Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Будаўніцтва. Будаўнічая прамысловасць.

У выніку інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны Быхаўскі павет, як і ўся Беларусь перажыў вялікія эканамічныя цяжкасці. Але вялікая палітычная і арганізатарская работа, самаадданая праца рабочых і сялян прынеслі свае станоўчыя вынікі. На 15 сакавіка 1923 года ў горадзе Быхаве былі адноўлены і працавалі 148 прамысловых прадпрыемстваў і арцелей. Паступова мадэрнізаваліся старыя прадпрыемствы, будаваліся новыя.

У адпаведнасці з пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі ў 1929 годзе ў Быхаве было завершана будаўніцтва электрастанцыі. У наступным годзе яна выпрацавала 37696 кілават электраэнергіі. Паскорана ішло будаўніцтва ацэтонава-буцілавага завода і электрастанцыі пры ім, якія былі ўведзены ў дзеянне ў 1932 г.

У 1922 годзе камунары сельскагаспадарчай камуны імені К.Лібкнехта вёскі Сарочына адрамантавалі памяшканне для клуба, адкрылі бібліятэку-чытальню.

Будаваць новае, мацаваць і развіваць усё лепшае – вось дэвіз ветэранаў грамадзянскай вайны. Пачалі стварацца машынна-трактарныя станцыі.

У 1931 годзе на паўночна-заходней ускраіне Быхава (на месцы сучаснага пасёлка Колас) пачалося будаўніцтва МТС. Праз паўтара года на былой пустэчы з’явілася рамонтная майстэрня, склады для запчастак, павеці для захоўвання тэхнікі, інтэрнат, клуб, сталовая, кантора. Крыху пазней былі створаны яшчэ дзве МТС – Лудчыцкая і Кузькавіцкая.

Раён у тыя гады нагадваў сабой будаўнічую пляцоўку: узводзіліся новыя школы, жылыя дамы, гаспадарчыя збудаванні, ішла рэканструкцыя прадпрыемстваў.

У 1935 годзе былі рэканструіраваны шклозавод “Ільіч”, пачаў працаваць хімлясгас. Пры заводзе “Ільіч” вырас прыгожы рабочы пасёлак з клубам, радыёвузлом, бальніцай, няпоўнай сярэдняй школай, лазняй.

Для забяспячэння ацэтонава-буцілавага завода палівам у 1935 годзе каля вёскі Ямнае быў пабудаваны торфазавод “Другая пяцігодка”.

За гады ваенных пяцігодак істотна змянілася аблічча старажытнага Быхава.

1929-1931 гг. вялося будаўніцтва ў рабочым пасёлку Чырвоная Беларусь. Былі ўзведзены жылыя дамы, сталовая, клуб, магазін і іншыя будынкі. Пабудавана торфапрадпрыемства “Чырвоная Беларусь”.

Для падрыхтоўкі кадраў будаўнікоў у Быхаве быў адкрыты будаўнічы тэхнікум. У 1932 годзе ў ім займалася 80 студэнтаў. Апрача таго мелася дзве школы фабрычна-завадскога навучання.

28 сакавіка 1937 г. распачата будаўніцтва новага дзіцячага садка. На гэтую справу было адпушчана 65000 руб.

За гады вайны ў горадзе Быхаве былі разбураны амаль усе будынкі і жылыя дамы. Асабліва вялікія разбурэнні былі ў цэнтры горада. Фашысты спалілі і разграбавалі электрастанцыю, 3 сярэдніх школы, кінатэатр, клуб, аптэку, усе магазіны і заводы. Без жылля засталіся больш 39 тыс. гарадскіх сямей, нехапала будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук.

Пасля перамогі вярталіся да дому былыя франтавікі. Людзі працавалі ад цямна да цямна, ахопленныя адным жаданнем – хутчэй залячыць раны, нанесенныя вайной, зрабіць жыццё светлым і радасным. Па ўсім раёне разгарнулася будаўніцтва, паўставалі з руін адноўленыя прадпрыемствы. Будаваліся новыя фермы, клубы, жыллё. Сотні сямей былі пераселены з зямлянак у новыя жылыя дамы.

