Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Сельская гаспадарка

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Быхаўшчыны складаюць 100,5 тысяч гектараў, у тым ліку 54,5 тысяч гектараў ралля. Асноўны напрамак – вытворчасць мяса-малочнай прадукцыі.

У раёне працуе 21 гаспадарка, у тым ліку 18 СВК, 1 калгас, УКСВ “Вараніно”, УКСВ “Макранскі”, 7 фермерскіх гаспадарак. У раёне ёсць шэраг прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. Гэта інспекцыя па насенню,каранціну і ахове раслін, райплемстанцыя, ветлячэбніца, ААТ“Райаграпрамтэхснаб”, ПМК-85 ААТ “Магілёўводбуд”.

У гаспадарках раёна працуе 2,9 тысяч чалавек, з іх 663 механізатара і 1356 жывёлаводаў.

Машына-трактарны парк складае 173 грузавых аутамабіля, 441 трактара, 140 зернеўборачных камбайнаў.

Зямельные фонды. Землекарыстанне. Землеўпарадкаванне. Прыватызацыя зямлі.

Агульная плошча зямель у граніцах Быхаўскага раёна складае 226316 га, з іх:

раллі - 52892 га
залеж - 3020 га
выкарыстоўваецца пад пастаянныя культуры - 836 га
лугавых - 39312 га

Агульная плошча зямель у валоданні сельгаспрадпрыемстваў і грамадзян - 96178 га з іх:

раллі - 48946 га
выкарыстоўваюцца пад пастаянныя культуры - 834 га
лугавых - 36799 га

Агульная плошча зямель дзяржаўных лесагаспадарчых арганізацый 110597га,

прамысловасці, транспарта, сувязі і іншага назначэння - 3171 га
зямельныя участкі не аддадзеныя ў валоданее і карыстанне - 14060 га
у тым ліку землі агульнага валодання ў населеных пунктах - 2692 га
землекарыстальнікі іншых адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак - 911 га

Ажыццяўляе рэалізацыю функцый дзяржаўнага рэгулявання ў вобласці зямельных адносін, аховы і рацыянальнага выкарыстоўвання зямель, геадэзічнай дзейнасці на тэрыторыі раёна Быхаўская раённая землеўпарадкавальная і геадэзічная служба, якую ўзначальвае С.Д.Жураўскі. Служба ўваходзіць ў склад Магілёўскай абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы на правах структурнага падраздзялення і не з’яўляецца юрыдычнай асобай.

Увогуле, абласная служба была створана на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2003 г. №370 “Аб удасканаленні дзейнасці землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Рэспублікі Беларусь”

Саўгасы і калгасы

29 лістапада 1917 г. Магілёўскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт выдаў загад аб перадачы ў распараджэнне зямельных камітэтаў памешчыцкіх маёнткаў, указаў на неабходнасць арганізаваць ўлік жывога і нежывога інвентару. Быхаўскі зямельны камітэт распачаў вопіс і раздзел маёнткаў. Працоўнае сялянства Быхаўскага павета рашуча змагалася супраць такой “канфіскацыі”. Па патрабаванню сялян зямельны камітэт у другі раз правёў улік і вопіс памешчыцкай маёмасці.

Канфіскацыя маёнткаў звычайна пачыналася са склікання агульнаваласных сялянскіх сходаў. На сходах праводзілі вопіс памешчыцкай маёмасці, вызначалі парадак раздзелу зямлі.

Усяго вясной 1918 г. у Быхаўскім павеце на неакупіраваннай тэрыторыі было раздзелена звыш 30 тыс. дзесяцін зямлі. Адначасова ішло размеркаванне жывёлы з панскіх маёнткаў, ствараліся племянныя рассаднікі. У павеце к вясне 1918 г. было арганізавана 5 рассаднікаў. Для правядзення сяўбы бяднейшаму сялянству выдавалася насенне.

Асноўная ўвага была скіравана на адраджэнні сельскай гаспадаркі: краіне патрэбен быў хлеб. Актыўна дапамагалі вёсцы гараджане. Ў жніўне 1920 г. жыхары Быхава на суботніках адрамантавалі сялянам 662 плугі, 16 хлявоў, перацягнулі 23 колы, зрабілі 69 вазоў, ўзаралі 257дзесяцін зямлі, адрамантавалі 6 школ, больш за 80 км. дарог і г.д.

Важнай падзеяй з’явілася першая павятовая сельгасканферэнцыя (1-3 красавіка 1922 года ). Асноўным пытанне было зямельнае. У пастанове гаварылася, што канферэнцыя цалкам ухваляе пастанову УСНГ, якая дала магчымасць усяму сялянству арадзіць гаспадарку па свайму меркаванню, надзяленне грамадзян зямлёй прайшло па рашэнню дзвюх трэціх жыхароў сяла. Пры вырашэнні зямельнага пытання асаблівая ўвага аддавалася беззямельным сялянам. Яны надзяляліся зямлёй у першую чаргу. Ім аказвалі дапамогу інвентаром, насеннем, лесаматэрыяламі і інш.

Ў рэзалюцыі аб сельскагаспадарчай кааперацыі самай жыццёвай неабходнасцю на той момант было названа аб’яднанне сялян у сельскагаспадарчыя кааператывы. Пры падтрымцы дзяржавы кааператывныя аб’яднанні слабых гаспадарак змогуць стаць у хуткім часе незалежнымі ад моцных, часта не працоўных гаспадарак. Канферэнцыя заклікала сялян Быхаўскага павета стварыць селькомы там, дзе іх яшчэ не было.

У 1922-1923 гг. сяляне павета здалі дзяржаве 353 тысячы пудоў збожжа. У 1923-1924 гг. прыступілі да меліярацыі зямель. У Быхаве былі створаны меліярацыйныя таварыствы імя Леніна і “Праца”. У 1926 г. сяляне в. Вараніно таксама стварылі меліярацыйнае таварыства. На асушаных землях было вырашана заснаваць лугавую гаспадарку (у 1923 г. створаны саўгас “Вараніно”, да 1938 г. спецыялізаваўся на падрыхтоўцы сена для кавалерыйскіх часцей Чырвонай Арміі).

Паводле ленінскага кааператыўнага плана ў першыя гады савецкай улады на Быхаўшчыне ўзніклі калектыўныя сельскія гаспадаркі. У 1919 г. створаны саўгасы ў Грудзінаўцы, Баркалабаве, Лудчыцах. Апошні меў свінагадоўчую спецыялізацыю (160 га ворыва, 50 га лугоў, 1000 свіней). Ва ўсіх саўгасах працавалі сельскагаспадарчыя курсы, арганізоўваліся выстаўкі, лекцыі, на якія запрашаліся сяляне навакольных вёсак. У вёсках ствараліся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, камуны. Асноўным прынцыпам іх фарміравання была добраахвотнасць. У в. Прыбар Чырвонаслабоцкага сельсавета, напрыклад, сельгаскааператыў так і назвалі “Згода”.

Да правядзення веснавой пасяўной кампаніі 1919 года рыхтаваліся 12 саўгасаў, арцеляў і камун, якія былі арганізаваны ў павеце ў 1918 і пачатку 1919 г. Гэта Сялец-Балонаўская камуна ў маёнтку Сазановіча, камуна “Труд” у маёнтку неапалістанскім з колькасцю 24 працаздольных і 11 непрацаздольных чалавек, Славянская камуна ў маёнтку Славянка і г.д.

У канцы 1919 г. ствараецца працоўная камуна імя Свярдлова ў маёнтку Іскань і працоўная камуна ў маёнтку Рэкта; працоўныя арцелі – у в.Кузькавічы –“Зара”, у мястэчку Журавічы – “Пахар”, у мястэчку Новы Быхаў – “Прасвет”, арцелі “Прапойская”, “Луч”, “Труд”.(“Адкрытая кніга Быхаўшчыны”. Вып.2, 1974 г.)

У в. Сарочына Баркалабаўскага сельсавета ў пачатку 1919 г. была створана адна з першых на Беларусі сельскагаспадарчых камун – імя К.Лібкнехта. ў маёнтку багатых паноў Радкевічаў былыя батракі і сяляне-беднякі з навакольных вёсак аб’ядналіся ў камуну. Спачатку іх было шасцёра: Цімафей Сарокін, Якаў Сівакоў, Лазар Кірпічэнка, Кузьма Дзем’яновіч.

У пратаколе №1 запісалі: “Створаную камуну называць “1-я Сарочынская імя Карла Лібкнехта сельскагаспадарчая камуна”. Старшынёй камуны выбралі Цімафея Іванавіча Сарокіна.

