Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Друк

Друкарня

Гістарычны пачатак друкарня вядзе з 1918 года. Яна займалася наборам тэксту і друкаваннем раённай газеты «Известия Быховского ревкома», памер якой быў са звычайную друкаваную старонку. Таксама тыпаграфія займалася выданнем лістовак, этыкетак, ведамасцей, бланачнай прадукцыі. Калектыў друкарні складаў 10 чалавек.

З 30-х гадоў друкарня пачала набор і друк газеты “Маяк камуны”, пераемніцы «Известий Быховского ревкома». У гады вайны працавала часткова, друкавала лістоўкі, газету “Партызан Быхаўшчыны”.

Пасля вайны друкарня ўзнавіла сваю дзейнасць па друку бланачнай прадукцыі, этыкетак, займалася наборам і выданне раённай газеты.

З 1977 года друкарня становіцца філіялам абласной тыпаграфіі, наборам і друкам раённай газеты больш не займалася.

З 2002 года друкарня становіцца самастойным прадпрыемствам “Быхаўская друкарня”. Друкарня займаецца выдавецтвам бланачнай прадукцыі, этыкетак, прывітальных адрасоў, выдае формы асабістага ўліку, бухгалтарскага ўліку.

Друк

Першая прыватная друкарня адчынена ў Быхаве у 1903 г. У ёй друкаваліся распараджэнні мясцовых улад, запрашальныя білеты на ўрачыстасці, вяселлі і іншая друкарская прадукцыя. У 1905г. у ёй нелягальна надрукавана пракламацыя сялянскай групы пры Быхаўскай арганізацыі РСДРП “К сялянам”. У лістападзе 1917г. – студзені-лютым 1918г. у ей друкаваліся пастановы і распараджэнні 1-га Быхаўскага рэўкома.

25 снежня 1918г. набраны і надрукаваны на рускай мове першы нумар раённай газеты “Известия Быховского ревкома”, у 1930г.- першы нумар раённай газеты “Маяк камуны”.

У 1943г. друкарня узнавіла сваю працу ў в.Папоўка на вызваленым левабярэжжы Быхаўшчыны. Там зверстан першы нумар газеты «Социалистическая победа». У ліпені 1944г. друкарня працягвала сваю працу ў Быхаве. Газета набіралася ўручную пры святле капцілак , друкарская машына прыводзілася ў рух таксама ў ручную.

Размяшчалася друкарня па 2-му Садоваму перавулку ( цяпер 2-гі перавулак Арлоўскага). У маі 1954г. друкарня пераехала на вул. Савецкую. Там зверстан і надрукаваны першы нумар газеты пад назвай “Знамя труда”. Тады ж у друкарні з’явіліся новыя друкарскія машыны. З 1963г. друкарня размесцілася ў будынку на Кастрычніцкай плошчы, дзе знаходзіцца і зараз. Тут у ей з’явілася ратацыенная машына і электрагравіравальны апарат.

У 1980-х гадах друкарні было прысвоена званне “Друкарня высокай культуры працы”. Са студзеня 1988г. раённая газета “Маяк Прыдняпроўя” пачала друкавацца у Магілеўскай абласной друкарні. Быхаўская друкарня з таго часу выпускае іншую самую разнастайную друкарскую прадукцыю для розных арганізацый і устаноў горада і раена. Адметны след у рабоце друкарні пакінулі паліграфісты: Я. У. Індзюкоў. І.А. Половец, Т.Ф. Тамашова, Н.В. Давыдава, В.М. Кільчыцкая і інш. Шмат гадоў друкарню ўзначальвае В.У. Сафонаў.

У лістападзе 2003г., пры падвядзенні вынікаў працы за год, дырэктар друкарні В.У. Сафонаў адзначыў узрастаючую запазычанасць друкарні з боку заказчыкаў. Біч прадпрыемства, па словах В.У.Сафонава, - безнадзейна састарэлае абсталяванне, якое практычна першапачаткова робіць прадукцыю неканкурэнтназдольнай на сучасным рынку паліграфічных паслуг.

