Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Асвета

На пачатак 20 стагоддзя ў горадзе меліся 3 пачатковыя навучальныя ўстановы (7 настаўнікаў, 707 вучняў), 2 прыватныя школы.

Па дадзеным абласнога архіва на 04.01.1918 г. у Стара-Быхаўскай воласці меліся вучылішча: Залатвянскае, Сапяжынскае, Сушчоўскае, Холстаўскае, Ямніцкае, Гарадзецкае 2-х класнае, Макранскае, Студзёнкаўскае, Гудскае, Уюнава-Сялібскае, Лагадаўскае, Лубянскае. Сядзіцкае, Хутарское, Клятнянскае.

Спіс дашкольных устаноў Быхаўскага ўезда быў наступным: 5 дзіцячых дамоў ( Быхаўскі, Быхаўскі 1-ы, Першамайскі яўрэйскі, 2 у в. Баркалабава), 10 дзіцячых садоў (Нова-Быхаўскі, Нова-Быхаўскі яўрэйскі, Журавічскі 1-ы. Журавічскі 2-і, Сарочынскі, Ветранскі, Прапойскі 1-ы, Прапойскі пры паказальнай школе, Прапойскі 2-і, Баркалабаўскі).

Адной з самых старэйшых з’яўляецца школа ў в. Баркалабава. У 1884 г. – пасля Пакрова пры манастыры быў адчынены клас для 20 дзяўчынак. У 1904 г. – пабудаваны (захаваўшыйся і цяпер) двупавярховы будынак царкоўна-прыходскай школы. Давала яна як бы сярэднюю сялянскую адукацыю: вучыла чытаць, пісаць, лічыць і жыць па законам хрысціянскай маралі.

У 1918 г. будынак Следзюкоўскай школы (пабудаванай у 1912 г.) быў перавезены на месца цяперашней. Ён састаяў з 2 пакояў. У адным займалісь дзеці, у другім жыў настаўнік. Гэта была аднакамплектная школа з 50 навучэнцамі.

Прымаліся першыя захады па ліквідацыі непісьменнасці: у вёсках адкрывалі пачатковыя дзённыя і вячэрнія школы сялянскай моладзі.

Захаваўся спіс школ па ліквідаціі непісьменнасці ў Глухскай воласці на 1.01.1921 г.

Месца знаходжання

Колькасць работнікаў асветы

Навучэнцы

Усяго

м

ж

усяго

м

ж

в. Заброддзе

-

1

1

-

18

18

в. Званцоўка

-

1

1

-

5

5

в. Гута

-

1

1

1

8

9

в. Сланеўшчына

1

1

2

-

23

23

в. Людкоў

-

1

1

1

8

9

камуна Сарочына

1

-

1

3

12

15

в. Баркалабава

-

1

1

-

16

16

в. Ліпаўка

-

1

1

-

25

25

в. Стайкі

1

1

2

8

15

23

в. Дашкаўка

1

2

3

Звестак не існуе

в. Касічы

-

3

3

2

28

30

в. Боўшаў

1

1

2

3

18

21

в. Кучын

-

1

1

1

21

22

в. Алень

-

2

2

-

40

40

в. Цвярдоў

1

-

1

3

54

57

в. Балонаў Сялец

2

-

2

-

38

38

в. Батунь

1

-

1

8

43

51

в. Глухская Сяліба

-

1

1

-

23

23

в. Паплаўшчына

-

2

2

2

4

6

в. Нязоўка

1

-

1

-

18

18

в. Чарнагразь

-

1

1

-

7

7

в. Глухі

-

1

1

-

22

22

Адначасова з сацыялістычнымі пераўтварэннямі на вёсцы адбываліся змены ў галіне адукацыі. У 1931 г. ў раёне працавала 112 школ з чатырохгдовым і 8 школ з сямігадовым тэрмінам навучання, школа сельскай моладзі. Займалася ў іх 12728 челавек, працавала 275 настаўнікаў. Для падрыхтоўкі кадраў будаўнікоў у Быхаве быў адкрыты будаўнічы тэхнікум. У 1932 г. у ім займалася 80 студэнтаў. Апрача таго меліся 2 школы фабрычна-завадскога навучання, 19 школ калгаснай моладзі (ШКМ), дзе вучылася 5638 юнакоў і дзяўчат.

У 1932-1933 гг. сетка навучальных устаноў раёна: 1 тэхнікум будвуч, дзе навучалася 80 студэнтаў; 97 чатырохгодак, дзе было 232 настаўніка і 10476 вучняў; 19 ШКМ, дзе было 133 настаўніка і 5320 вучняў; 2 ФЗС, дзе налічвалася 21 настаўнік і 318 вучняў.

У 1937 г.быў пабудаваны новы будынак Макранскай школы, і яна стала сярэдняй, а праз 3 гады адбыўся і першы выпуск яе навучэнцаў.