Праз тыдзень іх было ўжо 29, а к пачатку веснавых палявых работ калектыў камуны вырас да 113 чалавек.

Жыццё ў камуне праходзіла па строгаму распарадку, згодна з уставам камуны складзенаму яе кіраўнікамі. Тут усё прасякнута калектывізмам, жылі адзінай сям’ёй. Па агульнаму сігналу (удару ў звон) усе ішлі ў сталовую. Спачатку елі дзеці, затым дарослыя. Па сігналу пачыналі і працаваць. Усё рабілі сумесна, весела, з запалам, на поле і з поля ішлі з песнямі, працавалі добрасумленна, а часам і самаахвярна.

Цяжка было ў першыя гады камунарам. Многія старонкі іх жыцця былі проста гераічнымі. Яны перажылі грамадзянскую вайну, польскую і нямецкую акупацыі (у час якіх адыходзілі за Днепар), многаразовыя наскокі кулацкіх банд, выстралы з-за вугла.

У камуне паспяхова развівалась жывёлагадоўля. Коні і каровы – толькі палепшаных парод. Наркамзем СССР прыслаў 50 пародных авечак. Паляводства вялося на навуковай аснове. Таленавітым паляводам быў Кірпічэнка Лазар. Увялі многапольны севазварот. Сеялі толькі гатунковым насеннем. Вывелі новы ўраджайны гатунак жыта. 30% пасяўной плошчы займалі карняплоды і кармавыя травы. Значны прыбытак давала агародніцтва. Больш 10-і гектараў займаў сад. Давала мёд узорная пчолапасіка. У 1929 годзе была створана інкубатарная станцыя і птушкаферма.

Слава аб камуне разнеслася па ўсёй рэспубліцы. Яна стала ўдзельніцай ВДНГ, на ўсебеларускім сельскагаспадарчым конкурсе атрымала дыплом першынства. Знакаміты конюх Харламаў Даніла быў дэлігатам 1-га Ўсебеларускага з’езда калгаснікаў. А на 1-шы жаночы з’езд была паслана лепшая працаўніца Кірпічэнка Сусана. Яна сустракалася і гутарыла з Н.К. Крупскай.

У 1924 годзе камуна атрымала першы ў вобласці трактар.

Уся праца ў камуне размеркавана паміж асобнымі камунарамі па спецыяльнасцях і жаданню. Зырплата налічвалася ў грашовых адзінках. На штатных работах атрымлівалі 30-40 рублёў у месяц. Маглі атрымліваць прадукты на дом. За харчаванне адлічвалі 8-10 рублёў у месяц. Канчатковы разлік - у канцы года.

Вялікую ўвагу камунары ўдзялялі выхаванню і адукацыі дзяцей. У камуне працавалі ясля і дзіцячы сад, пачатковая школа.

У 1934 годзе камуна была пераўтворана ў калгас, але мірная праца людзей была перарвана вайной. На франтах Вялікай Айчыннай Вайны змагаліся з ворагам былыя камунары.

У пасляваенны час нашчадкі камунараў прадоўжылі самааддана працаваць на полі сваіх бацькоў і дзядоў ( “Маяк Прыдняп.”-2003.-15 студз.).

У 1928-1929 гг. у Быхаўскім павеце ўтвараюцца калгасы ў вёсках Давыдавічы, Іскань, Новы Быхаў, калектыўныя гаспадаркі – у вёсках Падгор’е, Усохі, Няраж і інш. месцах.

У кастрычніку 1929 года ў Быхаве была арганізавана сельскагаспадарчая выстаўка. Яе мэта – паказаць поспехі ў калектывізацыі. Газета “Беларуская вёска” пісала ў тыя дні, што наведвальнікаў выстаўкі зацікавілі экспанаты селяніна-бедняка з в.Камарычы Ісака Мархоценкі, які прыехаў на выстаўку з жонкай і прывёз у якасці экспанатаў лубін, турнэпс, буракі, насенне канюшыны, авёс, старую драўляную саху і такую ж барану. Сваімі экспанатамі ён агітаваў за калектывізацыю. Ён заклікаў запісвацца ў калгас і абяцаў зрабіць гэта першым. І.Мархоценка стаў арганізатарам і першай старшынёй калгаса “Чырвоная зорка” у в.Камарычы.

Як і ў многія іншыя раёны Беларусі, на Быхаўшчыну былі накіраваны прадстаўнікі рабочага класа – дваццаціпяцітысячнікі, чый арганізатарскі вопыт і пралетарская загартоўка павінны былі дапамагчы ў арганізацыі калектыўнага гаспадарання. Добрую памяць пакінулі аб сабе пасланцы Ленінграда, камуніст-інтэрнацыяліст Пётр Захарыеў, рабочыя з завода “Чырвонае Сормава”. 8 сармаўчан працавалі на Быхаўшчыне:

Прывалаў І. - калгас “Чырвонае Сормава”
Белаўсаў В – калгас “Чырвоны шлях”
Караваў В. – калгас імя К.Лібкнехта
Стулаў І.В. – калгас “Чырвоны партызан”
Шчаглоў М.І. – калгас “Чырвонае Сормава”
Астаф’еў Я. – калгас імя Сталіна
Андрыянаў П. – калгас імя Варашылава
Міронаў П.Я . – калгас “Камінтэрн”

Пад іх кіраўніцтвам гаспадаркі павета ўмацоўваліся, сталі лепшымі.

Паспешліва створаныя калгасы распадаліся, няўмелае кіраўніцтва, парушэнне прынцыпаў добраахвотнасці і іншыя сур’ёзныя хібы прымушалі разважлівых па натуры сялян насцярожана адносіцца да новай справы. Усё было ў той час: зрываліся вясковыя сходы ў адказ на занадта патрабавальныя прамовы некаторых ўпаўнаважаных (як правіла, настойвалі на абавязковай 100% калектывізацыі), былі і “жаночыя бунты” (у Рыжкаўцы, у Верхняй Тошчыцы), былі і больш актыўныя дзеянні паціўнікаў калектывізацыі – падпальвалі калгасныя двары, стралялі ў калгасных актывістаў. У 1932 г. быў забіты старшыня выканкома Ніканавіцкага сельскага Савета Міхей Белакузаў.

Але выбару іншага больш не існавала. Курс на суцэльную калектывізацыю лічыўся адзіна правільным шляхам сацыялістычнага будаўніцтва ў вёсцы, іншыя думкі, прапановы, на якім бы ўзроўні яны не выказваліся, адвяргаліся, прызнаваліся “шкодніцкімі”. Палітыка раскулачвання стала сапраўднай трагедыяй сялянства.

Рэканструкцыя сельскай гаспадаркі вялася і на базе новай сельскагаспадарчай тэхніцы.. У 1931 г. на паўночна-заходняй ускраіне Быхава (на месцы сучаснага мікрараёна Колас) пачалося будаўніцтва МТС. Крыху пазней былі створаны 2 МТС – Лудчыцкая і Кузькавіцкая.

У лютым 1935 г. у Маскве праходзіў 2-і Усесаюзны з’езд калгаснікаў-ударнікаў. Быхаўскі раён прадстаўляў на ім старшыня калгаса “Рэвалюцыя” Максім Сямёнавіч Сівагракаў. Ён быў уклычаны ў камісію па выпрацоўцы праекта прыкладнага Статута сельскагаспадарчай арцелі.

У сельскай гаспадарцы ў гэты час павысілася ўраджайнасць і адпаведна павялічыўся кошт працадня калгасніка: у 1934 г. у сярэднім па раёну на працадзень было выдадзена па 2,5 кг збожжа, 7 кг бульбы, іншая прадукцыя і грошы. У некаторых калгасах на працадзень атрымлівалі па 5-6 кг збожжа і 15-20 кг бульбы. У 1934 г. у калгасах і саўгасах мелася 139 малочна-таварных, 102 свінагадоўчых, 58 авечкагадоўчых і 3 конегадоўчых фермы. Папулярным было пчалярства: у калгасах налічвалася каля 70 пчаляроў, 2000 вулляў.

На сярэдзіну 1939 г. у Быхаўскім раёне існавалі 142 калгасы, якія аб’ядноўвалі больш за 12 тыс. сялянскіх гаспадарак. Пад пасевамі збожжавых і збожжабабовых культур было занята 31260 га, пад бульбай 7428 га, ільном, каноплямі 2328 га. У калгасах налічвалася каля 7,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, звыш 3,5 тыс. свіней, 2,6 тыс. авечак і коз, 8,8 тыс. коней. Папаўняўся і машынна-трактарны парк: у канцы 1940 г. 3 МТС мелі 115 трактароў, 23 камбаіны і іншую сельскагаспадарчую тэхніку. Абслугоўвалі яе 242 механізатары. Асабліва вядомымі з іх былі ў той час Фядос Міронаў, Вера Сіўцова, Іван Альховік, Пятро Ігнатаў і многія інш. Трактарыст з саўгаса “Вараніно” Ігнат Кавалёў першы у 1938 г. стаў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі, выставачны камітэт адзначыў яго працу дыпломам.

