Харчовая прамысловасць
Быхаўскі хлебазавод
Быхаўскі хлебазавод быў пабудаваны ў 1954 годзе па тыпавому праекту з дзвумя пячамі ФТД – 2 магутнасцю 30 тон прадукцыі ў суткі. Хлеба выпякалі па 20 тон у суткі. Выраблялі адзін толькі чорны хлеб, які адразу раскупаўся.
У 1960 годзе была ўстаноўлена дадатковая печ УДПГ. Выпечка хлеба ўзрасла да 30 тон у суткі.
У 1965 годзе быў пабудаваны новы цэх, пашырыліся вытворчыя плошчы. Прадпрыемства пачало вырабляць да 25 тон хлеба і хлебабулачных вырабаў у вузкім асартыменце. Але нават такая колькасць хлеба не забяспечвала патрэб амаль стотысячнага насельніцтва горада і раёна. Прадпрыемству стала патрэбна каранная рэканструкцыя.
У 1974 годзе была запушчана першая БХМ – ёмкасць для бястарнага захоўвання мукі.
У 1986 годзе прадпрыемства правяло рэканструкцыю завода, вытворчай базы. Была ўстаноўлена новая БХМ. Кожная ёмкасць змяшчае 40 тон мукі.
У 1995 – 1996 гг. быў пабудаваны новы склад, прахадная, заправачная станцыя, гараж. На месцы старой прахадной быў пабудаваны магазін. Да гэтага магазіна быў пабудаваны другі, фірменны, ў якім пачалі прадаваць гарачы хлеб.
У 2001 - 2002 гг. быў праведзены на заводзе капітальны рамонт бытавых і вытворчых памяшканняў. Устаноўлена і запушчана ў эксплуатацыю газавая печ для выпечкі хлеба, добраўпарадкавана тэрыторыя завода.
У сучасны час завод працуе ў 3 змены. Выпечка хлеба пачынаецца з 22 гадзін, што дазваляе дастаўляць хлеб у магазіны заўседы свежым. На заводзе працуе 140 чалавек, завод мае 4 асабістых магазіна па продажы вырабленай прадукцыі. Завод выпускае да 25 тон хлеба ў суткі, гэта 30 відаў хлеба, 52 найменні кандытарскіх вырабаў. Пры гэтым асартымент заўседы абнаўляецца і пашыраецца.
За апошнія 5 гадоў на заводзе капітальна адрамантавалі ўсе цахі, устанавілі новае абсталяванне і печы, якія пачалі працаваць на прыродным газе. Зараз ідзе ўстаноўка паравога газавага катла для забеспячэння вытворчасці ў летні час, вядуцца работы па пераходу кандытарскага цэха на прыродны газ.
З 2007 г. Быхаўскі хлебазавод з’яўляецца філіялам РУПП “Магілёўхлебпрам”.
У 2011 годзе ўдзельнічалі ў рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак – 2011” і ўзнагароджаны срэбным і бронзавым медалямі. У 2011 годзе калектыў філіяла “Быхаўскі хлебазавод” РУПП “Магілёўхлебпрам” выйшаў пераможцам абласной школы перадавога вопыту і прафесійнага майстэрства і ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені.
2012 год
Быхаўскі філіял РУВП "Магілёўхлебпрам", які ўзначальвае Петр Бутаменак змантаваў і запусціў у эксплуатацыю кітайскую лінію па вытворчасці тары з гофракардону.
Тры віда кандытарскай і хлебабулачнай прадукцыі мясцовага хлебазавода адзначаны "залаты" і "срэбным" медалямі на 8-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе ў г. Мінску.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Грудзінаўскі завод харчовых прадуктаў”
Прадпрыемства Грудзінаўскага спіртзавода знаходзіцца ў былой вотчыне графаў Талстых, непадалек ад старага парку. Дзейнасць завода пачалася ў 1908 годзе. Тады графіня Талстая вырашыла наладзіць сваю вінакурную вытворчасць. Невялічкі завод пабудавалі палякі, польскім было і абсталяванне. З віном наладзіць вытворчасць не артымалась, а вось бульбянога спірту-сырцу промысел даваў да сотні вёдзер у дзень.Вытворчасць у той час працавала на торфе, была сезоннай і абслугоўвалі яе 40 чалавек.
