Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Кніжны гандаль. Распаўсюджванне друку

Кніжны магазін быў адчынены ў Быхаве ў 1964г. Былі таксама кніжныя магазіны ў весках Чачэвічы, Вараніно, Грудзінаўка. Але на пачатку 90-х гадоў яны спыніні сваю працу. Да лістапада 2005г. кніжны магазін знаходзіўся ў будынку цэнтральнага універмага. Цяпер знаходзіцца ў адным будынку з магазінамі бытавой тэхнікі і спорттавараў на тэрыторыі рынку. У 2004г. было рэалізавана друкаванай прадукцыі на 7,7 млн. руб. У 2005г.- 10,4 млн. руб. За 6 месяцаў 2006г. – 9,3 млн. руб.

Быхаўскі ўчастак ААТ “Магілеўсаюздрук” існуе амаль чвэрць стагоддзя. Ен аб’ядноўвае сення 6 кіескаў, якія рэалізуюць, як і цалкам ААТ “Магілеўсаюздрук”, больш як 400 найменняў друкарскай, выдавецкай прадукцыі, каля 5 тысяч найменняў прамысловых тавараў. Дзенная выручка кіескаў складае каля мільена рублеў.

Тавары рэалізуюцца па наяўнаму і безнаяўнаму разліку, а таксама па заказам. Сярод пастаянных кліентаў- практычна ўсе арганізацыі і прадпрыемствы раёна, райвыканком, райбальніца, МПМК-247, ПМК-85, аддзелы адукацыі, культуры райвыканкама, сельскія Саветы і г.д.

Мацнее і ўдасканальваецца матэрыяльная база участка, ва ўсіх кіёсках устаноўлены касавыя апараты. Сярод лепшых супрацоўнікаў Быхаўскага участка “Магілеўсаюздрук” загадчыца кіеска паліклінікі Л.В.Волкава, Л.В.Лазаковіч, Г.Б.Клімовіч, В.Д.Казлова, сартавальніца Н.Д.Яшчанка, вадзіцель Л.І.Абрамовіч.

Па вынікам працы з 1999г. па 2004г. Быхаўскі ўчастак упэўнена трымаўся ў тройцы лідэраў ААТ “Магілеўсаюздрук”. Планавыя заданні быхаўчане выконвалі са значным перавышэннем. Улічваючы гэта, арганізатар рознічнага гандлю В.А.Кандрацюк узнагароджана з нагоды 85-годдзя “Саюздрука” Ганаровай граматай і грашовай прэміяй Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Літаратура:

1. Солобуто,Н. В тройке лидеров. / Н. Солобуто.// Маяк прыдняп.-2003.- 3 снеж.-С.4.

ru be en