На 1.10.1931 г. у раёне 30 сельсаветаў. Тэрыторыю раёна займаюць 8596 га балот. Сельская гаспадарка спецыялізуецца ў жывёлагадоўча-бульбяным напрамку. У раёне 6 саўгасаў:

“Чырвоны маяк” – са свінагадоўчым напрамкам, з плошчай сенапахаці 856 га і 102 рабочымі;
“Лудчыцы” – са свінагадоўчым напрамкам, 702,6 га сенапахаці, 55 рабочых;
“Грудзінаўка” – малочнага кірунку, 657,7 га сенапахаці, 140 рабочых;
“Ударнік” – садовагароднінны, 250 га сенапахаці, 46 рабочых;
“Вараніно” – лугаводны, 2300 га сенапахаці, 76 рабочых;
“Чачэвічы” – насенны, з плошчай 1976 га.

У раёне ёсць 15394 гаспадаркі, з іх на 1.01.1931 г. калектывізавана 4917, што складае 31,9%. Усяго ў раёне 132 калгасы, якія па плошчы сенапахаці займаюць 27,4%. У калгасах 30 ферм буйной рагатай жывёлы з агульным пагалоўем на 10.09.1932 г. 3473, 19 малочнатаварных ферм (2232 каровы), 22 цялятнікі (1410 галоў), 4 конефермы (173 нані). У калгасах ёсць таксама складаныя сельскагаспадарчыя машыны: 87 сенакасілак, 109 жняярак, 32 бульбакапалкі, 7 трактароў, 89 конных грабель, 8 снопавязалак, 153 радковыя сеялкі, 6 складаных малатарняў.

Пасяўная плошча раёна ў 1932 г. складала 75936 га, у т.л. пад збожжавымі было занята 69,3%, бульбай 18,5, тыхнічнымі культурамі 5,4, палявымі травамі 4,3%.

У 1932 г. нарыхтавана 241 т. ільновалакна, 322 т. ільнасемя, 40 т. пянькі, 29 тон канапель, 1245 тон саломы.

1945- 2004 гг.

Вялікая Айчыная вайна – самае цяжкае выпрабаванне ў гісторыі нашага раёна. Доўгім і складаным быў шлях да перамогі. Адразу ж пасля вызвалення Быхаўскага раёна сталі аднаўляцца калгасы. Ужо ў 1944 годзе ў вёсках Хачынка і Папоўка быў адноўлены калгас “Рассвет”. Старшынёй яго калгаснікі аднадумна выбралі А.І. Юрчанку, былую партызанку. У в. Аляксандрова адрадзіўся калгас імя Кірава. Узначаліў яго былы партызанскі збройнік Фама Міхайлавіч Еўмушкоў, у Чырвонай Слабадзе было даручана кіраваць калгасам Кліму Макаравічу Азаранку. У калгасе “Расвет” брыгадзірам 3-й паляводчай брыгады была Ганна Сяргееўна Жыглянкова. Набліжалася веснавая сяўба, а насення – ні каліва. “Родныя мае, выручайце”, - звярнулася да аднавяскоўцаў на сходзе Ганна Сяргееўна. І калгасніцы адгукнуліся на просьбу брыгадзіра. Адрываючы ад сваіх і без таго бедных запасаў, яны сабралі насенне яравых і “вочкі” бульбы, а вясной, цягаючы на сабе плугі, засеялі брыгаднае поле.

Адступаючы, вораг спаліў больш за дзвесце дамоў на тэрыторыі вызваленых сельсаветаў. Людзі засталіся пад адкрытым небам. Па рашэнню райкома партыі ў калгасах былі створаны будаўнічыя брыгады. Працавалі ў іх у асноўным падлеткі. Вялікую дапамогу ў будаўніцтве аказалі байцы Чырвонай Арміі. Яны дзяліліся інструментам, дапамагалі выводзіць бярвенне,клалі зрубы і печы, выконвалі шмат іншай работы.

Да красавіка 1945 года былі цалкам адноўлены 141 калгас.

У 1976 годзе калгасамі і саўгасамі раёна прадана дзяржаве 27,3 тыс. тон малака, 6,4 тыс. тон мяса, 12,3 тыс. тон зерне, 20 тыс. тон бульбы.

1985г. Сельская гаспадарка раёна стала тэхнічна аснашчанай галіной.На палях калгасаў і саўгасаў выкарыстоўваецца 1251 трактрар, 312 збожжаўборычных камбайнаў, ёсць больш грузавых аўтамашын. У вёсцы працуюць 670 спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Паспяхова дзейнічаюць комплекс па вырошчванню і адкорму буйной рагатай жывёлы “Дняпро” у калгасе імя Ільіча на 5000 галоў у год, комплекс па заключнаму адкорму буйной рагатай жывёлы ў саўгасе “Грудзінаўскі” на 5000 галоў, малочны комплекс на 1000 галоў у племзаводзе “Вараніно”, комплекс па вырошчванню нецеляў у саўгасе “Усход”(“Маяк Прыдняп.”-1985.- 15 жн.).

1992 г. Вынікі работы калектываў жывёлагадоўчых ферм гаспадарак раёна за 1992 г. на аптымізм не наводзяць. Ідзе спад прадукцыі жывёлагадоўлі. Усяго было рэалізавана 30,3 тысячы тон малака і 8023 тоны мяса. Трывожнае становішча склалася ў свінагадоўлі. У раёне налічваецца толькі 15,7 тысячы галоў свіней – на 3,8 тысячы менш, чым у папярэднім годзе(“Маяк Прыдняп.”- 1992.)

1996 г. Летась ва ўсіх катэгорыях гаспадарак раёна сельскагаспадарчыя культуры займалі 64371 га.

Стаў узнаўляцца машынна-трактарны парк. У гаспадаркі раёна паступіла 43 новых трактара, 19 корманарыхтоўчых і 8 глебаапрацоўчых і пасяўных агрыгатаў.

Гаспадаркі раёна рэалізавалі 4568 тон жывёлы, валавы надой малака склаў 24208 тон. Працягваецца памяншэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы (“Маяк Прыдняп.”- 1997.- 29 студз.).

1997 г. Хлебаробы раёна атрымалі з кожнага гектара ў сярэднім 26,8 цэнтнера збожжа. Пашырэнне пасяўных плошчаў пшаніцы прыносіць гаспадаркам эканамічную выгаду. Так летась хлебаробы раёна сабралі ў сярэднім па 29,7 цэнтнера ячменю, пшаніцы – 33, 7 цэнтнера.

Калі многія калгасы раёна дабіліся летась прыкметнай прыбаўкі ўраджаю збожжавых, збожжабабовых і кармавых культур, то ні ў адной з гаспадарак у апошнія гады не могуць пахваліцца ўраджайнасцю бульбы. Яе накапалі ў сярэднім па 110,9 цэнтнера з гектара (“Маяк Прыдняп.”- 1998.- 12 студз.).

1998 г. Атрымана 53 тысячы тон зерня, 12 тысяч тон бульбы, 27 тысяч тон малака, 4 тысячы тон прывагаў буйной рагатай жывёлы і свіней. Дзяржаве прадалі 15 тысяч тон зерня, 2 тысячы тон бульбы, 25 тысяч тон малака і 4,4 тысяч тон мяса.

Лепей іншых на жніве працавалі механізатары і паляводы калгасаў імя К.Лібкнехта (старшыня праўлення І.М. Скрыпцоў), “Ямнае” (старшыня праўлення А.А. Грудаў), “Макранскі” (старшыня праўлення Г.Р. Судзянкоў). Яны сабралі адпаведна па 25,9, 26,6 і 27,3 цэнтнера зерня з кожнага гектара пры сярэдняраённай ураджайнасці 23,1 цэнтнера з гектара.

Добрых вынікаў на вырошчванні бульбы дабіліся калгасы імя Смалячкова (старшыня праўлення І.У. Кузняцоў), імя Ільіча (старшыня праўлення І.Р. Бараненка). Больш 4000 кг малака ад каровы надаілі аператар машыннага даення кароў калгаса “Беларусь” А.В. Сарокін, аператар калгаса імя К.Лібкнехта П.П. Шыбека і аператар калгаса “Макранскій” Н.А. Хандусь (“Маяк Прыдняп”.- 1999.- 10 лютага).

