Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Лясная гаспадарка. Лесаразвядзенне і догляд за лесам

Быхаўскі лясгас

Быхаўскі лясгас быў заснаваны ў 1936 годзе і знаходзіўся ў падпарадкаванні райвыканкома.

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Быхаўскі лясгас” Магілёўскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь размяшчаецца ў паўднёвай частцы Магілёўскай вобласці на тэрыторыі Быхаўскага, Слаўгарадскага, Кіраўскага і Магілёўскага раёнаў. Кантора лясгаса знаходзіцца ў раённым цэнтры г.Быхава.

Лясгас мяжуе на поўначы з Магілёўскім і Бялыніцкім, на захадзе з Клічаўскім і Бабруйскім, на поўдні з Рагачоўскім і на ўсходзе з Чэрыкаўскім лясгасамі. Лясгас размешчаны ў паўдневай частцы Магілёўскай вобласці на тэрыторыі Быхаўскага – 107231 га, Кіраўскага – 34 га, Магілёўскага – 5 га, Слаўгарадскага – 352 га адміністрацыйных раёнаў. У склад лясгаса ўваходзяць 12 лясніцтваў: Балонаўскае – 10716 га, Баркалабаўскае – 6102 га, Вараніноўскае – 11951 га, Гарадзецкае – 7625 га, Дунайкоўскае – 9341 га, Новабаярскае – 11610 га, Новабыхаўскае – 8548 га, Прыбарскае – 7912 га, Тошчыцкае – 10231 га, Трылесінскае – 8007 га, Краснаслабодскае – 7546 га, Хамічскае – 8033 га. Агульная плошча лясгаса складае 107622 га, у тым ліку пакрытая лесам 94995 га. Пародны састаў лясгаса складаецца з: сасны, ёлкі, дуба, ясеня, клёна, граба, бярозы, асіны.

Да 1960 года ў састаў лясгаса ўваходзіла 6 лясніцтваў: Балонава-Сялецкая, Грудзінаўскае, Дунайкоўскае, Клятнянскае, Тошчыцкае і Прыбарскае. Загадам па галоўнаму кіраванню лясной гаспадаркі пры СМ БССР ад 31.10.1960 года ў лясгасе былі арганізаваны 3 новых лясніцтва: Баркалабаўскае, Гарадзецкае і Новабыхаўскае. За лік расшырэння існуючых 6 лясніцтваў.

Загадам ад 10.07.1970 па МЛГ БССР з 1 жніўня 1970 года ў Быхаўскім лясгасе было арганізавана яшчэ два лясніцтва: Добушскае за лік расшырэння Грудзінаўскага і Прыбарскага лясніцтваў, Хамічскае за лік расшырэння Дунайкоўскага і Клятнянскага лясніцтва.

Лясы Быхаўскага лясгаса ўлаткоўваліся ў 1928-1929, 1936, 1950-1951, 1961, 1970 і 1980-х гг.

У адпаведнасці з пісьмом Галоўнага кіравання лясной гаспадаркі СМ БССР ад 20.07.1963 г. на аснове пастановы СМ БССР ад 31.05. 1963 г. у састаў лясоў Быхаўскага лясгаса ўключаны лясныя ўчасткі, якія раней знаходзіліся ў вядзенні саўгасаў. Па данным лесаўпарадкавання 1961 года плошча Быхаўскага лясгаса складала 78955 га. Дадатковае лесаўпарадкаванне ў 1964 годзе праведзена на плошчы 4275 га.

Загадам МЛГ БССР №148 ад 20.10.1980 года змяніліся граніцы лясніцтваў, а таксама назва 4-х лясніцтваў: Балонава-Сялецкая на Балонаўскае, Грудзінаўскае – на Вараніноўскае, Дабужскае – на Трылесінскае, Клятнянскае – на Новабаярскае. Загадам Мінлясгаса РБ №64 ад 02.03.2000 г. арганізавана Краснаслабодскае лясніцтва шляхам расшырэння Трылесінскага і Прыбарскага лясніцтваў.

Па данным 1998 г. тэрыторыя дзяржлясфонда нашага раёна займае 95500 га, з якіх 88958 га забруджана радыёнуклідамі. Па данных абследвання, якое праводзілася ў 1990-1991 гг., яно ў залежнасці забруджанасці ад 1 да 1.9 кю/км2 складае 22343 га; ад 2 да 4,9 кю/км2 – 56237га; ад 5 да 9,9 кю/км2 – 9138 га; ад 10 да 14,9 кю/км2 - 953 га; ад 15 да 29,9 кю/км2 – 136 га; ад 30 да 39,9 кю/км2 – 154 га.