На старонках тагачаснай раённай газеты “Маяк камуны” 1 студзеня 1937 г. быў надрукаваны наступны артыкул:

Радасна жыць

На месцы быўшай царквы зараз пабудавана 7-гадовая школа. У гэтай школе навучаецца 380 дзяцей калгаснікаў.

Пры царызме вёска Следзюкі была самай адсталай вёскай. Не было тут пісьменных. Сялянскія дзеці не ведалі, што такое школа, як гэта можна па ўмоўных знаках гаварыць, пісаць і інш. Толькі пасля пралетарскай рэвалюцыі вёска Следзюкі пачала працвітаць. Зараз дзецям працоўных прадстаўляюцца шырокія правы на вучобу. Весела і культурна сталі жыць дзеці.

Баварэнка Д.

28 сакавіка там-жа з’явіўся артыкул: “У горадзе Быхаве распачата будаўніцтва новага дзетсада. На гэту справу адпушчана 65 тысяч рублёў. Дзетсадам будзе ахоплена 60 дзяцей рабочых і служачых горада.

Па існуючым дадзеным да Вялікай Айчынай вайны ў Быхаўскім раёне было:

Усяго школ103
А) Сярэдніх школ11
У тым ліку ў горадзе4
Б) Няпоўных сярэдніх школ22
У тым ліку ў горадзе2
В) Пачатковых школ70

У такіх сельсаветах, як Трылесінскі было:

Сярэдніх школ1
Няпоўных сярэдніх школ1
У Баркалабаўскім сельсавеце:
Няпоўных сярэдніх школ
2 (в. Баркалабава і Касічы)
У Чырвонабярэжскім сельсавеце:
Няпоўных сярэдніх школ
1 ( ст. Тошчыца і в. Чырвоны Бераг)
У Студзёніцкім сельсавеце:
Няпоўных сярэдніх школ
2 (в. Студзёнка і Сушчоў)

У 1940 г. у 101 школе раёна навучалась17000 дзяцей. У вышэйшых вучэбных установах занімалась больш за 400 быхаўчан.

Быхаўскі раённы аддзел народнай адукацыі аднавіў сваю дзейнасць 10 сакавіка 1944 г.

Праз тыдзень пасля вызвалення Быхаўшчыны (якое адбылося 28 чэрвеня 1944 г.) пачала працаваць пачатковая школа ў в. Хачынка. Настаўніцы М.Н. Ісакова, А.І. Жураўская шмат аддалі сіл і старання, каб абудзіць у дзяцей, якія столькі пабачылі і перацярпелі, прагу да ведаў, каб у іх сумных вачанятах зноў заіскрылася радасць.На вызваленым правабярэжжы ў канцы красавіка заняткі ішлі ужо ў васьмі школах.

З 25 па 28 жніўня 1944 г. у Быхаве праходзіла раённая настаўніцкая канферэнцыя. На ёй былі падведзены вынікі зробленай работы, абмеркавана пытанне аб правядзенні 1944-1945 навучальнага года. З вялікім задавальненнем адзначалася, што за два месяцы пасля поўнага вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сіламі настаўнікаў, бацькоў і вучняў былі адноўлены 3 сярэднія, 11 няпоўна-сярэдніх і 57 пачатковых школ.

З гэтай нагоды ў пачатку кастрычніка на імя загадчыка Быхаўскага раённага аддзела народнай асветы Р.С. Казлова ад Старшыні СНК БССР тав. П.К. Панамарэнкі прыйшла тэлеграма такога зместу: “Адабраем абавязацельствы настаўнікаў, прынятыя на раённай канферэнцыі па аднаўленню школ, культурных устаноў у горадзе і вёсках, па умацаванню палітыка-масавай работы сярод насельніцтва. Выказываем упэўненасць, што настаўніцкі калектыў раёна прыме ўсе меры да поўнага аднаўлення разбураных нямецка-фашысцкімі захопнікамі школ, хат-чытальняў, да павышэння паспяховасці навучаючыхся, да ўзмацнення палітыка-масавай і культурна-асветнай работы сярод працоўных раёна. Жадаем поспехаў! Па даручэнню ЦК м СНК - Старшыня Савета Народных Камісараў Беларускай ССР П. Панамарэнка”.