З 1944 года праводзілі бягучы рамонт дарог і мастоў. Да красавіка 1945 года была поўнасцю адноўлена дзейнасць 141 калгаса, райпрамкамбіната, пачаліся заняткі ў 72 школах раёна, адрамантавана 1539 дамоў і пастроена 1089.

У 1947 годзе пабудавана 198 дамоў. Лепшыя брыгады: брыгадзір будаўнічай брыгады Смалянкоў Іван калгаса “Пралітарый” Ніканівіцкага сельскага савета, брыгада якога пабудавала за перыяд месячніка 2 дамы і зрубіла 2 зрубы. Брыгада У. Глусцова з калгаса імя Калініна пабудавала 5 зрубаў. Добра працавала брыгада Івана Валькоўскага з калгаса “Серп і молат” Трылесінскага сельскага Савета.

Усяго за перыяд з 20 ліпеня 1944 года па 20 чэрвеня 1947 года дарожным адзелам праведзены наступныя работы: капітальна адрамантаваны дарогі – 16 км, пабудавана новых мастоў – 178 пагонных метраў, капітальна адрамантавана мастоў – 407 пагонных метраў, бягучы рамонт дарог – 211 км, мастоў 67 пагонных метраў. Пабудавана 3 паромна-лодачных пераправы цераз раку Днепр, Новы Быхаў-1, Прыбар-1, Баркалабава-1.

За апошнія пяцігодкі непазнавальна змянілася аблічча г.Быхава. Узведзены дзесяткі будынкаў жыллёвага, культурнага і грамадскага прызначэння. Адміністрацыйна-грамадскі цэнтр склаўся ўздоўж вуліцы Леніна. Забудова горада вялася па генеральных планах 1947 і 1967 гг., распрацаваных у інстытуце “Белдзяржпраект”. Рашэнне жыллёвай праблемы ў раёне было і застаецца адным з важнейшых напрамкаў павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва. За 1981-1985 гг. у раёне пабудавана 1028 кватэр і індывідуальных жылых дамоў агульнай плошчай 76821 м2, з іх у сельскай мясцовасці – 60765 м2. За лік усіх крыніц фінансавання асвоена 15506 тыс руб. капітальных укладанняў. Жыллёвы фонд раёна да канца 1986 года склаў 1196,5 м2 агульнай плошчы жылых дамоў, у т.л. у сельскай мясцовасці – 1046 м2. Сярэдняя забяспечанасць насельніцтва агульнай плошчы жылля да канца 1986 года па раёну склала 21,8 м2 агульнай плошчы, у т.л. у горадзе – 11,5 м2 і сельскай мясцовасці - 28,8 і ўзрасла да ўзроўня 1980 года на 38,8%, у т.л. у сельскай мясцовасці на 50,7%.

У 1974 г. Мінскі філіял ЦНДІП Горадабудаўніцтва распрацаваў праект дэталёвай планіроўкі цэнтральнай часткі Быхава. Апошні генплан скарэкціраваны ў 1923 годзе да 2005 года БелНДІП Горадабудаўніцтва. Там жа распрацаваны і новы праект дэталёвай планіроўкі цэнтральнай часткі горада. Далейшае развіццё гарадскога цэнтра прадугледжана ўздоўж вуліцы Пралетарскай – асноўнай транспартнай магістралі. На 1987 год было выдзелена дзяржаўных капітальных укладанняў на суму 12305000 руб., 5млн. на будаўніцтва ў калгасах. З 1987 года ўведзен новы від паслуг для насельніцтва па выдзяленню і дастаўцы будаўнічых матэрыялаў для рамонту і ўзвядзення жылых дамоў індывідульнымі забудоўшчыкамі. Былі створаны жылыя раёны з пяціпавярховымі жылымі дамамі. У 1988 годзе ў раёне існавала 5 будаўнічых арганізацый: ПМК-247, ПМК-85, ДРБУ-196, гаспадарча-разліковы будаўнічы ўчастак, дарожна-будаўнічы ўчастак.

Зараз у раёне дзейнічае 6 будаўнічых арганізацый: ДЭУ – 76, ПМК-247, ПМК-85, ДРБУ-196, гаспадарча-разліковы будаўнічы ўчастак, дарожна-будаўнічы ўчастак.

