Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Прамысловасць (агульныя пытанні)

У 1918 -1919 годах, зімой, зямельны павятовы аддзел прыступіў да стварэння калектыўных гаспадарак.

У 1920 годзе ў Быхаве адкрыта адзяленне Усерасійскага саюза кравецкай прамысловасці, пры якім была ваенна-абмундзіровачная майстэрня для забеспячэння Чырвонай Арміі.

У студзені 1921 года Быхаўскі Савет народнай гаспадаркі на выснове пастановы “Съезда усовнархозов Гомельской губернии и постановления президиума Гомельского губсовнархоза» быў перайменаваны ў павятовы аддзел народнай гаспадаркі.

Вялікая палітычная і арганізатарская работа, самаадданая праца рабочых і сялян прынесла свае вынікі. На 15 сакавіка 1923 года ў Быхаве былі адноўлены і працавалі 148 прамысловых прадпрыемстваў і арцеляў. Пачаў даваць прадукцію шклозавод у в. Ветранка.

Паступова ў раёне развівалася прамысловая кааперацыя, мадэрнізаваліся старыя прадпрыемствы, будаваліся новыя.

У 1924 годзе ў Сарочынскай камуне імя К.Лібкнехта быў заснаваны крухмальны завод, які даваў за сезон 23 тоны крухмалу.

У 1925 годзе пачала функцыяніраваць прамысловая арцель “Металіст”.

У 1926 годзе С.К.Дзергачовым была арганізавана мелавая арцель “Маяк камуны” у в. Лазаравічы. Яе прадукцыйнасць складала 560 тон вапны ў год.

У 1927 годзе каля в. Сядзіч была арганізавана прамысловая арцель “Чырвоны будаўнік”. На ёй працавалі 31 рабочы, 7 служачых. Яна давала ў год 838 тыс. цаглін.

Арганізавана арцель “Працоўны смалакур”, якая налічвала 11 чалавек, ў год выпускала 42 тоны шкіпінару, 86 тон смалы, 161 тону драўнянага вугалю.

Існавалі такія прамысловыя арцелі, як “Металіст”, шавецкая “Чырвоны саматужнік”, кравецкая “Аб’яднанне” і інш. У паселку Ветранка пачалася рэканструкція шклозавода “Ільіч”. 9 лістапада завод пачаў працаваць. На ім працавала 479 рабочых. Завод выпускаў у год 408 тон гаспадарчага посуду і 2401 тону шкляной тары.

У 1928 годзе была арганізавана гарадская хлебапякарня, на якой працавала 9 чалавек. У год яна выпякала 226 тон хлеба. У гэты год дзейнічалі: лесазавод імя Калініна, шавецкая арцель “Чырвоны саматужнік”, кравецкая арцель “Аб’яднанне”, “Металіст”. На станцыі Тошчыца арганізавалася лесаапрацоўчая прамыслова-кааператыўная арцель “Чырвоны партызан”.

У адпаведнасці з пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі ў 1929 годзе ў Быхаве было завершана будаўніцтва электрастанцыі (цяпер у гэтым памяшканні размяшчаецца кафэ “Спадчына”). Штат яе складаўся з 6-ці рабочых і 2-х служачых. Станцыя выпрацоўвала 57 тыс. кілават гадзін электраэнэргіі ў год. У гэтым жа годзе пачалі даваць прадукцыю торфазаводы “Ленінскі шлях” і “Чырвоная Беларусь”. Паскорана ішло будаўніцтва ацэтонава – буцілавага завода. Замест невялічкай лесапільні ў горадзе з’явілася лесапільная арцель імя Калініна.

У 1930 годзе ўступіў у строй сыраварны завод. На ім працавала 59 рабочых і 6 служачых. Гадавая прадукцыйнасць яго складала 99 тон масла, 18 тон галандскага сыру і 97 тон іншай малочнай прадукцыі.