Перыядычны друк

Першы нумар раеннай газеты ўбачыў свет 25 снежня 1918г. Тады газета называлася “Известия Быховского ревкома”. З нумара ў нумар газета клікала працоўных змагацца за ўмацаванне ў павеце ўлады Саветаў, па-новаму будаваць жыцце. Першымі супрацоўнікамі газеты былі А.Ц. Шэкаў (рэдактар), С.Л. Сарокін, С.Француз.

Пераемніцай «Известий…» з 14 кастрычніка 1930г. стала газета “Маяк камуны”. Яна актыўна змагалася за калектывізацыю сельскай гаспадаркі і датэрміновае выкананне заданняў першай пяцігодкі, расказвала аб ходзе калектывізацыі ў раене, шэфствавала над будаўніцтвам першынцаў пяцігодкі у раене - ацэтонава-буцілавага завода і торфа-завода “Чырвоная Беларусь”. У газеце “Маяк камуны” з 1930 па 1941г. актыўна працавалі журналісты Ісак Рудэрман (рэдактар), Рыгор Фалкін, Нісан Левін, Сямен Марчанка, Сазон Стром, Сцяпан Свірыд, Пятро Генрыхаў, Дасіфей Надтачэяў ( у далейшым прафесар ВНУ у Маскве), Аркадзь Цараў і іншыя летапісцы тагачаснага жыцця. “Маяк камуны” выдаваўся да ліпеня 1941г. і перастаў выходзіць толькі па прычыне акупацыі раена немцамі.

Важная роля ў арганізацыі і згуртаванні патрыетаў Айчыны на свяшчэнную барацьбу супраць гітлераўцаў належыць і газеце “Партызан Быхаўшчыны”, якую з 1 мая 1943г. выдаваў падпольны райком партыі. А выпускалі газету партызанскія камандзіры Мікалай Куракін і Васіль Андрэенкаў. Усяго выйшла 8 нумароў газеты.

На вызваленнай ад ворага зямлі пачала выходзіць газета “Сацыялістычная перамога”. Першы яе нумар убачыў свет 15 красавіка 1944г. А рэдагаваў газету нядаўні палітрук партызанскай роты , настаўнік па адукацыі Марк Філімонаў. Адказным сакратаром рэдакцыі была Ніна Гулянкова, якая потым стала выкладчыцай БДУ. Пленна працавалі ў пасляваенныя гады на газетнай ніве І.А.Варановіч, В.А.Кілесса, І.Х.Дрыгант, У.А.Фамін, Г.Т.Страмброўскі, І.М.Валькоўскі, іншыя журналісты.

З 3 ліпеня 1957г. раенка пачала выходзіць пад назвай “Сцяг працы”, а з красавіка 1963г. стала называцца “Маяк прыдняпроўя”. Так называецца і цяпер. Газета вяла мэтанакіраваную работу па выхаванню моладзі на лепшых рэвалюцыўных, баявых і працоўных традыцыях. Былі адноўлены ў памяці многія сотні іменаў і падзеў, з якімі знітавана гісторыя і гонар раена. Пад рубрыкай “Маршрутамі славы” газета надрукавала каля тысячы нарысаў і карэспандэнцый. На іх аснове узнік потым музей гісторыі газеты, які доўгі час знаходзіўся ў памяшканні рэдакцыі і які наведалі многія тысячы людзей.

У кастрычніку 1951г. рэдактарам газеты стаў Георгій Ерамеявіч Барысаў, які рэдагаваў яе больш 30-ці гадоў. Пад яго кіраўніцтвам журналісты сабралі столькі багатага, каштоўнага матэрыялу, што давялося надаваць рэдакцыйнаму музею статус раеннага гісторыка-краязнаўчага музея і размясціць яго ў асобным вялікім памяшканні.

Неацэнная заслуга журналістаў таго часу і ў тым, што ўбачыла свет дакументальная кніга-хроніка “Памяць. Быхаўскі раен” першай сярод раенаў Магілеўшчыны. І ў гэтым вялікая заслуга рэдактара, заслужанага работніка культуры Беларусі Г.Е.Барысава.