Рост школьнай сеткі ў раёне пасля ВАВ па даддзеным абласнога архіва:

Вучэбны год

Пачатковых школ

Няпоўна-сярэдніх школ

Сярэдніх школ

Усяго

Колькасць вучняў

1944-1945

86

10

3

99

11497

1945-1946

90

10

3

103

12231

1946-1947

87

13

3

103

13125

1947-1948

83

14

6

103

14771

У раённай газеце “Сацыялістычная перамога” 5 кастрычніка 1950 г. было надрукавана:

Расце лік дзіцячых устаноў

З кожным годам ў горадзе Быхаве і вёсках раёна павялічваецца колькасць дзіцячых устаноў. За чатыры гады пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адноўлены Баркалабаўскі і Грудзінаўскі дзіцячы дамы для дзяцей-сірат. Ветранскі дзіцячы дом арганізаван занава. У трох дзіцячых дамах выхоўваюцца савецкія дзеці, бацькі якіх загінулі ад рук гітлераўскіх людаедаў.
У горадзе Быхаве працуюць два дзіцячыя сады, дзіцячыя яслі і дзіцячая пляцоўка.

На пачатак 1962-1963 г. ў Быхаўскім раёне была 121 школа ўсеагульнага навучання: з іх 17 – сярэдніх, 80 – васьмігадовых, 74 – пачатковых, 1 школа працоўнай і 1 школа сялянскай моладзі.

На падставе Указа Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 25 снежня 1962 г. “Аб скасаванні Слаўгарадскага адміністратыўнага раёна” у склад раённага аддзела народнай адукацыі перададзена ў падпарадкаване 42 школы ўсенавуча: 7 сярэдніх, 11 васьмігадовых, 24 пачатковых.

На прыканцы 1962-1963 вучэбнага года ў Быхаўскім раёне было 163 школы ўсенавуча: 24 сярэдніх, 41 васьмігадовая, 98 пачатковых. 2 школы працоўнай і 1 школа сельскай моладзі. На пачатак 1964-1965 вучэбнага года Быхаўскі раённы аддзел народнай адукацыі ажыццяўляў кіраўніцтва і кантроль за дзейнасцю 121 школы ўсенавуча, з іх 19 – сярэдніх, 29 – восьмігадовых, 73 -пачатковых, з колькасцю навучэнцаў – 17040.

У студзені 1965 г. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР быў адноўлены Слаўгарадскі адміністратыўны раён, уся школьная сетка на тэрыторыі гэтага раёна на канец 1964-1965 гг. вучэбнага года перададзена ў загадванне Слаўгарадскага раённага аддзела народнай адукацыі.

У 1965 г. Быхаўскі раённы аддзел народнай адукацыі ажыццяўляў кіраўніцтва і кантроль за дзейнасцю 118 школ усенавуча і 15 дашкольных устаноў.

Самай старай школай г.Быхава з’яўляецца сярэдняя школа №1. У 1913 г. у будынку былога жаночага манастыра Марыінскага каталіцкага ордэна была адкрыта першая грамадская жаночая гімназія, на базе якой ў 1918 г. адкрылась першая ў горадзе сямігадовая школа. Прасторны двухпавярховы будынак школы знаходзіўся на беразе Дняпра (зараз будынак РА ДАСААФ), было гордасцю горада. Вучыцца тут лічылась вялікім гонарам. У 1924 г. яна была пераўтворана ў дзевяцігодку. У сувязі з першай гадавінай смерці У.І. Леніна ёй у 1925 г. было прысвоена яго імя. У 1933 г. яна стала адзінай у раёне сярэдняй школай дзесяцігодкай) і з 1936 г. адбыўся першы выпуск ў такой якасці. Да 1937 г. школа была адзінай ў горадзе са статусам сярэдняй. З яе сцен за гэтыя гады шмат вядомых і знакамітых людзей: М.І. Садоўская – першая медалістка нашай школы, дацэнт Ленінградскага вышэйшага ваеннага вучылішча; А.А. Вавілаў, доўгія гады ўзначальваў Ленінградскі электоронна-механічны інстытут; А.Н. Коратцаў, член Усесаюзнага астранамічнага грамадства пры Акадэміі навук СССР. На франтах Вялікай Айчыннай вайны звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены выпускнікі школы Д.Е. Аскаленка, Л.С. Данілюк, К.І. Арлоўскі, Ц.Я. Сычкоў.

У свой час доўгія гады ўзначальвалі вядомыя ў раёне педагогі М.М. Лапіцкі, Д.Х. Батрова, В.Г. Драчова, А.П. Лісаў.

Цяперашні будынак школа атрымала ў 1965 г. У ёй былі абсталяваны сучасныя кабінеты, лабараторыі, спартыўная зала, прасторная сталовая. Створаны ўсе ўмовы для паспяховай вучобы, заняткаў спортам, разнастайнага развіцця выхаваўнікоў.

У 1972 г. школа набыла статус школы з паглыбленым вывучэнем англійскай мовы. І зараз яна з’яўляецца кузняй кадраў настаўнікаў гэта прадметы для ўсяго раёна. Веданне англійскай мовы дазваляе выпускнікам жыць і працаваць у ЗША, Канадзе, Англіі, іншых краінах.

У школе працуюць 84 настаўніка, палова педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.


