Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі ў школе і па-за школай

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя

Першыя піянерскія атрады на Быхаўшчыне паявіліся ў пачатку 1924 г. Створаны яны былі ў трох дзіцячых дамах. Пазней такія атрады сталі арганізоўвацца ў школах. Кожнаму піянерскаму атраду прысвойвалася сваё імя і прымаліся туды пераважна дзеці беднякоў. Атрады па сваёй колькасці былі невялікімі, але хлопцы ў іх былі смелыя, рашучыя і ініцыятыўныя.

У пачатку 1925 г. ў Магілёўскай газеце “Саха і молат” селькор з Студзёнкі пісаў: “…Яшчэ ў верасні мінулага года ў нас у вёсцы арганізаваўся піянескі атрад. Носіць ён імя усебеларускага старасты тав. Чарвякова. Усяго ў атрадзе 36 чалавек. Усе яны дзеці сялян-беднякоў”.

У 1929 г. на Усесаюзным піянерскім злёце было рашано, што кожны піянер за год павінен быў сабраць не менш 20 кілаграмаў другаснай сыравіны (касцей, анучак, металалому, паперы). Піянеры Быхаўшчыны падхапілі гэты пачын з вялікім энтузіязмам. іцтве: старана вучыліся, збіралі попел для калгасных палёў, зерне, шылі мяшкі.

У 1929 піянерскія атрады ступалі над брацкімі магіламі г. Быхава, утрымлівалі іх у парадку і упрыгожвалі кветкамі.

У верасні таго ж года піянеры г. Быхава з кветкамі ў руках былі ў першых радах грамадскіх арганізацый, сустракаўшых на вул. Дорахава 98 страковы полк, які вяртаўся з летніх лагераў на зімовыя кватэры ў г. Быхаве.

У восені 1929 г. Быхаўскі гарсавет уручыў Чырвонае знамя піянерскай арганізацыі дзіцячага дома, дзе загадчыцай была Фрыдман Е.Б.

Асабліва вызначыліся піянеры школы №2 г. Быхава. 21 снежня 1929г. ў газеце “Піянер Беларусі” яны пісалі: “Сабралі 80 кілаграмаў металалому. Выручаныя грошы мы аддалі ў дапамогу бедным вучням”. У верасні 1929 г. піянеры школ Быхава ў час правядзення вопытнай мабілізацыі ў раёне аказывалі вялікую дапамогу гарадскому Савету дэпутатаў: разнасілі пакеты, паведамленні з вызавамі.

У 1930 г.на Быхаўшчыне адбыўся ІІ Усебеларускі злёт піянераў, дзе Быхаўская раённая арганізацыя рапартавала: “…Арганізацыя вырасла на 2 атрады за лік дзяцей батракоў, калгаснікаў і рабочых. Мы сталі сапраўднымі памочнікамі партыі і камсамола.

Атрад саўгаса “Грудзінаўка” ачысціў 400 пудоў зерня і патраціў 200 пудоў у час пасяўной кампаніі. Такую работу ў час пасяўной кампаніі правялі амаль усе атрады раёна. Па ініцыятыве піянераў ачышчана зерне ва ўсім сельсавеце, закладзены тры доследныя ўчасткі.

Мы заяўляем, што дагавор з райкалгассаюзам і райземчасткай выкананы намі на 80 працэнтаў, і зараз, калі праходзіць уборачная кампанія і кампанія рэалізацыя пазыкі “Трэці рашаючы”, уся піянерская арганізацыя аб’явіла сябе ўдарнай”.

Нягледзячы на супраціўленне бацькоў пагрозы з боку вясковых багацеяў, атрадаў становіцца ўсё больш і больш. У 30-гадах на Быхаўшчыне ўжо налічвалася каля 30 піянерскіх арганізацый. Цікавым жыццём жылі хлопцы атрадаў пры камсамольскай ячэйцы Быхаўскага гарадскога Савета, у дзіцячым доме, у школе №1 г. Быхава, пры арцелі “Металіст”.

Піянеры збіралі металалом, другасную сыравіну, паперу, вясной і восенню праводзілі азеляненне вуліц і прышкольных участкаў, саджалі кветкі, хадзілі ў паходы, арганізоўвалі цікавыя лагерныя зборы, развучвалі піянерскія песні каля кастроў. Вялі антырэлігійную работу сярод насельніцтва і распаўсюджвалі часопіс “Бязбожнік”.