Будаўнікі ПМК-247 узвялі дзіцячы садок з басейнам у калгасе імя Заслонава, жылы пасёлак на 46 кватэр у калгасе імя Дзяржынскага, бульбасховішча на 5000 тон на Быхаўскім кансервава-агароднінасушыльным заводзе, вытворчую базу для раёна электрычных сетак, жылы васьмікватэрны дом. Калгасы, саўгасы, прамысловыя прадпрыемствы будаўніцта жылля вядуць гаспадарчым спосабам.

У 2009 г. ПМК № 247 была прызнана пераможцам спаборніцтва сярод калектываў будаўнічых і прамысловых прадпрыемстваў, абслугоўваючых народна-гаспадарчы комплекс.

За гады 12-ай пяцігодкі ўведзены ў эксплуатацыю Дамы культуры ў вёсках Глухі і Следзюкі, 70-ці кватэрны каператыўны дом у горадзе Быхаве, 90 кватэрны дом – у пасёлку Колас, лячэбны корпус райбальніцы, стаматалагічная паліклініка, жылы пасёлак у калгасе “Ленінскі шлях”.

17 кастрычніка 1995 года пачалі будаваць новую паліклініку. 30 верасня 2002 года скончылі будаўніцтва. Будавала ПМК-247, кіраўнік В.Г. Каржакоў.

За 1995 год у раёне выканана будаўніча-мантажных работ на суму 10875,9 млн. руб. За кошт сродкаў выдзеленых на ліквідацыю вынікаў аварыі на ЧАЭС, у сельскай мясцовасці ўзведзены ў эксплуатацыю 4,25 км водаправода, першая чарга паліклінікі, будынак цэнтральнага стэрэалізаванага адзялення бальніцы і аптэкі ў горадзе Быхаве. За кошт сродкаў мясцовага бюджэту ўзведзены ў эксплуатацыю Дом культуры на 300 месц у калгасе “Радзіма”, за кошт інвестыцыйных фондаў пабудавана водагразялячэбніца ў пасёлку Гадылёва. У ліпені 2002 г. ПМК-247 сдала ў эксплуатацыю будынак Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Юрыдычнымі асобамі ўсіх форм уласнасці і насельніцтва на будаўніцтва жылых дамоў выкарастана 537 млн. руб., у т.л. у сельскіх населеных пунктах 309 млн. руб.

У 1998-1999 гг. прадоўжана будаўніцтва газапровада высокага ціску да г. Быхава, артскважына з вадаправодам у в.Сядзіч. Пачалося будаўніцтва плавацельнага басейна ў сярэдняй школе №2.

У студзені-верасне 2002 года здадзены ў эксплуатацыю жылыя дамы агульнай плошчы 3158 м2.

2002-2004 гг. узведзены ў эксплуатацыю 22635 м2 жылля. Праводзіліся капітальныя і бягучыя рамонты будынкаў і збудаванняў устаноў і прадпрыемстваў горада і раёна.

Пабудавана і адрамантавана 117,6 км дарог. За 2004 год узведзена 89 жылых дамоў агульнай плошчы 6369 м2., з іх на сяле 81 жылы дом – 5253 м2. У гаспадарках раёна за кошт льготных крэдытаў ОАО “Белаграпрамбанк” пабудавана 73 жылыя дамы. За 2009 год у раёне ўведзена ў экспуатацыю 12, 2 м.² агульнай плошчы жылых памяшканняў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 1998 г. № 98 “ Аб дадатковых мерах па развіццю жыллёвага будаўніцтва на сяле” у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна пабудавана, адпаведна задачы, 40 жылых дамоў агульнай плошчай 3210 м².

У даденым годзе прадаўжалася будаўніцтва 80-кватэрнага дома ЖСК “Жемчужина”.

Пакладзены пачатак будаўніцтва жыллёвага комплексу мікрараёна Колас – 1: вядзецца будаўніцтва 2-х 60-кватэрных дамоў ЖСК № 7 і 8.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай па адраджэнню і развіццю сяла ў 2005 – 2010 гг. у раёне адроджаны 12 аграгарадкоў.

