Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Лёгкая прамысловасць, яе галіны. Паліграфічная прамысловасць

Камбінат прамысловых тавараў

У 1930 годзе створана арцель Чырвоны карзіначнік”. Арцель узначальвала Абакума К.П. Асноўнай прадукцыяй былі этажэркі, табурэткі, карзіны з чорнай лазы для гаспадарчых патрэб. На прадпрыемстве працавала 20 чалавек.

У 1935 годзе прадпрыемства пашырылася. На ім працавала 35 рабочых. Асартымент прадукцыі заставаўся той жа: этажэркі, карзіны.

У час Вялікай Айчыннай вайны арцель была разбурана.

У 1945 годзе арцель аднавіла сваю дзейнасць. Кіравала арцеллю Іткіна. Адносілася арцель да сістэмы абллесдрэўсаюза. Асноўнымі відамі прадўкцыі былі: мэбля плеценая, кошыкі гаспадарчыя, прамысловая тара. У 1945 г. колькасць рабочых была 13 чалавек, у 1947 – 27 чалавек. Да 1969 года асартымент прадукцыі арцелі не мяняўся. У 1969 годзе арцель “Чырвоны карзіначнік” стала філіялам, які адносіўся да Магілеўскага камбіната надомнай працы. Узначальваў філіял Бычкоў. Асноўным відам прадукцыі былі кошыкі са скуранымі закрыўкамі, якія былі трох відаў. Працавала на прадпрыемстве 20 чалавек.

У 1973 годзе былі распрацаваны новыя віды кошыкаў, іх было 7 відаў. Узначальваў філіял Эрынбург.

У 1974 годзе быў адкрыты швейны цэх. Колькасць працуючых складала 1000 чалавек. Асноўным відам прадукцыі было ваенная бялізна, насавыя хустачкі.

Арцель у гэтыя гады далучалася да арцелі “Металіст” і ўваходзіла ў састаў прамкамбіната.

З 1975 года ўзначальваў філіял Сцепанцоў В.А. У 1978 годзе кіраўніком філіяла стаў Лазараў. Працавалі 2 цэхі: лазацэх і швейны цэх. Лазацэх вырабляў карзіны з лазы, якіх было 20 відаў, табурэткі; швейны цэх займаўся пашывам ніжняй бялізны, насавых хустачак, пасцельнай бялізны, рукавіц.

У 1984 годзе філіял стаў называцца комбінатам прамысловых тавараў. Дзейнічала па-ранейшаму 2 цэхі: лазацэх і швейны. У лазацэху плялося рабочымі 81 найменне прадукцыі, кошыкі розных відаў і памераў, шкатулкі, пляцёныя каробкі, сувеніры. Швейны цэх займаўся пашывам спецвопраткі, пасцельнай бялізны, насавых хустачак. Рабочыя працавалі ў 2 змены, іх колькасць налічвала 600 чалавек.

З 1986 года камбінат узначальваў Федуненка А.Н. Прадукцыя камбіната, асабліва прадукцыя з лазы, карысталася вялікім попытам у Чэхаславакіі, Германіі.

З 1988 года камбінатам кіраваў Таранаў В.Д.

У 1995 годзе камбінат перажыў фінансавыя цяжкасці. Швейны цэх прыастанавіў сваю работу, у цаху працавала 20 чалавек, якія займаліся пашывам толькі насавых хустачак.

З 1999 года камбінатам кіруе Федуненка А.Н. Швейны цэх наладзіў сувязі не толькі з гарадамі Беларусі, а таксама з Расіяй. Праз пасрэднікаў у г.Магілеве – МП “Дубрава” і ААТ “Шанс” паступалі заказы і для краін далекага замежжа: Даніі, Галандыі, Прыбалтыкі. Швейны цэх зрабіў разнастайным свой асартымент. Пачалі шыць мужчынскае спецадзене, штаны, курткі, жаночыя халаты, мужчынскія і жаночыя рубашкі, камплекты пасцельнай бялізны. Працавала ў цаху 60 чалавек. Лазацэх вырабляў 40 відаў вырабаў з лазы, з іх 8 відаў карзін. Асартымент пастаянна аднаўляўся. Асвоены цэхам наборы падставак для посуда, сухарніцы, корабы для бялізны. Лазу нарыхтоўваў цэх сваімі сіламі і прымаў у гараджан. Сувеніры з лазы карысталіся вялікім попытам у Германіі, Бельгіі, Італіі. Для рэалізацыі тавараў створаны камбінатам свой фірменны магазін “Селена”. Увогуле на камбінаце працавала 132 чалавекі. Калектыў у асноўным жаночы.