Атрад у вёсцы Сарочына аказаў вялікую дапамогу дарослым у барацьбе з кулацтвам, якое ў гады калектывізацыі сельскай гаспадаркі ўсімі сіламі імкнулася перашкодзіць рабоце камуны.

Актыўнасцю выдзяляўся піянерскі атрад вёскі Сапяжынка. хлопцы тут прымалі удзел ва ўсіх мерапрыемствах, праводзімых школай. Часта наладжвалі паходы, атрадныя зборы. Пры школе была арганізавана піянерская бібліятэка, кнігамі якой карысталіся ўсе жыхары вёскі.

Неацэнную дапамогу аказвалі піянеры 30-х гадоў у калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Яны арганізоўвалі ахову калгасных пасеваў ад “стрыгуноў” (так называлі ў народзе раскрадальнікаў хлеба на корані, якія за некалькі дзён да ўборкі стрыглі каласы).

У 1932 г. дзіцячы дом з Быхава быў пераведзены ў манастыр в. Баркалабава. К 1933 г. там налічвалась 180 выхаванцаў. Па ініцыятыве камсамольскай арганізацыі прі падтрымке выхавацелей і адміністрацыі ў дзіцячым доме была створана піянерская дружына, якая стала адной з асноўных арганізацый па выхаванню дзяцей. Піянеры актыўна прымалі ўдзел ў грамадскім жыцці: дапамагалі калгасу у збіранні ураджаю, збіралі металалом і левыя расліны, вялі барацьбу з вынікамі безпрытульнасці, рэгулярна выступалі з канцэртамі мастацкай самадзейнасці у Быхаве, Магілёве, саўгасах, калгасах.

За актыўную работу у 1938 г. Міністэрства асветы БССР прэміравала піянерскую дружыну домбравым аркестрам.

Аб рабоце піянераў і школьнікаў 1-й Быхаўскай сярэдняй школы 10 кастрычніка 1940 г. пісала газета “Піянер Беларусі”: “…Хлопцы спаборнічалі адзін з адным за добрыя адзнакі, за глыбокія веды. Важатыя звенняўвялі спецыяльныя дзённікі, дзе адзначалася выкананне абавязацельстваў. У класах у канцы тыдня падводзіліся вынікі вучобы кожнага вучня. Школьная радыёгазета на вялікім перапынку таксама паведамляла аб ходзе спаборніцтва класаў і вучняў. Для таго, каб рабята маглі расшырыць свае веды па тым ці іншым прадмеце, у школе,акрамя інснуючых гурткоў, ствараліся геарграфічны, літаратурны, гістарычны, матэматычны. Гэта давала магчымасць вывучаць дадатковы матэрыял. Хлопцы самі рыхтавалі даклады, праводзілі свае зборы, каб расказаць аб зробленым, каб павучыцца ў лепшах. Піянеры з першых дзён нараджэння сваёй арганізацыі заўсёды былі надзейнымі памочнікамі старэйшых”.

Калі пачалась ВАВ, выхавальнікі дзіцячага дома эвакуіравалісь у в. Следзюкі, а потым брадзілі па палям Беларусіі і Украіны і толькі праз 48 сутак прыехалі ў г. Чалябінск. У час эвакуацыі піянеры галадалі, хварэлі і толькі жорсткая дысцыпліна ў піянерскай дружыне дапамагла выжыць усім 180 выхавальнікам. У глыбокім тылу піянеры не астаўлялі сваіх традыцый,вялі барацьбу за паспяховасць, выступалі з канцэртамі мастацкай самадзейнасці. Сабраныя грошы уносілі ў фонд абароны Радзімы, будаўніцтва танкаў. Дзеці, якім споўнілась 15 год, працавалі на абарончых заводах.

