Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Гандаль

Зараджэнне спажывецкай кааперацыі ў Беларусі адносіцца да канца 19 ст., калі сталі ўзнікаць грамадства спажыўцоў. Аднак, спажывецкія грамадства існавалі ізалявана друг ад друга, не мелі адзінага кіраўнічага органа ( саюза спажыўграмадств ).

У Быхаве заснавальнік нелегальных сацыял – дэмакратычных гурткоў Бабкоў Уладзімір Яфімавіч, які знаходзіўся пад наглядам паліцыі спрабаваў арганізаваць зпажывецкую кааперацыю ў 1903 – 1904 гг., але кіраўнік дваранства Каралькоў і павятовы паліцэйскі спраўнік Журбатовіч забаранілі гэта рабіць.

У Быхаве і павеце ідэйным кааператарам аказаўся жыхар г. Быхава ўраджэнец вёскі Тайманава Кандрацьеў Канстанцін Філіпавіч. Кандрацьеў К. Ф. далучыў да работы перадавога селяніна з вёскі Мокрае Красніцкага Нестара Мікалаевіча. У выніку іх няспыннай працы у Быхаве і павеце арганізован шэрах спажывецкіх суполак і крэдытных таварыств.

Зараджэнне кааператыўнага руху на Быхаўшчыне пачалося 18 чэрвеня 1909 г. з моманту ўтварэння спажыўцоў Грудзінаўскага таварыства. Пасля ўтварэння ў раёне інтэнсіўна прагрэсіруюць іншыя кааператыўныя таварыствы. Так ужо ў 1914 г. створаны Глускае, Тайманаўскае, Чыгірынскае таварыствы.

Арганізацыя спажывецкіх суполак:

1. Быхаўскае народнае спажывецкае грамадства – 1912 г.
2. Глускае спажывецкае грамадства – 19 красавіка 1914 г.
3. Тайманаўскае спажывецкае грамадства – 4 сакавіка 1914 г.

У 1916г. у Быхаўскім павеце налічвалася 20 спажывецкіх грамадств, 3 крэдытных таварыства, 3 валасных пазыка – ашчадных кас.

У 1918 г. у сувязі з польска – нямецкай акупацыяй і немагчымасцю набыць тавар і абясцэньвання грошаў спажывецкая кааперацыя, крэдытныя таварыствы і пазыка – ашчадныя касы на правабярэжжы Дняпра спынілі сваю дзейнасць.

11 чэрвеня 1918 г. на сходзе служачых Мсціслаўскага павятовага Савета дэпутатаў абмяркоўвалася пытанне арганізацыі спажывецкай кааперацыі. Быў устаноўлены паявы узнос 10 рублёў, уступны -5 рублёў. Па сутнасці гэта было першае кааператыўнае спажывецкае аб’яднанне на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

У пачатку 1919 г. і пазней у г. Быхаве існавала адзінае спежывецкае таварыства, якое размярковывала скудныя таго часу тавары сярод насельніцтва. Актыўныя работнікі таго часу: Бараноўскі Ц. І., Лапіцкі М., Сарокін У.

Адзінае спажывецкае таварыства ў той час было ў падпарадкаванні харчовага камітэта. Быхаўская камуністычная арганізацыя ўзмацніла работу па арганізацыі спажывецкааперацыі з увядзенням НЭПа – гэта з вясны 1921 г.

У 1929 г. у Быхаве і павеце ліквідуюць прыватны гандаль, што надало магчымасць для развіцця кааперацыі.

У 1929 – 30 гг. спажыўкааперацыя ўдзельнічала ў набыцці аблігацый “Трактарцэнтра” і набыцці аблігацый дзяржзаймаў, забяспечвала калгаснікаў, рабочых неабходнымі таварамі. Так спачатку 30 – га г. уся ўвага працоўных спажывецкааперацыі накіроўваецца на развіццё структуры на сяле.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны спажывецкая кааперацыя раёна прадстаўляла сістэму, якая забяспечвала ўсю патрэбнасць сельскага насельніцтва.

У гады вайны дзейнасць мясцовай спажывецкай кааперацыі была часова спынена ў сувязі з акупацыяй тэрыторыі раёна фашыстамі. З першых дзён вайны кааператары Беларусі, у тым ліку працаўнікі спажывецкай кааперацыі Быхаўскага раёна пайшлі ў рады Савецкай Арміі і партызанскія атрады. Гераічна ваявалі з нямецка – фашысцкімі захопнікамі: Вараб’ёў Іван Іосіфавіч (дырэктар рознічна – спажывецкай базы), Плясуноў Уладзімір Пятровіч (старшыня рэвізійнай камісіі райспажывецтва). Марозаў Іван Арсенцьевіч (майстар).