У гэтым годзе ў Быхаве былі створаны прамысловыя арцелі “Чырвоны карзіначнік” і “Чырвоны харчавік”.

14 кастрычніка 1930 года выйшаў першы нумар Быхаўскай раённай газеты Маяк камуны”, пераемніцы газеты “Известия Быховского ревкома».

У 1931 годзе ў Быхаве была створана прамысловая арцель “Чырвоны аўчыннік”. У гэтым жа годзе на паўночным баку Быхава пачата будаўніцтва Быхаўскай машынна-трактарнай станцыі.

У 1932 годзе ўведзены ў дзеянне ацэтонава-бутылавы завод і электрастанцыя пры ім, якая акрамя асвятлення давала і сілавую энэргію прадпрыемствам горада. Дробная кавальская арцель райцэнтра стала буйной майстэрняй стандартнага абозабудавання. За год яна давала прадукцыі на паўмільёна рублёў. Увогуле прамысловасць раёна ў 1932 годзе вырабіла прадукцыі на 7,2 млн. рублёў. У раёне існавала ў гэты час 21 дзяржаўная і 45 кааператыўных прадпрыемстваў. З агульнай колькасці прадпрыемстваў 15 -мелі рухавікі. Асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі раёна былі: торфаарцель у в. Перакладавічы (46 рабочых), торфазаводы “Чырвоная Беларусь”, “Ленінскі шлях”, “Бохань” (усяго 549 рабочых), арцель “Металіст” (83 рабочых), арцель “Труд смалакура” (61 рабочы), цагельна-бетонная арцель у Быхаве (50 рабочых), швейная арцель “Маяк камуны” ( 23 рабочых), лесавозы імя Калініна і “Чырвоны партызан” (усяго 141 рабочы), абутковая арцель “Чырвоны кустар” (41 рабочы), арцель “Чырвоны карзіначнік” (33 рабочых), шклозавод “Ільіч” (450 рабочых), швейная арцель “Аб’яднанне” (38 рабочых). Спажывецкая кааперацыя мела 23 сельпо з гандлевай сеткай 79 адзінак.

У 1937 годзе ў Быхаўскім раёне працавалі: ацэтонавы завод, які меў усесаюзнае значэнне; занава рэканструяваны шклозавод, вінзавод і лесазавод; 3 торфазаводы, цагельны завод; арцелі “Металіст”, швейная, сапожная, карзіначная, квасная, мелавая, смалакурня; электрастанцыя; 2 машынна-трактарныя станцыі.

С пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўся прамысловая дзейнасць раёна была прыпынена. Многія прамысловыя аб’екты былі разбураны: ацэтонавы завод, шклозавод, Грудзінаўскі спіртзавод, прамысловыя і кааператыўныя арцелі.

Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў адноўлены Грудзінаўскі спіртзавод і восенню 1947 года прыступіў к рабоце. На месцы ацэтонавага завода пачалі будаваць харчовы камбінат па вытворчасці кансервіраваных пладова-агародніных кансерваў і він.

Поўнасцю адноўлены торфазавод “Чырвоная Беларусь”. Колькасць працуючых увялічылася да 620 чалавек.

Абсталяванне раймаслапрома было вывезена немцамі ў Германію. Сваю работу завод аднавіў усё ж такі ў 1944 г. У 1947 г. завод мае 9 пераферыйных сепаратарных апаратаў. Колькасць рабочых завода складала 26 чалавек.

Райпрамкамбінат арганізаваў сваю дзейнасць у 1944 г. Асноўнымі яго цахамі былі: швейны, абутковы, мукамольны, лесапільны, фатаграфія. Колькасць працуючых на камбінаце складала 50 чалавек.

Аднавіла сваю дзейнасць арцель “Металіст”, асноўная вытворчасць якой была кузнечна-металічная , колаабозная, цвігная, лесапіленне. Працавала ў арцелі 40 чалавек.

