Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Транспарт

Чыгуначны транспарт
(Станцыя Быхаў РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускайчыгункі»)

9 красавіка 1899 года выйшаў найвысачэйшы ўказ на імя Міністра пуцей паведамлення М.І.Хілкова аб адчужэнні зямель пад чыгуначную лінію Віцебск – Магілёў – Жлобін. У наступным годзе Мікалаем I I было зацверджана Палажэнне Злучанага Прысутства і Дэпартамента дзяржаўнай эканоміі Дзяржаўнага Савета на дазвол будаўніцтва чыгуначнага шляху ў гэтым напрамку.

Кіраўніком работ быў вызначаны інжынер Э.Э.Глейзер, а начальнікам работ – інжынер Н.С.Батнікоўскі. У дапамогу ім з Пецярбурга была накіравана вялікая група тэхнікаў. З навакольных весак і хутароў былі набраны па дагаварам сяляне для выканання зямельных работ, укладкі шпалаў і рэльсаў, загатоўцы мясцовых матэрыялаў і іншых відаў працы. Сродкаў механізацыі было вельмі мала.


Будынак чыгуначнага вакзала

На станцыі Быхаў было пабудавана: пасажырскі будынак з кірпіча па тыпавому праекту, пасажырская платформа, пажарны хлеў, крытая таварная платформа, перадатачныя крытыя таварныя платформы і багажны хлеў. На пасажырскім будынку падвесілі медны звон весам да 25 фунтаў для апавяшчэння пасажыраў аб прыбыцці і адпраўленні пасажырскага цягніка. Станцыя была ўкамплектавана перасоўвачнымі вагамі; у багажным хляву на 50 пудоў, у таварным хляву – да 100-125 пудоў. Білетная каса мела ігольчатыя кампосцеры сістэмы “Лекока” і наборы лічбаў. Для абслугоўчага персаналу з сем’ямі пабудавана 2 жылых дома, а на перагонах і раз’ездах – казармы.

Усе работы па будаўніцтву шляху былі закончаны ў канцы 1902 года. Да заканчэння баласціроўкі шляху камісія пад старшынствам інжынеры Панова В.М. устанавіла хуткасць руху не звыш 40 верст у гадзіну. Аб адкрыцці руху з 24 снежня (6 студзеня 1903 года) была падана тэлеграма за подпісам Панова.

Аднак з-за няпоўнага заканчэння баласціроўкі шляху і ўстаранення іншых заўваг, адбылося адкрыццё часовага руху цягнікоў. Поўнасцю рух цягнікоў быў адкрыты 21 сакавіка 1903 годзе. Гэта ў значнай ступені ажывіла жыццё г. Быхава, пераўтварыла яго ў таргова-прамысловы цэнтр.

Першым начальнікам станцыі Быхаў быў Курашоў І.С. Па меры роста вагонапатока да 1908 г. былі адкрыты раз’езды: №13 (Барсукі), №14 (Баркалабава), № 15 (Лудчыцы).

З памятнай кнігі Магілёўскай губерніі за 1912 год устаноўлена, што начальнікам станцыі Быхаў працаваў Н.А.Пірскі.

З 1914 года на дарогу пачалі паступаць больш магутныя паравозы, якія дазволілі павысіць вагу таварных цягнікоў да 1030 тон. У 1915 – 1916 гг. праводзіліся работы па ўкладцы другога пуці для забеспячэння масавых воінскіх перавозак.

Цяжкім перыядам для станаўлення сістэмы кіравання чыгуначным транспартам быў перыяд пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Часта мянялася структура праўленя, прымалася шмат розных пастанаўленняў СНК аб увядзенні і змене новых кіраўнікоў, іх функцыянальных абавязкаў і ўзаемаадносін з мясцовымі органамі ўлады.

З устанаўленнем Савецкай улады чыгунка перайшла ва ўласнасць дзяржавы. Для забеспячэння тэрміновага аднаўленя разбураных і будаўніцтва крайне неабходных новых чыгуначных ліній СНК прымае Пастанову №16 ад 6 мая 1919 года аб зняцці другога галоўнага пуці. Разам з рэльсамі вывозіліся стрэлачныя пераводы і іншыя матэрыялы верхняга будаўніцтва шляху.

У сувязі з пераходам да НЭПа дэкрэтам СНК 9 ліпеня 1920 года была адноўлена плата за перавозкі грузаў на чыгуначнай дарозе.

З 1 кастрычніка 1924 годаўчастак Жлобін – Магілеў – Віцебск быў уключаны ў састаў Маскоўскай Беларуска – Балтыйскай чыгуначнай дарогі.

Паспяховае правядзенне індустрыялізацыі дзяржавы дазволіла ў 1928 – 1930-х гг. закончыць укладку другога галоўнага шляху. Паступалі болей моцныя паравозы, асвойваліся новыя, што дазволіла павысіць вагу грузавых цягнікоў да 780 тон у 1940-м годзе.

