стаў пераможцам рэспубліканскага конкурса “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, атрымаў Дыплом.

У 1999 годзе за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе бібліятэкар 1 кат. Гадылёўскай сельскай бібліятэкі Івашкова Т.А. ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за пашуковую і даследчую працу па напісанню гісторыі вескі.

У гэтым жа годзе прафесійны клуб бібліятэкараў “Дыялог” пры ЦБ праводзіў сваю работу ў крязнаўчым напрамку. Былі праведзены: краязнаўчы рынг “Мой бацькоўскі край ні ў чым непаўторны”, вусны часопіс “Шляхі і лес твой, край Быхаўскі” і інш.


Вечар-вернісаж “Цуда рэчы вакол нас”. Пасяджэнне клуба “Дыялог”

У 2001 годзе бібліятэкар Грудзінаўскай сельскай бібліятэкі Палавікова Г.І. была ўнагароджана Ганаровай граматай Беларускага фонда культуры і Граматай Міжнароднай Рады па помніках і памятных мясцінах за ўдзел у конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

У 2002 годзе за ўдзел у гэтым жа конкурсе бібліятэкар Баркалабаўскай сельскай бібліятэкі Чухманава С.В. узнагароджана Граматай Беларускага фонда культуры.

У 2004 - 2005 гг. у Беларусі былі адзначаны важнейшыя даты: вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Работнікамі сістэмы былі складзены сцэнарыі масавых мерапрыемстваў, на якія запрашаліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, праведзен вялікая работа па збору іх успамінаў, дабраўпарадкаванню помнікаў і брацкіх могілак.

Бібліятэкары цэнтральнай бібліятэкі арганізоўвалі сустрэчы са знакамітымі зямлякамі: з М.Пазняковым (пісьменнікам, кандыдатам філалагічных навук) на вечары – сустрэчы “Пішу для вас з асалодаю”; з Леўчанкам М. (журналістам, галоўным рэдактарам раённай газета “Маяк Прыдняпроўя”) на літаратурна-краязнаўчым марафоне “Я да скону заручон з моваю славянскай”; з М.Макарцовым (рэжысерам- пастаноўшчыкам рэспубіканскіх свят і фестываляў) на творчай сустрэчы “Шляхі–дарогі – мой дом і прытулак”; з З.Марозавым (беларускім паэтам) на вечары – сустрэчы “Баліць душа па Беларусі”. Творчасці нашых землякоў быў прысвечаны літаратурна-краязнаўчы марафон “Зямля родная – гордасць мая”.

Работнікі ЦБС прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе “Мой край – Магілёўшчына” у 1-м і 2-м туры.

У цэнтралізаванай клубнай сістэме аднавіліся беларускія народныя святы “Беларускія Калядкі”, “Запрашаем на Масленку”, “Гуканне вясны”, “Свята птушак”, “Дзяды”.

Пры сельскіх уcтановах культуры створаны народныя рамествы: у Грудзінаўскім СДК – народнай творчасці; у Абідавіцкім СДК - жаночае рукадзелле; у Чырвонаслабодскім СК – лазапляценне для дзяцей і падлеткаў.

У час правядзення рэспубліканскага свята “Купалле”ў в.Баркалабава прынялі ўдзел 17 фальклорных калектываў раёна. Рэжысёр свята – наш зямляк, рэжысёр рэспубліканскіх свят Макарцоў М.Ф.

Фальклорны калектыў Грудзінаўскага СДК прыняў удзел у бласным аглядзе – конкурсе аўтэнтычнага фальклору ў Чавускім раёне, в.Гарбовічы, у абласным фестывалі фальклорных калектываў у Асіповіцкім раёне в. Вяз’е, узнагароджаны каштоўным падарункам.

Вакальная група ветэранаў труда “Гаспадыня” прыняла ўдзел у абласным фестывалі “Народныя прыпеўкі” у Слаўгарадскім раёне, узнагароджана дыпломам 2-й ступені і каштоўным падарункам. Акампаніятар групы Клепік Л.А. узнагароджана Дыпломам 1-й ступені і каштоўным падарункам.

