Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Грамадскае харчаванне

Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Быхаўскі грамхарч”

ПУП “Быхаўскі грамхарч” з’яўляецца ўнітарным вытворчым прадпрыемствам, якое было заснавана на правах гаспадарчага вядзення маёмасці.

Прадпрыемства з’яўляецца правапераемнікам па ўсім правам і абавязкам Аб’яднання грамадскага харчавання заснаванага ў 1984 годзе.

Маёмасць прадпрыемства знаходзіцца ў прыватнай уласнасці Быхаўскага раённага спажывецкага таварыства.

Прадпрыемства з’яўляецца юрыдычнай, камерцыйнай асобай, мае самастойны баланс, разліковы і іншыя рахункі ва ўстановах банкаў. У сваёй дзейнасці прадпрыемства кіруецца дзеючым заканадаўствам, рашэннямі вышэйстаячых органаў спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь.

Месца знаходжанне прадпрыемства: г. Быхаў, вул. Гвардзейская, 1б.

Галоўнай мэтай прадпрыемства з’яўляецца гаспадарчая дзейнасць, якая накіравана на атрыманне прыбытку для задавальнення сацыяльных, эканамічных і культурных інтарэсаў членаў спажывецкага таварыства і членаў працоўнага калектыву.

Прадметам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца арганізацыя грамадскага харчавання, вытворчасць харчовых прадуктаў, у тым ліку і наступныя віды дзейнасці:

- рознічны гандль і грамадскае харчаванне;
- дзейнасць, звязаная з баротам (за выключэннем рознічнага гандля), алкагольнай нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, спірта эцілавага і табачных вырабаў;
- вытворчасць вырабаў з мяса, уключая мясныя кансервы;
- пераапрацоўка бульбы;
- пераапрацоўка і кансерваванне агародніны;
- вытворчасць хлеба і хлебабулачных вырабаў, мучных кандытарскіх вырабаў;
- вытворчасць макаронных вырабаў, супоў, бульёнаў, мінеральных вод і іншых безалкагольных напіткаў;
- штукатурныя, малярныя і шкляныя работы;
- неспецыялізаваны аптовы гандль нехарчовымі, харчовымі прадуктамі, уключаючы напіткі і табачныя вырабы;
- прадстаўленне паслуг рэстаранамі, барамі;
- дзейнасць аўтамабільнага транспарту.

ПУП “Грамхарч” здзяйсняе сваю дзейнасць праз 51 прадпрыемства грамадскага харчавання: 1 рэстаран, 2 кафэ – “Спадчына” і “Адмірал”, 37 сталовых разам са школьнымі, 1 чарачная, 1 кафэ-клуб, 1 буфет “Следзюкі”, 1 бутэрбродная “Смак”, 5 магазінаў “Кулінарыя”, 2 магазіны “Транзіт” і “Адмірал”.

Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання, у студзені-чэрвені 2012г. склаў 10086,5 млн. рублёў і павялічыўся, у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2011г., на 11%.

2013 год

На сённяшні дзень сетка грамадскага харчавання Быхаўскага райпо ўключае 40 аб'ектаў: рэстаран "Днепр", кафэ "Быховчанка" у в Вароніно, кафэ "Адмирал", кафетэрыі пры крамах "Эдэльвейс", "Удобный", сталовая № 2, буфеты ў горадзе і на вёсцы, крама "Кулінарыя". Таксама ў 25 школах раёна арганізавана харчаванне навучэнцаў.

На тэрыторыі райпо функцыянуюць кандытарскі, кулінарны цэха і цэх паўфабрыкатаў. Там вырабляюць тарты, пірожныя, піражкі, булачкі, чабурэкі, смажні, мясныя паўфабрыкаты і многае іншае.

Да Дня беларускага пісьменства зараз вядуцца рэканструкцыя і мадэрнізацыя рэстарана "Днепр", дзе новым будуць нават падлога, аздабленне сцен, плануецца замена тэхналагічнага абсталявання, купля новай мэблі. Таксама ў верасні чакаецца адкрыццё кафэ "Замак Сапегі". Такую назву будзе насіць былое кафэ "Офицерское”, размешчанае ў мікрараёне Быхаў-1.

За чатыры месяцы гэтага году гандлёвы абарот грамадскага харчавання склаў 8022,1 млн. рублёў у супастаўных цэнах або 110,8% пры прагнозе 109%.

Кафэ “Адмирал”

У 2002 годзе ў г. Быхаве на тэрыторыі былога ваеннага гарадка была адкрыта кафэ "Адмирал". У штаце працуюць два высокакваліфікаваных повара, два бармэна. Кафэ запрашае наведвальнікаў з 12 да 24 гадзін. Тут арганізаваны комплексныя абеды па прымальным цэнах. Увечары прадастаўляюцца паслугі на правядзенне урачыстасцяў, вяселляў, юбілеяў, памінальных абедаў. На такія мерапрыемствы вядзецца папярэдні запіс.

Рэстаран “Ивента”

У 2013 годзе ў г. Быхаве адкрыўся новы рэстаран "Ивента", які размясціўся ў будынку былога дзіцячага садка кансервава-агароднінасушыльнага завода. Ён стаў у райцэнтры другім пасля дзяржаўнага р-на "Днепр". Памяшканне дзіцячага садка выкупіла на таргах і адрамантавала ЧТУП "Нікалас Тетрадр плюс". (Піцэрыя "Нікалас" гэтага ж прадпрыемства карыстаецца ў горадзе заслужанай папулярнасцю).

Уладальніцы рэстарана прадпрымальнікі Валянціна Лысуха і Алена Старавойтава. Рэстаран ўключае ў сябе ўтульныя, з густам аформленыя зала-рэстаран на 55 пасадачных месцаў, дзіцячае кафэ на 40 месцаў, банкетная зала на 25 чалавек і VIP-пакой. Рэстаран працуе ў буднія дні з 10.00 раніцы да 24.00, а ў выхадныя - да 02.00 гадзін. Наведаць дзіцячую зала можна з 11.00 да 20.00.

Кафэ “Минутка”

У 2013 годзе ў райцэнтры расчыніла дзверы для наведвальнікаў кафэ "Минутка" у інтэрнаце ЖКГ, якое адкрыў індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Хмаренкоў.

Літартура:

1. Гришанова, Л. А в ресторане музыка играет / Л. Гришанова // Могилевские ведомости.- 2013.- 21 сакавика.- С. 11.

2. Евсеева, Т. «Ивента» для взрослых и детей / Т. Евсеева // Маяк Прыдняпроўя.- 20 сакавіка.- С. 1.

3. Истратькова. Т. Сработали с прибылью. / Т. Истратькова. // Маяк прыдняп. – 2004. – 27 сакав. – С. – 2.

4. Свириденко, Е. Вкусно и недорого / Е. Свириденко // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 18 мая.

5. Солобуто, Н. В ногу со временем. / Н. Солобуто. // Маяк прыдняп. – 2004. – 7 ліп. - С. – 3.

6. Социально-экономическое положение Быховского района в январе-июне 2012 года// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 1 жніўня.- С. 8.

ru be en