Металаапрацоўчая прамысловасць
Завод металавырабаў
У 1925 годзе пачала функцыяніраваць прамысловая арцель “Металіст”. Першапачаткова на ёй працавала каля 40 рабочых. Асноўныя віды прадукцыі: цвікі, каткі, кавальная справа. У 1932 годзе арцель налічвала 83 рабочых. Асноўныя віды прадукцыі: скабяныя вырабы (клямкі, скобы), алюмініевыя чугуны і аюмініевы посуд, цвікі з ліставой сталі, ланцугі для калёс і іншыя кавальныя вырабы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны арцель была разбурана.
У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў арганізаваны райпрамкамбінат. У яго склад уваходзілі: цагельны завод “Хутар”, Тошчыцкі лесапільны завод з млынам, швейны цэх і металаўчастак. Сама арцель “Металіст” у 1944 годзе налічвала 9 рабочых, у 1947 годзе – 58 рабочых. Асноўная вытворчасць арцелі: кавальна – металічная, калаабозная, цвігная, лесапіленне і інш.
Да 1949 года арцель “Металіст” спазнавала неаднаразовыя далучэнні, стварэнне новых арцелей, такіх як “Парыжская камуна” – асноўны від дзейнасці – вытворчасць бляшаных і швейных вырабаў; “Чырвоны будаўнік” – цэглавая вытворчасць з дзвумя тарфянымі балотамі і вапнавым участкам; “Аб’яднанне інвалідаў” – сапожная справа; арцель “Перамога” – харчовая прамысловасць; арцель “Калініна” – піларама.
З 1949 года арцель “Металіст” існавала разам з арцелямі “Перамога”. “Калініна”, “Карзіначны цэх”.
Вытворчасць бочак была распачата арцеллю ў 1950 годзе. Гэта былі звараныя 200-літравыя бочкі з абручамі. Гадавы аб’ём вытворчасці складаў 40 тыс. штук.
У 1956 годзе арцель “Металіст” увайшла ў склад прамкамбіната. Асноўныя віды вытворчасці былі: выраб абознага забеспясчэння, кавальных вырабаў, прадметаў хатняга ўжытку (калес, саней, ланцугоў, рускіх металічных пячэй, алюмініевага посуда, вілак і інш.) У гэты жа час са склада арцелі “Металіст” выдзяліўся цэглавы завод.
У 1959 годзе арцелі “Металіст” перададзены ў склад 2 цэглавых заводы і асобныя цэхі: шавецкі і швейны, фатаграфія, радыёмайстэрня.
Да 1960 года да арцелі “Металіст” адносіліся яшчэ Лазаравіцкі вапнавы завод, торфаўчастак Ямніцкі, Глухская млынарня.
У 1970 годзе райпрамкамбінат перайменаваны ў Быхаўскі завод металавырабаў.
У 1972 годзе да завода далучана мэблевая фабрыка (у далейшым мэблевы цэх). Заводам асвоены працэс вырабаў рукавоў высокага ціску. Завод з’яўляўся арэндатарам абсталявання Магілёўскага завода імя Кірава і вырабляў рукавы гэтаму заводу, як асноўнаму спажыўцу. Прадпрыемства працягвала расці, рэканструявацца.
У 1973 годзе пераабсталяваны бочка –цэх, арганізаваны цэх пашывачных вырабаў. Пабудаваны цэх па выпуску заказаў Рыжскага завода “Камутатар”.
Завод з’яўляўся дзяржаўным прадпрыемствам, якое карыстаецца правам юрыдычнай асобы, меў самастойны баланс, разліковы і іншыя рахункі ў банку. У сваёй дзейнасці кіраваўся статусам прадпрыемства і дзеючымі заканадаўчымі актамі краіны. Завод – гаспадарча разліковае прадпрыемства з правам самастойнага ажыццяўлення знешнеэканамічнай, пасрэдніцкай і камерцыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з дзеючымі заканадаўствамі. У маёмасць завода ўваходзяць: асноўныя фонды, абарачальныя сродкі і іншыя каштоўнасці, вартасць якіх адлюстроўваецца ў балансе прадпрыемства. Завод знахоздіцца ў парпарадкаванні Быхаўскага райвыканкома, які з’яўляецца ўласнікам прадпрыемства. Завод узначальвае дырэктар, назначаны на пасаду райвыканкомам на срок, абгавораны з ім у кантракце.