У 1917 годзе прадпрыемства было перададзена Грудзінаўскаму саўгасу Народнага камісарыята земляробства Беларускай ССР. У 30-х гадах была праведзена рэканструкцыя на заводзе. У 1933 годзе на падставе пастанаўлення Саўнаргаса БССР спіртзавод быў выдзелены з Грудзінаўскага саўгаса на самастойны баланс і быў перададзены ў падпарадкаванне Белгалоўспірта галоўнага кіравання спіртавой прамысловасці СССР. У гэтыя гады прадукцыйнасць завода павялічылася да 340 дэкалітраў спірту ў суткі.
У 1937 годзе на падставе пастанаўлення Саўнаркома СССР была праведзена ліквідацыя Белгалоўспірта БССР. Быў арганізаваны спірттрэст у г. Гомеле, якому ў распараджэнне і быў перададзены Грудзінаўскі спіртзавод.
У час Вялікай Айчыннай вайны завадское абстаяванне, якое ўтрымлівала каштоўную “чырвоную” медзь, нямецкія акупанты дэманціравалі і вывезлі ў Германію. Захаваўся толькі будынак прадпрыемства.
У 1945 годзе Грудзінаўскі спіртзавод аднавіў сваю дзейнасць у складзе Гомельскага трэста спіртавой прамысловасці. Завод выпускаў 350 дэкалітраў у суткі.
На выснове пастанаўлення Савета Міністраў БССР Гомельскі спірттрэст са сваімі прадпрыемствамі ў 1946 годзе быў перададзены ў сістэму Міністэрства Смакавай прамысловасці Беларускай ССР, у 1949 г. – у сістэму Міністэрства харчовай прамысловасці БССР, а ў 1953 г. – у падпарадкаванне Міністэрства прамысловасці харчовых тавараў рэспублікі.
Вялікая рэканструкцыя з укараненнем пнеўмаабсталявання, электрыфікацыяй тэхналагічных працэсаў і пераходам кацельні на вугаль прайшла на заводзе ў 60-х гадах.
У 1961 годзе ў мэтах забеспячэння вінаробнай прамысловасці каляровымі калпачкамі з віскоза для афармлення бутэляк з вінаградным віном на Грудзінаўскім спіртзаводзе пачалося будаўніцтва цэха віскозных калпачкоў магутнасцю на 80 млн. калпачкоў у год. Аднак, пасля заканчэння будаўніцтва памяшкання, цэх не стаў выпускаць прадукцыю. Памяшканне сталі выкарыстоўваць пад склад.
У 1964 годзе Грудзінаўскі спіртзавод ўвайшоў у сістэму Упраўлення па пераапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі Савета Народнай гаспадаркі Беларускай ССР. У 1965 годзе спіртзавод увайшоў у сістэму Міністэрства харчовай прамысловасці БССР.
У 1968 годзе Грудзінаўскі спіртзавод быў перададзены ў падпарадкаванне Галоўнага упраўлення спірта-водачнай і крухмальнай прамысловасці. Галоўнай прадукцыяй спіртзавода з’яўляўся спірт-сырэц і вадкая харчовая углекіслата.
У 70-х гадах прадукцыйнасць завода дасягнула 1200 дэкалітраў спірту-сырцу ў суткі.
У пачатку 80-х гг. у краіне праходзіла барацьба з п’янствам і алкагалізмам. Дзейнасць завода была прыастаноўлена, абсталяванне паціху закансервіравана, але не разукамплектавана. Завод быў пераведзены на выпуск “цвярозай” прадукцыі. Прадпрыемства пачало вырабляць канцэнтрат сусла для вырабу хлебнага квасу і патрэб кандытарскай прамысловасці. Завод вырабляў 45 тон канцэнтрату ў месяц.
У 90-х гг. дзейнасць завода была зноў адноўлена па вырабу спірту – сырцу. У 1996 годзе пачалося будаўніцтва цэха па вытворчасці спірту – рэктыфікату. Але з-за крызісу ў эканоміцы цэх так і не ўдалося абсталяваць. На прадпрыемстве ёсць усе ўмовы для выраблення гарэлкі.У Грудзінаўцы тры артэзіянскія свідравіны з выдатнай якасцю вадой для вытворчасці спірту.
