Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Культура быту. Сучасныя святы і абрады

Штогод работнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя каляндарным святам: Таццянін дзень, Дзень Святога Валянціна, Міжнародны жаночы дзень, Дзень Незалежнасці, Дзень сталага чалавека і інш., ушаноўваюць работнікаў розных прафесій з іх прафесійнымі святамі: Дзень будаўніка, Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі, Дзень меліяратара іінш.

Праводзяцца святы, звязаныя са сменай пор года: “Праводзіны зімы”, “Гуканне вясны”, “Купалле”, “Пакроўскі кірмаш” і інш.

Да гэтых свят народ ужо прывык. Але разам з гэтым ажываюць на сцэне раённага цэнтра культуры і сельскіх Дамоў культуры народныя абрады са сваей самабытнасцю: “Вяселле”, “Сватанне”, “Жаніцьба Коміна”.

Сапраўдным святам самадзейных талентаў Быхаўшчыны стаў раённы фестываль народнай творчасці “Грай, гармонь”, які штогод праводзіцца ў раённым цэнтры.

Сталі традыцыйнымі святы весак, на якіх ушаноўваюць перадавікоў сельскай гаспадаркі, праводзяць кірмашы, арганізоўваюць выставы народных умельцаў. Абавязкова усё святы суправаджаюцца песнямі, прыпеўкамі, жартамі самадзейных артыстаў і работнікаў сельскіх Дамоў культуры і раённага цэнтра культуры.

Сумесна з гурткоўцамі ў раённым цэнтры культуры былі пастаўлены казачныя сцэны з батлейкай, у якіх удзельнічалі лялькі і самі дзеці. Пастаноўкі адбываліся ў час правядзення свят, у дзіцячых садах, школах.

Калектыў народнага духавога аркестра РЦК і НТ быў удзельнікам Рэспубліканскага фестываля духавой музыкі, які праходзіў з 17 па 19 мая 1996 г. у Баранавічах і стаў дыпламантам гэтага фестываля.

З 31 мая па 2 чэрвеня 1996 г. у Мінскім абласным санаторыі “Случ” праходзіў Рэспубліканскі конкурс культарганізатараў вольнага часу. Абсалютнай пераможцай стала Байкова Алена Анатольеўна (метадыст ДК Быхаў -1), асістэнтам была Грахоўская С.С.

Мастацкі кіраўнік ДК м-на Колас Тарахцей Уладзімір прыняў удзел ў фінальным конкурсе “Зорная ростань” (з 17.04.1996г. па 22.04.1996г.) у г.Баранавічы.

2013 год

На працягу апошніх гадоў у Баркалабаўскім КСЦ створаны музейны пакой.

На яго базе арганізоўваецца дзейнасць па фарміраванню ў падрастаючага пакалення паважаных адносін да нацыянальнай спадчыны, культуры, адказнасці за іх захаванне і развіццё праз знаёмства з беларускімі абрадамі, гульнямі, казкамі Баркалабаўскага края, знаемства з бытам, прадметамі хатняга абіхода, якімі карысталіся нашы продкі.

Акунуцца ў эпоху старажытнай культуры вёскі Баркалабава, датыкнуцца да жывой гісторыі сваіх продкаў, здзейсніць сваеасаблівае падарожжа праз час для удзельнікаў творчага праекта “Баркалабаўскія карункі” не толькі захапляльна і цікава, але і карысна.

У час правядзення Калядных святаў удзельнікі клуба “Спадчына” Баркалабаўскага КСЦ адрадзілі беларускую батлейку. Для маленькіх гледачоў і гледачоў малодшага школьнага узросту падрыхтавана казка, запісаная ад мясцовай жыхаркі вёскі Баркалабава Улляны Барсуковай “Каза манюка”.

Кіраўніком клуба “Спадчына” з’яўляецца Алеся Аседач – мастацкі кіраўнік Ьаркалабаўскага КСЦ.

Добрыя умовы для стварэння музейнага пакоя створаны і ў Глухскім СДК. Дырэктар Галіна Трыманава займаецца ўладкаваннем музейнага пакоя, папаўненнем яго новымі экспанатамі, стварэннем картатэкі рэчаў, якія ўжо маюцца. Ен дзейнічае як куток па захаванню і развіццю народнай культуры, папулярызацыі рэгіянальнай культурна-гістарычнай спадчыны.

Народны фальклорны калектыў “Багатуха”

Калектыў створаны ў 1988 годзе пры Быхаўскім РДК. Яго ўдзельнікі – работнікі РДК, бібліятэкары, старшакласнікі школ горада.

У 1993 годзе ў яго складзе работнікі РЦК, настаўнікі дзіцячай музычнай школы (18 чалавек, 7 з іх – музыканты ансамбля народных інструментаў). Аснову канцэртных праграм калектыва складаюць тэатралізаваныя дзеяні, жарты, беларуская народная творчасць. Кіраўнік Крыванос Ірына Яўгеньеўна. Калектыў прымаў ўдзел у народных святах, фестывалях, конкурсах, канцэртах.

Першай творчай справаздачай “Багатухі” была праграма“Быхаўскі кірмаш”, з якой калектыў быў удастоены звання “Народны” ( 1998 год.)

У 1998 годзе калектыў “Багатуха” заняў 2-е месца на абласным конкурсе народнай прыпеўкі (г. Слаўгарад), атрымаў Дыплом 2-й ступені.

У 1999 годзе прыняў удзел у тэлеперадачы “Запрашаем на вячоркі”, дзе выступіў з праграмай на сталічнай сцэне.

У 2000 гозе прыняў удзел у Рэспубліканскім свяце “Дажынкі” ( г. Шклоў), у абласным свяце “Народная прыпеўка” – атрымаў Дыплом 2-й ступені.

З 2000 года кіраўнік калектыва Матэушава Людзміла Сцяпанаўна.

У 2002 годзе калектыў “Багатуха” прыняў удзел у абласным свяце “Гуканне вясны” (г. Магілеў), у днях культуры Магілеўскай вобласці ў г Мінску.

У 2001 годзе на рэспубліканскім свяце славянскага пісьменства і культуры “Багатуха” паказала тэатралізаванае прадстаўленне “Аптэка”.


Народны фальклорны калектыў “Багатуха”. 2003 г.

У 2003 годзе на 4-м Усебеларускім фестывалі народнага гумару “Аўцюкі – 2003” калектыў “Багатуха” заняў 2-е месца, атрымаў званне лаўрэата і жывы прыз – казу.

За ўдзел у абласным фестывалі духавых аркестраў “Па галоўнай вуліцы з аркестрам” (2003 год, г. Асіповічы ) калектыў узнагароджаны Дыпломам.