Колькасць рабочых за ўвесь перыяд гісторыі завода пастаянна мянялася: ад 83 чалавек да 180.
Завод мае 2 асноўных вытворчых цэха, магазін рознічнага гандлю, дзіцячы сад.
У пачатку 90-х гадоў завод вялікую частку сваей прадукцыі пастаўляў канцэрну “Анкадор”, які аб’ядноўваў 84 заводы. Вялікім попытам карысталіся металічныя бочкі для захоўвання бензіну, саляркі, тэхнічнага масла. Такія бочкі ў Беларусі выпускаў толькі завод металавырабаў. Працягваўся выпуск завода і тавараў народнага спажывання. Прасавальныя дошкі карысталіся попытам у Расіі, дзе іх і рэалізоўвалі.
З 2000 года ва ўмовах рыначных адносін завод перажыў катастрафічны спад запыта на асноўную прадукцыю. Рэспубліканскія лакафарбавыя і машынабудаўнічыя заводы ў сувязі з цяжкім эканамічным становішчам скарацілі аб’ёмы вытворчасці сваёй прадукцыі, а гэта значна паўплывала на спажыванне прадукцыі Быхаўскага завода металавырабаў. Аб’яднанні Расійскай Федэрацыі, якія раней спажывалі прадукцыю завода, перапынілі з ім сувязь. Па прычыне адсутнасці грашовых сродкаў, прадпрыемства страціла магчымасць набываць сталь ліставую ў патрэбных памерах непасрэдна ў заводаў – вытворцаў.
Таму з 2000 года завод металавырабаў пачаў супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй па аказанню паслуг па вытворчасці бочак на давальчаскай выснове. З вырабленай 21 тыс. прадукцыі – 80% выраблена фірмамі “АТЭП” і “Віста Плюс” – Расійскай Федэрацыі, з якімі ідзе супрацоўніцтва.
У 2001 годзе на заводзе працавала 2 металаапрацоўчых цэха. У металцаху №1 працавала 17 чалавек. Цэх спецыялізаваўся па выпуску тавараў народнага спажывання з адходаў асноўнай вытворчасці. Асноўны асартымент: дошка прасавальная, табурэт кухонны, каркас табурэта кухоннага, цвікі будаўнічыя, рытуальныя прыналежнасці, выкананне разавых заказаў арганізацый і прадпрыемстваў, аказанне платных паслуг насельніцтву па вырабу і рамонту металавырабаў. Металацэх №2 спецыялізаваўся па вытворчасці прадукцыі прамысловага прызначэння: бочка стальная закатная і рукавы высокага ціску розных тыпаў, памераў, мадэфікацый. Асартымент уключаў 75 адзінак.
З 2003 года завод пачаў працаваць толькі з адной фірмай “Віста М” па пераапрацоўцы давальчаскага метала. Аднак завод перастаў атрымліваць метал адпаведна дагавору.
За 2004 год страты ад выпуску склаў 61 млн. Завод не меў іншых даўгатэрміновых дагавораў на пераапрацоўку давальчаскага метала. І таму ў сакавіку 2004 года завод выключаны з нацыянальнага рэестра Рэспублікі Беларусь як юрыдычнае ліцо, і як участак металаапрацоўкі далучаны да УКП “Жылкамунгас”. Зараз колькасць рабочых - 20 чалавек. Дзейнічаюць 2 цахі: металацэх №1 па вытворчасці тавараў народнага карыстання; металацэх №2 па вытворчасці бочак стальных закатаных.
Літаратура:
1. Быховский район в зеркале цифр // Маяк Прыдняп.- 2005.- 23 лістап.- С.1.
2. Папка дакументаў аб гісторыі завода металавырабаў / Завод металавырабаў.- Быхаў, 1970-2000.
3. Хоботов, Н.П. Быхов: историко-экономический очерк / Н.П. Хоботов.- Быхов, 1989