Пачала дзейнічаць у 1944 г. арцель “Аб’яднанне”. Асноўныя цахі былі: швейны, абутковы. Колькасць рабочых складала 40 чалавек.

У студзені 1946 г. пачала працаваць арцель імя “Калініна” сістэмы вобллесдрэўсаюза. Асноўны від вытворчасці арцелі – дрэваапрацоўка і мэблевая. Колькасць рабочых – 17 чалавек.

Арцель “Чырвоны карзіначнік” аднавіла сваю дзейнасць у 1945 г. Асноўнымі відамі выпускаемай прадукцыі былі: мэбля плеценая, карзіны гаспадарчыя, прамысловая тара. Колькасць рабочых складала 20 чалавек.

У 1945 г. аднавіла сваю дзейнасць цэглавая арцель “Чырвоны будаўнік”. Асноўнымі відамі прадукцыі былі: цэгла, посуд гаспадарчы. Колькасць працоўных складала 70 чалавек.

Вапнавая арцель “Маяк камуны” аднавіла сваю дзейнасць у 1944 г. Асноўныя віды вытворчасці – мел, вапна. Колькасць рабочых 25 чалавек.

У 1944 г. аднавіла сваю дзейнасць і арцель “Парыжская камуна”. Асноўная вытворчасць арцелі – абутковы цэх, швейны, хімічнай металаапрацоўкі. Арцель была ўкамплектавана 70% інвалідамі. Колькасць працуючых 45 чалавек.

У 1946 г. аднавіла сваю дзейнасць арцель “Перамога”. Асноўная вытворчасць арцелі: вінна-квасны цэх, патачны цэх, кулінарны. Працавала 23 рабочых.

У 50-х гадах выпуск прамысловай прадукцыі павялічыўся на 11,6%, аб’ем будаўніча-мантажных работ - на 58%, у параўнанні з дасягнутымі паказчыкамі мінулай пяцігодкі. У раёне пачалося асваенне вялікага балотнага масіву каля весак Следзюкі, Кузькавічы, Перакладавічы. Раен пачаў здабычу фрэзернага торфу. Быў пабудаваны торфабрыкетны завод, узнік жылы паселак Гадылёва. Потым торфабрыкетны завод “Гадылёва” у 1957 годзе стаў іменавацца торфапрадпрыемствам “Дняпроўскае”.

З году ў год нарошчвалі магутнасць прамысловыя прадпрыемствы: кансервава-агароднінасушыльны завод і завод сухога і абястлушчанага малака ў г.Быхаве, ільнозавод у в.Сапяжынка, цагельнызавод у в. Сядзіч, арцель “Металіст” і іншыя прадпрыемствы.

У 1954 годзе было закончана будаўніцтва Касіцкай гідраэлектрастанцыі Баркалабаўскага сельсавета. Электрафікацыя калгасаў аблегчыла працу калгаснікаў. У гэтым жа годзе пачынае працаваць торфапрадпрыемства “Ухлясць”, якое вырабляла каля 60 тыс. тон у год. У 1957 годзе гэта прадпрыемства было аб’яднана з торфапрадпрыемствам “Дняпроўскае”.

У 1954 годзе быў пабудаваны хлебазавод у г. Быхаве. Магутнасць завода складала 30 тон прадукцыі ў суткі.

У 60-х гадах значны ўклад у актуальны аб’ем прамысловасці раёна ўнес калектыў арцелі “Металіст”. Яны пачалі пастаўляць шлангі высокага ціска машынабудаўнічым заводам Сібіры, Урала, Далекага Усхода. Прадпрыемства з кожным годам пашырала выпуск тавараў народнага спажывання, у калектывах цахоў і ўчасткаў вялікая ўвага ўдзялялася якасці выпускаемай прадукцыі. Пастаянна павялічваў вытворчасць, паляпшаў якасць вырабляемай прадукцыі калектыў завода масла і сухога абястлушчанага малака. Ен неаднаразова быў пераможцам рэспубліканскіх і Усесаюзных спаборніцтва сярод аднатыпных прадпрыемстваў.