У дні Вялікай Айчыннай вайны юныя піянеры Быхаўшчыны сталі у адзін рад з бацькамі, братамі і сёстрамі, каб дапамагчы ізгнаць фашыстаў з роднай зямлі. Яна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, дапамагалі разведчыкам і партызанам, былі сувязнымі, змагалісь у партызанскіх атрадах.. Колькі іх было на той вайне, хлопчыкаў і дзяўчынак, піянераў і зусім юных камсамольцаў, што нароўні з дарослымі пераносілі цяжар ваенных будняў. Разведчыкаў, сувязных, падрыўнікоў… Сваімі гераічнымі дзеяннямі, адвагай і мужнасцю яны выклікалі павагу і любоў старэйшых таварышаў.

…У Віці Рудкоўскага маці была партызанскай сувязной. Паліцаі схапілі яе ў Быхаве, дзе яна выконвала заданне. Маці расстралялі, а хату спалілі. Віця прыйшоў у 425 партызанскі полк. Стаў разведчыкам. Яго адразу палюбілі партызаны за смеласць і за находлівасць. Віця бездакорна выконваў баявыя заданні. У 1944 г. юны разведчык загінуў у няроўным баі з гітлераўцамі.Пахаваны В. Рудкоўскі ў в. Замошша Быхаўскага раёна, на магіле пастаўлены абеліск.

… До вайны Лёна Бегуноў скончыў тры класы Быхаўскай сярэдняй школы №3. у перыяд акупацыі ўся іх сям’я падтрымлівала сувязь з партызанамі. У верасні 1943 г. гітлераўцы расстралялі брата Лёні Валодзю, а ў кастрычніку схапілі і расстралялі бацьку. Лёня разам са старэйшым братам Васілём пайшоў у партызаны, стаў разведчыкам 11-й Быхаўскай брыгады. Удзельнічаў у баях, праяўляў кемлівасць і адвагу ў разведцы.

У лютым 1944 невялікая група разведчыкаў наскочыла на засаду. Варожая куля трапіла хлопчыку, зачапіла косць. Лёня ўпаў тварам на пачырванелы ад крыві снег. Ён яшчэ чуў, як да яго наблізіліся гітлераўцы і нехта з іх прамовіў: “Кіндэр капут”, а потым хлопчык страціў прытомнасць. Праз некалькі гадзін яго падабралі таварышы. Лёня доўга лячыўся ў партызанскім шпіталі. Цяжка яму было пасля вайны, але ён не здаваўся. Каб не быць абузай для маці, на руках якой заставаліся меншыя дзеці, хлопец едзе ў Караганду. Там ён вучыцца ў вячэрняў школе, працуе на шахце…

Піянерка Наташа Гадунцова ў вайну была сувязной Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы. Кемлівая дзяўчына дзейнічала заўсёды рашуча і смела. У час баявой аперацыі па разгрому гарнізона на станцыі вызначылася і Наташа. Дзяўчынка была ўзнагароджана медалямі “За адвагу” і “Партызану Айчыннай вайны” ІІ ступені.

… Піянер Барыс Кільчыцкі з Быхава амаль цэлы год быў сувязным 425-ГА "БРСМ" партызанскага палка. Перадаў шмат вінтовак , гранат, патронаў. Выконваў адказныя заданні па разведцы абстаноўкі на чыгуначнай станцыі, у бліжэйшых вёсках. Аднойчы піянера напаткала бяда. Перадаваючы чарговае данясенне, ён вяртаўся ў Быхаў. Каля в. Язвы яго схапілі карнікі. Жорстка збілі і кінулі ў хлеў. Ноччу ён здзейсніў пабег.

Навечна застануцца ў памяці нашчадкаў імёны піянераў-герояў, гэта: Бегуноў Л., Рудкоўскі В., Казлоў М., Гадунцова Н., Кільчыцкі Б. і шмат іншых.

Аб справах піянераў сямідзесятых гадоў гавораць назвы аперацый, у якіх яны прымалі ўдзел, крочачы маршрутамі усесаюзнага марша: “Мільён – Радзіме”, “БАМу – піянерскія цягнікі”, “Піянерскі клопат – жывёлагадоўлі”, “Ханою – піянерскі палац”, “Ахоўваць прыроду – значыць ахоўваць Радзіму”, “Сёння – закон піянерскі, заўтра – закон працоўны”. Выразы “піянеская папера”, “піянерскі метал”, “піянерская бавоўна” ўвайшлі ў паўсядзённасць. Многа невядомых імён вярнулі Радзіме піянеры – чырвоныя следапыты, якія прайшлі па месцах баявой і працоўнай славы.