У 2003 годзе стаяла пытанне аб закрыцці завода, але крызіс быў пераадолены і завод працягвае сваю дзейнасць.
І па сенняшні дзень Грудзінаўскі спіртзавод выпускае сваю прадукцыю. Спірт з маркай Грудзінаўскага спіртзавода пачалі купляць не толькі вінаробчыя прадпрыемствы Магілеўскай і Віцебскай абласцей, але і Брэсцкі ЛВЗ. Каб нарасціць вытворчасць спірта, вядуцца работы па ўводу дадатковага брадзільнага аддзялення,а таксама ўласнага спірта – сырца. Прадпрыемства працуе над эфектыўнасцю вытворчасці з павелічэннем выхада прадукцыі з тоны збожжа. Да таго ж прадпрыемства проста клад для жывелагадоўчай галіны раёна. Мясцовыя гаспадаркі бясплатна атрымліваюць брагу, якую разам з грубымі кармамі добра паядае буйная рагатая жывела. Штодзенна прадпрыемства адгружае калгасам да 160 тон гэтага каштоўнага корму.
З 2008 года завод узначальвае Каваленка В. М.
У 2010 годзе каманда працаўнікоў завода заняла 3 месца па грамадзянскай абароне ў раёне, а ў спартакіядзе сярод прадпрыемстваў РУП “Клімавіцкі ЛВЗ” каманда Грудзінаўскага завода паказала першы рэзультат, узяўшы Кубак і Дыплом арганізатараў спаборніцтваў.
ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”
Ацэтонава – буцілавы завод пачаўся будавацца ў 1929 годзе. Заканчэнне будаўніцтва і пуск у эксплуатацыю адносяцца да лістапада 1935 года. На завозе выраблялася прадукцыя: ацэтон- 500 л/см, бутанол – 300 л/см, этылавы спірт – 380 л/см. Будынак завода быў 6-ці павярховым, на заводзе мелася памяшканне для агародніны з гідрападачай бульбы ў цэх, кацельня з электрастанцыяй, 2 свідравіны, ачышчальныя збудаванні, сістэмы каналізацый і вадаправод. Быхаўскі ацэтонава- буцілавы завод быў адным з першых у свеце, які працаваў на самай таннай сельскагаспадарчай сыравіне – бульбе.
У 1937 годзе былі яшчэ пабудаваны : механічная майстэрня, клуб – сталовая, бухгалтэрыя, вадакачка на рацэ Днепр. Завод быў у распараджэнні НКХП.
Ацэтонавы завод быў абарудаваны складанай бесперапыннадзейнічаючай брага- перагоннай апаратурай арыгінальнай канструкцыі інстытута хімічнай прамысловасці.
У 1941 годзе завод быў акупіраваны немцамі, каштоўнае хімічнае абсталяванне было дэманціравана і вывезена. Застаўшаяся частка завода была разбурана. Абсталяванне, якое зсталося –разграблена. Падарваны галоўны корпус з паўдневага боку, падарвана завадская труба.
У 1946 годзе была падлічана вартасць аднаўленчых работ. Аднаўленне ацэтонавага завода было прызнана нерэнтабельным. На базе завода ў верасні 1946 года было распачата будаўніцтва харчовага камбіната. Быдаўніцтва камбіната вялося з 1950 – па 1955 гг. Вытворчая дзейнасць камбіната адносіцца да 1954 года. Магутнасць дзеючых цахоў завода складала 10 млн. уліковых банак у год.
У 1956 годзе былі здадзены ў эксплуатацыю крухмальны і бандарна-скрынкавы цахі, механічная майстэрня, торфапрадпрыемства “Канцы”, сульфітацыйны пункт і 12-ці кватэрнае жылое памяшканне.
У канцы 1956 года завод з’яўляўся па сваёй структуры камбініраваным прадпрыемствам і складаўся з: кансерваванага цэха, сушыльнага цэха, торфапрадпрыемства.
У 1957 годзе пачалося будаўніцтва бляшана – слоікавага цэха, вытворчасцю 2 тыс. слоікаў у змену, накрывак – 8 млн. у год.