Прыняў удзел у рэспубліканскім свяце, прысвечаным 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў.

Прымаў удзел у абласных і рэспубліканскіх святах:
2004 г.- у рэспубліканскім экалагічным форуме (г.Горкі); у свяце “Народная прыпеўка” (г. Слаўгарад, Заахвочвальны Дыплом абласнога упраўлення культуры).

З чэрвеня 2005 года – кіраунік Алена Васільеўна Лінкевіч.

Калектыў – змешаны, вакальны. Пачынаючы з 1988 года калектыў «Багатуха» паспяхова гастраліруе па Быхаўскаму раёну. У цяперашні час традыцыйнымі сталі выступленні на сцэнах горада Магілёва, Мінска, Бабруйска, дзе калектыў карыстаецца вядомасцю і павагай.

Зімою ў дзень цырымоніі яе сімвалічных провадаў у Быхаве ў нядзелю 5 сакавіка 2006 г. разгарнулася асноўнае тэатралізаванае дзеянне каля райцэнтра, дзе яго работнікі, самадзейныя артысты, прапанавалі прысутным фрагменты старадаўніх народных абрадаў праводзіны зімы і сустрэча вясны.

Здорава падтрымлівалі работнікаў культуры і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці з СВК «Ухлясць», «Трасна», калхоз «Расія», якія разгарнулі сваю дзейнасць на пляцоўцы пад назвай «Падворкі». Былі прадэманстраваны элементы сельскага быту, атрыбуты сялянскай хаты, гасцям прапанавалі прыгатаваныя сялянамі пачастункі.

На «Падворках» бесперапынна, то змяняя друг друга, то ўсе адразу гучалі музыка і песні, нібы сельскія артысты спаборнічалі паміж сабой.

У поўдзень, калі сонца засвяціла ўжо зусім па-вясенняму, паказаў, хто ў прыродзе сапраўды ўладар, наступіла кода свята – ярка ўспыхнула чучала «Зімы». Гэта свята прыйшло да нас з глыбіні вякоў. Даўні рытуал спалення злых сіл сімвалізаваў надыход на нашу зямлю новага і светлага.

Абменныя канцэрты сярод калектываў мастацкай самадзейнасці вобласці ўжо стала добрай традыцыяй. У калектываў з’явілась магчымасць лепш пазнаёміцца з калегамі, абмяняцца рэпертуарам, навучыць друг друга майстэрству.

Абменныя канцэрты сярод калектываў мастацкай самадзейнасці вобласці ўжо стала добрай традыцыяй. У калектываў з’явілась магчымасць лепш пазнаёміцца з калегамі, абмяняцца рэпертуарам, навучыць друг друга майстэрству.

Халодная раніца 9 мая 2006 года была то хмарная, то сонечная. Як і сама вясна цяперашняга года. Аднак халоднае надвор’е спаўна пакрывала цяпло сярцаў быхаўчан і гасцей нашага Прыдняпроўскага краю, прыбыўшых на ўрачыстасць па выпадку ўсенароднага свята.

Светлае свята Перамогі з’яляецца для нас натхняючай крыніцай веры ў моц нашага народа. Ні ў адноў гісторыі не зрабіла для страны столькі, колькі нашы слаўныя франтавікі, партызаны, падпольшчыкі, працаўнікі!

…Вечарам, ў 20 гадзін, пачынаецца масавое народнае гулянне «самы светлы дзень». Гучала музыка, песні, людзі танцавалі. Ў 22 гадзіны неба над горадом расквецілі агні непаўторнага святочнага феерверка.

Слаўгарадчына…. Маляўнічы куток на поўдні Магілёўшчыны, дзе зліваюцца Проня і Сож – маўклівыя сведкі гісторыі гэтага краю. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 1-2 ліпеня Слаўгарад шчыра вітаў удзельнікаў абласнога свята “Народная прыпеўка”.

У першы дзень адбылася конкурсная праграма, у якой прымалі ўдзел калектывы народнай музыкі і песні, фальклорныя гурты, сямейныя калектывы і асобныя выканаўцы.

Быхаўскі раён на свяце прадстаўлялі народны фальклорны калектыў “Багатуха” РЦК, народны калектыў папулярнай музыкі і песні “Дняпроўскія зоры” ДК Быхаў-1, гумарэскі чытаў Іван Нікіфараў – мастак-афарміцель РЦК.

Адбылося шэсце калектываў па вуліцах горада да прыгожага месца, дзе зліваюцца Проня і Сож.

Тут адбыўся гала-канцэрт, у якім удзельнічалі лепшыя калектывы і пераможцы фестывалю.

Фальклорны калектыў “Багатуха” узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені і каштоўным падарункам. Іван Нікіфараў, як асобны выканаўца, таксама, узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені і падарункам.

Цяпер народны калектыў “Багатуха” ведаюць не толькі ў родным Быхаве, але і за межамі Беларусі. У канцы жніўня калектыў наведаў з гастролямі Малдову.

У зале Дома культуры Слабазеі-Душка адбыўся першы сумесны канцэрт “Багатухі” і “Надзейкі”. Ад малдаўскай стараны выступіў танцавальны калектыў “Цэрэнкуца”. Публіка цёпла сустракала гасцей, а міністр культуры Малдовы Д.А. Камбур выразіў удзячнасць за прыезд і надзею на далейшае супрацоўніцтва.

У пачатку жніўня 2007 г. ў Глуске прайшоў 9-ы абласны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”. Наш раён у танцавальна-песенным конкурсе на ім прадстаўляла сям’я Алега і Святланы Сцельмах. Сямейны дуэт заняў другое месца і ўзнагроджаны Дыпломам і ценным падарункам. У конкурсе старадаўніх калыханак “Мяне мац1 люляла” Алена Лінкевіч стала треццім прызёрам. Сям’я Вароніч з вёскі Вараніно ў конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадставіла работы з бісера і вышаўкі. Яны спадабалісь і строгаму журы, і наведальнікам выстаўкі. Усе быхаўчане адзначаны Дыпломам фесціваля.

5 верасня 2008 г. ў вёсцы Лясная слаўгардскага раёна адзначылі 300-год Перамогі рускіх войск ў бітве з шведамі.

Творчая група Быхаўскай цэнтралізаванай клубнай сістэмы разам з прадстаўнікамі Клімавіцкага, Хоцімскага і Бабруйскага раёнаў дэманстравалі рамеслены рад. Разам з работнікамі РЦК знаходзілісь майстры-умельцы М.Я. Усаў з в. Баркалабава, М.А. Трафімаў з в. Седіч, Г.В. Лаковіч з в. Грудзінавўка, С.А. Сувораў з в. Сялец, В.Д. Гашкоў з г. Быхаў.