Уся тэрыторыя са шчыльнасцю забруджанасці глебы ад 15 да 40 кю/км2 размяшчаецца ў Трылесінскім лясніцтве. Частка са шчыльнасцю забруджвання глебы ад 5 да 15 кю/км2 знаходзіцца ў тым жа Трылесінскім, Баркалабаўскім, Новабыхаўскім, Прыбарскім, Тошчыцкім і Вараніноўскім лясніцтвах.

Лясная гаспадарка і лесазагатоўчая прамысловасць займаюць у эканоміцы раёна адносна невялікую ўдзельную вагу. Частка ляснога дахода ў бюджэт Быхаўскага раёна ў 2002 годзе склала менш 5% (164,4 млн. руб.).

Драўніна, якая нарыхтоўваецца ў лясгасе ідзе на задавальненне патрэбнасцей прамысловасці, сельгаспрадпрыемстваў , мясцовага насельніцтва, а таксама на экспарт.

Усяго ў 2002 годзе загатавана 162,0 тыс. м2 ліквіднай драўніны.

Асноўнымі спажыўцамі драўніны ў лясгасе з’яўляюцца канцэрн “Беллесбумпром”, аблвыканком, прадпрыемствы Магілёўскай вобласці, сам лясгас. Загатаўляемыя аб’ёмы драўніны ў поўнай меры забяспечваюць патрэбнасць суб’ектаў гаспадарання ў раёне размяшчэння лясгаса.

Усяго за 2002 год лясгас экспарціраваў прадукцыі на 343,2 тыс. долараў. У асноўным гэта балансы (10,0 тыс. м3), тарная дашчэчка і іншыя піламатэрыялы (1,8 тыс. м3).

У састаў лясгаса ўваходзяць 3 цахі па пераапрацоўкі драўніны: 2 цахі знаходзяцца ў горадзе Быхаве і 1 – у в. Чырвоная Беларусь. Цахі займаюцца пераапрацоўкай драўніны, вырабляюць доскі, аконыя рамы, плінтусы, брусковыя матэрыялы. Прадукцыя цахоў паступае не толькі ў розныя куткі Беларусі, але ідзе і на экспарт. Пастаянна вядзецца работа па мадэрнізацыі і рэканструкцыі цахоў. Аказваюцца паслугі насельніцтву ў распілоўцы дзелавога гарбыля, дроў, пастаўляюцца адходы лесапілення.

Лясгас займаецца добраўпарадкаваннем месцаў і зон адпачынку, якія ствараюцца на азёрах, рэках, вадасховішчах, аўтадарогах (будуюцца бяседкі). З 2004 г. праводзіцца дабрачынная акцыя па навядзенню парадку на тэрыторыі ляснога фонду пад дэвізам “Лес наш общий дом”. Вядзецца лесавастаноўчая работа па лясгасу, рэканструюцца малакаштоўныя насаджэнні, праходзяць работы па вырошчванню маладнякоў гаспадарча – каштоўных парод, загатаўляецца насенне дравесна –куставых парод. У кастрычніку 2008 г. праводзілася акцыя “Тыдзень Еўрапейскага лесу”. На працягу акцыі Быхаўскім лясгасам было пасаджана больш 30 га новага лесу. Плошча лясгаса ўзрастае таксама за кошт калгасных плошчаў, якія пераходзяць да лясгаса.

У 1982 годзе дырэктарам лясгаса быў Кірэеў А.Я.

У 2002 годзе дырэктарам стаў Дудкін М.І.

З 2004 года дырэктарам стаў Кузняцоў В.Б.

Калектыў Быхаўскага лясгаса па выніках работы ў 2008 г. заняў ў абласным спаборніцтве другое месца.

Лясгас вядзе работу па падбору кадраў і накіроўвае іх на вучобу ў Полацкі лясны тэхнікум.

У 1978 годзе ў Чырвонай Беларусі быў адкрыт філіял Рослаўльскага завода алмазных інструментаў, які ў 1988 годзе перабудаваўся ў адзел філіяла Дняпроўскага адзялення па аграпрамысловаму комплексу.

Цэх Дняпроўскага адзялення па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню аграпрамысловага комплексу ў пасёлку Чырвоная Беларусь знаходзіўся ў памяшканні былога філіяла Рослаўльскага завода алмазных інструментаў. Некалькі гадоў рабочыя цэха займаліся капітальным рамонтам электрычных рухавікоў, вырабам электраразводкі для ліфтоў Магтлёўскага ліфтабудаўнічага завода.

Пасля ўтварэння СНД пастаўка меднага і алюмініевага дроту спынілася. Рабочыя цэха перакваліфікаваліся на іншыя спецыяльнасці.

