Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Знешнеэканамічныя сувязі. Сумесныя прадпрыемствы

СТАА “АСКА-Усходяння Еўропа”

3 мая 2004 г. на базе ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод” створана сумеснае прадпремства з Расійскай гандлёвай кампаніяй “АСКА Усходняя Еўропа”, якая закупіла і даставіла навейшыя тэхналагічныя лініі для выпуска канкурэнтна-здольнай кансервавай прадукцыі еўрапейскай якасці ў сучаснай упакоўцы для рэалізацыі праз збытавую структуру СТАА “АСКА” у Расіі.

Асноўным і перспектыўным накірункам у вытворчасці кансерваванай прадукцыі планавалась зрабіць выпуск кансерваванага гарошка.

Зараз у асартыменце выпускаемай прадпрыемствам прадукцыі – агуркі марынаваныя, кансерваваныя, карнішоны марынаваныя, фасоль у таматным соусе, асарці з агародніны, салаты і інш.

Многія кансервы вырабляюцца па арыгінальным рэцэптурам вядомых нямецкіх і венгерскіх фірм.

Вытворчасць і пастаўка прадукцыі ідзе пад вядомымі еўрапейскімі гандлёвымі маркамі і ў рамках адзінай мытнай прасторы з Расіяй, што дазваляе пазбегнуць шматлікіх бар’ераў і фармальнасцей. Каля 90 % прадукцыі пастаўляецца ў Расію, астатняя – на ўнутраны рынак.

Прадпрыемства зарэгітсравана ў Быхаўскім райвыкакоме, з’яўляецца Быхаўскім падатковым плацельшчыкам. Свой уклад прадпрыемства ўносіць у рашэнне праблем занятасці насельніцтва горада, павышэнні яго грашовых даходаў.

Дырэктарам таварыства з’яўляўся І.К. Бальцянкоў.

Замежнае закрытае акцыянернае таварыства «Белатміт» (ЗЗАТ)

Замежнае прадпрыемства (ЗП) «Белатміт» было заснавана ў 1999 годзе. На працягу 2000 года ў г. Быхаве быў пабудаваны сучасны завод па выпуску мясных і каўбасных вырабаў. 1 лютага 2001 года была выпушчана першая партыя прадукцыі. Ў маі 2003 года заснавальнікамі было прынята рашэнне аб рэарганізацыі ў выглядзе пераўтварэння замежнага уласнага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Белатміт» ў замежнае закрытае акцыянернае таварыства «Белатміт», якое было зарэгістравана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта № 14-15 ад 26.06.2003 года ў ЕДР № 700453018.

Заснавальнікамі ЗЗАТ «Белатміт» з’яўляюцца: грамадзянін Латвійскай Рэспублікі Цыпорынс Ефімс і ААТ «БЦ квадратс» Латвія, 100% замежныя ўдзельнікі.

Форма ўласнасці – прыватная. Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца вытворчасць мясных і каўбасных вырабаў.

Каўбасны цэх ЗЗАТ «Белатміт» складаецца з:

- участак вытворчасці каўбасных вырабаў (вараныя, полувэнджаныя, варанавэнджаныя каўбасы, сасіскі, сардэлькі);
- участак фармоўкі вэнджаніны (вэнджаніны з птушкі, ялавічыны, свініны);
- ліверны ўчастак (крывяныя, ліверныя каўбасы, зельцы, паштэты);
- участак замарожаных паўфабрыкатаў (пельмені, варэнікі, галубцы, катлеты, тэфтэлі, шніцэля, фаршы);
- участак вакуўмнай упакоўкі.

Прадпрыемства плануе ў II квартале 2006 года закупіць і ўстанавіць абсталяванне для вытворчасці сыравяленых каўбас.

Прадпрыемства рэалізуе прадукцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і займаецца экспартам у РФ.

За перыяд свайго існавання прадпрыемства павялічыла выпуск і асартымент сваёй прадукцыі. Так першая ў гісторыі ЗЗАТ «Белатміт» партыя прадукцыі складала ўсяго 3,5 тоны, а ў 2009 г. – каля 900 тон. Грунтоўна змяніўся і асартымент мясных і каўбасных вырабаў. Так у 2009 г. прадпрыемства выпускае больш за 200 найменняў гатовай прадукцыі.

Пераканаўчым паказчыкам стабільнай, перспектыўнай працы прадпрыемства з'яўляюцца прызавыя месцы на ўсялякіх конкурсах: Дыплом «Продэкспо-2007» за актыўны ўдзел, дызайн стэнда і вялікі асартымент прадстаўленай прадукцыі, Дыплом «Брэнд года-2007» у прафесійнай намінацыі «Серебряная медаль «Мясоград», лаўрэат 2008 года у конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Генеральны дырэктар не аднойчы (у 2002, 2004, 2005, 2006, 2007 гадах) станавіўся лаўрэатам «Лучший предприниматель года» у розных намінацыях як у Магілёўскай вобласці, так і ў рэспубліцы.

ЗЗАТ «Белатміт» прымае актыўны ўдзел у арганізацыі сацыяльна-культурных мерапрыемстваў у Магілёўскай вобласці, Быхаўскім раёне, аказвае дабрачынную дапамогу таварыствам інвалідаў, дзіцячым і спартыўным установам. На працягу некалькіх гадоў прадпрыемства з'яўляецца партнёрам Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Генеральным дырэктарам на прадпрыемстве з 04.04.1999 г. працуе Цыпорын Б.Р.


ЗЗАТ «Белатміт»

У 2002 годзе кіраўнік прадпрыемства атрымала Дыплом першай ступені на абласным конкурсе “Лепшы прадпрымальнік-2002, 2004,2005”, затым былі Дыплом Быхаскага райвыканкама “За эфектыўнае развіццё малога бізнэса”.