Сярэдняя школа №1 г. Быхава

Пасля ВАВ у былым маёнтку графіні Талстой у в. Грудзінаўка быў створаны дзіцячы дом. Дырэктарамі у розныя гады былі Шэйдзянкоў, Мельнікаў Я.К., Капылова Е.Г. У 1962 г. дзіцячы дом быў эарганізаваны ў школу-інтэрнат агульнага тыпу, а затым у 1967 г. – санаторнага тыпу для дзяцей з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы. У Грудзінаўцы былі створаны добрыя ўмовы для лячэння і навучання дзяцей. У школе-інтэрнаце штогод знаходзілася больш за 200 дзяцей. Пасля аварыі на ЧАЭС знаходжанне на тэрыторыі раёна стала небяспечным і ў 1990 г. школу-інтэрнат закрылі.

У 2011 годзе САШ № 1 у рамках дабрачыннай акцыі “Суперлото – детям” выйграла прыз (спартыўны інвентар).

Гісторыя школы № 3 пачынаецца з 1953 года, калі ў ваенным гарнізоне была адкрыта пачатковая школа, якая размяркоўвалась у чатырох будынках-бараках. У жніўні 1959 года яе раэарганізавалі ў сямігодку, а праз 3 гады школа адзначыла наваселле ў новым трохпавярховым будынку і стала сярэдняй агульнаадукацыйнай школай № 3. Шмат сіл, здароўя аддалі Марыя Георгіеўна Ждан, Зінаіда Мартынаўна Азімуратава і Леанід Аляксандравіч Бельскі, першыя дырэктары школы, каб сённі вучні маглі займацца ў цёплым, утульным, светлым і прасторным будынку, прает якого быў распрацаваны ў Калінінградзе.

У 2001/02 навучальным годзе школа атрымала статус агульнаадукацыйнай с фізкультурна-эстэтычным уклонам, а ў 2004/05 навучальны год стаў годам нараджэння установы новага тыпу – гімназіі.

Нядаўна школа адзначыла 55-гадовы юбілей, школа выпусціла каля 5 тысяч выпускнікоў. Дадзеную вучэбную ўстанову ў розныя гады скончылі М. С. Ляшчоў – прафесар, доктар хімічных навук, В. Б. Палявы – прафесар, доктар тэхнічных навук, В. С. Вяршынін – кандыдат медыцынскіх навук, О. І. Галіноўскі – Кандідат экономіческіх наук, Н. І. Спічакова – кандідат матэматычных навук, В. І. Марахін – генерал, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

За апошнія 5 гадоў вырас працэнт (з 52 да 81) паступлення выпускнікоў гімназіі ў ВНУ, а апошнія 2 гады 100% навучэнцаў з гімназісцкіх класаў паступаюць у прэстыжныя вышэйшыя навучальныя ўстановы нашай рэспублікі.

25 лістапада 1975 г. пачала работу Быхаўская сярэдняя школа №4. 523 навучэнца селі за парты новай школы з прасторнымі светлымі кабінетамі, сталовай, спартыўным і актавым заламі, майстэрнямі. Першым дырэктарам школы стаў Ходас Міхаіл Рыгоравіч.

На пачатак 1989 г. у раёне дзейнічала 20 сярэдніх, 20 васьмігадовых, 19 пачатковых, 6 музычных школ, 41 дашкольная ўстанова.

У 1993 г. у новым, сучасным будынку адкрылась сярэдняя школа №2 з эстэтычным уклонам.


Сярэдняя школа №2 г. Быхава

З 1998 г. ў Быхаве існуе абласны ліцэй №5. Яго адкрыццё не было фармальным жаданнем адстаць ад хвалі масавых перайменаванняў школ у ліцэі і гімназіі. Яно з’явілась адным з аптымальных рашэнняў рэалізацыі палажэнняў рэформы агульнаадукацыйнай школы, асабліва ў нашам раёне, пацярпеўшым ад Чарнобыльскай аварыі.

У 2011 годзе навучэнка ліцэя № 5 А. Андрэйчыкава ўзнагароджана Граматай за актыўны ўдзел у творчым конкурсе “Письмо другу” у рамках інфармацыйнага праекта “Юные журналисты Беларуси и России о Союзном государстве- 2011”.

У 2012 годзе ліцэй наведала дэлегацыя з Расіі, якая адзначыла высокі ўзровень адукацыі навучэнцаў.


Абласны ліцэй №5

Намаганні педагогаў ліцэя накіраваны на стварэнне сістэмы работы з адоранымі, таленавітымі дзецьмі, умоў для развіцця здольнасцей навучэнцаў, якія прыехалі з сельскай мясцовасці.

У рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж ліцэям і Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам імя А.А. Куляшовым выкладчыкі не толькі рэцэнзуюць і накіроўваюць даследчую дзейнасць навучэнцаў, но і праводзяць з імі заняткі.