29 ліпеня 1959 года Быхаўскі агароднінасушыльны завод быў перайменаваны ў Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны камбінат кіравання харчовай прамысловасці СНХ БССР. У сваім складзе камбінат меў наступныя ўчасткі: кансервавы, у асартымент якога ўваходзілі кансервы з агародніны, пладова-ягадныя, бабовыя, джэмы, кампоты, варэнні, грыбныя кансервы і інш; агароднінасушыльны – вырабляў бульбу і агародніну сушоную, крухмал таварны, крухмал фугаваны, крухмал сухі, кісель.
Завод пастаўляў сваю прадукцыю ў Швецыю, Аўстралію, Канаду, ФРГ. Асартымент экспарта складаўся: чорная парэчка з цукрам, джэм з клюквы, джэм з клубніцы, зялены гарошак, грыбы марынаваныя. Прадукцыя завода ўдзельнічала на выставах у г.Лейпцыгу, Монрэалю.
У 1964 годзе завод быў рэканструіраваны і перайшоў на вытворчасць крэкераў, якія ішлі на экспарт ў Чэхаславакію.
У 1965 годзе быў пабудаваны большай магутнасці квасільна – засолачны цэх на 840 тон.
За перыяд з 1995 па 2000 гг. на заводзе пабудаваны цэх па разліву віна і напіткаў, уведзена ў эксплуатацыю газавая печ. На заводзе ўнядраюцца новыя тэхналогіі, пашыраецца асартымент вырабляемай прадукцыі, абнаўляецца абсталяванне, павышаецца ўзровень работнікаў.
Рашэннем Магілёўскага аблвыканкома ад 26.12.2001 г. №28-10 шляхам пераўтварэння ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” перайменаваны ў адкрытае акцыянернае таварыства “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” (ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”).
З пачатку рэалізацыі праекта “Тэхнічнае пераўзбройванне завода” асвоена больш 60 млрд. руб. Асноўнымі накірункамі дзейнасці Таварыства ў 2005 годзе з’яўляецца вытворчасць і рэалізацыя віннай прадукцыі, рэалізацыя кансервавай прадукцыі, вытворчасць бляшанай склянкі № 15 і вытворчасць віннага калпачка і крышкі металічнай СКО, а таксама аказанне паслуг па забяспячэнню электраэнергіяй, цяплавой энергіяй СТАА «АСКА Усходняя Еўропа» і здача ў арэнду вытворчых будынкаў і збудаванняў, інжэнерна-каммунікацыйных сістэм, тэхналагічнага і лабараторнага абсталявання. Таварыства з’яўляецца камерцыйнай арганізацыяй, юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку, штамп, бланкі са сваім найменнем, таварны знак, разліковы і іншыя рахункі ва ўстановах банкаў.
У структуры завода – кансервавы, вінны, квасільна-засолачны, бляшана-баначны цахі, а таксама гараж, мехмайстэрня, электрацэх.
ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» мае невытворчую сферу, а іменна: клуб, магазіны (2), бібліятэку, інтэрнат.
Таварыства ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:
- вырошчванне бульбы, агародніны, іх насення і расады;
- вырошчванне кветак, насенняводства кветкавых культур;
- лесанарыхтоўкі;
- збор дзікарослых лесапрадуктаў;
- вытворчасць мяса жывёл, вырабаў з мяса, уключая мясныя кансервы;
- пераапрацоўка бульбы;
- вытворчасць сокаў з фруктаў і агародніны;
- пераапрацоўка і кансервірванне фруктаў і агародніны;
- вытворчасць вінаградных і фруктовых він;
- аптовы гандль алкагольнымі і інш. напіткамі;
- рознічны гандль мясам і мяснымі прадуктамі.
Мэтай дзейнасці таварыства з’яўляецца:
- гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на атрыманне прыбытку;
- засваенне вытворчасці новай прадукцыі, якая карыстаецца павышаным попытам на рынку Рэспублікі Беларусь і ў Расіі;
- правядзенне тэхнічнага пераўзбраення, якое заключаецца ў замене маральна і фізічна састарэлага тэхналагічнага абсталявання на новае, з больш высокімі тэхнічнымі характарыстыкамі;
- папаўненне бюджэта.
У снежні 2006 г. пачалася рэканструкцыя ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” і ў канцы 2008 г. было завершана будаўніцтва сучаснага цэха па выпуску плодаагароднінных кансерваў. У цэхе ўстаноўлены дзве імпартныя лініі па расфасоўке прадукцыі ў шклатару пад накрыўку “твист-офф” і бляшаную скрынку па вырабу кансерваў з зялёнага гарошка і марынадаў.