Піянеры таго часу абядналіся ў клубы інтэрнацыянальнай дружбы. Хлопцы вялі перапіску са сваімі равеснікамі з ГДР, Балгарыі, Польшчы і г.д., абменьваліся значкамі, сувяніраміі вырабамі.


Дзень піянерыі

Рашэннем райвыканкома ад 20.11.1999 г. №12-14 піянерская арганізацыя была перарэгістравана як раённая піянерская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”.

Раённая піянерская арганізацыя зараз прымае актыўны ўдзел у гульне “Нашчадкі”, піянерскія дружыны вывучаюць гісторыю свайго края, знаёмяцца з помнікамі гісторыі і культуры, аказваюць пасільную дапамогу ветэранам вайны, пажылым людзям.

Беларускі патрыятычны саюз моладзі

Адна з першых камсамольскіх арганізацый на Быхаўшчыне была створана на шклозаводзе в. Ветранка Ў пачатку 1919 г. маладымі рабочымі А. Цёмкіным. А. Рудкоўскім, І. Каштанавым, Р. Шэйндракам, А. Барысевічам, К. Маёравым. Члены гэтай арганізацыі сумесна са старэйшымі таварышчамі камуністамі прымалі ўдзел у барацьбе з бандамі “зялёных”, агранізоўвалі працоўныя суботнікі, праводзілі асветніцкую работу паміж насельніцтва воласці.

У 1919 г. на базе былой маёмасці Талстога ў в. Грудзінаўка быў створаны саўгас. Сельская моладзь на чале з К. Якімавым заснавала камсамольскую ячэйку, а затым і драматычны гурток пры саўгасным клубе.

Пасля выгнання белапалякаў у Гарадцэ ствараецца яшчэ адна ячэйка з 6 чалавек пад кіраўніцтвам І. Носарава, К. Лукашава, П. Полаўцава, камсамольцы наладзілі палітмасавую працу ў в. Лубянка, Замошша, Гута, Пянюш, растлумачывалі істотнасць “Дэкрэта аб зямлі” і палітыку харчразвёрсткі, знаёмілі з падзеямі ў краіне. У хуткім часе маладыя актывісты адчынілі ў в. Гарадзец чытальню і клуб, дзе было магчыма паслухаць даклад і паглядзець пастаўленыя на злабадзенную тэму п’есы.

Найбольш дыскусыйнай выглядае праблема ўзнікнення камсамольскіх арганізацый у Быхаве і Прапойску (сучасны Слаўгарад). Па косным дадзеным, яны з’явіліся ў прыканцы 1919-1920 гг. Аднак назначаны старшынёй Быхаўскага павяткома (23 ліпеня 1920 г.) тав. Бакун застаў камсамол у становішчы бяздзейнасці: не хапала работнікаў (членаў павяткома было ўсяго 2) і належных сродкаў. З-за адсутнасці кіраўнікоў, інструкцый, сувязі з Губернскім цэнтрам, указанняў з павяткома і грашовых сродкаў гарадская арганізацыя і арганізацыі на месцах пачалі распадацца.

На паседжанні пленіума Быхаўскага павятком 8 жніўня 1920 г. было высвечана, што першасная ячэйка арганізавана ў г. Прапойску. Яе прадстаўнік Вульфін заявіў, што ў арганізацыі, якая складаецца з 12 чалавек няма сродкаў і кіраўнікоў.

З пастановы Пленума Быхаўскага павяткома ад 8 жніўня 1920 г.: “Прымая ва ўвагу, што ўсю працу камітэта фактычна выконвае сакратар і што Прэзідыум, Пленум Быхаўскага павяткома лічыць неабходным зацвердзіць наступную камітэтаў на месцах: камітэт складаецца з 3-х да 5 чалавек. Прэзідыум і прадстаўнікі камітэтаў ліквідуюцца. Павяткому дазваляецца мець 5 платных работнікаў: сакратара, справавода, пасыльнага і 2-х інструктараў”.

Быхаўскі павятком на паседжанні 22 верасня 1920 г. пастанавіў: “ Прапанаваць Прапойскай арганізацыі “Камуністычнага Саюза моладзі” выконваць абавязкі райкома, які павінен распаўсюджваць сваю работу на наступныя воласці: Прапойскую, Баханскую, Вычанскую”.