1999 г. На фоне сярэдняраённай ураджайнасці ў 14,6 ц збожжавых і збожжабабовых культур з гектара ў калгасах імя Ільіча, “Ямнае” і “Макранскі” атрымана адпаведна па 22,2, 20,1 і 17,3 ц збожжа з гектара.

Правільны напрамак выбрала праўленне калгаса “18 партс’езд”, заняўшысь вытворчасцю насення бульбы. Бульбаводы гаспадаркі вырасцілі 1200 тон элітных клубней, што забяспечыць патрабаванні не толькі свайго, але і іншых гаспадарак раёна.

У складаных умовах аказалася жывёлагадоўчая галіна. Але і тут, хто па-гаспадарчы выкарыстоўваў свае магчымасці, меў добрыя вынікі. Напрыклад, майстры машыннага даення з калгасаў імя К.Лібкнехта і “Перамога” П.П. Шэбека і В.І. Гараўцоў атрымалі самыя вышэйшыя ў раёне надоі на адну фуражную карову – па 4436 і 4081 кг малака.

Ураджайнасць сельскагаспадарчых культур невысокая. Але гэта не перашкодзіла перадавікам жатвы выйсці на высокія паказчыкі. Так, механізатар калгаса “Грудзінаўскій” Я.П. Максімаў на камбайне “Дон-1500” намалаціў 722 тоны зерня, а В.В. Трыманаў з калгаса “Усход” на камбайне СК-5 “Ніва” адгрузіў яго 320 тон.

Бульбавод В.Н. Лісаў з калгаса “18 партз’езд” камбайнам КПК-2 накапаў 564 тоны бульбы. (“Маяк Прыдняп.”-2000.-1 сак.)

2000-2004 гг. Валавы збор збожжа і збожжабабовых культур склаў 44841 тон – 138% да папярэднягя года. Дзяржаве рэалізавана 14949 тон збожжа. Па складу на 1 студзеня 2001 года ў гаспадарках раёна налічваецца 655 трактараў, 321 грузавых аўтамабіляў і 185 збожжаўборачных камбайнаў. Па лізінгу ў гаспадаркі паступіла 55 трактараў.

У раёне налічваецца 27670 галоў крупнай рагатай жывёлы, 9329 кароў, 9332 свіней, 863 каня.

У сельскагаспадарчай галіне выраблена прадукцыі на суму 15,8 млрд. руб., а рэалізавана – 7,5 млрд. руб.

Набыта 4 трактары, 11 камбайнаў па лізінгу. (“Маяк Прыдняп.”-2002.-19 студз.)

За мінулае пяцігоддзе сельскагаспадарчая галіна папоўнілася 95 трактарамі, 16 камбайнамі “Дон-1500”, 22 – корма-і збожжаўборачнымі камбайнамі, з 15 глебаапрацоўчымі агрэгатамі АКШ і інш. тэхнікай.

Па распараджэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі 19 трактараў МПЗ-1221 паступіла ў гаспадаркі раёна бясплатна.

У мэтах аказання матэрыяльнай дапамогі калгасам і саўгасам у 2000 годзе выдзелена на дзяржаўным узроўне 431 млн. руб. таварных крэдытаў і пазыкаў. (“Маяк Прыдняп.”-2001.-29 снеж.)

Усяго пад збожжавымі і збожжабабовымі культурамі ў раёне было занята 20769 гектараў збожжа – па 20,8 ц/га. Жыта з кожнага гектара намалочана ў сярэднем па 20,1 ц, ячменя і аўса – адпаведна па 22,4 і 22,3 ц.

Самы высокі ўраджай збожжавых і збожжабабовых культур па 33 ц/га – атрымалі хлебаробы калгаса “Ямнае”.

Пашырыліся пасевы азімага трыцікале. Гэта каштоўная культура нават у ўмовах засухі дала недрэнны ўраджай. (“Маяк Прыдняп.”-2002.- 17 кастр.)


Малочна таварная ферма ў калгасе “Беларусь”

У сувязі з прывядзеннем устаноўчых дакументаў у адпаведнасць з патрабаваннем Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 1999 года №11 рашэння Магілёускага абласнога выканаўчага камітэта ад 29 мая 2003 года №12-15 і ад 26 чэрвеня 2003 года №14-15 калгасы раёна пераўтвораны ў сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы:

калгас імя К.Лібкнехта - СВК “Баркалабаўскі”
калгас “Беларусія” - СВК “Лудчыцы”
калгас імя Дзяржынскага - СВК “Тайманава”
калгас імя Кірава - СВК “Новабыхаўскі”
калгас імя Заслонава - СВК “Ніжнятошчыцкі”
калгас “Ленінскі шлях” - СВК “Вялікі лес”
калгас “Рэвалюцыя” - СВК “Валадарскі”
калгас “18 партз’езд” - СВК “Абідавічы”
калгас “Радзіма” - СВК “Трасна”
калгас імя Куйбышава - СВК “Ніканавічы”
калгас імя Ільіча - СВК “Следзюкі”
калгас “Перамога” - СВК “Ухлясць”
калгас імя Смалячкова - СВК “Чачэвічы”
калгас “Грудзінаўскі” - СВК “Грудзінаўскі”
калгас “ Спадарожнік” - СВК “Гарадзецкі”
калгас “Усход” - СВК “Глухі”
калгас “Макранскі” - СВК “Макранскі”
калгас “Быхаўскі” - СВК “Быхаўскі”


СВК “Лудчыцы”

У 2004 годзе працягвалась работа па рэфарміраванню аграпрамысловага сектара эканомікі раёна. СВК “Грудзінаўскі” далучан да СВК “Следзюкі”, СВК “Чачэвічы” – да ААА “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання”, СВК “Вялікі лес” праданы прыватнаму ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству “Новаагра” як маёмасны комплекс. Пачата работа па далучэнню СВК “Гарадзецкі” да ПМК-85 ААА “Магілёўводбуд”. У раёне праводзілася пэўная работа па карачэнню нарматыўных затрат у АПК. Колькасць працуючых скарочана на 672 чалавека.

Па вынікам 2004 года 19 гаспадарак з 21 з’яўляюцца прыбытковымі. У 13 гаспадарках забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў па вытворчасці валавай прадукцыі, а 6 гаспадарак (СВК “Вялікі лес”, “Расія”, “Чачэвічы”, “Глухі”, “Лудчыцы”, УКСВ “Вараніно”) не выйшлі на гэтыя паказчыкі.

Па сельгасарганізацыям зроблена валавай прадукцыі на суму 22,9 млрд. руб., або 111,2% да ўзроўня мінулага года.

Ураджайнасць зернавых культур склала 25,4 ц/га або на 5,7 ц вышэй мінулага года. У 18 гаспадарках ураджайнасць зернавых культур склала ад 20 да 30 ц., а ў СВК “Баркалабаўскі” і “Новабыхаўскі” – звыш 30 ц/га.


Уборка збожжавых

Нягледзячы на паніжэнне пасяўных плошчаў бульбы, зроблена 5000 тон або 132% да ўзроўня мінулага года. Ураджайнасць бульбы склала 179 ц (павялічылась на 40 ц у параўнанні з 2003 годам). Самы высокі ўраджай бульбы з гектара атрымана ў СВК “Ухлясць” (297), СВК “Новабыхаўскі” (243), СВК “Абідавічы” (221).

У жывёлагадоўлі па ўсім катыгорыям гаспадарак зроблена валавай прадукцыі на суму 17,7 млрд. руб. Па ўсім катэгорыям гаспадарак надоена малака 40,1 тыс. тон (106,7.% да мінулага года), прадана малака 26,2 тыс. тон (115% да ўзроўня мінулага года).

Удой на адну фуражную карову склаў 3005 кг. Па 4 тысячы кг і больш надоена ў дзвух гаспадарках: СВК “Следзюкі” (4343кг) і СВК “Баркалабаўскі” (4330кг). Менш усяго на карову малака надоена ў СВК “Вялікі лес” (1990кг).

Аператар машыннага даення фермы Боўкі СВК “Ухлясць” Гараўцоў В.І. надаіў ад кожнай каровы сваёй групы амаль па 5 тысяч кг малака. Яму было прысвоена ганаровае званне “Чалавек года - 2003”.

Вытворчасць мяса склала 4,8 тысяч тон (102% да мінулага года).Не выканан план па продажы мяса дзяржаве. Продаж мяса дзяржаве склаў 2,2 тыс. тон (83% да плана і 90% да мінулага года).