З 27 ліпеня 1941 года па 28 чэрвеня 1944 года ўчастак знаходзіўся ў акупацыі нямецкімі войскамі. У гэты перыяд падпольшчыкі і партызаны часта рабілі дыверсіі на чыгунцы, наносячы ворагу значныя страты жывой сілы і тэхнікі. Так толькі за 2 жніўня 1943 года ў аперацыі “рэльсавая вайна” партызанамі на перагоне Быхаў – Рагачоў было выведзена з строю 3,6 км ліній сувязі і ўзарвана 1993 рэльсы.

Пасля вызвалення тэрыторыі на першым этапе чыгуначныя войскі аднавілі галоўны пуць для пропуска ваенных цягнікоў, а затым станцыю, дэпо і іншыя неабходныя аб’екты. Да канца года быў скончаны рамонт будынкаў вакзала ў Быхаве і Тошчыцы.

Капітальны рамон пуці з укладкай рэльсаў ціпа Р-43 дазволіў у 1958 годзе падняць хуткасць руху грузавых цягнікоў да 60 км у гадзіну, а пасажырскіх – да 80 км у гадзіну.

У 1946 годзе быў арганізаваны шпалазагатоўчы ўчастак пад кіраўніцтвам Кірылкіна Г.Я., які дапамог скараціць востры дэфіцыт па забеспячэнню дыстанцыі шпаламіі стрэлачнымі брусамі.

У пачатку 60-х гадоў на ўсіх лінейных станцыях участка выканана ўдліненне прыема- адправачных пуцей да карыснай дліны 850 м. Раз’езд Барсукі абсталявалі механічнай централізацыяй стрэлак і сігналаў.

Да 1974 года неабходныя пераезда былі абсталяваны апавяшчальнай сігналізацыяй, а ахоўныя – аўтаматычнымі шлагбаўмамі. Праводзілася работа па добраўпарадкаванню паласы адвода, тэрыторыі станцыі, будынкаў вакзалаў і прыпыначных пунктаў.

У пачатку 90-х гадоў для грузавога руху паступаюць новыя моцныя цеплавозы ІТЭ –ІОМ, а для пасажырскага – ТЭП – 70.

У новым стагоддзі лакамаціўнаму дэпо ст. Магілёў пачалі паступаць 10 –ці вагонныя дызель – паязды серыі ДДБ №1 з цеплавозамі М-62 па канцам састава.

У сувязі з рэзкім скарачэннем перавозкі грузаў была закрыта станцыя Баркалабава (20.12.2000г.)

Доўгі час працавалі начальнікамі прамежных станцый:

Барсукі – Гараднякоў В.І., Захарэнка В.В.;
Баркалабава – Янаў П.В.;
Лудчыцы – Мурашка В.К., Старавойтаў Н.А.;
Тошчыца – Ціханцоў М.І., Кулікоў А.С.;
Быхаў – Міронаў І.Ф., Лявіцкі І.Ф. (з лістапада 1956 – па верасень 1986г. – пачотны чыгуначнік)

У 1968 годзе на станцыі Лудчыцы пабудаваны новы будынак вакзала.

Начальнікі станцый на 1.01.2002 г.:

Барсукі – Усава Т.У.;
Лудчыцы – Юшчанка А.Л.;
Тошчыца – Сталбова Л.А.;
Быхаў – Шыла В.В.

Паслугі, якія прадстаўляюцца станцыяй Быхаў:

- Афармленне праезду пасажыраў у міжнародным (краіны СНД і Балтыі), ўнутрырэспубліканскіх, прыгарадным паведамленнях,уключаючы папярэдні продаж квіткоў;
- Прыём заявак і афармленне дакументаў на перавозку грузаў уміжнародным, ўнутрырэспубліканскіх паведамленнях;
- Падача і ўборка вагонаў на пад'язныя шляхі прадпрыемстваў імесцы агульнага карыстання для пагрузачна-выгрузныхаперацый;
- Папярэдняя інфармацыя аб падыходзе вагонаў.

Аўтатранспарт (Быхаўскі філіял Аўтапарк № 6 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”)

У 19 стагоддзі ў Быхаве існаваў у асноўным гужавы транспарт. Аўтатранспарт пачаў развівацца ў 20-м стагоддзі па меры росту вырабу аўтамабіляў і будаўніцтва аўтадарог. Асноўныя сферы прымянення аўтатранспарта – развоз і падвоз грузаў, перавозка прамысловыхі сельскагаспадарчых грузаў на кароткія дыстанцыі, унутрыгарадскія перавозкі.

Гістарычнай спраўкі аб аўтатранспарце Быхава да Вялікай Айчыннай вайны няма.

Пасля вайны Прыказам №1 па Быхаўскай АТК ад 14.03.1959 г. у адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР ад 31.01.1959 г. №70 – р, прыказа Галоўнай управы аўтатранспарта пры Савеце Міністраў БССР №19 ад 6.02.1959 г. прыказа па Магілёўскаму абласному аўтатранспартнаму трэсту № 32 ад 14.03.1959 г. з 10 сакавіка 1959 года ў г. Быхаве арганізавана Быхаўская смешаная аўтатранспартная кантора. Да абавязак начальніка Быхаўскай АТК часова прыступіў Латышаў В.І. У Быхаўскаю АТКбыло перададзена 8 аўтобусаў з Магілёўскай АТК №1 сумесна з вадзіцельскім саставам і кандуктарамі.