З даклада Быхаўскага райкома ЛКСБ з 1 чэрвеня па 1 кастрычніка 1926 г. належыць: “Усяго на 1 кастрычніка 1925 г. членаў КСМ арганізацыя налічвала 343 чалавека, на 1 кастрычніка 1926 г. – 445 чалавек.

Сацыяльны склад на 1 кастрычніка 1926 г.:

Працоўных – 26,9 %
Батракоў – 3,5 %
Беднякоў – 47,9 %
Сераднякоў – 8,7 %
Саматужнікаў – 6,6 %
Іншых – 6,4 %

Разам з ростам у нас выбыла ў іншыя арганізацыі 76 чалавек, на заработкі – 40 чалавек, на жыхарства – 22, на вучобу – 14. Цякучасць арганізацыі растлумачываеццы тым, што раён перажывае ў нейкай ступені аграрны крызіс”.

На пачатак 30-х гг. На Быхаўшчыне налічвалася 56 камсамольскіх ячэек, якія аб’ядноўваюць 1039 камсамольцаў.

Вялікая Айчынная вайна – гэта самае цяжкае выпрабаванне ў гісторыі нашага народа. Доўгім і цяжкм быў яго шлях да перамогі.

У першыя дні вайны на фронт пайшоў ураджэнец Быхаўскага раёна Феадосій Смалячкоў. Спачатку ён быў кашаварам, затым разведчыкам, а ў кастрычніку 1941 г. Смалячкоў знішчыў 3 фашыстаў. Увечары тога ж дня Ф. Смалячкоў падаў камсоргу часці заяву: “Прошу принять меня в комсомол. С комсомольским билетом на груди буду ещё сильней бить фашистов. Все силы и жизнь готов отдать за Родину”. 1 лістапада Ф. Смалячкова прынялі ў камсамол, а к 1 студзеня 1942 г. на яго ліку было ўжо 107 фашыстаў.

Камсамольцы з в. Ветранка - Р. Багінскі, С. Багінскі, В. Квартальны, В. Безабразаў, З. Лабкоўская, Л. Цітова – летам 1941 г. вывялі вялікую групу чырвонаармейцаў з акружэння, а самі пайшлі на ўсход. Юныя патрыёты-быхаўцы загінулі ў абарончых баях, жывой засталася толькі Л. Цітова.

Пакінуты на падпольную работу сакратар Быхаўскага райкома камсамола П. Караленка стварыў некалькі падпольных камасмольскіх груп ў весках Выгода, Уюн, Клятное, Ямнае, Лагадава, члены якіх павялічылі першыя партызанскія атрады на Быхаўшчыне. Гераічна загінуў упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ па Быхаўскаму раёну Д. Бычанкоў. Камсамольска-маладзёжныя групы, арганізаваныя Я. Кордычавым, вялі работу па разлажэнню варожых гарнізонаў у в. Новы Быхаў і Тайманава, распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро і партызанскія лістоўкі. У канцы студзеня 1943 г. група з васьмі камсамольцаў, у начале з Я. Кордычавым, наткнулась на засаду і гераічна загінула.

Вялікую ролю ў аднаўленні народнай гаспадаркі, дапамозе фронту адыгралі моладзь і камсамол. Яна па першым закліку райкома камсамола ішлі на самыя адказныя і цяжкія ўчасткі. Сорак дзевяць юнакоў паступілі на курсы мінёраў, каб ачысціць калгасныя палі ад мін.

Сакратарамі падпольнага райкома ЛКСМБ ў розныя гады з’яўлялісь:

Куракін Віктар Мікалаевіч (верасень 1942 г – 27.2.1943 г.), сакратар па прапагандзе (27.2 – 1.7.1943 г.), Караленка Павел Міхайлавіч (27.2.11943 г. – 24.2.1944 г.), Ракітянская Елізавета Піліпаўна (сакратар па прапагандзе 1.7.1943 г. – 24.2.1944 г.); члены райкома: Куракін Віктар Мікалаевіч (1.7.1943 г. – 24.2.1944 г.), Ісакаў Аляксандр Сяргеевіч (з верасня 1942 г. па 1.12.1943 г.), Вараб’ёва Ганна Ігнацьеўна (1.3.1943 г. – 24.2.1944 г.), Дамброўскі Пётр Міхайлавіч (1.3.1943 г. – 24.2.1944 г.)