СВК “Следзюкі” увайшло ў праграму пераўтварэння 60 гаспадарак рэспублікі. (“Маяк Прыдняп.”-2004.-9 чэрв.)

У красавіку 2004 года было арганізавана ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхснаб”.

У 2006 годзе СВК “Следзюкі” аб’яднаўся з СВК “Грудзінаўскі”.

У 2009 годзе вялась мэтанакіраваная праца па павышэнню эфектыўнасці аграпрамысловага сектара эканомікі раёна, стабілізацыі і нарошчванню аб´ёмаў вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, павышэнню яе якасці і рэалізацыі Праграмы адраджэння і развіцця сяла Быхаўскага раёна на 2005 – 2010 гг.

Значныя поспехі гаспадаркі раёна дасягнуты ў вытворчасці зернавых. Рэалізацыя малака дзяржаве склала 34,1 тысячы тон, у тым ліку 34,2 % вышэйшым гатункам, 60,1 % - першым сортам, 5,6 % - другім.

У гаспадарках раёна заўсёды вядзецца праца па паляпшэнню якасці вытворчай прадукцыі. За 2009 год 94 % буйной рагатай жывёлы рэалізавана дзяржаве вышэйшай упітанасцю.

Пры павілічэнні роста пагалоўя буйной рагатай жывёлы, павялічана валавая прадукцыйнасць малака на 7,5 %, што склала 40,9 тысяч тон.

Найбольшы тэмп роста вытворчасці малака зафіксаваны ў СПФ «Лудчыцы» ААТ РАПТС – 119,7 % і ААТ “Макранскі” – 108,1 %.

У 2006 годзе ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхснаб” далучылася да сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Лудчыцы” і асабістае ўнітарнае прадпрыемства “Новаагра”.

2009 год

У 2009 годзе намалочана 61,8 тысяч тон зерня. Атрымана ўраджайнасць зерневых 30,4 цэнтнера з га.

Першапраходцам у засваенні бухгалтарскага праграмнага комплексу "Ніва-СХП" стаў СВК "Валадарскі". Сёння гэта праграмма ўкараняецца практычна ў кожнае сельгаспрадпрыемства Быхаўскага раёна, бо яна прызначана для сельскагаспадарчага бухуліку - у ёй закладзены матэрыяльныя справаздачнасці і ў раслінаводстве, і ў жывёлагадоўлі, і штодзённы фінансавы вынік, і штодзенны разлік зарплаты, пачынаючы з пуцявога ліста, аўтаматызаваны акты сверок і г.д.

2010 год

У 2010 годзе вёскі Следзюкі, Баркалабава, Мокрае, Смаліца, Грудзінаўка, Лудчыцы, Абідавічы, Чорны Бор, Глухі, Новы Быхаў, Чырвоная Слабада, Няраж рэарганізаваны ў аграгарадкі.

На 2010 год у структуры сегасвытворцаў раёна налічваецца 12 сельскагаспадарчых арганізацый ( з іх 6 селькагаспадарчых вытворчых калектываў, унітарнае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, адкрытае акцыянернае таварыства, 4 іншых). 3 арганізацыі на тэрыторыі раёна маюць падсобныя гаспадаркі.

У 2011 годзе пачалося будаўніцтва МТФ на 725 галоў дойнага стада СВК “Дуброва”.

У 2011 годзе ў філіяле “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” адкрыта плодасховішча на 500 тон садаўнісцкай прадукцыі.

У 2012 годзе на пачатку пасяўной філіял “Макранскі” атрымаў у падарунак новыя энэрганасычаныя машыны МТЗ-3022.

У 2011годзе ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхснаб” адзначыў 50-гадовы юбілей.

У 2011 годзе у СВК “Валадарскі” рэканструіраваны жывёлагадоўчыя памяшканні, пабудаваны і ўведзены ў працу сучасная аўтаматызаваная даільная зала на МТФ “Валадарская”.

На 1 чэрвеня 2012 г. у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывелы павялічылася ў параўнанні с 2011 г. на 0.5 %, колькасць свінней на 83.4%, птушкі на 37%.

За студзень-ліпень 2012 г. рэалізавана жывелы і птушкі 1961 тона, што складае 95,2% да аналагічнага перыяду 2011 г. Найбольшыя сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы атрыманы ў “Саўгасе “Вараніно” – 774 гр., СК “Дубрава” – 706 гр., СВК “Валадарскі” – 619 гр.

Найбольшы ўдой ад каровы атрыманы ў СВК “Следзюкі” – 2938кг., ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхснап” – 2425кг., СВК “Валадарскі” – 2384 кг.

ГаспадаркаФамілія, імя, імя па бацьку старшыніАдрас гаспадаркі
СВК «Навабыхаўскі»Марціновіч Дзмітрый Васільевіч213348 в. Новы Быхаў
СВК «Валадарскі»с.а. Андрэйчыкаў Дзмітрый Мікалаевіч213352 г. Быхаў, вул. Дорахава,86
СВК «Абідавічы»Лапуноў Сяргей Яўгенавіч213343 в. Абідавічы
СВК «Трасна»Нікалаеў Міхаіл Іванавіч213341 в. Красная Слабада
СВК «Следзюки»с.а Бульбакоў Ігар Аркадзьевіч213331 в.Следзюкі
ААТ «Макранскі»Назарэвіч Ніна Сямёнаўна213321 в. Мокрае
СВК «Быхаўскі»Мурашка Аляксандр Сямёнавіч213328 в.Глухі
УКСП «Саўхоз Вараніно»Палавікоў Уладзімір Мікалаевіч213319 в. Смаліца
СК «Дуброва»Мызнікаў Уладзімір Іванавіч213318 в.Дуброва
ААТ «ПМК-85 Водбуд»Шалупенка Васіль Пятровіч213312 г. Быхаў м-н Колас,7Б
СПФ «Лудчыцы» ААТ РАПТСМаханёк Уладзімір Іванавіч213346 в. Лудчыцы

Акрамя гэтага, у сельгасвытворчасці ўдзельнічаюць 6 фермерскіх гаспадарак і асабістыя гаспадаркі.

Інфармацыя райкома прафсаюза работнікау АПК аб аператарах машыннага даення, дабіўшыхся ўдоя ад каровы больш чым 4000 кг малака за 2004 год.

ПрозвішчаГаспадаркаУдой малака ад каровы, кг
1Гараўцоў В.І.СВК “Ухлясць”6200
2Рэўтава З.Н.СВК “Баркалабаўскі”5678
3Захаранка Т.М.СВК “Баркалабаўскі”5026
4Манжура Л.В.СВК “Валадарскі”4752
5Раманенка В.Н.СВК “Быхаўскі”4683
6Даніленка М.М.СВК “Лудчыцы”4577
7Кавалёва В.В.СВК “Следзюкі”4532
8Палякова Т.В.СВК “Следзюкі”4466
9Тараканава Т.С.СВК “Следзюкі”4447
10Сычкова С.С.СВК “Валадарскі”4435
11Казлова С.Н.СВК “Валадарскі”4434
12Аўчыннікава Л.СВК “Следзюка”4380
13Кавалёва І.М.СВК “Следзюкі”4286
14Раманенка З.П.СВК “Быхаўскі”4164
15Кузьмінава В.А.СВК “Лудчыцы”4149

Агульная зямельная плошча

год19701980199020002005
Усяго па калгасам715296671662590
Усяго па саўгасам589515636354638
Усяго па раёну1304801230791172289389280828

Усе сельскагаспадарчыя ўгоддзі

год19701980199020002005
Усяго па калгасам470605041647974
Усяго па саўгасам472954569944375
Усяго па раёну9433596115923498373771557

Пасяўныя плошчы зернавых культур

год19701980199020002005
Усяго па калгасам159061743014706
Усяго па саўгасам136881494713017
Усяго па раёну2959432377277232701719553

Ураджайнасць зернавых культур (ц/га)

год19701980199020002005
Усяго па калгасам1514,331,4
Усяго па саўгасам1210,724,8
Усяго па раёну13,612,628,21723,4

Ураджайнасць бульбы (ц/га)

год19701980199020002005
Усяго па раёну11110814988140

Вытворчасць мяса ўсіх відаў (тон)

год19701980199020002005
Усяго па раёну599677491081230952658

Вытворчасць малака (тон)

год19701980199020002005
Усяго па раёну2729334129495792012325926

Прадана збожжа дзяржаве (тон)

год19701980199020002005
Усяго па раёну5735913111738145889399

Прадана бульбы дзяржаве (тон)

год1970198019902000
Усяго па раёну1513415679157021127

Прадана мяса дзяржаве (тон)

год19701980199020002005
Усяго па раёну730679441161440322658

Прадана малака дзяржаве (тон)

год19701980199020002005
Усяго па раёну22266325945164120849625796


C.Я. Бандарэнка с жонкай Людмілай Аляксандраўнай і сынамі Сяргеем, Аляксандрам і Віталем.. Фермерская гаспадарка “Энтузіяст”

Удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, укараняюцца новыя прагрэсіўныя тэхналогіі ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі. У аграгарадку Няраж пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю сучасная па тэхналагічнай аснастцы малочна-таварная ферма на 690 галоў. Праведзены рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне 27 малочна-таварных ферм, комплексу "Днепр" па адкорму буйной рагатай жывёлы, 4 аб'ектаў па вырошчванню маладняку буйна-рагатай жывёлы і 2 свінагадоўчых ферм.