На працягу пяцігодкі ў горадзе Быхаў адданыя ў эксплуатацыю 55, 60 і 80-кватэрныя кааператыўныя жылыя дамы, у якіх атрымалі новае жыллё 195 маладых сем'яў.

У мікрараёне Колас пачалося будаўніцтва жылога масіва з сямі 60-кватэрных дамоў з развіццём усёй сацыяльнай інфраструктуры. Пры дапамозе індывідуальнага будаўніцтва ўведзена ў эксплуатацыю 26,3 тыс.м ² жылля.

У сельскай мясцовасці ў дачыненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 1998 года № 98 “Аб дадатковых мерах па развіццю жыллёвага будаўніцтва на сяле” пабудавана 286 жылых дамоў, на што расходавана 27,3 млрд. руб.

23 тыс. м² жылля ўведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рэмонту.

Ільготнымі крэдытамі на будаўніцтва жылля скарысталіся 204 чалавекі на суму 22,4 млрд. руб., з іх: 177 чалавек – на суму 5,7 млрд. руб. пад 3% гадавых, 203 – на суму 17,6 млрд. руб. пад 1 % .

У 2010 годзе адраджаюцца аграгарадкі Палянінавічы і Дуброва.

У студзені-чэрвені 2012 г. на будаўніцтва жылых дамоў выкарыстана 5981 млн. руб., уведзена ў эксплуатацыю жылыя дамы агульнай плошчай 2200 кв.м.

З пачатку 2012 года ДУКДБП «Быхаўская ПМК № 247» узначальваў Баравы Уладзімір Мікалаевіч, а зараз пасаду начальніка займае Удод Аляксандр Канстанцінавіч.

У 2010 годзе ДЭУ-76 стала пераможцам спаборніцтва сярод філіялаў РУПП “Магілёўаўтадор”. Зараз арганізацыю узначальвае Шматаў Вадзім Анатольевіч.

У 2012 годзе калектыў ДЭУ-76 заняў другое месца ў працоўным суперніцтве сярод упраўленняў РУП "Магілёўатадор".

З 1980 г. пачаў функцыянаваць ПМК-85. Тавары і паслугі прадпрыемства: паслугі па землеробству, садаводству і кветкаводству, паслугі па абрэзцы і вырубцы дрэў, прадстаўленне прадуктаў лясной гаспадаркі.Зараз пасаду дырэктара займае Шалупенка В. П. Цяпер в.а. Ермакоў Дзмітрый Уладзіміравіч.

У 2011 г. у раёне працавала 4 арганізацый.

У 2011 г. ДРБУ – 196 зрабіла пад’яздную дарогу да населенага пункта Залеская Слабада і грамадзянскім могілкам. Узначальвае арганізацыю Шабанаў Аляксандр Уладзіміравіч.

За 9 месяцаў 2012 прадпрыемствам перавыканана большасць паказчыкаў і з'яўляецца адным з лепшых доржна-будаўнічых прадпрыемстваў вобласці. Нядаўна быў праведзены тэндэр на куплю десяцітоннага МАЗа, плануецца набыць за ўласныя сродкі абсталяванне для россыпу пяску

Цэглавы завод

З 1948 года пачала сваю дзейнасць арцель “Чырвоны будаўнік”, якая займалася вырабам цэглы для будаўніцтва ў раёне. У 1957 годзе арцель “Чырвоны будаўнік” пачала называцца цэглавым заводам. На заводзе быў створаны чарапічны цэх. У 1959 годзе завод аб’ядналі з Быхаўскім райпрамкамбінатам і перайменавалі ў цагельны завод “Сядзіч”. У 1972 годзе завод зноў перайменаваны ў Магілёўскі камбінат будаўнічых матэрыялаў. На сённяшні час ён не існуе.

УВКП “Быхаўрайвадаканал”

З 2001 года прадпрыемства пачало працаваць як асобная структура, якая раней уваходзіла ў структуру ЖКГ. З 2001 па 2004 год кіраўніком прадпрыемства працуе А. В. Каваленка. З 2004 года кіраўнік – А. І. Курбацкі.

У 2009 годзе прадпрыемства стала пераможцам у раённым спаборніцтве сярод прамысловых, будаўнічых і камунальных прадпрыемстваў і арганізацый і ўзнагароджана на злёце перадавікоў.