Прадукцыя, якая выпускаецца пад брэндам “Хозяин-барин”, добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і ў Расійскай Федэрацыі. Па выніках конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” у 2007 г. прадпрыемства за выраб высокаякаснага зялёнага гарошка ўзнагароджана спецыяльным Дыпломам.
Пасаду дырэктара ААТ «Быхаўскі кансервава- агароднінасушыльны завод» займае Лачоў А.П.
Дырэктарам ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” з 2009 года з’яўляецца Грамыка Сяргей Віктаравіч.
У 2010 годзе прадпрыемствам выпушчаны 71 від прадукцыі.
Лаўрэат конкурса “Лучшие товары Республики Беларусь” 2010 года.
У цяперашні час ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”з’яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў пладоваагароднінай кансервацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У асартыментны пералік прадукцыі ўваходзіць вялікая колькасць, кансерваваных натуральным спобасам і суадносна, валодаючымі натуральным смакам: джэмаў, варэнняў, шырокі асартымент таматнай прадукцыі, такой, як кетчупы, соўсы, таматныя сокі, вырабленай з васакаякаснай сыравіны з дабаўленнем разнастайных прыпраў, салаты, закускі, таксама вялікі асартымент натуральных сокаў.
Асноўнай задачай вытворчай дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца не толькі забеспячэнне тарговых прадпрыемстваў гарадоў і раёнаў Рэспублікі Беларусь выпускаючымі дастатковага асартымента і гарантаванай якасці, але і рэалізацыя прадукцыі ў дзяржавы бліжэйшага замежжа (у асноўным, у Расійскую Федэрацыю). У сувязі з гэтым палітыка прадпрыемства накіравана на:
- максімальнае задавальненне запытоў карыстальнікаў;
- захаванне прэстыжу прадпрыемства на асноўных рынках збыту і стварэнне іміджу на новых рынках;
- забеспячэнне якасці прадукцыі шляхам увода ў эксплуатацыю сучаснага высокавытворчага абсталявання, прымяненне перадавых тэхналогій і сучасных метадаў кіравання вытворчасцю.
У 2011 годзе у намінацыі “Сокі і нектары” за стабільна высокую якасць прадукцыі, укараненне новых тэхналогій адзначан Дыпломам “ГУСТ”.
Па вынікам 2011 года ААТ “Быхаўскі КАСЗ” названы адным з вядучых экспарцёраў Магілёўшчыны. Стала лаўрэатам у намінацыі «Харчовыя тавары» конкурсу «Лепшыя тавары РБ», таксама атрымаў Дыплом райвыканкама за першае месца ў раённым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы.
У 2012 годзе завод асвоіў выпуск кашэрнай прадукцыі. Ён атрымаўшы пэўны сертыфікат, адпраўляе дадзеныя кансервы ў Расію, асвойвае рынкі ЗША і Ізраіля. Завод выпускае больш за 200 найменняў прадукцыі.
У 2012 годзе арганізацыя абнавіла свой асартымент больш чым напалову. Усяго ў пераліку найменняў прадукцыі - больш за сто відаў кансерваў. Прычым усе яны з натуральнага, экалагічна чыстай сыравіны. Штучныя фарбавальнікі, араматызатары і кансерванты тут не выкарыстоўваюцца. А рэцэпты - максімальна блізкія да хатніх.
З'явіліся конфитюры і джэмы з экзатычных для нашых шырот дыні, манга, папаі, нектары і сокі з паніжаным утрыманнем цукру. Гэта стала магчымым дзякуючы ўводу сучасных вытворчых ліній.
Прадукцыю завода сёння можна ўбачыць не толькі ў Беларусі і суседняй Расіі, але і ў Казахстане, Ізраілі, Канадзе, ЗША, Кітаі, Арменіі, Айзербайджане, Туркменістане.
У 2012 годзе завод наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
2013 год
ААТ "Быхаўскі КАСЗ" наведала дэлегацыя садаводчага грамадства г. Абуджа Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя.