У 2004 годзе камбінат адчуваў значныя цяжкасці з ударажаннем сыравіны для пашыву адзення. Гэта адбылося на швейным цаху.Прайшло скарачэнне персаналу, а потым і яго закрыццё. Застаўся толькі лазацэх, які вырабляе 81 найменне вырабаў з лазы, працуе ў цаху 10 чалавек. Камбінатам кіруе зараз Шаркова Н.В.

Цэх пастаўляе сваю прадукцыю ў Мінск, Магілёў, Брэст.

ААТ “Магатэкс”

У маі 2011 года было адкрыта новае швейнае прадпрыемства тэкстыльнай прамысловасці ААТ “Магатэкс”. Цэх размешчаны на 4-м паверсе Дома быта УКП “Бытпаслугі”. Працуе 40 чалавек, якія прайшлі конкурсны адбор, зараз праходзяць выпрабавальны срок і адаптацыю да ўмоў працы. У цэрымоніі адкрыцця новага аб’екта ўдзельнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кароцін, генеральны дырэктар ААТ “Магатэкс” Віктар Маціевіч, старшыня канцэрна Беллегпрам Генадзь Вырко, старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дубінскі, дырэктар швейнай фабрыкі ААТ “Магатэкс” Аляксандр Шамрай. Начальнікам участка прызначаная Лілія Стральцова

ААТ “Магатэкс” – буйнейшы вытворца тэкстыльнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь, прызнаны лідар на рынку Расійскай Федэрацыі, краін блізкага і далёкага замежжа.

Прадпрыемства створана ў 1973 годзе. У яго склад уваходзяць тры фабрыкі – ткацкая, аздобная, швейная. Таксама “Магатэкс” уключае вытворчасць нятканых тэкстыльных матэрыялаў і вытворчасць па фарбаванню хлопкава-папяровых тканінаў. Функцыянуе сістэма менеджмента якасці, які адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 9001 – 2009 і ЕН ІСО 9001 – 2008, што падкрэслена сертыфікатам суадносін. Прадпрыемства ўдзельнічае ў розных міжнародных і рэспубліканскіх выставах.

З моманта свайго адкрыцця ААТ “Магатэкс” узяў арыенцір на дэнамічнае развіццё, заснаванае на інавацыйных рашэннях. На сённяшні дзень прадукцыя кампаніі “Магатэкс” экспартуецца больш чым у 20 краін свету, сярод якіх Польшча, Літва, Італія, ЗША, Сербія, Чарнагорыя, Чэхія, Германія, Фінляндзія. Але з засваеннем новых рынкаў збыту павялічваецца і аб’ём заказаў.

На бліжайшы прамежак часу ў задачах цэху – пашыў форменный вопраткі рознай ступені цяжкасці. А таксама будзе разглядацца пытанне аб увядзенні ў цаху другой змены – яшчэ з 40 чалавек.

У 2013 годзе пачалося пашырэнне швейнай вытворчасці. Ідзе рамонт новых плошчаў, навучаецца персанал, неўзабаве будзе ўстаноўлена сучаснае швейная абсталяванне. Нядаўна швейны ўчастак дапоўніўся яшчэ і раскройным цэхам.

Увогуле за два гады статус раённага прадстаўніка змяніўся. Аб'ём займаных плошчаў павялічыўся да 605 квадратных метраў, колькасць работнікаў - да 66 чалавек. Змяніліся і ўмовы працы: былі створаны памяшканні для адпачынку персаналу, усталяваны грузавы ліфт, зроблен рамонт вытворчых плошчаў, устаноўлена новае абсталяванне.

Літаратура:

1. Ахрименя, Н. Верны добрым традициям. /Н.Ахрименя // Маяк Прыдняп.- 2004.- 31 снеж.- С.4

2. Быховский район в зеркале цифр // Маяк Прыдняп.- 2005.- 23 лістап.- С.1.

3. Выручает филиал // Могилевская правда.- 2013.- 15 февраля.- С. 2.

4. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БСЭ, 1990.- 376 с.

5. Хоботов, Н.П. Быхов: историко-экономический очерк / Н.П. Хоботов.- Быхов, 1989

6. Салобуто, Н. В первом райцентре Могилёвщины/ Н. Салобуто// Маяк прыдняпроўя.- 2011.- 18 мая.- С. 2.

7. Александров, Г. «Моготекс» пришёл в район/ Г. Александров// Могилёвская правда.- 2011.- 13 мая.- С. 2.

8. Рощина, К. Шаги в завтра/ К. Рощина// Народная газета.- 2011.- 19 мая.- С. 1, 7.

ru be en