У канцерте духавой музыкі і літаратурных кампазіцыях ўдзельнічалі творчыя групы работнікаў РЦК і народны ансамбль «Ліра» ДШМ. Літаратурна-музычную кампазіцыю «Я – беларус і ганаруся, што маю гэтае імя» падрыхтавалі работнікі цэнтралізаванай клубной сістэмай.

Народны фальклорны калектыў «Багатуха» выступае з канцэртнымі праграмамі не толькі ў Быхаўскім раёне, але і за яго мяжой. З поспехам калектыў выступіў ў Касцюковіцкім раёне. Артысты з Касцюковіч выступалі на сцэне Вараніноўскага сельскага Дома культуры. Ў пачатку красавіка “Багатуха” прымала ўдзел ў свяце «Кірмаш» ў гарадскім пасёлку Клічаве.

У яго рэпертуары шмат народных і аўтарскіх твораў з яскравымі мелодыямі і шчырымі словамі, а песні «Мы з табою шчаслівымі будзем», «Агурок», «Спадарыня», «Вёска», «Што ты, Ружа», «Адзін, два, кахаю цябе» - сваеасаблівая «візітная» картка калектыва.

Каб скончыць яскрава 2009 год, на Кастрычніцкай плошчы ў студзені, каля галоўнай елкі горада, прайшло масавае гулянне. Народны фальклорны калектыў «Багатуха» падрыхтаваў забаўляльную навагоднюю праграму і падараваў святочны канцэрт «Ах, гэты даўні Новы год!».

Святкаванне народных празднікаў «Масленіца» і «праводзіны Зімы» прайшлі таксама на Кастрычніцкай плошчы каля будынка Дома культуры яскрава і цікава. Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе тэатралізаванае прадстаўленне «Шырокая Масленіца» з конкурсамі і спаборніцтвамі. Цікавую праграму, з элементамі фальклора і даўнімі традыцыямі развітання зімы і сустрэча вясны паказалі работнікі культуры і самадзейныя артысты раённага Цэнтра культуры.

У красавіку калектыў самадзейных артыстаў райцэнтра запрасілі на выставу работ майстроў народных промыслаў і рамёстваў Магілёўшчыны «Светлае Хрыстова ўваскрэсенне», упершыню адкрылася напярэдадні святаў у Магілёўскім абласным метадычным Цэнтры народнага мастацтва і культурна-асвяціцельнай работы, дзе былі прадстаўлены самыя розныя сімвалы Пасхі.

Апагеем адкрыцця выстаўкі было прадстаўленне «Пасхальныя валачобнікі» у выкананні народнага фальклорнага калектыва «Багатуха» раённага Цэнтра культуры – з песнямі, танцамі, іграмі, народнымі жартамі.

У маі на базе Гадылёўскага сельскага Дома культуры адбылося пацвярджэнне на званне «народны» народных калектываў раённага Цэнтра культуры «Багатуха», «Гаспадыня», «Дняпроўскія зоры» і народнага духавога аркестра з цікавай і пазнавальнай тэатралізаванай праграмай «Сёмуха» з абрадавымі песнямі.

Стала добрай традыцыяй збірацца ўдзельнікам мастацкай самадзейнасці Цэнтра культуры ў летнія месяцы на летнюю танцавальную пляцоўку Дома культуры Быхаў-1 і дараваць сваі песні, свой талент.

У чэрвені ўпершыню абдбылося адкрыццё летняга фэста «Александрыя збірае сяброў”, які праходзіў у шклоўскім раёне вёскі Александрыя. На фестываль таксама прыехаў калектыў “Багатуха”. Для ўдзельнікаў і гасцей фэсту была арганізавана шырокая культурная праграма, пачынаючы ад працы Горада майстроў ды магчымасці пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы і напоі і заканчваючы выступленнямі народных калектываў, а таксама канцэртам з ўдзелам вядомых артыстаў беларускай эстрады.

У горадзе Бабруйску праходзіў Міжнародны фэст “Вянок сяброўства”. У свяце прымалі ўдзел і народныя калектывы Магілёўскай вобласці. Перад гасцямі свята з канцэтнай праграмай выступіў народны калектыў “Багатуха”.

Ліпень быў багаты на масавыя святочныя мерапрыемствы. На Кастрычніцкай плошчы раённага Цэнтра культуры прайшоў святочны канцэрт “Квітнейся, красуйся, дарагая мая, Беларусь!”, VII раённы фестываль “Грай, гармонік”, адкрыццё фэста праваслаўнай культуры “Кладзезь”, дзе з канцэртнай праграмай “Вашы любімыя мелодыі” выступаў калектыў “Багатуха” і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Цэнтра культуры.

Прырода сваім надвор’ем перад Купаллем і ў самую Купальскую ноч поўнасцю спраўдзіла ягоную назву, калі ў сярэдзіне святкавання на Кастрычніцкай плошчы пачаўся дождж.

Але, нягледзячы на стыхію, сабралася шмат быхаўчан, каб паглядзець тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае работнікамі раённага Цэнтра культуры і самадзейнымі артыстамі, ды паўдзельнічаць у народным гулянні. Да паслуг удзельнікаў свята таксама наладзілі гандаль закускамі і прысмакамі, гульні ды забавы.

Пасля заканчэння традыцыйных абрадаў на плошчы, у тым ліку і галоўнага з іх – спальвання ачышчальнага купальскага вогнішча з карагодамі вакол яго, апоўначы шчаслівых і вясёлых удзельнікаў свята арганізатары запрасілі ў танцавальную залу РЦК на дыскатэку.

Самым галоўным святам у 2010 годзе было святкаванне 640-й гадавіны з Дня заснавання города Быхава. Уваге ўдзельнікаў святкавання 640-я Быхава культработнікі паказалі тэатральную пастаноўку на гістарычную тэматыку, прадэманстраваў у ёй адзенне, быт, традыцыі, фальклор быхаўчан на працягу мінулых амаль шэсць з паловай стагоддзяў.

Непадробленая цікавасць у быхаўчан і гасцей горада вызвала фотавыстаўка пра аблічча ў мінулым і цяперашнім некаторых вуліц, будынкаў, тэрыторый Быхава, якую арганізаваў раённы краязнаўчы музей. А вечарам было масавае гулянне, канцэртная праграма калектыва «Багатуха» і святочны салют.

У кастрычніку месяцы, у будынку Цэнтра культуры і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адбыліся святочныя канцэрты: «Нам годы не бяда, калі душа малада», «Добры настрой», «Галоўнае слова ў нашым лёсе», прысвечаныя Дню сталага чалавека, Дню матулі, а таксама з выязднымі канцэртамі «З любоўю ў сэрцы» народны фальклорны калектыў «Багатуха» наведалі далёкія вёскі Дунайкоўскага сельскага савета, гэта вёскі Праточнае, Вязьма і Хамічы.