У далейшым пленна працавалі і памнажалі творчыя набыткі рэдакцыі У.В.Кныш, М.М.Рыхлоў, М.К.Пішчыкаў, А.А.Скудны, В.А.Барысевіч, В.Б.Антонаў, іншыя супрацоўнікі рэдакцыі. Тады ў газеце мелася шмат надзейных сяброў і памочнікаў. Рэгулярна друкаваліся на яе старонках краязнаўцы Д.М.Абрамовіч і М.К.Шульга, настаўнікі Т.М.Бабцова, Ц.Д.Андрэйчыкаў, І.К.Галіноўскі, І.І.Казлоў, Г.Я.Абушкевіч, В.А.Кілеса, супрацоўнік райваенкамата М.М.Васюкоў, работнік гандлю П.Ц.Кілеса і многія іншыя няштатныя аўтары.

У 1977 годзе “Маяку прыдняпроўя” прысуджана першая прэмія Саюза журналістаў БССР.

У снежні 1991г. галоўным рэдактарам газеты стаў Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка, член Беларускага Саюза журналістаў. Рэдакцыйны калектыў працуе ў цесным адзінстве са сваім заснавальнікам-раённым выканаўчым камітэтам, яго адзеламі.Супрацоўнікі газеты актыўна займаюцца падборам журналісцкіх кадраў, накіроўваюць на вучобу моладзь.

У лістападзе 1996г. упраўленне па друку Магілеўскага аблвыканкама прыняло рашэнне абсталяваць рэдакцыю газеты камп’ютэрнай тэхнікай і ўключыць яе ў інфармацыйную сістэму тэлеграфнага агенства Беларусі. У першай палове 1997г. гэта рашэнне пераутворана ў жыцце. У выніку палепшылася якасць паліграфічнага выканання. У штаце рэдакцыі ўпершыню з’явіліся новыя невядомыя раней прафесіі: аператар камп’ютарнага набора і аператар камп’ютарнай вёрсткі газетных палос.

У снежні 2003г. урачыста было адзначана 85-годдзе з дня заснавання газеты. Галоўны рэдактар М.У.Леўчанка ўзнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”, Ганаровай граматай абласнога Савета дэпутатаў, упраўлення інфармацыі аблвыканкама адзначаны працоўны ўклад намесніка галоўнага рэдактара Н.П.Салабута, адказнага сакратара Т.В.Зарэмба, галоўнага бугалтара Г.В.Фраловай, рэдактара аграпрамысловага аддзела М.І.Ахрымені. З рук намесніка старшыні Беларускага Саюза журналістаў М.М.Тоўсціка атрымаў Ганаровую грамату і грашовую прэмію гэтай установы ветэран рэдакцыі, былы рэдактар аграпрамысловага аддзела У.В.Кныш і намеснік галоўнага рэдактара.

У кастрычніку 2005г. за выдатны асабісты ўклад у беларускую журналістыку галоўнаму рэдактару Быхаўскай раеннай газеты “Маяк прыдняпроўя” М.У.Леўчанку прысуджана ганаровае званне Беларускага саюзу журналістаў “Заслужаны журналіст”.

Па выніках 2006 г. рэдакцыя газеты заняла 3-е месца сярод дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці. Па выніках творчага конкурсу імя Міхаіла Гарадзецкага на лепшую публікацыю ў друкаваных СМІ, аб’яўленага абласной арганізацыяй “Беларускі саюз журналістаў” перамажцам прызнаны галоўны рэдактар газеты “Маяк Прыдняпроўя” Леўчанка Мікалай Уладзіміравіч.

Газета “Маяк прыдняпроўя” выходзіць 2 разы на тыдзень – у сераду і суботу. Друкуецца яна ў Магілеўскай абласной узбуйненай друкарні імя Спірыдона Собаля тыражом 4168 экз.

Калектыў рэдакцыі плённа працуе ў цесным адзінстве са сваім заснавальнікам — раённым выканаўчым камітэтам, яго аддзеламі і ўпраўленнямі. І плён такога супрацоўніцтва відавочны. Па выніках спаборніцтва 2007 года сярод раённых газет Магілёўшчыны наш “Маяк Прыдняпроўя” заняў пачэснае трэцяе места, 2008 года — другое месца, а ў індывідуальным спаборніцтве сярод журналістаў Магілёўшчыны галоўны рэдактар раёнкі Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка выйшаў на першае месца. Тыраж газеты на сённяшні дзень складае 6302 экземпляры.