Работнікі культуры прынялі ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі духавой музыкі “Беларускія фанфары”, у дабрачыннай акцыі “Чарнобыльскім шляхам” (да 10-годзя Чарнобыльскай трагедыі), у акцыі міласэрнасці, прысвечанай дзецям- інвалідам г.Быхава.

У сярэдніх школах раёна працуюць краязнаўчыя гурткі ад базы юных турыстаў: “Гісторыкі – краязнаўцы” – СШ №1 г. Быхава (кіраўнік Беляніна А.М.),
“Гісторыкі – краязнаўцы” – СШ №2 г. Быхава (кіраўнік Пазнякоў М.М.),
“Літаратурнае краязнаўства” - СШ №2 (кіраўнік Каспартава Л.П.),
“Экалогія роднага края” – гімназія (кіраўнік Мельнікава І.І.).
“Музейная справа” – Станцыённатошчыцкай СШ (кіраўнік Шумілка Н.В.),
“Музейная справа” –Баркалабаўская СШ (кіраўнік Куляшова А.П.),
“Літаратурнае краязнаўства” – Новабыхаўскі УВК (кіраўнік Шушлакова С.С.),
“Гісторыкі – краязнаўцы” – Кузькавіцкая СШ (кіраўнік Махунова В.В.),
Пашукова –экспедыцыйны атрад – Гадылеўская СШ (кіраўнік Папкова Л.М.),
“Спадчына” – Дунаўкоўская СШ (кіраўнік Свірыдэнка К.А.),
“Музейная справа” – Гарадзецкая СШ (кіраўнік Міхасева Н.Л.),
“Музейная справа” – Глухская СШ (кіраўнік Баравая С.С.).

У кожнай з пералічаных школ распрацаваны экскурсіі па школьным музеям.

Па Быхаўскаму раёну распрацаваны экскурсіі “Помнікі і памятныя мясціны нашага горада”, “Мікрараён Быхаў -1 – аэрадром. “Памяць аб 57 –й дывызіі” (база юных турыстаў) “Быхаў – Лудчыцкая вышыня – Музей баявой славы” (Лудчыцкая СШ).

Літаратура:

1. Ахрыменя, М. Асаблівасці Баркалабаўскай школы / М.Ахрыменя // Маяк Прыдняп.- 2004.- 29 верас.

2. Глусцова, Г. Пакалядавалі / Г.Глусцова // Маяк Прыдняп. – 2002.- 6 лют.

3. Демидова, О. Мой отчий край неповторим / О.Демидова // Маяк Прыдняп. – 2004.- 17 студз.

4. Зайкина, В. Наш клуб «Нашчадкі” / В.Зайкина // Маяк Прыдняп.- 2003.- 23 крас.

5. Замятина, А. Опыт музейной работы / А.Замятина // Маяк Прыдняп.- 2002.-27 сак.

6. Зелепужин, А. По памятным местам / А.Зелепужин // Маяк Прыдняп. -2004.- 27 лістап.

7. Куляшова, Г. Знакаміты асветнік зямлі нашай / Г.Куляшова // Маяк Прыдняп. – 2004.- 21 студз.

8. Куляшоў, В. У гонар заступніцы / В.Куляшоў // Маяк Прыдняп.- 2004.- 27 лістап.

9. Палавікова, Г. Зямля мая, журба мая / Г.Палавікова // Маяк Прыдняп.- 2002.- 19 кастр.

10. Петровская, Л. Изучая родной край / Л.Петровская // Маяк Прыдняп.- 2002.- 25 мая.

11. Рыбакова, А. Встреча с мастерицами / А.Рыбакова // Маяк Прыдняп.- 2004.- 4 лют.

12. Солобуто, Н. О знаменитых земляках / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп. – 2002.- 19 чэрв.

13. Федарэнка, В. Землякі командіра Гасана / В.Федарэнка // Маяк Прыдняп.- 2004.- 18 жн.

14. Федарэнка, В. Роднымі сцяжынкамі / В.Федарэнка // Маяк Прыдняп.- 2004.- 7 жн.

ru be en