Аднаўляць тое, што знішчылі ворагі каштавала вялікіх намаганняў. Адразу пасля вызвалення Быхава ад акупантаў спажывецкую кааперацыю раёна ўзначаліў Арцёменка Александар Іванавіч, а ў 1946 г. Елін Міхаіл Максімавіч,

У 1955 г. Міронаў Васіль Аляксандравіч, у 1963 – 1968 гг. Лайхтман Арон Барысавіч, з 1968 – 1980 гг. Мірончыкаў Міхаіл Васільевіч, 1980 – 1988 гг. Куляшоў Уладзімір Віктаравіч, з 1988 – 1990 гг. Бляхераў Аляксандр Барысавіч, з 1990 -1994 гг. Аляксееў Сяргей Канстанцінавіч, з 1995 – 1996 гг. Красніцкі Міхаіл Максімавіч, з 1996 – 2004 гг. Вараб’ёва Людміла Мікалаеўна.

Пад гэтым узначальствам аднаўлялася матэрыяльная база.

У 1960 г. у раёне кааператыўная гаспадарка была адноўлена на ўзроўне 1940 – га года, будаваліся магазіны, сталовыя і інш. пабудовы. Запыт сельскага працоўніка немагчыма задавальняць без разнастайнай дзейнасці і дапамогі спажывецкааперацыіі.

Працай амаль больш як 1200 працаўнікоў, практычна абслугоўваецца ўсё насельніцтва раёна і ўносіцца ўклад ў эканаміку раёна. Як паказаў час, спажывецкааперацыя ў стане выканаць усе тыя напрамкі, якія паставіў на 14 з’ездзе спажывецкааперацыіі краіны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка. Нягледзячы на цяжкасці пераходнага перыяда ў раёне захавана спажывецкая сетка, не страчана ніводная асабістая структура.

Ветэраны спажывецкай кааперацыі:

- Мархасін Лазар Рыгоравіч
- Сакалоў Аркадзь Мікалаевіч
- Ясеў Віктар Канстанцінавіч
- Анапенка Лідзія Іванаўна
- Сарайчыкава Галіна Андрэеўна
- Кубліцкі Іван Сяргеевіч
- Каржова Ніна Ціханаўна

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны:

- Разахацкі Фёдар Іванавіч
- Вікулаў Мітрафан Іванавіч
- Алекса Мікалай Мікітавіч
- Баранкевіч Васіль Сямёнавіч
- Сівакова Надзея Іванаўна
- Кавалёў Сяргей Андрэевіч
- Русакоў Леў Сцяпанавіч
- Гаджыеў Гасан Гасанавіч

За 90 год свайго існавання патрэбкааперацыя Быхаўшчыны ператварылася ў магутную грамадска – масавую, шматгаліновую гаспадарчую арганізацыю.

Быхаўскае раённае спажывецкае таварыства інфармуе аб тым, што на заснаванні Пастановы Праўлення РПС № 46 ад 02. 07.1987 г. пратакол № 1 схода упоўнаважаных РПС ад 01.07. 1987 г. Макрянскае сельпо падзелена на Макранскае і Няражскае сельпо Быхаўскага райспажывецкага таварыства з 02.07.1987 г.

Быхаўскі гархарчторг на заснаванні рашэння аблвыканкама скасаван і перададзены Быхаўскаму райспажывецтаварыству ( рашэнне аблвыканкома № 12 – 11 ад 23.10. 1987 г.) з 01. 01. 1988 г.

Пабудавана гарадское спажывецкае грамадства ( Гарпо )Быхаўскага райспажывецтаварыства з 01. 01. 1988 г. на існаванні Пастановы праўлення Быхаўскага РПТ ( пратакол № 14 ад 27. 12. 1987 г.

Гарадское спажывецкае таварыства пераўтворана ў аб’яднанне харчтавараў Быхаўскага РПТ з 01. 11. 1991 г. ( пратакол № 11, Пастанова РПТ ад 31. 10. 1991 г.

Аб’яднанне харчовых тавараў пераўтворана ў гарадское прамыслова – харчовае аб’яднанне ( Пастанова праўлення РПТ пратакол № 13 ад 14. 09. 1995 г. ( Быхаўскае райспажывецкае таварыства).

У сувязі з пераўтварэннем рознічнай гандлёвай сеткі кіраванне райспажывецтаварыства гарадскія, прамысловыя магазіны перададзены ў гарадское прамыслова – харчовае аб’яднанне з 01. 10. 1995 г. (Распараджэнне № 418 ад 29. 09. 1995 г.).

З 01.01 1996 г. Быхаўскае райспажывецтаварыства рэарганізована ў Быхаўскае раённае спажывецкае таварыства – РАЙПО ( Пастанова № 8, савета РПС ад 27. 12. 1995 г. ).

У сувязі з пераўтварэннем і шляхам зліцця рознічна – гандлёвага аб’яднання і гарадскога прамыслова – харчовага аб’яднання створана асабістая структурная падраздзяленне “Каапгандаль” Быхаўскага РАЙПО

( Пастанова праўлення РАЙПО № 430 ад 01. 11. 1999 г. ).