У гэтым годзе чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1992 на каноэ-двойцы ў іспанскай Барселоне Аляксандр Масяйкоў наведаў СШ № 2 і ААТ "Быхаўскі КОСЗ" і падарыў навучэнцам і работнікам калектыву ілюстраваныя выданні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь аб гісторыі і развіцці алімпійскага руху са сваім аўтографам.
Аляксандр Масяйкоў - часты госць на быхаўскай зямлі. Так, у мінулым годзе алімпійскі чэмпіён уручаў падарункі механізатарам УКСП "Саўгас" Вароніна".
Быхаўскі завод масла і сухога і абястлушчанага малака
У 1930 годзе ўступіў у строй сыраварны завод. На ім працавала 59 рабочых і 6 служачых Гадавая прадукцыйнасць яго складала 99 тон масла, 18 тон галандскага сыру і 97 тон іншай малочнай прадукцыі.
У гады ВАВ абсталяванне раймаслапрома было вывезена немцамі ў Германію. Сваю работу завод аднавіў усё ж такі ў 1944 г. У 1947 г. завод мае 9 пераферыйных сепаратарных апаратаў. Колькасць рабочых завода складала 26 чалавек.
У 1969 годзе было пабудавана новае памяшканне для завода.
У 70-80-х гг. для завода быў час эканамічнага росту. У суткі завод перапрацоўваў да 280 тон малака. Завод перапрацоўвае малако, вырабляе вяршкі, кіфір, масла розных відаў, тварожную масу, йорурты.
З кожным годам павышаецца не толькі якасць прадукцыі, але павышаецца яе асартымент. Калектыў завода ўяўляе сабой сплаў маладых і вопытных работнікаў, якія дабіваюцца добрых вынікаў у працы. Зараз завод вырабляе пахту дыетычную, ражанку, сем відаў масла.
За гады дзейнасці завода яго узначальвалі: А.Л. Фокін, А.І. Галубнічы, Г.К. Камалаў,
Загадам №70 Магілёўскага абласнога камітэта па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі ад 21.05.1995 г. шляхам пераўтварэння дзяржаўнага прадпрыемства “Быхаўскі завод масла і сухога абязтлушчанага малака” пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства “Быхаўмалако” (ААТ “Быхаўмалако”).
ААТ «Быхаўмалако» мае чатыры ўчасткі асноўнай вытворчасці: натуральнамалочны, прыёмна-апаратны, масладзельны, па вытворчасці сухога абязтлушчанага малака, а таксама дапаможныя службы: кацельня, кампрэсарная, мехмасцярская, лабараторыя, будаўнічая брыгада, аўтапарк. Участкі асноўнай вытворчасці размешчаны ў галоўным корпусе. Праектная моцнасць завода разлічана на 72,3 тоны малака ў змену.
Асноўнымі накірункамі дзейнасці ААТ «Быхаўмалако» з’яўляюцца вытворчасць і рэалізацыя малочных прадуктаў: масла, малака, кефіра, ёгурта, смятаны, тварага, тварожнай масы, сухога абязтлушчанага малака і г.д.
Асноўнымі мэтамі і задачамі перспектыўнага стратэгічнага развіцця ААТ «Быхаўмалако» з’яўляюцца выпуск высокаякасных відаў прадукцыі на аснове ўкаранення новых прагрэсіўных тэхналогій, павялічэнне аб’ёмаў вытворчасці, абнаўленне асноўных вытворчых фондаў, павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі, паляпшэнне ўмоў працы, эканомія рэсурсаў.
Непасрэдна функцыі збыта на ААТ «Быхаўмалако» здзяйсняюцца бюром маркетынга, якое забяспечвае вывучэнне рынка і фарміраванне партфеля заказаў.
Збыт прадукцыі здзяйсняецца на падставе заключаных дагавароў, улічваючых аб’ём паставак і іх тэрміны. Галоўным каналам збыта з’яўляецца рознічна-гандлёвая сетка. Прадукцыя накіроўваецца непасрэдна на прадпрыемствы гандлю, як у межах раёна і рэспублік, так і на экспарт. Якасць усіх відаў малочнай прадукцыі нарміруецца адпаведнымі тэхнічнымі умовамі і дзяржаўнымі стандартамі Рэспублікі Беларусь. Кантроль якасці прадукцыі ажыццяўляецца лабараторыяй прадпрыемства.