Газета выходзіць два разы на тыдні: у сераду 8 палосаў фармата А3 і ў суботу 8 палосаў гэтага фармата. Пры неабходнасці бывае 12 ці 16 палосаў.

На яе старонках друкуюцца матэрыялы розных жанраў пад рубрыкамі “У райвыканкаме”, “У прэс-цэнтры райвыканкама”, “Выязны прыём”, “65 год Перамогі”, “Чалавек і яго справа”, “Погляд на праблему”, “Лёсы людскія”, “Малалетнія вязні”, “Памяць”, “Аграэкатурызм”, “Соцыум”, “Адукацыя”, “Медыцына”, “Культура”, “Турызм”, “Спорт”, “Пытайцеся — адказваем”, і г. д.

Выходзяць тэматычныя старонкі “Ваша пісьмо”, “Правапарадак”, “Сям’я”, “Ветразь”, “Мятла”, “На Дняпроўскай хвалі”, неўзабаве ўбачыць свет старонка для жанчын “Купалінка”.

Рэдакцыйны калектыў вось ужо амаль 19 гадоў узначальвае Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка, які пачынаў у ім свой творчы шлях напрыканцы далёкага 1974 года. Яму прысвоены званні «Выдатнік друку Беларусі», «Заслужаны журналіст ГА «Беларускі Саюз журналістаў», званні лаўрэта спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта “Чалавек года — 2005”, лаўрэата прэміі Беларускага Саюза журналістаў “Залатое пяро”, лаўрэата (Гран-пры) 6 Нацыянальнага конкурса друкаваных СМІ “Залатая літара”.

Мікола Уладзіміравіч Леўчанка з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар некалькіх кніг паэзіі і прозы, у тым ліку кнігі “Уроки мужества” пра ўдзельнікаў вайны і Герояў Савецкага Саюза Быхаўшчыны, выпушчанай да 65-годдзя вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, кнігі “Непраходзячы боль” пра малалетніх вязняў, фашысцкіх концлагераў.

Сённяшні рэдакцыйны калектыў здольны на высокiм узроунi вырашаць задачы, якія ставіць перад ім раённы выканаўчы камітэт, членам якога з’яўляецца галоўны рэдактар.Творча працуюць на газетнай ніве намеснік галоўнага рэдактара Ніна Пятроўна Салабута, адказны сакратар Таццяна Уладзіміраўна Зарэмба, рэдактар аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем Мікалай Іванавіч Ахрыменя, рэдактар аграпрамысловага аддзела Марына Іванаўна Кандраценка(Бачкарова), рэдактар аддзела грамадска-палітычнага жыцця Сяргей Мікалаевіч Леўчанка.

Па вынікам работы рэдакцыі абласных і раённых газет Магілёўшчыны за 2010 год лепшай прызнана газета “Маяк Прыдняпроўя”.

15 лютага 2011 года афіцыяльна зарэгістраваны сайт газеты “Маяк Прыдняпроўя” bykhov.by

У 2011 годзе сайт газеты “Маяк Прыдняпроўя” стаў уладальнікам ІІ прэміі ў намінацыі “Лепшы інтэрнэт-сайт СМІ і інтэрнэт-выдання” на ІІ штогадовым міжнародным конкурсе Веб-журналістыкі.

Выдавецкая дзейнасць арганізацый і ўстаноў рэгіёну.

Выдавецкая дзейнасць арганізацый і ўстаноў Быхаўскага раёна носіць у асноўным краязнаўчы характар. Ёй займаюцца: Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт, Быхаўскі раённы Савет народных дэпутатаў, гісторыка – краязнаўчы музей.

У 1977г. аддзелам прапаганды і агітаціі Быхаўскага РК КПБ быў выданы буклет “Знакомьтесь: Быховский район”, надрукаваны ў Быхаўскім філіяле аблтыпаграфіі тыражом 2000 экз.