У 2011 годзе прадпрыемства адзначыла 10-гадовы юбілей.

Па выніках 2011 года “Белатміт” стаў лаўрэатам у намінацыі “Харчовыя тавары” конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”.

2012 год

ЗАТ «Белатміт» ўвяло ў эксплуатацыю уласны лагістычны цэнтр, аналагаў якому няма ў Беларусі. Цэнтр ствараўся на працягу некалькіх гадоў - гэта будаўніцтва складскіх памяшканняў, ўстаноўка новага абсталявання, укараненне самых сучасных тэхналогій па камплектацыі, ўпакоўцы, захоўванню, складзіраванні і адгрузкі гатовай прадукцыі.

Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Агралінк» (СЗАТ)

СЗАТ «Агралінк» зарэгістравана рашэннем Магілёўскага выканаўчага камітэта № 31-20 ад 23.12.2004 года. Вытворчай дзейнасцю пачало займацца з 01.09.2005 г.

Удзельнікамі Таварыства з’яўляюцца:

1. Кампанія «Кромер Истейтс Лимитед», Англія.
2. Грамадзянін Рэспублікі Беларусь Баскін Е.Р.

Асноўнай дзейнасцю Таварыства з’яўляецца вытворчасць інкубацыйнага яйца і сутачных куранят мясных парод. Куранят сутачнага ўзросту дастаўляюць у спецыяльных фургонах з Фінляндыі. У цяперашні час абсталяваны і дзейнічаюць 5 вытворчых пляцовак, інкубаторый, склад сартавання яйца, ветэрынарна-бытавы корпус, гаспадарчы двор. Будуецца пункт тэхнічнага абслугоўвання і тэхнічнага рамонту, дэзбар’ер для аўтатранспарта. На вытворчых пляцоўках знаходзіцца ад 130 да 170 тыс. птушак.

Рынак збыту: прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь. Дырэктарам прадпрыемства з’яўляецца Дуброўскі А.В.

У 2007 і 2008 гадах СЗАТ “Агралінк” з’яўлялася лаўрэатам конкурсу «Лучший предприниматель Могилёвской области» у намінацыі «Лучший предприниматель – организация с иностранными инвестициями».

У 2011 годзе таварыства ўзнагароджана Дыпломам райвыканкама ў раённым спаборніцтве сярод сельскагаспадарчых арганізацый.

Па вынікам конкурса “Лепшы прадпрымальнік 2011 года Магілеўскай вобласці” СЗАТ “Агралінк” стала пераможцам у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік – організацыя з замежнымі інвестыцыямі”

Прадпрыемства з’яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў ў краіне па вырошчванню бройлераў.

Дырэктар прадпрыемства – Аляксандр Захарэвіч

2012 год

У гэтым годзе рэканструяваны бокс на 14 аўтамашын пад гаражы і складскія памяшканні, а таксама цэх па сартаванні яек.

У 2012-2015 гг плануецца будаўніцтва двух птушнікаў на вытворчай пляцоўцы № 1, шасці птушнікаў-на вытворчай пляцоўцы № 3, трох-на пляцоўцы № 4, трох-на пляцоўцы № 6 і шасці птушнікаў-на пляцоўцы № 7. На ўсіх якія аб'ектах будзе

ўстаноўлена сучаснае тэхналагічнае абсталяванне еўрапейскіх вытворцаў, якое спрыяе аўтаматызацыі працэсаў кармлення, паення, збору яек і многіх іншых тэхналагічных і вытворчых аперацый пры вырошчванні і ўтрыманні птушак.

ААТ «Завод палімернай упакоўкі»

У лютым 2012 г. адчынена новая вытворчасць па выпуску палімерных вырабаў.

Літаратура:

1. Ахрименя, Н. Еврокачество по белорусским ценам. / Н. Ахрименя // Маяк Прыдняп.- 2005.- 16 сак.- С. 2.

2. Ахрыменя, М. Правільным накірункам/ М. Ахрыменя// Маяк прыдняпроўя.- 2012.- 14 сакавіка.- С. 1.

3. Бобцова, Т. Завод держит марку. / Т. Бобцова // Бел. Нива.- 2002.- 20 июня.- С. 2.

4. Евсеева, Т. Лучший предприниматель. /Т. Евсеева. //Маяк прыдняпроўя.- 2012.- 4 красавіка.- С. 1.

5. Зюзкевич, В. Когда дело спорится. / В. Зюзкевич // Зямля і людзі. – 2004. – 16 чэрв.- С. 9.

6. Мешкевич, Н. Новое предприятие/ Н. Мешкевич// Могилевская правда.- 2012.- 20 января.- С. 2.

7. Петровская, Л. Насыщая внутренний и внешний рынок / Л. Петровская // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 12 ліст. С. 3

8. Петровская, Л. Прошло пять лет… / Л. Петровская // Маяк Прыдняп.-2009.-27 мая.-С. 3

9. Петровская, Л. Расширяются рынки сбыта / Л. Петровская // Маяк Прыдняп.-2009.-27 мая.-С. 2

10. Рудковский, Н. Отечественный натюрморт в исполнении ИЗАО «Белатмит». / Н. Рудковский // Мог. вед.- 2005.- 3 сент.- С. 4.

11. Соколовская, В. Завод набирает обороты. / В. Соколовская // Мог. вед.- 1999.- 20 марта.- С. 2.

12. Уникальный центр от «Белатмита» // Белорусская нива.- 2012.- 16 ліст.- С. 1.

13. Фойницкий, О. До 35 миллионов своих пробок/ О. Фойницкий// Белорусская нива.- 2012.- 27 января.- С. 4.

ru be en