Наладжана таксама супрацоўніцтва з Горацкай сельскагаспадарчай акадэміяй, Магілёўскім тэхнічным універсітэтам. Гэта пашырыла магчымасці для атрымання інфармацыі, арганізацыі правядзення сумесных экзаменаў у гэтыя навучальныя ўстановы.

У ліцэі ёсць добрая бібліятэка, працуе лінгафонны кабінет, два камп’ютэрных класа, інтэрнат.

У 2011 годзе па вынікам конкурса прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2011” сталі настаўнікі Магілёўскага абласного ліцэя № 5.

У сакавіку 2000 г. быў адкрыт Чырвонабеларускі міжшкольны інтэрнат.

12 кастрычніка 2001 г. пачаў сваю працу Быхаўскі дзіцячы сацыяльны прытулак “Незабудка”, дзе знаходзяцца дзеці з небяспечных сямей. Прытулак разлічаны на 24 месца. Есць спальні, пакоі для гульняў, заняткаў. Уласнай вучэбнай базы прытулак не мае, таму школьнікі наведваюць суседнюю сярэнняю школу №1. За час свайго існавання (з 2001г. па 2004г. уключна) праз сцены прытулка прайшло 146 чалавек.

З 2010г. старшынёй адзела адукацыі райвыканкама назначана Л. З. Тарасевіч.

У 2010 годзе сацыяльны прытулак “Незабудка” атрымала новую назву – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “ Быхаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”.

На перыяд 2011 года паспяхова працуюць ДУА “Магілёўскі дзяржаўны ліцэй № 5 г. Быхава”, ДУА “Гімназія г. Быхава”, 24 агульнаадукацыйныя школы якія ўключаюць 19 вучэбна-педагагічных комплексаў.

Па выніках рэспубліканскага конкурса лепшых летапісаў населеных пунктаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ДУА “Магілёўскі дзяржаўны ліцэй № 5 г. Быхава” стаў пераможцам у намінацыі “Гарады раённага падпарадкавання”.

У пачатку 2012 г. з’явіуся агульнаадукацыйны партал па праграміраванню nschool.by, які стварыў настаўнік інфарматыкі ДУА “Магілёўскі дзяржаўны ліцэй № 5 г. Быхава” Андрэй Бельскі.

Зараз у сістэму адукацыі ўваходзяць 22 дзіцячых дашкольныя ўстановы, 10 школ-садоў, ліцэй, гімназія (у 2004 Быхаўская сярэдняя школа №3 была пераўтворана ў гімназію), 17 – сярэдніх, 8 – базавых, 1 – пачатковая школа, Дом дзіцячай творчасці, раённая база юных турыстаў.

У дашкольных установах выхоўваецца 965 дзяцей. На базе ясляў-сада №2 г. Быхава працуе санаторная група.


Дзіцячы сад №3

У агульнаадукацыйных школах навучаецца 6046 вучняў, з іх 3226 – у сельскіх. У школах арганізавана работа 44 груп прадоўжанага дня, якія наведваюць 1220 школьнікаў. Паглыбленым вывучэннем асобных дысцыплін навучэнцы займаюцца ў 57 класах. Створана 39 профільных класаў, 2 – тэхналагічных, 9 – з эстэтычным ухілам.

Педагагічны калектыў раёна налічвае 835 настаўнікаў і выхавацелей. 75 педагогаў маюць вышэйшую, 260 – першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Праца шэрага педагагічных работнікаў адзначаны высокімі ўрадавымі ўзнагародамі. 3 6 прысвоены звання “Заслужаны настаўнік” і “Выдатнік асветы”, 11 – узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

У раёне склалася сістэма выхаваўчай работы з дзецьмі і падлеткамі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца развіццю творчых здольнасцей і цікавасцей школьнікаў. Гэтаму садзейнічаюць Дом дзіцячай творчасці, База юных турыстаў і шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі, падлеткамі і моладдзю па месцу жыхарства “Колас”, дзіцячая школа мастацтваў.

З 12 кастрычніка 2005 года на пасаду начальніка аддзела адукацыі назначаны Мароз Вячаслаў Генадзьевіч.

В 2005 годзе пачаў працаваць басейн у Д/с № 7 г. Быхава.

У 2005 годзе пачынае сваю дзейнасць Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Быхаўскі цэнтр каардынацыённа-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

У 2005 годзе на базе школы № 2 г. Быхава адкрыўся музей хлеба.

На перыяд 2006 года на базе агульнаадукацыйных школ навучалася 5185 вучняў, на базе дашкольных устаноў – 1100 дзяцей.

На перыяд 01.08.2006 г. у раёне пражываюць 30 прыёмных і 111 апякунскіх сем´яў.