Сёмага лістапада краіна адзначыла Дзень Катрычніцкай рэвалюцыі. На святочнай плошчы каля Цэнтра культуры разгарнуўся гандаль, ярмарка. З канцэртнай праграмай «Чырвоны дзень каляндара» выступалі народныя калектывы «Багатуха», «Гаспадыня», «Дняпроўскія зоры» і самадзейныя артысты раённага Цэнтра культуры.

Неаднаразова ўдзельнікаў калектыву запрашалі да святкавання ў ЗАГС. У лістападзе адбылося святочнае мерапрыемства «Жадаем вам шчасця!», дзе дзяўчынкі ў народных касцюмах пасвяткавалі сямейную пару з палатняным вяселлем, з 35-м сумеснага жыцця. Прагучалі абрадавыя песні, святочныя песні і словы кахання і шчасця ад удзельніц калектыва.

За гады існавання калектыў «Багатуха» выступаў на розных сцэнічных пляцоўках з рознымі канцэртнымі праграмамі. Наш калектыў – пастаянны ўдзельнік самых адказных мерапрыемстваў, сярод іх: народнае свята, «Слаўгарадская прыпеўка – 2006 год» г. Слаўгарад, Рэспубліканскае свята народнага жарту “Аўцюкі – 2006» г. Калінкавічы, «Дажынкі – 2006» г. Бабруйск, фэст «Хора дружбы – 2006» Рэспубліка Малдова, «Дзень пісьменнасці – 2007» г. Шклоў .


«Дзень пісьменнасці – 2007» г. Шклоў

Міжнародны фэст народнага мастацтва «Вянок сяброўства - 2007» г. Бабруйск і таксама ўрачыстыя і святочныя канцэртныя праграмы ка Дню сельскай гаспадаркі, Злёт перадавікоў, Дзень Незалежнасці, Свята вясны і працы і шмат іншага.

Рэпертуар калектыва, складаюць беларускія народныя песні, а таксама рускія, аўтарскія песні. У рэпертуары калектыва больш за 30 музычных твораў.

За дасягненні ў развіцці самадзейнай мастацкай дзейнасці, актыўную працу па прапагандзе народных традыцый, за прыгажосць і яркавасць выканання народных песень на Быхаўшчыне народны фальклорны калектыў названы “Багатуха”.

За яго шматгадовую працу калектыў стаў папулярным і вядомым на Быхаўскай краіне, які заўсёды апраўдываў сваі ўзнагароды і падзякі. Цудоўная музыка, галасы, якія ўмеюць перадаць нюансы народной песні, рэпертуар, відовішнасць выступлення – самыя лепшыя рысы «Багатухі». Ўсё гэта было заўважана на выступленні калектыва, на тэатралізаваным прадстаўленні «Прыйшлі Каляды ўсе людзі рады» і канцэртнай праграмы «Ах, гэты стары Новы год». Мерапрыемствы адбыліся на Кастрычніцкай плошчы каля раённага Цэнтра культуры.

Народнае свята “Праводзіны зімы” пры ясным сонечным надвор’і прайшло ў нашым горадзе.

Месцам яго правядення стала Кастрычніцкая плошча, дзе ладзіліся тэатралізаванае прадстаўленне, кірмаш, святочны гандаль, шматлікія конкурсы і спаборніцтвы. Звычаі і традыцыі нашага народа, звязаныя з гэтым перыядам года, шматлікія гледачы ўбачылі ў выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры. У саправаджэнні скамарохаў на сцэну выйшлі бог зімы Зюзя і матуля-Зіма. Зіма рабіла справаздачу аб сваіх добрых дзеяннях падчас кіравання прыродаю, у яе дзейства пастаянна ўмешваліся цёмныя сілы: Лясун, Пачвара, Баба Яга, якая, да таго ж, прыкідвалася Вясною.

Але скончылася ўсё шчасліва – на арэну выйшла сапраўдная Вясна, узяла паўнамоцтвы ў свае рукі, каб сагрэць неўзабаве ўсіх сваім ласкавым сонейкам, сустрэць пералётных птушак, пакрыць лужы зялёнаю траўкаю, засеяць палеткі зернем. А ўсе цёмныя сілы ўшчэнт згарэлі разам з чучалам Зімы ў ачышчальным агні кастра.

На сцэну падчас прадстаўлення выходзілі самадзейныя артысты народных калектываў “Багатуха”, Гаспадыня” і “Дняпроўскія зоры”.


Народны фальклорны калектыў «Багатуха»

Лепшых працаўнікоў раёна, якія сваімі вялікімі дасягненнямі праславілі Быхаўшчыну ў мінулым годзе, святкавалі 4 сакавіка 2011 года ў раённым Цэнтры культуры на традыцыйным сходзе.

Кіраўнік раёна цёпла прывітаў сабраўшыхся, выказаў ім вялікую падзяку за самаадданную высокапрадукцыйную працу, якая заслугоўвае дастойнай адзнакі.

З прывітаннямі, віншаваннямі і добрымі пажаданнямі к удзельнікам схода звярнуліся прадставіцелі дэлегацый з Клічаўскага, Чаўскага, Слаўгарадскага раёнаў і ад Магілёўскага гарвыканкама.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў суправаджалі выступлення артыстаў і калектываў мастацкай самадзейнасці. Свае танцавальныя і песенныя выступленні працаўнікам дарылі ўзорны дзіцячы харэаграфічны калектыў “Надзейка”, народныя калектывы “Багатуха”, “Дняпроўскія зоры”, ансамбль “Вясёлка” з ДШМ, вакальныя групы і вакалісты.

Калектыў працягвае свою канцэртную дзейнасць, і радаваць сэрцы гледачоў, якія умеюць любіць цудоўнае.