Па выніках дзейнасці за 2010 год УВКП “Быхаўрайвадаканал” забяспечыла ў цэлым выкананне ўсіх асноўных мэтавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У 2010 годзе пачала дзейнічаці 5 у раёне станцыя абезжалезвання вады ў аграгарадку “Мокрае”, які працуе ва аўтаматызаваным рэжыме.

УКП «Жылкамгас»

Прадпрыемства было заснавана ў 1932 годзе. Узначальвае прадпрыемства У. Мілюкоў.

У кастрычніку 2003 года да яго далучаны Быхаўскі рамонтна-будаўнічы ўчастак. У сакавіку 2004 года – КУВП “Быхаўскі завод металавырабаў”. У другім паўгоддзі 2007 года – 23 кацельныя раёна і “Тыпаграфія”.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці з’яўляюцца эксплуатацыя і абслугоўванне жыллёвага фонда. На абслугоўванні знаходзіцца 464 жылых дамы, 352 з якіх маюць цэнтральнае водазабеспячэнне, 34 цэнтральныя гарачыя водазабеспячэнне, 58 ГВЗ ад газавых калонак.

З 2009 года працуе разлікова-кассавы цэнтр.

За 2011 год прадпрыемства выканала вялікі аб’ём работ па капітальнаму і бягучаму рамонту жылля.

У 2012 г. прадпрыемства адзначыла 80-цігадовы юбілей.

За 2012 год выручка ад рэалізацыі паслуг, прадукцыі склала 57 млрд. рублёў з тэмпам росту да папярэдняга года. Рэалізавана платных паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам на суму звыш 6 млрд. рублёў, у тым ліку дадатковых амаль на 2 млрд. рублёў.

Выкананы такія важныя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства, як мэтавы паказчык па энергазберажэнню, паказчык росту прадукцыйнасці працы. Сярод найбольш значных будаўнічых і рамонтных прац - замена цеплавых сетак працягласцю 7,48 км., у тым ліку сучаснай ПІ-трубой 7,28км. (кацельні "Быхаў-1", "Якубава", "Рынак", "Смалячкова"), рамонт рулонных дахаў на плошчы з тыс. кв.м (дома па вул. Першамайская, Грышына райцэнтра, Гасана ў в Гадылёва), газіфікацыя дамоў па вуліцах Гераічная, Крэтава, Герцэна), увод у строй кацельні ў аграгарадку Абідавічы, рэканструкцыя шэрагу іншых аб'ектаў.

2013 год

Перад пачаткам цяперашняга ацяпляльнага сезона ў аграгарадку Абідавічы ўступіла ў строй новая кацельня УКП "Жылкамгас", аснашчаная сучасным высокапрадукцыйным ацяпляльным, кантрольным і іншым абсталяваннем. Яна падае цяпло ў некалькі будынкаў Абідавічскага ВПК "Дзіцячы сад-сярэдняя школа". У бліжэйшай перспектыве да яе плануецца падключыць будынак сельскага Савета дэпутатаў і канторы СВК "Абідавічы", сельскага дома культуры, у далейшым - аб'екты гандлёвага цэнтра. Магутнасці гэтай кацельні дазволяць забяспечыць падачу ў іх цяпла ў неабходным намінальным рэжыме.

На кацельні ўстаноўлены два магутных ваданагравальных катла і рэзервовы кацёл меншай магутнасці. Працуюць яны на дровах па прынцыпе так званага піралізнага гарэння, пры якім дасягаецца максімальная цеплатворная эфектыўнасць. Пры неабходнасці тэмпература цепланосьбіта на выхадзе можа складаць да 95 градусаў.

Усе тэмпературныя, кантрольныя, аварыйныя і іншыя рэжымы працы кацельні ўстаноўкі забяспечваюцца сучаснай электроннай апаратурай. Адметнай рысай гэтай кацельні таксама з'яўляецца наяўнасць добрых вытворчых і бытавых умоў для абслугоўваючага персаналу.

Цяпер прадпрыемства ўзначальвае Анатоль Дуброўскi.