Нарошчваў сваю магутнасць і кансервава-агароднінасушыльны завод, прадукцыя якога пастаўлялася ў розныя куткі нашай краіны, а таксама ў Швецыю, Аўстралію, Канаду, ФРГ. У 1964 годзе завод быў рэканструіраваны і перайшоў на вытворчасць крэкераў, якія ішлі на экспарт у Чэхаславакію.

У пачатку 60-х гадоў быў створаны Быхаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання на базе арцелі “Аб’яднанне” і шэрагу мелкіх майстэрняў.У склад камбіната ўваходзілі швейны цэх, цырульня, фатаграфія, хімчыстка, абутковая і часавая майстэрні, майстэрня па рамонту веласіпедаў і матацыклаў.

На прыканцы 60-х гадоў была ўтворана Быхаўская эксплуатацыйна – мантажная кантора з вельмі невялікім па колькасці штатам работнікаў. У сваю сетку яна ўключала ўсяго 4 групавыя емкасныя ўстаноўкі для забеспячэння газам шматпавярховых дамоў.

У 80-х гадах у раёне быў распрацаваны план па давядзенню і аказанню паслуг насельніцтву. Эфектыўна выкарыстоўваліся працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, аднаўляліся вытворчыя фонды. У раене 8 прадпрыемстваў выраблялі тавары народнага спажывання. Вытворчае аб’яднанне “Кансерваграпрам” перакрываў планавыя заданні кожны год на 12-15%, хлебазавод - на 5-8%, завод сухога абястлушчанага малака – на 10-12%, завод металавырабаў – на 18- 22%. Пэўны ўклад у скарбонку тавараў для народа ўнес лясгас, торфабрыкетны завод “Дняпроўскі”.

У сярэдзіне 80-х гадоў хлебазавод значна расшырыў выпуск новых відаў прадуктаў. Завод сухога абястлушчанага малака асвоіў вытворчасць ражанкі 4-х працэнтнай, закваскі, 8-мі працэнтнай смятаны, пахты дыетычнай, масла шакаладнага. Камбінат надомнай працы вырабляў каля 20-ці відаў тавараў народнага ўжытку.

Развіваюцца і платныя віды паслуг. У год такіх паслуг выконвалася на 2 млн. рублёў, асноўны план выканання платных паслуг ляжаў на райбыткамбінаце.

У 1988 годзе ў раёне рэалізавалася праграма “Інтэнсіфікацыя”. Яна забяспечыла рост прадукцыйнасці працы ў прамысловасці на 107%. На 1,8% знізіўся сабекошт прадукцыі, атрымана 890 тыс. рублёў звышпланавага прыбытку. У прамысловасці з’эканомлена 252 тыс. кілават гадзін электраэнэргіі, 1302 гікакалорый цеплаэнэргіі, 177,8 тон умоўнага паліва, 87 метраў кубічных лесаматэрыялаў, 55,8 тон праката метала.

У канцы 80-х гадоў створаны кааператывы “Будаўнік” і “Красавік” па рамонту і будаўніцтву жылля, кааператыў “Энтузіяст” па аказанню паслуг насельніцтву, забеспячэнню насельніцтва палівам.

У 1994 годзе аб’ем вытворчасці ў супастаўных цэнах знізіўся на 10,6 % выраб прадукцыі на 89,4 %. Спад вырабў прадукцыі адбыўся на пяці прадпрыемствах раёна: Грудзінаўскім заводзе харчовых прадуктаў, кансервава-агароднінасушыльным заводзе, заводзе масла і сухога абястлушчанага малака, камбінаце прамысловых тавараў, заводзе металавырабаў. Прычына падзення вытворчасці звязана з цяжкасцямі ў рэалізацыі прадукцыі і адпаведна з памяншэннем магчымасці закупкі сыравіны, матэрыялаў, а таксама са значнымі заемнымі неплацяжамі за адпраўленую прадукцыю. Прадукцыйнасць працы знізілася на 2,2 %. Колькасць прамыслова-вытворчага персаналу скарацілася на 134 чалавекі.