Калектыў – пастаянны ўдзельнік раённых і абласных фесцівалей, розных святаў, конкурсаў, на якіх быў адзначан шматлікімі дыпломамі і граматамі

1998 год – удзел у абласным фестывале-конкурсе «Слаўгарадская прыпеўка» - Дыплом 2 ступені

2000 год – удзел у абласным фестывале-конкурсе «Слаўгарадская прыпеўка» - Дыплом 2 ступені

2003 год – удзел у 4-м Усебеларускім фестывале народного жарта «Аўцюкi – 2003» - Дыплом 2 месца

2003 год – удзел у 2-м абласным фестывале духавых аркестраў «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» - Дыплом

2004 год – удзел у абласным свяце «Народная прыпеўка» - Дыплом

2005 год – удзел у 2-м Усебеларускім фестывале народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» - Дыплом 2 ступені

2006 год – удзел у абласным свяце «Народная прыпеўка» - Дыплом 3 ступені

2006 год – удзел у 5-м абласным фестывале народнага жарта «Аўцюкi – 2006» - Дыплом

2006 год – удзел у культурных мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 15-лецця Незалежнасці Рэспублікі Малдова - Дыплом

2007 год – удзел у 7-м Міжнародным фестывале дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» - Дыплом

2007 год – удзел у 9-м абласным фестывале сямейнай творчасці «Сузор,е талентаў» - Дыплом

2009 год – удзел у Міжнародным фальклорным фестывале «Меstеrul Manolе» - Дыплом

2013 год

Народны фальклорны калектыў "Багатуха" прынялі ўдзел у II Міжнародным форуме "Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс ўстойлівага развіцця" які прайшоў у Магілёве ў канцы мая. Мерапрыемства праводзілася ў рамках праекта "Культурная сталіца Беларусі і Садружнасці - 2013"

Народны вакальны калектыў «Гаспадыня»

Вакальны калектыў «Гаспадыня» быў створаны ў 1990 годзе першым кіраўніком і арганізатарам калектыва Валянцінай Аляксееўнай Зінуравай. На працягу некалькі год яна з’яўлялась яго кіраўніком.

З 1998 года калектывам кіравала Людміла Сцяпанаўна Мацеўшава.

Калектыў «Гаспадыня» вакальная жаночая група ў ліку 14 чалавек – ветэраны вайны і працы, былыя настаўнікі, рабочыя, служачыя. У склад калектыва ўвайшлі тыя, хто любіць песню, хто ўсё жыццё не разлучаны з ёю, людзі з вялікім жыццёвым вопытам, працалюбівыя, дысціплініраваныя.

Калектыў «Гаспадыня» заўсёды прынімае ўдзел у раённых святочных канцэртных праграмах, фестывалях, народных святах, напрыклад, у абласным свяце «Прыпеўкі» у г. Слаўгарадзе, у абласным свяце «Сямейнай творчасці». А у 1999 годзе калектыў знімаўся ў тэлевезійнай праграме «Вячоркі».

У ліпені 2000 года калектыву «Гаспадыня» за дасягненні ў развіцці самадзейнай мастацкай дзейнасці, актыўную працу па прапагандзе народных традыцый было прысвечана званне «народны».

За плячамі гэтых жанчын нялёгкія шляхі, розны лёс. Але ўсіх аб’ядноўвае песня. Кожную сераду і пятніцу ўдзельнікі калектыва збіраюцца на рэпетыцыю.

Народны калектыў аб’ехаў з канцэртамі амаль увесь Быхаўскі раён, і публіка заўсёды цёпла прымала яго. Удзельніцы калектыва працуюць з поўнай аддачай, натхнённа, паказваючы свой талент, вялікае майстэрства і вялікую любоў да народнай творчасці.

«Гаспадыня» сёння – гэта амаль новы састаў. Калектыў па-новаму на творчым узроўне, узлёце і ў добрай форме. Іх новыя песні таму сведка. Можна казаць, што сёння «Гаспадыня» - тая жывая вада, якая не дае зчарствець сэрцу, гэта тая крыніца да якой заўсёды так прыемна прыхіліцца. Усе ўдзельніцы калектыва з пачуццём вялікай адказнасці гатуюцца к выступленню, незалежна ад таго вялікая сцэна ці маленькая. Гучаць са сцэны мелодыі тых гадоў, якія выконвалі калісьці нашы матулі і бабулі, цудоўныя вясковыя мелодыі роднага краю. Заснаванне рэпертуара складаюць мелодыі беларускіх песен, паміж якіх найвялікай папулярнасцю з’яуляюцца «Быхаўскі слаўны край», «Вясёлая староначка», «Марусенька-даражэнька», «Вечар над горадам». З кожным годам пашыраецца рэпертуар, адшліфоўваецца выкананне. Самадзейныя артысты выступаюць у прыгожых нацыянальных касцюмах, якія былі зроблены на прадпрыемстве «Магілёўхімвалакно».

Незаменнае пачуццё ўдзячнасці і душэўнага цяпла напаўняюць удзельніцы калектыва «Гаспадыня» ад сустрэч з жыхарамі далёкіх і маланаселенных вёсачак. У 2010 годзе з канцэртнымі праграмамі «Ад усёй душы», «Добры настрой» калектыў наведвае жыхароў вёсак Рэзкі, Лубянка, Касічы, а таксама Седічскі сельскі клуб, Грудзінаўскі Цэнтр культуры і вольнага часу. У студзені 2009 года на базе Абідавіцкага сельскага Дома культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства «А памяць свяшчэнна», прысвечанае 65-ю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзе калектыў таксама прымаў удзел.

Дзень Незалежнасці, які суверэнная Беларусь адзначыла 3 ліпеня, - гэта ў першую чаргу даніна памяці героям Вялікай Айчыннай вайны, праяўлены патрыятызм, моц духа ў барацьбе з каварным ворагам.

Свята ўпрыгожыў канцэрт народнага калектыва «Гаспадыня»

У ліпені, народны калектыў «Гаспадыня», прынімаў удзел у канцэртнай праграме да Дню Незалежнасці ў горадзе Магілёве.

Работнікі культуры не стаяць з боку ад гарачай уборачнай пары. Двойчы выезджаў з канцэртамі да хлебаробаў народны калектыў «Гаспадыня». Таксама да працаўнўкоў калгаса «Абідавічы» выязджаў «Аўтаклуб» аддзела культуры Быхаўскага райвыканкама.

Самадзейныя артысты районнага Цэнтра культуры праспявалі на зернатаку гэтага гаспадарства.

Быхаўскі раён – невялікі, але гэта частка звязана з усім астатнім масівам рэспублікі мноствам ніцей, агульных рысак ва ўсіх напрамках матэрыяльнага і духоўнага жыцця, у тым ліку і з фальклорам. Вось чаму магчыма назіраць розныя сувязі і ўплывы. Найвялікай паўнатой захаваны ў наш час песні, танцы, прыпеўкі. Праз народную песню маладое пакаленне знаёміцца з роднай мовай, адчувае яе лад, напеўнасць, маляўнічасць. Вось чаму патрэбна затрымаць і на потым гэтыя здабыткі ў нашым сённяшнім жыцці, зрабіць так, каб у заснаванні эстэтычнага выхавання было каму даверыць нацыянальную народную творчасць.

