Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць

Мэблевая фабрыка

У 1946 годзе пачала працаваць арцель ім. Калініна сістэмы Вобллесдрэўсаюза. Асноўнымі відамі вытворчасці арцелі дрэваапрацоўчая і мэблевая. Колькасць рабочых 17 чалавек.

У пачатку 60-х гг. арцель перайменавалі ў мэблевую фабрыку.

З 1969 года кіраўніком фабрыкі быў Маліноўскі В.П. На фабрыцы працавала 3 цэхі: сталярны, кошыкавы, мэблевы. Вырабляліся сталярныя вырабы: вокны, дзверы, пляцёныя кошыкі; мэбля: шкафы, трумо, сталы пісьмовыя.

У 1972 годзе рашэннем аблвыканкама мэблевая фабрыка была далучана да завода металавырабаў і перайменавана ў мэблевы цэх. Кіраўнік Бажкоў С.М. Вырабляліся сталы пісьмовыя, аднатумбовыя і двухтумбовыя, койкі драўляныя, тумбы, трумо. Займаліся вырабамі для насельніцтва. Працавалі сталярны і кошычны цахі.

У 1984 годзе мэблевы цэх быў далучаны да камбіната прамысловых тавараў. Кірўнік Федуненка А.Н. Выпуск прадукцыі застаўся тым жа. Быў яшчэ далучаны швейны цэх, які займаўся пашывам прастыней, навалачак, рубашак.

У 1991 годзе кіраўнік Таранаў В.Д.

У 1997 годзе мэблевы цэх быў рэарганізаваны і спыніў сваю дзейнасць.

Літаратура:

1. Бобцова, Т. В жёстких условиях рынка. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2003.- 5 лют.- С.3

2. Колосов, Н. Модернизация, качество, реализация. / Н.Колосов // Маяк Прыдняп.- 2006.- 20 мая.- С.4

3. Мычкова, И. Повышать эффективность производства. / И.Мычкова // Маяк Прыдняп.- 2001.- 24 сак.- С.2

4. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БСЭ, 1990.- 376 с.

5. Хоботов, Н.П. Быхов: историко-экономический очерк / Н.П. Хоботов.- Быхов, 1989

ru be en