2011 год

Уведзены ў эксплуатацыю бульбасховішча ў СПК «Абідавічы» і малочна-таварная ферма ў в. Залатва. Змантаваныя і запушчаны ў філіяле "Макранскі" зернеачышчальны комплекс УСЗК-30 і камбікормавы завод. Гэта спрыяе павышэнню прадукцыйнасці працы, паляпшэнню якасці выконваемых сельскагаспадарчых работ і захоўванне сабранага ўраджаю.

2012 год

ГаспадаркаФамілія, імя, імя па бацьку старшыніАдрас гаспадаркі
СВК «Навабыхаўскі»Марціновіч Дзмітрый Васільевіч213348 в. Новы Быхаў
СВК «Валадарскі»Акупенка Сяргей Уладзіміравіч213352 г. Быхаў, вул. Дорахава,86
СВК «Абідавічы»Лапуноў Сяргей Яўгенавіч213343 в. Абідавічы
СВК «Трасна»Нікалаеў Міхаіл Іванавіч213341 в. Красная Слабада
СВК «Следзюки»213331 в.Следзюкі
ААТ «Макранскі»Назарэвіч Ніна Сямёнаўна213321 в. Мокрае
СВК «Быхаўскі»Мурашка Аляксандр Сямёнавіч213328 в.Глухі
УКСП «Саўхоз Вараніно»Бічукоў Сяргей Мікалаевіч213319 в. Смаліца
СК «Дуброва» РУП “Магілёўліфтмаш”Мызнікаў Уладзімір Іванавіч213318 в.Дуброва
ААТ «ПМК-85 Водбуд»в. а. Ермакоў Дзмітрый Уладзіміравіч213312 г. Быхаў м-н Колас,7Б
СПФ «Лудчыцы» ААТ РАПТСМаханёк Уладзімір Іванавіч213346 в. Лудчыцы
СЗАТ “Агралінк”Захарэвіч Аляксандр Якаўлевіч213353 г. Быхаў пер. Авіяцыйны, д.1

Акрамя таго, у сельгасвытворчасці ўдзельнічаюць 7 фермерскіх гаспадарак і асабістыя падсобныя гаспадаркі.

У 2006 - 2010 гадах асноўным напрамкам работы галіны было павышэнне эфектыўнасці дзейнасці ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі. За гэты перыяд у раёне добраўпарадкавана 14 аграгарадкоў (Следзюкі, Грудзінаўка, Смаліца, Чырвоная Слабада, Абідавічы, Палянінавічы, Новы Быхаў, Лудчыцы, Няраж, Мокрае, Глухі, Чорны Бор, Дуброва, Баркалабава).

Зроблены рэканструкцыі малочна-таварных ферм у аг.Красная Слабада СВК "Трасна» і ў Сяльцэ СВК «Абідавічы», аг. Глухі СВК "Быхаўскі", аг. Лудчыцы СПФ «Лудчыцы», аг.Следзюкі СВК "Следзюкі» завяршылася рэканструкцыя і тэхнічная перааснашчэнне малочна-таварнай фермы «Следзюкі». Пабудавана новая малочна-таварная ферма на 690 галоў у аг.Няраж СВК «Валадарскі». Па праграме пераспецыялізацыі гаспадарак у в. Красніца УКСП «Саўгас« Вароніна »праведзена рэканструкцыя фермы для вырошчвання буйной рагатай жывёлы пароды« Лімузін ».

За пяцігодку ў гаспадаркі раёна паступіла 102 новых трактары, у тым ліку 33 энерганасычаных, 66 зерне-і 19 кормаўборачных камбайнаў, 52 грузавых аўтамабіля, зманціравана 7 зернесушылак.

У раёне адраджаецца гародніна-садоўніцтва: закладзены сады ў СВК "Следзюкі», філіяле "Макранскі" ААТ "Быхаўскі кансервава - агароднінасушыльны завод», СК «Дуброва».

У структуры пасяўных плошчаў збожжавыя і зернебабовыя культуры займаюць 50,0%, кармавыя культуры - 30%, пасевы рапсу - 10,1%, бульба - 1,1%, гародніна - 1,2%.

У 2011 годзе валавая вытворчасць збожжавых і зернебабовых у вазе пасля дапрацоўкі склала 63,1 тыс. тон, што на 42,9% больш да 2010 года, Сярэдняя ўраджайнасць - 33,8 цэнтнераў з гектара, што больш за паказчык папярэдняга года на 4,7 цэнтнераў з гектара.

За пяцігодку ў раёне павялічылася валавую вытворчасць малака з 31,7 тыс. тон да 33,6 тыс. тон, надой на адну фуражную карову - з 3796 да 4677 кілаграмаў. За гэты перыяд пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 5,5 тыс. галоў. У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца: 32,9 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 9,5 тыс. кароў; 9,9 тыс. свіней; 440 коней.

У прыватным сектары на 1 студзень 2011 г. маецца 2,7 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1,5 тыс. кароў; 9,3 тыс. свіней; 1,7 тыс. коней.

Ва ўсіх сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маюцца сталовыя па гатаваннігарачага харчавання. Сталовыя працуюць у перыяд напружаных сельскагаспадарчых кампаній, у асноўным з сакавіка па снежань. Перад адкрыццём робіцца касметычны рамонт, набываецца неабходнае абсталяванне, посуд, абслугоўваючы персанал праходзіць медагляд. Затым сталовая атрымлівае пашпарт гатоўнасці ў санслужбе. У арганізацыях дзе няма сталовых, павінен быць пакой для прыёму ежы. У ААТ "Быхаўскі КАСЗ" пакой для прыёму ежы абсталяваны на падставе ўсіх апошніх патрабаванняў, дзе маюцца чайнік, мікрахвалевая печ, пліта, халадзільнік, неабходная мэбля, посуд.

2012 год

Пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2012 годзе па Магілёўскай вобласці сярод старшых камбайнераў прызнаны старшы камбайнер філіяла "Макранскі" ААТ "Быхаўскі КАСЗ", які заняў трэцяе месца.

У СК "Дуброва" нядаўна ўведзена ў эксплуатацыю другая ферма сучаснага кампутарызаванага жывёлагадоўчага комплексу каля в. Золотва.

У першым жывёлагадоўчым памяшканні знаходзіцца дойны статак з 394 кароў чорна-пярэстай пароды. У другім - 261 галава цялушак і цялушак пад асемяненне, тут жа размешчаныя радзільнае аддзяленне. Усе працэсы па кармленні, гноеачышчэнні, падсціл саломы механізаваны. Напрыклад у ходзе кармлення жывел абслугоўвае адзін чалавек, толькі папраўляючы кормасумесь у кармушках.

У малочным блоку ўстаноўлена сучаснае аўтаматычнае даільнае абсталяванне "Паралель", а таксама абсталяванне для дакормліванні кароў і цёлак адмысловымі канцэнтраванымі кармамі па сучасных тэхналогіях для павышэння прадуктыўнасці пагалоўя. Адразу становяцца на дойку 33 каровы. Кампутар адсочвае найменшыя змены ў аб'ёмах спажываных каровай корма удоях малака, яго якасці. Калі назіраюцца якія-небудзь пагаршэння і адхіленні ад нормы, то карова, выходзячы з даільнага залы, "адсякаецца" ад статка селекцыйнымі варотамі і накіроўваецца да ветэрынара. У цяперашні час вядзецца будаўніцтва трэцяй фермы, дзе плануецца размясціць 120 цялят.