З замілаваннем глядзіш на гэтых жанчын, закаханых у песні, прыгажосць якіх яны імкнуцца данесці да нашых слухачоў і праўдзівых аматараў народнай творчасці.

“Гаспадыня” сёння – гэта не толькі адраджэнне фальклору ў раёне, не толькі папулярныя выступленні на многіх фестывалях і канцэртах, дзе яны пакарылі гледачоў сваім мастацтвам, але і калектыў які гарыць, пульсуе, быццам дыхае.

Грамадскасць раёна адзначыла Дзень абаронцаў Айчыны і Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў філіале Дома дзіцячай творчасці мікрараёна Колас прайшоў урачысты сход з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалая Кароціна і старшыні раённага Савета дэпутатаў Валерыя Шкапцова.

Віншавальныя выступленні чаргаваліся з музычнымі падарункамі самадзейных артыстаў. З усіх канцэртных нумароў асабліва ўразіла “Малітва за Беларусь” у выкананні народнага фальклорнага калектыву “Гаспадыня” раённага Цэнтра культуры.

Народнае свята “Праводзіны зімы” таксама суправодзілась выступленнем калектыва “Гаспадыня” сваімі яскравымі і вясёлымі народнымі мелодыямі.

Сёння без быхаўскай “Гаспадыні” нельга ўявіць песеннага мастацтва на Быхаўшчыны. Калектыў знаходзіцца у пастаянным пошуку – і яны яшчэ не раз парадуюць гледачоў сваім народным мастацтвам.

Падзякі і узнагароды

1996 год – удзел у абласным свяце «Народная прыпеўка» - Дыплом 2 ступені

2002 год – удзел у 11-ым абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» - Дыплом

2004 год – удзел у абласным 7-м рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» - Дыплом

2004 год – за шматгадовую творчую працу у развіцці культуры раёна - Ганаровая грамата

2006 год – удзел у 5 раённым фестывалі «Гармонь – моя сяброўка» за захаванне традыцый фесціваля - Дыплом

2007 год – за шматгадовую працу па прапагандзе беларускіх музычных традыцый, самадзейнай народнай творчасці, актыўную канцэртную дзейнасць - Дыплом

2007 год – за удзел у 6 раённым фестывалі «Гармонь – моя сяброўка» - Дыплом

2009 год – прымалі ўдзел у X рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».

Ансамбль народнай музыкі і песні «Дняпроўскія зоры»

Ансамбль народнай музыкі і песні “Дняпроўскія зоры”быў створаны ў 1998 годзе на базе Дома культуры мікрараёна Быхаў – 1. Першапачатковая назва ансамбля – “Каляда”. Пасля паспяховага выступлення на 5-м абласным аглядзе – конкурсе ансамблей і аркестраў народных інструментаў “З крыніц народных” у г.п. Круглае ў 2000 годзе ансамбль быў удастоен Дыплома трэцяй ступені і атрымаў прапанову падрыхтаваць творчы праэкт на саісканне звання “народны”. Ў сувязі з гэтым удзельнікі ансамбля вырашаюць надаць свайму калектыву другую назву, якая магла б умясціць у сябе каларыт песень і музыцы прыдняпроўскага края. Так з’явілась назва “Дняпроўскія зоры”. Званне “народны” было прысвечана ў чэрвене 2002 года.

Першым кіраўніком ансамбля “Дняпрўскія зоры” быў Валянцін Міхайлавіч Бегуноў, які стаў ідэйным надхняльтнікам калектыва, і да гэтага часу працуе яго музыкальным кіраўніком.

Валянцін Бегуноў мае сярэднюю спецыяльную адукацыю – скончыў Магілёўскае культурна-асветнае вучылішча імя Н.К. Крупскай па спецыяльнасці кіраўнік народнага аркестра.

Галоўныя мэты і задачы, якія ставіць перад сабой калектыў:

• Прапаганда народнай папулярнай музыкі і песні;
• Выдзяленне асаблівасцей народнай песеннай культуры і садзеянне праквітанню агульных напеваў славянвкіх народаў;
• Зберажэнне агромністага багацця фальклору і ўзнаўленне яго ў сучасных умовах.

Удзельнікі ансамбля робяць усё дзеля таго, каб народная музыка і песня заўсёды заставаліся народнымі і былі нацыянальнымі не толькі па знешнім прызнакам, але і дакладна даносілі бы закладзены ў іх пачатковы вобраз.

У рэпертуары ансамбля “Дняпрўскія зоры” прэваліруе тэма славянскага братэрства, ўбірая ў сябе песні і музыку беларускага, рускага, украінскага народаў. Напрыклад, такія песні, як беларуская народная песня “У лузе каліна”, руская народная песня “Через речку”, украінская народная песня “У вішнэвом у саду…” гучаць у выкананні удзельнікаў калектыва смабытна і каларытна. Візітнай карткай ансамбля з’яўляецца інструментальная п’еса “Полька вясковая” ў апрацоўцы Валянціна Бегунова.

Некаторым песням, якія выконваюць удзельнікі калктыва, уласцівы гульнёвы, карагодны, драматычны пачатак. Інструментальнае суправаджэнне абагачае іх гучанне.

Рэпертуар калектыву складаецца з твораў змест якіх адказвае сучасным маральна-эстэтычным уяўленням аб дабраце, прыгажосці, патрыатызме, любові да Радзімы і прыроды. Адбор песень адбываецца з улікам мелодыі развітой гармоніі, высокапаэтычнага і мастацкага ўзроўня.

З 2008 года мастацкім кіраўніком ансамбля з’яўляецца Нікіфарава Святлана Васільеўна, 1067 года нараджэння, З 2008 года мастацкім кіраўніком працуе Нікіфарава Святлана Васільеўна. Адукацыя сярэдняя спецыяльная (Магілёўскае вучылішча культуры, спкцыяльнасць – кіраўнік самадзейнага харавога калектыва), стаж працы – 10 год. Яна глыбока ведае гісторыю вакальнага мастацтва, яе сацыяльнае і мастацкае значэнне для эстэтычнага выхавння людзей і развіцця мастацкай самадзейнасці, умее разбірацца у з’явах мастацка-эстэтычнай культуры (вывучае айчынную і замежную музычную літратуру), пастаянна імкнецца да пашырэння свайго агульна-культурнага ўзроўня, умее абмяркоўваць , аналізаваць , ацэньваць з удзельнікамі калектыву з’явы мастацкага жыцця ў нашай краіне, зразумела і даходліва растлумачвае ўдзельнікам групы музычныя адчуванні і ураджванні.