З 1996 года выпуск прамысловай прадукцыі павялічыўся. Павялічылі выпуск прадукцыі 8 прадпрыемстваў. Толькі на хлебазаводзе асвоена 18 новых відаў хлебабулачных вырабаў, 6 кандытарскіх вырабаў. На кансервава-агароднінасушыльным заводзе асвоена 11 відаў кансерваў, на камбінаце кааператыўнай прамысловасці – 9 відаў каўбасных вырабаў, 4 віды безалкагольных напіткаў, на камбінаце прамысловых вырабаў – 15 відаў вырабаў з лазы, швейных вырабаў, мэблі.

Да 1998 года поўнасцю стабілізавалася палажэнне на прадпрыемствах, вырабляючых тавары народнага ўжытку. Выпуск іх узрос на 16 %. Аказанне платных паслуг насельніцтву выканана на 100,5 %.

Прадугледжваецца рост паліўных брыкетаў, аб’ем іх вытворчасці ўзрос на 1,5 %. На кансервава-агароднінасушыльным заводзе павялічыўся выпуск кансерваў на 3,3 %, сушанай бульбы на 10 %. На камбінаце прамысловых тавараў павялічылі швейных і лазовых вырабаў на 4 %. Агульная колькасць тавараў народнага ўжывання ўзрасла на 11 %.

У перыяд з 2000 – 2004 гг. у раёне працуе 9 прамысловых прадпрыемстваў, якімі за пяцігодку асвоены выпуск 362 новых відаў прадукцыі. Выраблена прамысловай прадукцыі ў 2000 годзе на 109,9 % , у 2002 – 104,9 %, у 2002 – 107,6 %, у 2003 – 113,5 %, у 2004 – 112,6 %. Выраблена тавараў народнага ўжытку ў 2000 годзе -103,2 %, у 2001 – 107,4 %, у 2003 – 119,6 %, у 2004 – 120,3 %. На экспарт за пяць гадоў пастаўлена прадукцыі на 10,8 млн. долараў ЗША, імпарціравана – 11,6 млн. долараў ЗША.

Ніжэй дасягнутага ўзроўня працавалі Грудзінаўскі завод харчовых прадуктаў і Быхаўскі завод металавырабаў. Асноўнай прычынай зніжэння іх тэмпаў з’яўлялася ўдаражанне сыравіны, што ўплывала на вытворчасць прадукцыі і яе рэалізацію. У 2004 годзе тэмп роста прамысловай прадукцыі склаў 130,8 %. У разрэзе прадпрыемстваў найбольшы рост маюць ІЗАО “Белатміт” – 174,1 %, ГЛХУ “Быхаўскі лесгас” – 135,3 %, камбінат прамысловых тавараў – 111,8 %, ААТ “Быхаўмалако” – 111,6 %. Выраблена тавараў народнага ўжывання на 132,4 %. Выпуск прамысловых тавараў узрос на 39,1 %.

Па выніках 2007 г. выраблена прадукцыі на 107,5% у параўнанні з 2006 г. пры 107,2%. Усе прадпрыемствы раёна забяспечвалі прырост аб'ёмаў прамыслова-вытворчага ўзросту: Грудзінаўскі завод харчовых прадуктаў – 41,9%, Быхаўскі УКП «Бытпаслугі» - 23,7%, ААТ «Быхаўмалако» - 11,5%. У раёне забяспечан прырост спажывецкіх тавараў у 2007 г. на 4,5%, харчовых тавараў на 4,6%, нехарчовых на 2,2%.