Быхаўская раённая камсамольская арганізацыя ў пачатку 70-х гг. мела вялікія поспехі. Швачка-матарыстка раённага камбіната бытавога абслугоўвання Вольга Абалікіна за выдатныя паказчыкі ў працы была дэлегіравана на XVI з’езд ВЛКСМ ў Маскву, а затым узначаліла камсамольскую арганізацыю камбіната, якая складалася з 36 чалавек. Штогод у Быхаўскім раёне праводзіўся “Тыдзень славы герояў”, у час якой добраўпарадкавалісь брацкія магілы, арганізоўвалісь сустрэчы з удзельнікамі ВАВ. Заслугоўвае ўвагі вопыт работы па героіка-ваенна-патрыятычнаму выхаванню юнакоў і дзяўчат камітэта камсамола саўгаса “ХVIII партз’езд”. На ўліку ў камсамольскай арганізацыі калгаса ў 1975 г. састаяла 52 члена ВЛКСМ. Быў створаны штаб па кіраўніцтву і правядзенню Усесаюзнага пахода па месцам баявой славы, пры калгасным Доме культуры арганізаван клуб “Искатель”. Рыхтуясь к 30-годдзю вызвалення рэспублікі ад гітлераўскіх захопнікаў, камсамольцы калгаса вырашылі вывучыць гісторыю райна, сваёй гаспадаркі, каб аднавіць жыццё і подвігі першых першых аранізатараў калгаса, дастойна прадоўжыць пачатую імі справу.

Камітэт камсамола ўмела выкарыстоўваў у якасці высокага працоўнага стымула змест героікі мінулага. Так, у час уборачнай пары камсамольскімі экіпажамі камбайнёраў былі аб’ялены працоўныя вахты ў гонар герояў-землякоў – праслаўленага снайпера Феадосія Смалячкова і лётчыка Дзмітрыя Аскаленка. Болей 60 маладых працоўнікаў выканалі планавыя задання 1974 г. яшчэ ў кастрычніку. ЦК ЛКСМБ адобрыў вопыт Быхаўскай раённай камсамольскай арганізацыі па выхаванню камсамольцаў і несаюзнай моладзі на традыцыях партыі і народа і рэкамендаваў яго камітэтам камсамола рэспублікі для шырокага выкарыстання ў ідэйна-патрыятычнай рабоце, падрыхтоўцы к 30-годдзю Пабеды. У 1973 г. рэдакцыя газеты “Знамя юности” і праўленне рэспубліканскага таварыства “Знание” аб’явілі экспедыцыю “Доблесць”, мэтай якой было прыцягнуць к шырокаму удзельнічанню ў паходзе па месцам баявой славы савецкага народа сельскую моладзь. Нядзіўна, што па вынікам экспедыцыі ў 1975 г. першае месца, кубак і дыплом былі прысуджаны Быхаўскай раённай камсамольскай арганізацыі.

Рашэннем Устаноўчага з’езда, які адбыўся 20-21 мая 1997 г. у рэспубліцы была створана новая добраахвотная, самастойная грамадская арганізацыя моладзі – Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ). Арганізацыя была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспубліцы Беларусь 04.06.1997 г.

Быхаўская раённая арганізацыя БПСМ была ўстаноўлена раённай устаноўчай канферэнцыяй 17.06.1997 г.і распараджэннем Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта пастаўлена на ўлік.

У 1999 г. Беларускі патрыятычны саюз моладзі быў перарэгістраваны як Грамадскае аб’яднанне “Беларускі патрыятычны саюз моладзі” (ГА “БПСМ”), адпаведна, Быхаўская раённая організація БПСМ была перарэгістравана як Быховская раённая арганізацыя Грамадскага аб’яднання “Беларускі патрыятычны саюз моладзі”.

Грамадскае аб’яднанне “БПСМ” дзейнічала ў інтарэсах моладзі, прымала і ажыццяўляла самастойныя праграмы дзеянняў. ГА “БПСМ” было незалежна д палітычных партый, дзяржаўных, гаспадарчых і адміністратыўных органаў, другіх грамадскіх аб’яднанняў..