С.В.Нікіфарава ведае этапы псіхалагічнага развіцця асобы і ўмее прымяняць гэтыя веды ў рабоце з рознымі ўзроставамі катэгорыямі ўдзельнікаў калектыву. Выкарыстоўвае разнастайныя метады і формы навучальна-выхаваўчага працэсу. Умее аналізаваць з’явы як у сваёй прафесіянальнай рабоце, так і ў дзейнасці іншых кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці Дома культуры м-н Быхаў-1.

Даходліва перадае веды ўдзельнікам ансамбля, крытычна ацэньвае вынікі іх і сваёй уласнай дзейнасці.Умее падабраць матэрыял для авалодвання ім удзельнікамі калектыву.

Мастацкія кіраўнікі народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Дняпроўскія зоры” (1998 – 2011):

1998 – 2006 – Бегуноў Валянцін Міхайлавіч;
2006– 2008 Драбатун Крысціна Валер’еўна;
З 2008 года – Святлана Васільеўна Нікіфарава.

У складзе ансамбля “Дняпроўскія зроы” вакалісты і музыканты. Гэта рабочыя, служачыя, пенсіянеры горада. Ўзрост удзельнікаў ад 30 да 60 год.

На працягу свайго існавання калектыў прымаў і прымае удзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых фестывалях і святах. Напрыклад 2006 год – Рэспубліканскі кірмаш – фестываль “Дажынкі - 2006 “у г. Бабруйску, 2007 год – Рэспубліканскае свята, прысвечанае Дню беларускага пісменства і друку ў г. Шклове, 2007 год – 11-я Міжнародная выстава “СМІ ў Беларусі”ў г. Мінску, 2006 год – абласны конкурс “Слаўгарадская прыпеўка”ў г. Слаўгарадзе і інш.

Мае узнагароды ад Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта, ад адзеле культуры райвыканакама.


2006 год – Рэспубліканскі кірмаш – фестываль «Дажынкі - 2006» (г. Бабруйск)


2007 год – Рэспубліканскае свята, прысвечанае Дню беларускага пісменства і друку (г. Шклоў)


2007 год – 11-я Міжнародная выстава «СМІ ў Беларусі» (г.Мінск)


2006 год – абласны конкурс «Слаўгарадская прыпеўка» г. Слаўгарад


2006 год – абласны семінар начальнікаў адзелаў культуры вобласці на базе СВК «Грудзінаўскі»

Ні адзін раённы фестываль “Іграй, гармонь” не праходзіць без удзелу народнага ансамбля”Дняпроўскія зоры”. Салісты калектыва бяруць удзел у намінацыях “Прыпеўка”, а музыканты спаборнічаюць з гарманістамі і баяністамі Быхаўшчыны на лепшае выкананне полькі, вальса, “барыні” ці “цыганачкі”. І як адзнака талентаў ансамбля – дыпломы фестываля “Іграй, гармонь!”

2005 год – у 4-м раённым фестывале”Іграй, гармонь” саліст ансамбля Дзмітрый Бараноўскі ўзнагароджаны Дыпломам 1 ступені за лепшае выкананне беларускай полькі і за непераўзыдзенны ўзор майстэрства.

2007 год – вакальны састаў ансамбля атрымаў Дыплом 1 ступені фестываля “Іграй, гармонь!” за непаўторны каларыт пры выкананні прыпевак на тэму кахання.

У 2010 годзе ансамбль “Дняпроўскія зоры” выступаў на раённым фестывале як урачысты госць гэтага мерапрыемства.


2010 год – удзел раённым фестывале «Іграй, гармонь»

За перыяд сваёй дзейнасці народны ансамбль народнай папулярнай музыкі і песні “Дняпроўскія зоры”быў затрабаваны амаль на усіх гарадскіх раённых мерапрыемствах, з’яўляўся удзельнікам гарадскіх раенных канцэртаў.

Сцэны сельскіх клубаў, летнія адкрытыя пляцоўкі, зернеток, фермы – вось сцэнічныя падмосткі, на якіх з поспехам выступае ансамбль. Усе самадзейныя артысты адчуваюць мелодыю, сцэну, гледача, ўмела выкарыстоўваюць песеннае майстэрства з музыкай.


2010 год - выступленне на раённым ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў народнай гаспадаркі

На працягу свайго існавання калектыў займаецца гастрольнай дзейнасцю: выязжае з канцэртнымі праграмамі ў суседнія раёны Мгілёўскай вобласці – Клімавіцкі, Чавусскі, Слаўгарадскі, Бялыніцкі, Магілёўскі раёны. За апошнія 5 год ансамблем дадзена каля пяцідзесяці канцэртаў па вобласці і амаль 200 у горадзе і раёне.

І як іспыт творчай справаздачы ансамбля для яго удзельнікаў становіцца удзел кожны год у раённым Свяце - ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў народнай гаспадаркі.

Удзел у раенных і гарадскіх святах

Самыя яркія канцэртныя праграмы ансамбль “Дняпроўскія зоры”дэманстраваў на філарманічных пляцоўках Быхаўскага раёна. Разам з аўтаклубам адзела культуры калектыў пабываў па некалькі разоў на год на ўсіх гэтых дасугавых аб’ектах.


Раённае свята «Провады зімы»


Удзел у свяце, прысвечанным
Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь


Гарадскі канцэрт, прысвечаны Дню працы і вясны


Адкрыццё новага сезону на танцавальнай пляцоўцы ў мікрараёне Быхаў-1

Кожная канцэртная праграма складалася з улікам пажаданняў жыхароў той вёск,і дзе адчынена філарманічная пляцоўка. Напрыклад, у вёсцы Грудзінаўка ўдзельнікі калектыва спявалі песні з рэпертуару ансамбля “Бяседа”, ў вёсцы Гарадзец – песні І.Цішкова“Вёсачка мая”, Э.Зарыцкага “Бульба”, у вёсцы Баркалабава – беларускія народныя песні…

Свой талент і эмоцыі удзельнікі ансамбля ў якасці музыкальных падарункаў адрасавалі працалюбівым людзям – тым, хто працуе на жывёлагадоўчых фермах, на зернетаку, на палявым стане, на жніве. Добрая песня прыносіла яркі настрой даяркам, паляводам, камбайнёрам.


СВК «Валадарскі» - ўшаноўванне пераможцаў жніва

Без увагі не застаюцца і сацыяльныя дамы абслугоўвання, якія наведвае народны калектыў “Дняпроўскія зоры”. Самыя ўдзячныя слухачы канцэртаў ансамбля - гэта людзі сталага ўзросту, якім народная песня прыходзіцца да спадобы.