Быхаўскае бюро РУП “Магілёўскае агенства па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру”

З 2002 года гэтая служба таксама выконвае функцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі праў на нерухомую маёмасць і здзелак з імі.

У 2011 годзе колькасць працаўнікоў службы складала 14 чалавек.

У 2012 годзе спецыялістамі разгледжана 95 заяў грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў на зямельныя надзелы.

Літаратура:

1. Александров, Г. Стройплощадка успеха/ Г. Александров// Могилёвская правда.- 2011.- 6 января.- С. 4.

2. Ахрименя, Н. Большие дела большого коллектива / Н. Ахрименя // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 30 сакавіка.- С. 2.

3. Ахрименя, Н. Верны добрым традициям. /Н.Ахрименя // Маяк Прыдняп.- 2004.- 31 снеж.- С.4.

4. Ахрименя, Н. Слава вам, люди труда! Н. Ахрименя // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 13 сакавіка.- С. 1.

5. Ахрименя, Н. Современная, высокопроизводительная / Н. Ахрименя // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 12 студзеня.- С. 3.

6. Ахрименя, Н. Энергосбережение в интересах населения/ Н. Ахрименя// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 24 сакавіка.- С. 2.

7. Бобцова, Т. В жёстких условиях рынка. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2003.- 5 лют.- С.3

8. Бобцова, Т. В ногу со временем. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2003.- 13 снеж.- С.5

9. Бобцова, Т. Не подводят дорожники. / Т.Бобцова // Маяк Прыдняп.- 2002.- 26 кастр.- С.2

10. Быховский район в зеркале цифр // Маяк Прыдняп.- 2005.- 23 лістап.- С.1

11. Громова, Н. Чтобы пройти и проехать. / Н.Громова // Маяк Прыдняп.- 2005.- 29 кастр.- С.5.

12. Евсеева, Т. Показатели выросли / Т. Евсеева // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 27 кастр. С. 4.

13. Евсеева, Т. Юбилейное торжество/ Т. Евсеева// Маяк Прыдняпроўя.- 2012 .- 21 сакавіка.- С. 1.

14. Журавский, С. З порядок на земле./С. Журавский.// Маяк Прыдняпроўя.-2011.-19 лютага.- С. 1.

15. Зигуля, Н. С душой и комфортом/ Н. Зигуля// Могилёвская правда.- 2011.- 29 апреля.- С. 12 – 13.

16. Знает все тонкости// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 26 сакавіка.- С. 2.

17. Зюзкевич, В. Унитаное производственное коммунальное предприятие «Быховрайводоканал»/ В. Зюзькевич// Зямля і людзі.- 2005.- 14 декабря.- С. 8 – 9.

18. Зюзькевич, В. Быховское УКП «Жилкомхоз»/ В. Зюзькевич// Зямля і людзі.- 2009.- 18 февраля.- С. 8 – 9.

19. Колосов, Н. Дороги и тревоги. / Н.Колосов // Маяк Прыдняп.- 2003.- 25 кастр.- С.2

20. Колосов, Н. И хорошее настроение. / Н.Колосов // Маяк Прыдняп.- 2005.- 29 кастр.- С.2

21. Левченко, С. Земля всех и кормит, и поит/ С. Левченко// Маяк Прыдняпроўя.-2012.-15 лютага.-С. 3.

22. Леўчанка, М. Калі нішто не перашкодзіць/ М. Леўчанка// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 3 сакавіка.- С. 4.

23. Николаев, И. Уже не глухой уголок / И. Николаев // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 29 лютага.- С 5.

24. Очищают воду// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 26 сакавіка.- С. 2.

25. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн.: БСЭ, 1990.- 376 с.

26. Солобуто, Н. Держат марку, дорожат. / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2001.- 24 сак.- С.2

27. Солобуто, Н. На пути реформирования и совершенствования. / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2003.- 9 жн.-С.2

28. Социально-экономическое положение Быховского района в январе-июне 2012 года// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 1 жніўня.- С. 8.

29. Хоботов, Н.П. Быхов: историко-экономический очерк / Н.П. Хоботов.- Быхов, 1989.

30. Энергосбережение в интересах населения// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 24 сакавіка.- С. 2.

ru be en