На падставе матэрыялаў, надрукаваных у газеце “Маяк прыдняпроўя” пад рубрыкай “Маршрутамі славы” у 1984 г. аддзелам прапаганды і агітацыі Быхаўскага райкома КПБ і аддзелам культуры райвыканкама быў выданы альбом “Маршрутамі славы” тыражом 240 экз.

У 1985 г. Быхаўскім райвыканкамам быў выданы буклет “Быховский район: край революционный, боевой и трудовой славы”, надрукаваны ў Магілёўскай абласной тыпаграфіі тыражом 400 экз.

У 1997 г. Быхаўскім райвыканкамам была выдана кніга “Быховский район: история и день сегодняшний” тыражом 300 экз., надрукаваная ў Магілёўскай абласной тыпаграфіі. У 2004 г. была выдана 2-я рэдакцыя гэтай кнігі тыражом 500 экз.

У 1994 г. Быхаўскім раённым Саветам народных дэпутатаў быў выданы буклет “ На вышыні герояў” ( аб Лудчыцкай вышыні ), надрукаванай ў Магілёўскай абласной тыпаграфіі тыражом 1000 экз.

Быхаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеям у 1984 г. быў выданы буклет “Учёные – наши земляки”, надрукаваны ў Быхаўскім філіяле Магілёўскай аблтыпаграфіі тыражом 250 экз. і буклеты «Герои Советского Союза, удостоенные этого высокого звания за подвиги , совершенные на Быховской земле” і “Герои Советского Союза – уроженцы Быховского района”, надрукаваныя ў Быхаўскім філіяле Магілеўскай аблтыпаграфіі тыражом 1000 экз. У 1993г. аддзелам культуры Быхаўскага райвыканкама быў выданы буклет «Праздник города» аб гісторыі і славутых земляках Быхаўшчыны, які быў надрукаваны тыражом 3000 экз.

Выдавецкая дзейнасць бібліятэк.

Пачатак выдавецкай дзейнасці бібліятэк раена можна лічыць з 2002г., калі былі набыты камп’ютэры і ксеракс. У 2002г. аддзел бібліятэчнага маркетынгу выдаў буклет “Быхов- город на Днепре”. Дзіцячая раенная бібліятэка выдала ў выглядзе буклета рэкамендацыйны спіс літаратуры “Быхаў-горад на Дняпры”.

Пачынаючы з 2002г. аддзел бібліятэчнага маркетынгу сумесна з аддзелам абслугоўвання штоквартальна выдаюць «Информационный вестник» ( спіс галіновай літаратуры з перыядычных выданняў, паступіўшых у цэнтральную бібліятэку).

У 2002г. аддзелам маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі быў выданы альбом “Зямля нашых продкаў”, прадстаўлены да 1 туру абласнога конкурсу “Край мой – Магілеўшчына”(электронны і друкаваны варыянт).

У 2004г. аддзелам абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі выданы біябібліяграфічны слоўнік “Славутыя землякі і ўраджэнцы Быхаўшчыны”, які прадстаўлены ў абласную бібліятэку да 2 туру абласнога конкурсу “Край мой –Магілеўшчына”.(электронны і друкаваны варыянты).

Аддзелам маркетынгу і аддзелам абслугоўвання цэнтральнай бібліятэкі штоквартальна выдаюцца рэкамендацыйныя спісы, буклеты па рознай тэматыцы.

Літаратура:

1. Леўчанка, М. У гушчыні падзей. / М. Леўчанка. // Маяк прыдняп. – 2003. – 24 снеж. – С. – 1.

2. Солобуто, Н. Заказы – в срок. А оплата? / Н. Солобуто. // Маяк прыдняп. – 2003. – 5 лістап. – С. 5

3. Андреев, С. Гордимся победой/ С. Андреев// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 17 мая.- С. 1.

4. Левченко, С. Уверенный шаг/С. Левченко//Маяк Прыдняпроўя.-2011.- 23 сакавіка.- С. 1.

5. Левченко, С. Год вместе/С. Левченко//Маяк Прыдняпроўя .-2011.-16 лютага.-С. 5.

ru be en