У сувязі з пераўтварэнням і шляхам зліцця рознічнага тарговага аб’яднання і гарадскога прамыслова - харчовага аб’яднання створана адасобленае структурнае падраздзяленне “Каапторг” Быхаўскага РАЙПО ( Пастанова праўлення РАЙПО № 430 ад 01. 11. 1999 г. ).

На існаванні Пастановы праўлення РПТ № 18 ад 28. 12. 1995 г. у сувязі з пераўтварэннем створана гандлёвае аб’яднанне Быхаўскага РАЙПО шляхам зліцця аптова – гандлёвай базы і спажывецкіх таварыстваў з 01. 01. 1996 г.

На існаванні распараджэння № 1 ад 01.01. 1996 г. у сувязі з пераўтварэннем сістэмы спажывецкай кааперацыі Няражскае спажывецкае таварыства шляхам зліцця Чорнаборскага, Макранскага, Вараніноўскага, Абідавіцкага, Грудзінаўскага спажывецкага таварыства пераўтворана ў гандлёвае аб’яднанне Быхаўскага РАЙПО з 01. 01. 1996 г.

На існаванні Пастановы праўлення РАЙПО № 430 ад 01. 11. 1999 г. у сувязі з пераутварэннем і шляхам зліцця рознічнага гандлёвага аб’яднання і гарадскога прамысловага аб’яднання створана абасобленае структурнае падраздзяленне “Каапгандаль” Быхаўскага РАЙПО з 01. 01. 2002 г.

На існаванні пастановы спажывецкага тарговага аб’яднання “Прамысловыя тавары” пры гарадскім прамыслова – харчовым аб’яднанні пераўтворан у “Кааппрамгандаль” Быхаўскага РАЙПО ( Пастанова праўлення Быхаўскага райвыканкама № 443 ад 12. 11. 1999 г. з 01. 01. 2000 г.).

“ Каапгандаль” скасаваны і перададзены на баланс Быхаўскага РАЙПО на заснаванні пастановы праўлення пратакол № 3 ад 22.03.2002 г з 01.05.2002 г.

ОСП “Кааппрамгандаль” скасаваны і перададзены на баланс Быхаўскага РАЙПО на заснаванні пастановы праўлення пратакол № 9 ад 21. 18. 2002 г. з 01. 10. 2002 г.

Структура Быхаўскага РАЙПО на 01. 01. 2005 г. наступная:

1. Праўленне РАЙПО – 445 чалавек
2. ЧУП “Быхаўскае грамадскае харчаванне – 228 чалавек
3. ЧУП “Быхаўскі каапгандаль” – 73 чалавека
4. ЧУП “Быхаўскі прамгандаль” – 46 чалавек
5. ОСП “Рынак” – 35 чалавек
6. ОСП “ККП” – 29 чалавек

На 2005 г. у г. Быхаве і Быхаўскім раёне працуе 32 прыватных гандлёвых аб’екта:

Горад Вёска
Харчовыя магазіны
12 6
Прамысловыя
11 3

За 2011 год павялічыўся тэмп росту нарыхтаванага абароту і закупак сельгаспрадукцыі у насельніцтва. Павялічылася вытворчасць прамысловай прадукцыі, аказанне платных паслуг насельніцтву. Але знізіўся рознічны тавараабарот у гандлю і грамадскім харчаванні.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі ў студзені-маі 2012 г. склаў 6526,8 тыс. долараў ЗША, у тым ліке экспарт – 2377,2 тыс.долараў, імпарт – 4149,6 тыс. долараў.

У агульным аб’ёме экспарта раёна на долю Расіі даводзіцца 75,8%, краін па-за СНД – 16,9%. Імпарт тавараў із Расіі складае 6,1% агульнага аб’ему імпарта, з краін па-за СНД – 89,3%.

Тавараабарот з Расіяй склаў 2056,4 тыс.долараў ЗША. Станоўчае сальда – 1546,4 тыс. долараў.

У цэлым з краінамі СНД сальда знешняга гандлю станоўчае ў памеры 15,328 тыс.долараў.

У студзені – маі 2012 г. зарэгістраваны аб’емы экспартна-імпартных аперацый з 22 краінамі свету. Тавары пастаўлялісь на рынкі 12 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя з 16 краін.

Асноўным гандлёвым партнёрам раёна з’яўляецца Расія – 31,5% ад усяго аб’ёма тавараабароту.

Літартура:

1. Воробьёва, Л. Время выбрало нас. / Л. Воробьёва. // Маяк прыдняп. – 1999. – 19 чэрв. – С. 3 – 4.

2. Истратькова. Т. Сработали с прибылью. / Т. Истратькова. // Маяк прыдняп. – 2004. – 27 сакав. – С. – 2.

3. Развитие торговли потребкооперации Быховского района. – Быхов, 1989.

4. Петровская, Л. Не всё удалось// Л. Петровская// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 10 снежня.- С. 2.

5. Социально-экономическое положение Быховского района в январе-июне 2012 года// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 1 жніўня.- С. 8.

ru be en