У сельгасфіліяле “Лудчыцы” ААТ Быхаўрайаграпрамтэхснаб практыка вырошчвання і адкорму свіней пры вольным утрыманні ў памяшканні з сухою глыбокаю падсцілкаю паказала сваю вытворчую ды эканамічную эфектыўнась. Жывёла пры такой тэхналогіі дае лепшыя прывагі, меней хварэе, догляд за ею значна спрашчаецца.Гэта тычыцца паення і кармлення, якія робяцца аўтаматычным чынам, дастаўкі падсцілачнага матэрыялу і ачысткі месца ўтрымання жывёлы, якія пры ўмовах вялікай вытворчай плошчы без аніякіх агароджаў ажыцяўляюцца з дапамогай трактара. Неблагі стан спраў з адкормам свіней у арачніку пацвярждаюць пэўныя лічбы і факты. Хутка вагавыя кандыцыі гэтай групы жывёлы будуць адпавядаць тэхналагічным для пастаўкі яе на рэалізацыю.

2013 год

Першым намеснікам старшыні Быхаўскага райвыканкама, начальнікам райсельгасхарчу прызначаны Ігар Рыгоравіч Скалуба, які раней працаваў начальнікам ветэрынарнай санітарнай установы "Быхаўская раённая ветэрынарная станцыя" - галоўным ветэрынарным урачом Быхаўскага раёна.

Некалькі гадоў таму для УКСП «Саўгас Вараніно» была распрацавана праграма развіцця спецыялізаванай мясной жывёлагадоўлі, фінансаваная за кошт сродкаў Дзяржпраграмы Рэспублікі Беларусь па пераадоленню наступстваў катастрофы на ЧАЭС. У выніку яе паэтапнага ажыццяўлення ў 2008 годзе ў гаспадарку былі завезеныя 120 цялушак буйной рагатай жывёлы лімузінскай пароды, выведзенай на захадзе цэнтральнага раёна Францыі ў правінцыі Лімузін. Жывёлы гэтай пароды цэняцца за непераборлівасць, вынослівасць, высокую пладавітасць, выдатную якасць туш і мяса. Дарэчы, у той час тут пачалі разводзіць і коней. Усю жыўнасць на пастой размясцілі на фермы ў в. Красніца. Зараз лімузінаў налічваецца 450 галоў, з якіх 210 - матачнае пагалоўе. Выхад цялят – 80%. Іх сярэднесутачнае прыбаўленне - 905 грамаў.

Абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу паведаміла, што падчас працоўнага спаборніцтва сярод механізатараў вобласці Левачкоў Віталь Анатольевіч, механізатар УКСП "Вараніно" з’яўляецца адным з перадавікоў, якія дасягнулі найвышэйшай прадукцыйнасці працы на 25 чэрвеня 2013г.

Па выніках рэспубліканскага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2012 годзе пераможцамі сярод розных катэгорый работнікаў сталі свінаводы сельскагаспадарчага вытворчага філіяла "Лудчыцы" ААТ "Быхаўрайаграпрамтэхснаб"Таццяна Садоўнікава і Людміла Станкевіч.

Гэтым летам ідзе рэканструкцыя малочнатаварнай фермы філіяла "Мокрянский" ААТ "Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод" на 400 галоў дойнага статка ў д. Усходняе

Сельскагаспадарчыя вопытныя станцыі
Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін

Інспекцыя па ахове раслін існавала з 1953 па 2003 год. У яе функцыі ўваходзіла ацэнка фітасанітарнага знаходжання сельскагаспадарчых угоддзяў, разработка прагноза распаўсюджвання і развіцця шкоднікаў і хвароб сельскагаспадарчых культур, своечасовае апавяшчэнне ўсех землекарыстальнікаў аб іх з’яўленні і развіцці.

Начальнікамі інспекцыі ў розныя гады былі: Чайка Л.І., Шчарбакоў І.Д., Зелянеева Л.Н., Марчанка В.І., Раманава А.Ю.

У 1981 гаду пачала працаваць Інспекцыя па каранціну раслін (інспектар Піменава Т.І.). Яе функцыі – ахова тэрыторыі ад пранікнення з замежных краін каранцінных і небяспечных шкоднікаў, хвароб раслін і пустазелля, якія могуць нанесці эканамічны ўрон.

Інспекцыя па насенняводству працавала яшчэ да вайны. Пасля вайны начальнікамі інспекцыі былі: Гаўрылава М.В., Бабылёва Г.А., Несцярэнка Н.М., Барысава Т.Л. Асноўныя функцыі – праверка якасці насення і саджанцаў на тэрыторыі раёна, апрабацыя сартавых пасеваў, рэгуліроўка сортаабмена і сортаабнаўлення.

У раёне існуе два элітгаса – СВК “Валадарскі” разводзіць і рэалізуе збожжавыя і зернебабовыя культуры, СВК “Абідавічы” – бульбу.

Згодна Ўказа Прэзідэнта РБ А,Г. Лукашэнка №40 2003 г. “Аб удасканальванні кіравання арганізацыямі аграпрамысловага комплексу” у Быхаўскім раёне створана новая дзяржаўная ўстанова – Галоўная дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін. У яе ўвайшлі: станцыя аховы раслін, дзяржаўная насенная інспекцыя і дзяржаўная інспекцыя па каранціну раслін. У новай установе захоўваюцца функцыі кожнай арганізацыі, але і ўзрастае адказнасць спецыялістаў, кантралюючых ахову раслін у гаспадарках раёна, вядучых каранцінную службу. З 2003 года начальнікам інспекцыі з’яўляецца Раманава А.Ю.

Рэспубліканскае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства па племянной справе “Быхаўская райплемстанцыя” (РУСП)

РУСП “Быхаўская райплемстанцыя” заснавана на правах гаспадарчага вядзення, утворана ў адпаведнасці з загадам Магілёўскага абласнога кіравання сельскай гаспадаркі №49 ад 21.04.1965 г. “Аб арганізацыі Быхаўскай дзяржаўнай станцыі па племянной рабоце і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл”, загадам Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР №442 ад 15.12.1988 г. “Аб змяненні падпарадкаванасці райплемстанцыі, некаторых саўгасаў і вызначэнне функцый РПО “Белплемжыўаб’яднання” і з’яўляецца правапрыемнікам Быхаўскай раённай дзяржаўнай станцыі па племянной справе і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл.

Прадметам дзейнасці РУСП “Быхаўская райплемстанцыя” з’яўляецца:

- ажыццяўленне паставак спермы і племянных сельскагаспадарчых жывёл у гаспадаркі раёна, а таксама неабходнага ветэрэнарнага і заатэхнічнага абсталявання і расходных матэрыялаў;
- арганізацыя работ па паляпшэнню пародных і прадукцыйных якасцей сельскагаспадарчых жывёл шляхам шырокага ўкаранення штучнага асемянення, камплектавання гаспадарак высокакласнымі жывёламі;
- арганізацыя і ажыццяўленне загатоўкі і рэалізацыі племянных і палепшаных відаў сельскагаспадарчых жывёл.

Відам дзейнасці прадпрыемства з’яўляюцца паслугі ў вобласці жывёлагадоўлі.

Першым начальнікам прадпрыемства з’яўлялася Іллянкова Г.П. У цяперашні час узначальвае райплемстанцыю Сілкова Л.А.

Колькасць і ўдзельны вес кароў па пародам на 1.01.2006 года

Наяўнасць кароўУ т.л. па пародамНаяўнасць кароў у насельніцтва
без адкормана адкормекол-сць гаспадараккол-сць галоў
939231293923136

Стварэнне селекцыйных ферм

Утворана селекцыйных фермУзрошчванне цёлак ад высокапрадукцыйных кароў
Кол-ць гаспадаракКол-ць кароўКол-ць гаспадаракКол-ць галоў
142947145730

Колькасць і пародны склад кныроў-вытворнікаў

у тым ліку па пародам
Усягобуйная белаябеларуская чорна-пестрая
855926

Колькасць свінаматак

ВсегоКолькасць рамонтных свінак
1083804

Узнаўленне коней

УсягоУ т.л. конематакЖарабцыАтрымана жарабят
5191561772

Механізацыя сельскай гаспадаркі

ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхснаб» з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплекса раёна, а таксама сярод падобных прадпрыемстваў вобласці.

Да ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхснаб» далучаны іншыя юрыдычныя асобы:

з 10.04.2003 г. – ААТ «Быхаўская сельгасхімія»;

з 10.04.2003 г. – ААТ « Днепроўскае аддзяленне па вытворча-тэхнічнаму абслугоўванню АПК»

Прадпрыемства выконвае самыя розныя комплексы работ па абслугоўванню гаспадарак раёна: выкананне аграхімічных і агратэхнічных работ, рамонт і накладка тэхнікі, аказанне транспартных паслуг і г.д.