Канцэрт у Сацыяльным доме абслугоўвання вёска Касічы


Канцэрт для жыхароў вёскі Ветранка


Канцэрт для жыхароў вёскі Дабужа


Канцэрт, прысвечаны Дню інваліда псіха-неўралагічны інтэрнат, вёска Ірдіца

На працягу свайго існавання калектыў выязжае з канцэртнымі праграмамі ў суседнія раены Магілёўскай вобласці – Клімавіцкі, Чавусскі, Слаўгарадскі, Бялыніцкі, Магілёўскі раёны.


Слаўгарадскі раён, вёска Рэкта


Клічаўскі раён, вёска Бацэвічы

У перыяд выбарчых кампаній ў мясцовыя Саветы народных дэпутатаў і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе ансамбль выступаў з канцэртнымі праграмамі на выбарчых участках в.Ямнае, в.Сядзіч, в.Няраж, в.Ч.Слабада, в.Ніканавічы, а таксама на выбарчых участках №8, 9, 10 горада Быхава.

Ад канцэрта да канцэрта ўсё вышэй і вышэй падымаецца па прыступках песеннага і музычнага майстэрства народны ансамбль народнай папулярнай песні і музыкі “ДНЯПРОЎСКІЯ ЗОРЫ”, адчувая, што галоўная вышыня яшчэ наперадзе.

Народны духавы аркестр Быхаўскага раённага центра культуры

Духавы аркестр пры Быхаўскім Доме культуры быў створаны ў лютым 1956 года. Первым кіраўніком аркестра быў Давыдоўскі Алег Канстанцінавіч. Першымі музыкантамі аркестра былі: Адаменка А., Ждан М., Бурдынскі М., Сівакоў В., Швэд М., Кілеса М., Малярэнка Б., Дуброўскі Н., Шылянкоў А., Яшчанка Л. (вучні сярэдняй школы №1).

У розныя гады дырыжорамі аркестра былі Куляшоў Вячаслаў Уладзіміравіч, Зелянюк Уладзімір Фядотавіч. З 1994 года – Власаў Юрый Веніямінавіч.

У 1973 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый духавому аркестру Быхаўскага РДК прысвоена званне “народны”.


Аркестр у час атрымання ганаровага звання «народны»

У 1975 – 1977 гг. за ўдзел у Першым Усесаюзным фестывалі самадзейнай мастацкай творчасці, які праходзіў у г. Мінске калектыў аркестра атрымаў Дыплом.

У 1979 г. аркестр прыняў удзел ва Усесаюзным фестывалі духавой музыкі ў г.Шаўляй.

У 1984 г. калектыў аркестра прыняў удзел у абласным конкурсе духавых аркестраў, прысвечаным 40-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў. Узнагароджаны Дыпломам 2 ступені.

У 1985 г. аркестр стаў Лаўрэатам Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці, прысвечанага 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які праходзіў у горадзе – героі Мінску. Узнагароджаны Дыпломам Лаўрэата і памятным медалём.

У 1987 г. калектыў аркестра прыняў удзел у Другім Усесаюзным фестывалі народнай творчасці, прысвечаным 70-годзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзе выступіў з вялікім поспехам. Быў узнагароджаны грашовай прэміяй Міністэрства культуры БССР і Дыпломам Лаўрэата.

У маі 1987 г. аркестр прыняў удзел у Рэспубліканскім свяце музыкі.

За вялікую шэфскую работу сярод ваеннаабязаных, прымаўшых удзел у ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, калектыў народнага духавога аркестра узнагароджаны Ганаровай граматай камандавання воінскай часці 83305.

Калектыў народнага духавога аркестра двойчы прымаў удзел у абласных конкурсах духавых аркестраў у г.Быхаве і г. Шклове, дзе двойчы займаў другое ганаровае конкурснае месца .

У маі 1996 года калектыў прыняў удзел у Рэспубліканскім фестывалі духавой музыкі “Беларускія фанфары”. Узнагароджаны Дыпломам і каштоўным падарункам.

У красавіку 1997 года на абласным конкурсе духавых аркестраў калектыў узнагароджаны Дыпломам 1-й ступені і каштоўным падарункам.

У 2004 годзе у складзе Быхаўскага народнага духавога аркестра: Мазурэнка І., Мінаеу В., Руцкі А., Мельнікаў А., Берасцень А., Бараноўскі Д., Зелянюк У., Віннікаў У., ГашкоўУ., Стэльмах А., Малееў Г., Гадееў В., Власаў Ю. ( дырыжор).

Літаратура:

1. Ахрыменя, М. Залівіста гралі гармонікі /М.Ахрыменя // Маяк Прыдняп. – 2004.- 28 ліп.

2. Ахрыменя, М. Падарылі свята / М.Ахрыменя // Маяк Прыдняп.-2002- 16 кастр.

3. Ахрыменя, М. Унікальны куток / М.Ахрыменя // Маяк Прыдняп.-2003.-11 кастр.

4. Кныш, В. С песней к соседям / В.Кныш // Маяк Прыдняп.-2003.- 5 лют.

5. Коласаў, М. Свята Дажынак / М.Коласаў // Маяк Прыдняп.-2003.- 17 верас.

6. Лебедзеў, В. Прадстаўляю “Дняпроўскія зоры” / В.Лебедзеў // Маяк Прыдняп.-2002.-8 чэрв.

7. Махина, Л. Гармонь – моя подруга / Л.Махина // Мог. вед.-2002.- 27 авг.

8. Разбитнева, А. Покорили сердца минчан / А. Разбитнева // Маяк Прыдняп.- 2002.- 2 ліст.

9. Разбитнева, А. Ступени признания / А.Разбитнева // Маяк Прыдняп.-2002.- 6 ліп.

10. Салабута, Н. Песенная палітра “Багатухі” / Н.Салабута // Маяк Прыднп.- 2002.- 23 кастр.

11. Саламевіч, С. Батлейка ў Баркалабава / С. Саламевіч // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 6 лютага.- С. 4.

12. Саламевіч, С. «Пакроўскі кірмаш» у Магілеве / С.Саламевіч // Маяк Прыдняп.-2003.-22 кастр.

13. Саламевіч, С. Сапраўднае майстэрства / С.Саламевіч // Маяк Прыдняп. – 2003.- 6 жн.

14. Соломевич, С. Беларусь – моя песня / С.Соломевич // Маяк Прыдняп.- 2004.- 18 снеж.

15. Соломевич, С. На международном форуме / С. Соломевич // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 5 чэрвеня.- С. 1.

16. Соломевич, С. По главной улице с оркестром / С. Соломевич // Маяк Прыдняп. – 2003.- 8 кастр.

17. Соломевич, С. С концертами к сельчанам / С.Соломевич // Маяк Прыдняп.-2004.- 27 лістап.

18. Соломевич, С. Шоколадная страна / С.Соломевич // Маяк Прыдняп.-2003.-29 кастр.

ru be en