З 2006 г. прадпрыемства актыўна праводзіць мадэрнізацыю ўсёй вытворчасці, у асноўным гэта датычыцца абсталявання, на якім выпускаецца сухое абястлушчанае малако.
Актыўна выдзецца работа па пастаўкам і рэалізацыі прадукцыі завода. Партнёрамі завода з'яўляюцца такія рэгіёны як: Благавешчынск, Белгарад, Смаленск, Масква, Украіна і г. д.
У рэспубліканскім конкурсе «Густ – 2007» масла «Каровіна» несалёнае салодка-сметанковае 82,5% тлустасці атрымала прызавое месца і адзначана як лепшае масла Беларусі. Прадукцыя ААТ «Быхаўмалако» атрымала сертыфікат адпаведнасці галоўнай Расійскай установы па сертыфікацыі.
Дырэктарам ААТ «Быхаўмалако» з’яўляецца Казюлька М.М.
З 21 ліпеня 2009 года па 8 красавіка 2010 года дырэктарам ААТ «Быхаўмалако» Іваноў Віктар Архіпавіч.
З 30 красавіка 2010 года пасаду дырэктара займае Выхвацень Сяргей Уладзіміравіч.
З 2011 года завод пачаў экспарціраваць сваю прадукцыю ў Казахстан.
У 2012 годзе ААТ “Быхаўмалако” далучаны да ААТ “Бабушкина крынка”. Зараз прадпрыемства мае назву ААТ “Бабушкина крынка” вытворчы цэх “Быхаўскі”.
Літаратура:
1. Александров, Г. А вы пробовали джем из папайи? / Г. Александров // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 21 ноября.- С. 2.
2. Андреев, С. Березовый сок – в Нигерию… / С. Андреев // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 12 чэрвеня.- С. 8.
3. Ахрименя, Н. Верны добрым традициям. /Н.Ахрименя // Маяк Прыдняп.- 2004.- 31 снеж.- С.4
4. Ахрименя, Н. Начало положено. / Н.Ахрименя // Маяк Прыдняп.- 2003.- 16 ліп.- С.3
5. Бобцова, Т. В жёстких условиях рынка. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2003.- 5 лют.- С.3
6. Ахрыменя, М. Правільным накірункам/ М. Ахрыменя// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 14 сакавіка.- С. 1.
7. Бобцова, Т. В ногу со временем. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2003.- 13 снеж.- С.5
8. Бобцова, Т. Закрепить и приумножить. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2005.- 19 студз.- С.2
9. Быховский район в зеркале цифр // Маяк Прыдняп.- 2005.- 23 лістап.- С.1
10. Головач, С. Соответствуя времени и спросу / С. Головач // Маяк Прыдняп. – 2007. – 16 мая. – С. 2
11. Кашу мясом не испортишь // Белорусская нива.- 2012.- 3 ноября.- С. 7.
12. Менделеева, И. Деньги лежат в банках. Консервных / И. Менделеева // Советская Белоруссия.- 2012.- 9 окт. С. 8-9.
13. Мычкова, И. Повышать эффективность производства. / И. Мычкова // Маяк Прыдняп.- 2001.- 24 сак.- С.2
14. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БСЭ, 1990.- 376 с.
15. Папка дакументаў аб гісторыі кансервава-агароднінасушыльнага завода / Кансервава-агароднінасушыльны завод.- Быхаў, 1935-1964.
16. Петровская, Л. В достойных условиях/ Л. Петровская// Маяк Прыдняпроўя.- 2010.- 14 жніўня.- С. 2.
17. Солобуто, Н. Быховский хлебозавод: вчера, сегодня, завтра. / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2002.- 29 мая.- С.2-3.
18. Салобуто, Н. Заработала новая линия / Н. Салобуто // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 14 ліст.- С. 2.
19. Салобуто, Н. Медали высшей пробы / Н. Салобуто // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 22 вер.- С. 2.
20. Солобуто, Н. На пути реформирования и совершенствования. / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2003.- 9 жн.- с.2
21. Солобуто, Н. Партнёр и конкурент. / Н. Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2004.- 20 лістап.- С.2
22. Хоботов, Н.П. Быхов: историко-экономический очерк / Н.П. Хоботов.- Быхов, 1989.