У 2006 годзе адкрыты Баркалабаўскі і Смаліцкі ВПК.

Калектыў Краснаслабодскага ВПК “Д/с – базавая школа” заняла другое месца ў абласным экалагічным конкурсе па добраўпарадкаванню тэрыторыі.

У 2007 годзе ў в. Грудзінаўка адкрыты Дом сямейнага тыпу.

У 2008 годзе Сярэдняя школа № 4 была пераіменавана ў Сярэднюю школу №3.

У 2008 годзе Дзіцячы сад № 7 быў пераіменаваны ў Дзіцячы сад № 1, Дзіцячы сад № 9 – у Дзіцячы сад № 4.

У 2009 годзе 125-гадовы юбілей адзначыла Баркалабаўская сярэдняя школа.

3 лістапада 2009 года пасаду пакідае Мароз Вячаслаў Генадьдзьевіч.

На пасаду начальніка аддзела адукацыі назначана Тарасевіч Лілія Зігмундаўна ад 12 студзеня 2010 года.

На 2010 год у раёне налічваецца 26 школ, 19 ВПК “Д/с – школа”, 6 дзіцячых садкоў, 1 ліцэй, 1 сацыяльны прыют і турыстычная база.

У 2010 годзе на базе Дзіцячага сада № 1 і 2 працуе санаторная група. Таксама на базе ўсіх дзіцячых садкоў працуюць дзяжурныя групы.

У 2010 годзе 6 агульнаадукацыйных школ, гімназія і 19 ВПК “Д/с – школа” атрымалі новы статус Дзяржаўныя ўстановы адукацыі.

Ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй з 70% у 2005 г. узрос да 76% у 2010 г.

Колькасць педагогаў, якія маюць высшую катэгорыю, павялічылась з 9,6% да 26,5%, першую катэгорыю - з 39,8% да 43,9%. Павялічылася колькасць педагогаў, якія маюць вышэйшую адукацыю з 76,4% да 86,9%. У ВНУ завочна навучаецца 92 педагогі, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (у 2005 годзе – 17).

Усе ўстановы адукацыі маюць доступ у Інтэрнэт і маюць сучасную кампутарную тэхніку. У 22 установах адукацыі маюцца кампутарныя класы.

На базе гімназіі ў 2007 годзе створаны шматпрофільны Цэнтр па рабоце з адоранымі навучэнцамі “Маладыя таленты Беларусі”.

З 2009 года у ДУА “Яслі-сад № 6 “Берёзка” г. Быхава” арганізаваны і дзейнічае гурток духоўна-маральнага выхавання “Незабудка”.

На прыканцы 2011 года сярод дашкольных устаноў быў праведзены конкурс “Воспитатель 2011”, у якім адзначаны выхавальнікі ДУА “Макранскі ВПК д/с – СШ”, ДУА “Яслі-сад № 1”Радуга” г. Быхава”, ДУА “Яслі-сад № 6 “Берёзка” г. Быхава”, ДУА “Вараніноўскі ВПК д/с – СШ”, ДУА “Яслі-сад № 2“Журавінка” г. Быхава”, ДУА “Яслі-сад № 4 “Колосок” г. Быхава”.

У 2011 годзе ДУА “Яслі-сад № 4 “Колосок” г. Быхава” ўзнагароджаны Дыпломам райвыканкама за перамогу ў раённым спаборніцтве сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў іншых галін народнай гаспадаркі.

На перыяд 2012 года адукацыйную прастору складаюць:
•   1 ліцэй;
•   1 гімназія;
•   5 школ;
•   6 дзіцячых садкоў;
•   19 вучэбна-педагагічных комплексаў “Д/с – СШ”;
•   Цэнтр дзіцячай творчасці;
•   Цэнтр турызма, экскурсій і краязнаўства;
•   Сацыяльна-педагагічны цэнтр;
•   Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
•   Дзіцячы дом сямейнага тыпу.

У пачатку 2012 года ў раёне праведзены конкурс прафесійнага майстэрства педагагічных працаўнікоў “Настаўнік года - 2012”, пераможцам якога стаў настаўнік ДУА “Баркалабаўскі ВПК д/с-СШ” Александроў І. П.

База юных турыстаў

База юных турыстаў існуе з 1968 г. (у той час Дзіцячая турыстычна-экскурсійная станцыя піянераў і школьнікаў). Дырэктар – Астанкаў Сяргей Аляксандравіч. Гэта ўстанова працуе з дзецьмі школьнага ўзросту. Асновай вучэбна-выхавальнага працэса з’яўляюцца заняткі ў гуртках. На базе юных турыстаў дзейнічае каля 30 гурткоў.Вельмі разнастайны іх профіль: “Пешаходны турызм”, “Велатурызм”, “Спартыўнае скалалазанне”, “Музейная справа”, “Экалогія роднага края” і іншыя.