Асноўнай мэтай ГА “БПСМ” з’яўлялась аб’яднанне патрыятычна настроеных юнакоў і дзяўчат для абароны іх правоў і законных інтарэсаў, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай справядлівасці і прагрэса.

Вышэйшым органам раённай арганізацыі ГА “БПСМ” з’яўлялась канферэнцыя, якая праводзілась па меры неадходнасці, но не меньш аднаго раза ў тры гады. На канферэнцыі выбіраўся камітэт раённай арганізацыі ГА “БПСМ”.

Быхаўскі раённы камітэт ГА “БПСМ” каардынаваў дзейнасць 42-х першасных арганізацый. Грашовыя сродкі райкома ГА "БПСМ" фарміравалісь з членскіх узносаў, даходаў ад культурных, спартыўных мерапрыемстваў, спонсарскай дапамогі і іншых даходаў.

У штаце райннага камітэта ГА "БПСМ" на 01.06.2002 г. лічылась 4 чалавекі: першы сакратар, другі сакратар, галоўны бухгалтар і галоўны спецыяліст.

5-6 верасня 2002 г. адбыўся аб’яднальны з’езд грамадскага аб’яднання “Беларускі патрыятычны саюх моладзі” і Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз моладзі”, дзе было вырашана рэарганізаваць іх у адзіную маладзёжную арганізацыю – Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”

17 кастрычніка 2002 г. на раённай канферэнцыі ГА "БПСМ" , на якой была прынята пастанова рэарганізаваць раённую арганізацыю ГА "БПСМ" у раённую арганізацыю ГА "БРСМ" . Камсамольцы актыўна прымаюць удзел ва ўсіх рэспубліканскіх, абласных і раённых акцыях марапрыемствах, прыкладаюць усе намаганні для захавання і павялічэння усяго лепшага, што было створана папярэднімі пакаленнямі.

Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратаўнікоў-пажарных

У 2002 г. пачало сваё існаванне раённае аддзяленне “Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных” (РА “БМГАРП”), што і было зацверджана рашэннем райвыканкома ад 31.12.2002 г. Сярэдні ўзрост членаў арганізацыі 12-14 год. Асноўнымі напрамкамі работы арганізацыі з’яўляюцца:

- Падрыхтоўка навучэнцаў к бязпечнай жізнедзейнасці;
- Абучэнне дзеянням ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый;
- Прывіцце навыкаў карыстання сродкамі пажаратушэння, умелых дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажара і іншых надзвычайных сітуацый;
- Прапаганда здаровага ладу жыцця;
- Выхаванне экалагічнай свядомасці ў дзяцей і падлеткаў;
- Развіццё пачуцця кахання к прыродзе, гумманых адносін к ёй;
- Прыцягванне ўвагі к праблеме прадухілення гібелі і траўматызма дзяцей і падлеткаў;
- Прафілактычная работа сярод дзяцей;

На сённяшні дзень у раёне працуюць 3 грамадскія аб’яднанні:

- Раённае аддзеленне грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” (РА ГА "БРПА") ;
- Раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (РА ГА "БРСМ" );
- Раённае аддзяленне “Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратаўнікоў-пажарных” (РА “БМГАРП”);

“Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”

Першасная арганізацыя АА “БРСМ” у Навабыхаўскім ВПК: д/с – СШ дзейнічае з 2003 года. Узначальвае арганізацыю старшыня савета дружыны, навучэнка СШ П. Якімава, сакратар – навучэнка СШ Т. Нэпсава.

Першым сакратаром РК АА “БРСМ” з’яўляецца У. У. Зажыгін. Галоўны спецыяліст – А. Дзянісаў.

Літаратура:

1. Дадзеныя Быхаўскага райвыканкома.

2. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БелСЭ, 1990.- 576 с., [8] л. іл.

3. Сидоренко, Б.И. Это наша с тобой биография: Из истории комсомольской организации Могилёвской области / Б.И.Сидоренко // Могилёв, Могилёв. обл. укрупн. тип., 2005.-104 с.: ил.

4. Странички из истории пионерской организации.- Быхов, 1999.

5. Евсеева, Т. В гуще событий/ Т. Евсеева// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 7 снежня.- С. 2.

ru be en