У 2008 г. выраблена прамысловай прадукцыі на 124,0%. У рамках рэалізацыі абласной праграмы «Імпартазамяшчэнне» на 2006-2010 гады ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» наладзіў выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі: сокаў, кетчупаў, джэмаў. Асваенне сучасных інавацыйных тэхналогій, развіццё і мадэрнізацыя прадпрыемстваў далі магчымасць палепшыць якасць выпускаемай прадукцыі. Лаўрэатамі рэспубліканскага конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» сталі ААТ « Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» і «Быхаўмалако», СЗАТ «Белатміт». Высокай адзнакі за высокаякасную прадукцыю, укараненне прагрэсіўных рэсурсазберагальных тэхналогій удастоена ААТ «Быхаўмалако», якому экспертны цэнтр сертыфікацыі сістэм менэджменту Расійскай Федэрацыі выдаў сертыфікат адпаведнасці прадукцыі міжнародным стандартам вытворчасці і якасці.

У параўнанні з 2006 годам аб'ём прамысловай прадукцыі ў 2010 годзе склаў 198,2% або на 34,4% больш, чым было прадугледжана Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2006 – 2010 гг. павялічваецца аб'ём выпуску спажывецкай прадукцыі, заўсёды абнаўляецца і папаўняецца іх асартымент.

За 2006 – 2010 гг. на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна за кошт усіх крыніц фінансавання было выкарыстана 448,7 млрд. руб.

На тэрыторыі раёна 6 прамысловых прадпрыемстваў, якімі на тэхнічнае пераасначэнне, стварэнне новых і мадэрнізацыю існуючай прамысловай базы за прайшоўшую пяцігодку было накіравана больш 87,1 млрд. руб.

За 2006 – 2010 гг. былі адкрыты новыя прадпрыемствы: ОДО «Вералайн» (па вырошчванню грыбоў вешанкі), ООО «Форэст Кэмістры» (па вырабу смазваюча-ахалоджваючай вадкасці), ООО «ЛесКомплекс», ЧТУП «Лесаруб і К» (дрэваапрацоўка і нарыхтоўка драўніны), ООО «Салодкая сядзіба» (выраб кандытарскай прадукцыі ў в. Баркалабава) і іншыя.

Літаратура:

1. Бобцова, Т. В жёстких условиях рынка. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2003.- 5 лют.- С.3

2. Бобцова, Т. В ногу со временем. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2003.- 13 снеж.- С.5

3. Бобцова, Т. Закрепить и приумножить. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2005.- 19 студз.- С.2

4. Колосов, Н. Модернизация, качество, реализация. / Н.Колосов // Маяк Прыдняп.- 2006.- 20 мая.- С.4

5. Мычкова, И. Повышать эффективность производства. / И.Мычкова // Маяк Прыдняп.- 2001.- 24 сак.- С.2

6. Отчёт о работе Быховского районного исполнительного комитета по социально-экономическому развитию района в 2007 году и задачи на 2008 // Маяк Прыдняп. – 2008. – 19 сакав. – С. 1-4

7. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БСЭ, 1990.- 376 с.

8. Папка дакументаў аб гісторыі завода металавырабаў / Завод металавырабаў.- Быхаў, 1970-2000.

9. Солобуто, Н. В лидерах соревнования. / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2006.- 3чэрв.- с.2

10. Солобуто, Н. Держат марку, дорожат. / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2001.- 24 сак.- с.2

11. Солобуто, Н. На пути реформирования и совершенствования. / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2003.- 9 жн.- с.2

12. Солобуто, Н. Партнёр и конкурент. / Н. Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2004.- 20 лістап.- с.2

13. Тезисы отчёта // Маяк Прыдняп. – 2009. – 21 сакав. – С. 2-4

14. Хоботов, Н.П. Быхов: историко-экономический очерк / Н.П. Хоботов.- Быхов, 1989

ru be en