Заняткі праводзяць кваліфікаваныя спецыялісты, маючыя спецыяльную педагагічную адукацыю. Навучанне у гуртках пашырае кругаагляд дзяцей, знаёміць з гісторыяй, культурай роднага края, выхоўвае ў іх патрыятычныя пачуцці.

Намаганнямі і энтузіязмам супрацоўнікаў і выхаванцаў базы, а таксама падзвіжнікаў краязнаўства наш раён дасягнуў вялікіх поспехаў у абласных і рэспубліканскіх аглядах і конкурсах. Кіраўнікі і гурткоўцы былі лаурэатамі конкурсаў рэспубліканскіх “Зберагчы мір вакол нас”, “Слёзы твае, Чарнобыль”, “Мой родны кут”, абласных “Магілёўшчына – край паданняў”, “Жалобная кніга прыроды”, “Страчаная спадчына”, на лепшую пошукавую экспедыцыю, краязнаўчых музеяў і інш.

Актыўна прымала удзел база юных турыстаў ва Усебеларускай турыстычна-краязнаўчай экспедыцыі “Наш край”. Навукова-даследчыя работы быхаўскіх навучэнцаў па краязнаўству неаднаразова станавілісь лаўрэатамі абласных конкурсаў у межах гэтай экспедыцыі.

Але самай галоўнай і разнастаўнай з’яўляецца работа па развіццю дзіцячага і юнацкага турызма, краязнаўчай і пошука-даследчай дзейнасці школьнікаў.

База юных турыстаў арганізоўвае штогод турыстычныя палатачныя лагеры, водныя паходы на байдарках, экскурсійныя паходы, велапрабегі,сустрэчы з ветэранамі, турыстычныя злёты, краязнаўчыя канферэнцыі і г.д.

Па выніках рэспубліканскага агляда-конкурса турыстскіх цэнтраў і баз у 2003 г. база юных турыстаў за лепшую арганізацыю турысцка-краязнаўчай і экскурсійнай работы ўзнагароджана Граматай рэспубліканскага Цэнтра турызма і краязнаўства і памятным медалём.

З 11 чэрвеня 2008 года База юных турыстаў пераіменавана ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Быхаўскі цэнтр турызма, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі”.


Байдарачны паход

Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі, падлеткамі і моладдзю па месцу жыхарства “Колас”

У 2004 г. рашэннем райвыканкома на базе былога Дома культуры быў створаны шматпрофільны цэнтр “Колас”. Дырэктар – Кухарэнка Алена Васільеўна. Мэтай цэнтра з’яўляецца арганізацыя выхавацельскай, культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы з дзецьмі, падлеткамі і моладдзю па месцу жыхарства. Напрамкі работы:

-   арганізацыя гурткоў, секцый, клубаў па інтэрэсам;
-   стварэнне ўмоў для сацыяльнай адаптацыі моладзі і устраненне вытокаў сацыяльнай і псіхалагічнай напружанасці ў маладзёжным асяроддзі;
-   Арганізацыя мерапрыемстваў: конкурсаў, турніраў, спаботніцтваў, сустрэч, дыскатэк, вечараў адпачынку;
-   прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод падлеткаў і моладзі;
-   папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод моладзі;

Нядзельная школа пры Свята-Троіцкім храме г. Быхава

Рэлігійным выхаваннем у раёне займаецца Нядзельная школа пры Свята-Троіцкім храме. Яна працуе з 1994 г. займалась да 50 дзяцей. Першым настаўнікам была Дзергачова Н.Л., зараз яшчэ і Беразоўская А.С. Першыя заняткі праводзіліся ў царкве, а ў 2000 г. быў пабудавана Царкоўны дом, у якім знаходзіцца бібліятэка і вучэбныя класы. Сярэдні ўзрост выхавальнікаў - ад 6 да 16 год. Дзеці вывучаюць малітвы, Закон божы, царкоўны каляндар, займаюцца песнапеннем.

Літаратура:

1. Андреев, С. Программистам – зеленый свет/ С. Андреев// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 27 чэрвеня.- С. 8.

2. Антонова, В. С подростками говорит история / В. Антонова // Могилёв. вед.- 2004.- 15 июля.- С.4.

3. Ахрименя, Н. Выступили образцово / Н.Ахрименя // Маяк Прыдняп.-2004.- 11 лют.

4. Ахрименя, Н. Творческий подъём/ Н. Ахрименя// Маяк прыдняпроўя.- 2007.- 7 сакавіка.- С. 1.

5. Ахрыменя, М. Правільным напрамкам/ М. Ахрыменя// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 14 сакавіка.- С. 1.

6. Бобцова, Т. Воспитать личность / Т. Бобцова // Зямля і людзі.- 2004.- 14 ліпеня.- С.4.