У сувязі з перадачай Магілеўскім таксаматорным паркам грузатаксі на пастаянную работу былі залічаны 2 шаферы. З часам асноўныя фонды аўтаканторы папаўняліся новым аўтатранспартам. 30.12.1987 года аўтабаза №6 перайменавана ў аўтапарк №6 адпаведна прыказу ПУ “Магілёўаблтранс”.

У 90-я гады з-за адсутнасці сродкаў аўтапарк не папаўняўся новым аўтатранспартам. У 1996 годзе на транспартнае прадпрыемства паступіў новы аўтобус “ЛАЗ” з дызельным рухавіком.

З 1996 годзе абавязкі дырэктара аўтапарка №6 выконвае Федасенка С.Ф.

Адпаведна прыказу №219 – б ад 21.08.2000г. Быхаўскі аўтапарк №6 перайменаваны ў рэспубліканскае ўнітарнае дачэрняе Быхаўскае аўтатранспартнае прадпрыемства “Аўтамабільны парк №6” (РУДБАП “Аўтапарк №6”).

З 2000 па 2004 гг. аб’ем грузаперавозак аўтапаркам №6 склаў 524,2 тыс.тон. Пачынаючы з 2000 года за лік транспартнага збору былі набыты аўтобусы, якія працавалі на дызельным паліве. Эканомія толькі за 2003 год склала 7 млн. руб. Набыта абсталяванне для правядзення тэхнічнага абслугоўвання транспартных сродкаў. Паслугі ў грузавых і пасажырскіх перавозках аказваюць 16 індывідуальных прадпрымальнікаў.

РУДБАП “Аўтапарк №6” штогадова перавозіць звыш 75 тысяч тон грузаў і 800 тысяч пасажыраў. Зарэгістравана 24 індывідуальныя прадпрымальнікі.

Быхаўскі філіялам Аўтапарк № 6 прадастаўляюцца наступныя паслугі:

- Транспартныя паслугі насельніцтву;
- Транспартныя паслугі суб'ектам гаспадарання згодна з заключанымі дагаворамі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;
- Перадрэйсавага агляд аўтатранспарту індывідуальныхпрадпрымальнікаў згодна з заключанымі дагаворамі, іншымарганізацыям;
- Паслугі перасоўны дыягнастычнай станцыі па дзяржаўнамутэхагляду аўтатранспарту.

У 2011 годзе ўзнагароджаны Дыпломам райвыканкама за перамогу ў раённым спаборніцтве сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў іншых галін народнай гаспадаркі.

Штогод абнаўляецца рухомы састаў, які ў 2012 годзе папоўнены адным аўтамабілем МАЗ-5516 з прычэпам і адным аўтобусам МАЗ-103. За апошнія гады колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася да 17, аўтобусаў - да 19 адзінак . Шэсць аўтапаяздоў выконваюць міжнародныя перавозкі грузаў.

Аб'ём перавозак грузаў павялічаны да мінулага года на 30%, грузаабарот - на 27,3%.

За 8 месяцаў аўтапрадпрыемства спрацавала з прыбыткам. Рэнтабельнасць склала 17,1%. Па прадукцыйнасці працы аўтапарк займае 4-е месца сярод аўтапаркаў абласной транстпортной арганізацыі.

Літаратура:

1. Ахрыменя, М. Акцэнт на культуру і якасць: Аўтапарк №6: сход па выніках работы за 2002 год / М. Ахрыменя // Маяк Прыдняп.- 2003.- 29 студз.- С.1

2. Ахрыменя, Н. Правіліным накірункам/ М. Ахрыменя// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 14 сакавіка.- С. 1.

3. Барановская, Л. По рельсам и шпалам / Л. Барановская // Маяк Прыдняп.- 2003.- 2 июля.- С.5

4. Будні аўтамабілістаў: Аўтапарк №6 – 35 год // Маяк Прыдняп.- 1994.- 16 сак.- С.2

5. Да раніцы станцыя была вызвалена: аб чугуначнай станцыі Тошчыца // Маяк Прыдняп.- 1996.- 23 сак.- С.2

6. Іваноў, М. Спраўляюцца з вытворчымі задачамі: аб унітарным прадпрыемстве “Быхаўская аўтакалона / М. Іваноў // Маяк Прыдняп.- 2002.- 26 кастр.- С.2

7. Колосов, Н. Пусть дорога серою лентою вьётся: о автопарке №6 / Н. Колосов // Маяк Прыдняп.- 2001.- 27 окт.- С.1.

8. Федосенко, С. В стабильном ритме / С. Федосенко // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 27 кастр. С. 2.

ru be en