Аграхімічны мехатрад з’яўляецца асноўным падраздзяленнем прадпрыемства. Меўшы ў дастатковай колькасці трактароў, спецыяльнай тэхнікі, ён выконвае значныя аб’ёмы работ у гаспадарках раёна па ізвесткаванню,узворванню і падрыхтоўкі глебы, унясенню арганічных і мінеральных угнаенняў, хімабароне раслін і інш.


Ідзе ўборка ўраджаю

У вытворчым рэжыме прадпрыемства працуюць падраздзяленні па рамонту сельгастэхнікі, рэстаўрацыі дэталей і агрэгатаў, дрэваапрацоўчы цэх у в. Чырвоная Беларусь, які займаецца выпускам меблі (сталы, лаўкі, табурэты, камоды). Чырвонабеларуская прадукцыя заўсёды знаходзіць свайго пакупніка , нават за межамі рэспублікі. Заказчыкамі з’яўляюцца жыхары раёна, ААТ, ПМК-85 ”Магілёўводбуд”, РАЙПО, Гомельская фірма «Антарыс», Магілёўскі «Будкамплект» і іншыя.

Дырэктарам ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхснаб» з сакавіка 1995 г. па сакавік 2002 г. з’яўляўся Банадысеў Н.К., з 20.04.2002 г. па 10.04.2003 г. – Седзіч Г.Р., з 10.04.2003 г.– Маханёк У.І.

У 2006 годзе ААТ “Быхаўрайаграпрамтэхснаб” далучылася да сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Лудчыцы” і асабістае ўнітарнае прадпрыемства “Новаагра”, якое узначаліў Грудаў Уладзімір Аляксандравіч. У 2009 да іх далучыўся (Чырвоны бераг)

Наладжаны выпуск ангараў з тэнтавых пакрыццём. Спектр іх прымянення вельмі шырокі. Яны могуць выкарыстоўвацца як склады для захоўвання угнаенняў, запчастак, іншых матэрыялаў. У іх ўтрымліваюць жывёл. Нарэшце іх можна прыстасаваць пад офісы. У ангараў шмат добрых якасцяў. Яны з лёгкіх металаканструкцый, абцягнутых празрыстым тэнтам. Гэта дазваляе ледзь ці не ўвесь год абыходзіцца без электрычнасці. Усярэдзіне нават у лютую сцюжу або невыносную спёку падтрымліваецца пастаянная тэмпература. Ангары лёгка збіраюцца і разбіраюцца, пры жаданні іх можна перанесці на іншае месца. Быхаўскія ангары карыстаюцца попытам не толькі ў Быхаве і Беларусі, а і за межамі рэспублікі. Сельскагаспадарчая меліярацыя

Міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм узнікла ў 1980 годзе на базе Магілёўскага ўчастка меліярацыі. Першым кіраўніком упраўлення быў Баранчук М.Е. За гады свайго існавання міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм усебакова даказала, што вельмі патрэбна нашаму аграпрамысловаму комплексу. У многіх раёнах Магілёўшчыны працавалі Быхаўскія меліяратары. Пераўтваральнікі зямлі – так па праву завуць людзей гэтай нялёгкай прафесіі. Дзякуючы ім, вялізарныя плошчы раней непрыгодных зямель ператвораны ў квітнеючыя палі і сенажаці. У 1984 годзе былі меліяраваны пойменныя лугі Дняпра. Племзаводу “Вараніно”, саўгасам “Холстава”, “Усход”, “Грудзінаўскі” і іншым гаспадаркам Быхаўшчыны меліяратары перадалі больш 1200 гектараў сенажацей. Там, дзе былі балоты, шумелі хмызнякі, цяпер буйнуюць сакавітыя травы. У 1985 годзе меліяратары асвоілі поймы рэчкі Трасна. Больш 200 гектараў новых зямель уключыў у свой баланс калгас “Радзіма”.

На аснове загада №224 ад 13.06.1985 г. Мінводгаса СССР ПМК-19 прысвоены новы парадкавы нумар ПМК-85. А ў 1994 годзе на аснове загада № 96 ад 6.04.1994 г. Міністэрства па упраўленню дзяржаўнай маёмасці і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь ПМК-85 пераіменавана ў ПМК-85 ААТ “Магілёўводбуд”.

Быхаўскія меліяратары з дня ў дзень працуюць на забалочаных пакрытых купінамі лугах, на няўдобіцах, зарошчых хмызнякамі, працуюць машыністы экскаватараў, укладчыкі дрэнажу, будаўнікі. Выдатная прамысловая база, наяўная магутная тэхніка дазваляюць меліяратарам спраўляцца са сваёй вытворчай праграмай. З кожным годам меліяратары не збаўляюць вытворчы рытм, спраўляюцца з усімі пастаўленымі перад імі задачамі і ўпэўненна трымаюць першыя месцы ў вобласці.

Літаратура:

1. Адкрытая кніга Быхаўшчыны. Вып. 2.- Быхаў.- 1974.-31 с.

2. Ангары из Быхова // Белорусская нива.- 2012.- 17 июля

3. Антонов, В. Достойный выбор. / В.Антонов // Зямля і людзі.- 2004.- 19 лістап.- С.11

4. Борисова, Т. Отчего низкая урожайность. / Т.Борисова // Маяк Прыдняп.- 2002.- 12 лістап.

5. Быховский район: история и день сегодняшний.- Могилёв.- 2004.- 24 с.

6. Грудов, О. «Работы идут путём» / О. Грудов // зямля і людзі.- 2012.- 15 августа.- С. 8.

7. Іваноў, М. Пацверджана практыкай / М. Іваноў // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 26 верасня.- С. 4.

8. Ими гордится Могилёвщина! // Могилёвские ведомости.- 2012.- 20 верасня.- С. 3.

9. Кныш, У. Калі дружаць з навукай сялянскія рукі. / У.Кныш // Маяк Прыдняп.- 1997.- 14 студз.

10. Колосов, Н. В райком профсоюза АПК: Забота о людях / Н. Колосов // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 26 верасня.

11. Куляшова, Г. Поле Сарочынскай славы. / Г.Куляшова // Маяк Прыдняп.- 2003.- 15 студз.

12. Людмила Дзись, главный бухгалтер СПК «Володарский» Быховского района: «Нива-СХП облегчает труд бухгалтеров» // Зямля і людзі.- 2012.- 15 лютага.- С. 7.

13. Матэрыялы Быхаўскага краязнаўчага музея.

14. Наш район в 2000-м году.- Маяк Прыдняп.- 2001.- 7 лют.

15. Назначени // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 20 сакавіка.- С. 4.

16. Нікольскі, М. Нам ёсць кім і чым ганарыцца. Злёт перадавікоў народнай гаспадаркі. / М.Нікольскі // Маяк Прыдняп.- 1999.- 10 лют.

17. Отчёт о работе Быховского исполнительного комитета по социально-экономическому развитию района в 2003 году.- Маяк Прыдняп.- 2004.- 10 сак.

18. Петровская, Л. В далекой Краснице / Л. Петровская // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 12 студзеня.- С. 2.

19. Отчёт о работе районного исполнительного комитета по социально-экономическому развитию района в 2004 году.- Маяк Прыдняп.- 2005.- 12 лют.

20. Палынскі, В. Паказчыкі не радуюць. / В.Палынскі // Маяк. Прыдняп. 2003.- 15 студз.

21. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн., 1990.- 576 с.

22. Передовики // Зямля і людзі.- 2013.- 26 июня.- С. 2.

23. Петровская, Л. Комплекс строится / Л. Петровская // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 17 лістапада.- С. 3.

24. Положение о районной государственной инспекции по семеноводству, карантину и защите растений.- Быхов., 2003.- 4 с.

25. Пояснительная записка к отчёту о наличии и распределении земель по Быховскому району по состоянию на 1 января 2005 г.- Быхов., 2005. – 2 с.

26. Развитие сельского хозяйства. // Маяк Прыдняп.- 2004.- 9 чэрв.

27. Сельское хозяйство. // Маяк Прыдняп.- 2001.- 29 жн.

28. Социально-экономическое положение Быховского района в январе-июне 2012 года// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 1 жніўня.- С. 8.

29. Управление сельского хозяйства и продовольствия райисполкома информирует. // Маяк Прыдняп.- 2003.- 9 ліп.

30. Устав Республиканского унитарного сельскохозяйственного предприятия по племенному делу «Быховская райплемстанция».- Быхов., 2003.- 4 с.

31. Ахрименя, Н. Реконструкция с автоматизацией/Н. Ахрименя//Маяк Прыдняпроўя.-2011.-3 сакавіка.- С. 2.

ru be en