7. Бобцова, Т. Детство длиною в 150 лет / Т. Бобцова // Бел. нива.- 2002.- 13 марта.- С.2.

8. Бобцова, Т. Чтобы дети росли счастливыми / Т. Бобцова // Зямля і людзі.- 2005.- 27 ліпеня.- С.3.

9. Бордиловский, В. В объятиях «Голубой волны»/ В. Бордиловский// Могилёвские ведомости.- 2005.- 13 января.- С. 4.

10. Бутина, Г. Чтобы малышам жилось прекрасно/ Г. Бутина// Маяк Прыдняпроўя.- 2010.- 2 кастрычніка.- С. 2.

11. Быховский район в цифрах.-Быхов, 2004.

12. Быховский район: история и день сегодняшний.- Могилёв: УПКП Могилёв. обл. укрупн.типогр., 2004.- 24 с.

13. Вальковский, И. Барколабовской школе – 110 лет / И. Вальковский // Мог. вед.- 1994.- 22 кастр.- С.3.

14. Веселкина, Н. В Быхове открылся музей хлеба/ Н. Веселкина// Могилёвская правда.- 2005.- 16 сентября.- С. 3.

15. Глущенко, О. Воспитываем, созидая / О.Глущенко // Маяк Прыдняп.-2004.- 24 лістап.

16. Громова, Н. На высокой ноте / Н.Громова // Маяк Прыдняп.- 2004.- 2 кастр.

17. Громова, Н. Сказочный «Колосок»/ Н. Громова// Маяк Прыдняпроўя.- 2009.- 24 мая.- С. 3.

18. Заслуженные награды// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 5 кастрычніка.- С. 2.

19. Знай наших// Маяк прыдняпроўя.- 18 лістапада.- С. 1.

20. Знакомьтесь: Быховский район.- Быхов, 2000.

21. Кондратенко, М. Открылась школа в Год ремёсел /М. Кондратенко // Маяк Прыдняп. – 2008. – 13 снеж. – С. 2

22. Кондратенко, М. Улыбнулась удача/ М. Кондратенко// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 17 мая.- С. 4.

23. Красовская, В. С днём рождения, школа!: Сегодня СШ №4 – 20 лет / В. Красовская // Маяк прыдняп.- 1995.- 10 кастр.- С. 3.

24. Кулешов, В. Баркалабаўскай сярэдняй школе спаўняецца 125 гадоў/ В. Кулешов// Маяк прыдняпроўя.- 2009.- 21 кастрычніка.- С. 4 – 5.

25. Левченко, С. Золотая пятёрка финалистов/ С. Левченко// Маяк Прыдняпроўя.- 2010.- 29 мая.- С. 3.

26. Левченко, С. Ориентиры определены. Теперь – в поход, за знаниями./С. Левченко//Маяк Прыдняпроўя. -2011.-31 жніўня .-С 2.

27. Леонов, Н. Большая к пению любовь / Н.Леонов // Маяк Прыдняп.-2004.-9 кастр.

28. Магілёўскі абласны архіў, ф.438, воп.1, спр.3

29. Магілёўскі абласны архіў, ф.83, воп.1, спр.2

30. Отчёт по работе районного исполнительного комитета по социально-экономическому развитию района на 2006 год// маяк прыдняпроўя.- 2007.- 3 сакавіка.- С. 4 – 5.

31. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БелСЭ, 1990.- 576 с., [8] л. іл.

32. Петровская Л. Повышая результативность учительского труда/Петровская Л. // Маяк прыдняпроўя.- 2006 .- 2 верасня.- С.2.

33. Петровская, Л. В гимназии города/ Л. Петровская// Маяк Прыдняпроўя.- 2010.- 17 красавіка.- С. 2.

34. Радьков, В. Как живёшь, лицей? / В. Радьков // Маяк Прыдняп.- 2001.- 4 жніўня.- С.3.

35. Развитие системы образования Быховского района в 2005 – 2006 учебном году// Маяк прыдняпроўя.- 2005.- 30 жніўня.- С. 2.

36. Салабуто, Н. В кругу доброты/ Н. Салобуто// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 30 лістапада.- С. 2.

37. Солобуто, Н. Воплощая красоту и величие / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.-2004.- 4 снеж.

38. Солобуто, Н. Надежда и «Надзейка» / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.-2003.-21 чэрв.

39. Ступницкая, Е. Диплом от «Золотой пчёлки» / Е.Ступницкая // Маяк Прыдняп.-2002.-8 чэрв.

40. Цывилько, Е. Возможность учиться искусству / Е. Цывилько // Маяк Прыдняп. – 2009. – 15 красав. – С. 3

41. Чигирева, Е. Жюри назвала победителем/Е. Чигирева//Маяк Прыдняпроўя.-2011.-23 сакавіка.-С. 8.

ru be en