У 1993 годзе ў цэху працавалі 3 участкі. У першым з іх выраблялі мэблю з лазы, у другім – кухонныя гарнітуры з дубу, у трэццім – шлакабетонныя сценавыя блокі. Лазу для мэблі завазілі з Дняпроўскай поймы, дубы, а таксама іншыя ліставыя дрэвы закуплялі ў Гомеле і Мінску. Апрача мэблі і сценавых блокаў цэх выконваў шмат розных заказаў для будаўнікоў гаспадарак і арганізацый раёна, прамысловых прадпрыемстваў, насельніцтва. Цэх узначальваў А.С. Лаганцоў.

У 2000 годзе цэх увайшоў у склад ААА “Быхаўрайаграпратэхснаб”, які пачаў узначальваць В.А. Грудаў. Цэх актыўна пачаў шукаць сябе на вытворчым рынку сучаснай дрэвапераапрацоўкі. Цэх асвойвае шэраг новых відаў дрэвапераапрацоўчай прадукцыі: дзвярэй, тарговых павільёнаў, бяседак са столікамі. Вырабляюцца паганажныя вырабы: доскі для пола, аконныя налічнікі, плінтусы, якія карыстаюцца сёння павышаным попытам. Прадукцыя рэалізуецца, як на тэрыторыі Беларусі, так і вырабляецца на экспарт. У 2004 годзе на экспарт была адпраўлена першая партыя брусматэрыялаў 56 м3. Брусковы піламатэрыял адпраўляецца аўтамабільным транспартам у Прыбалтыку, адкуль шлях яго ляжыць у ЗША..

Для рэалізацыі сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам і насельніцтву цэх вырабляе конныя калёсы на гумавым хаду.

Па вынікам абласнога спаборніцтва за 2010 год сярод 13 лясгасаў Магілёўшчыны калектыў Быхаўскага лясгаса заняў 3 месца .

У 2011 годзе ў г. Быхаве закладзены дэндрапарк.

У 2011 г. ДЛГУ “Быхаўскі лясгас” адзначыла 75-гадовы юбілей.

У 2011 годзе з’явіўся свой сайт bykhovleshoz.by.

2012

У лесагадавальніку лясгаса было рэалізавана пасадачнага матэрыялу больш чым на 720 млн. рублёў, а інвеставалі ў гадавальнік 158 млн. рублёў. У 2013 годзе плануецца экспартаваць 3 млн. штук саджанцаў ў Расію.

Дрэваапрацоўчы цэх лясгаса зарабіў у гэтым годдзе 9 млрд. 611 млн. рублёў, а аб'ём экспарту склаў 48%. Рэнтабельнасць вытворчай прадукцыі дрэваапрацоўкі склала 8,7 млн. рублёў.

Паступлення ад вядзення лясной гаспадаркі склалі 21147 млн. рублёў, што ў разы вышэй 2011 года. З іх плата за карыстанне ляснымі рэсурсамі роўная 11789 млн. рублёў.

Прадукцыйнасць працы вырасла ў параўнанні з папярэднім годам на 119%.

Аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 21134 млн. рублёў, а адгружана на экспарт драўніны на суму 1524,1 тыс. долараў ЗША.

Тэхнічнае пераўзбраенне сёння з'яўляецца для лясной гаспадаркі адной з найважнейшых задач. Ад ўзроўню тэхнічнай аснашчанасці непасрэдна залежаць тэмпы і якасць работ якія праводзяцца ў лесе. Для гэтага набылі абсталяванне для вытворчасці дранкі і сучасныя высокапрадукцыйныя машыны па лесанарыхтоўцы "Харвестер". Пры рубцы лесу гэтая тэхніка можа працаваць у радыусе 15-18 метраў. Піла з гідраўлічным прывадам адпілоўвае ствол дрэва ад асновы, які затым прапускаецца праз ролеры, а з дапамогай спецыяльных нажоў абразаюцца сучкі. З дапамогай сістэмы кіравання "Харвестера" можна вымераць даўжыню і дыяметр дрэва, вызначыць агульны аб'ём нарыхтаванай драўніны. У лясніцтвах раёна працягнецца абсталяванне транспартных сродкаў GPS-навігатарамі для кантролю і аптымізацыі маршрутаў.

Адміністратыўна-гаспадарчая структура лясгаса

Лясніцтва Адміністратыўны раён Плошча, га
Балонаўскае Быхаўскі 10696
Кіраўскі 20
Усяго па лясніцтву 10716
Баркалабаўскае Быхаўскі 6102
Вараніноўскае Магілёўскі 5
Быхаўскі 11946
Усяго па лясніцтву 11951
Гарадзецкае Быхаўскі 7625
Дунайкоўскае Кіраўскі 14
Быхаўскі 9327
Усяго па лясніцтву 9341
Новабаярскае Быхаўскі 11610
Трылесінскае Быхаўскі 8007
Прыбарскае Быхаўскі 7912
Чырвонаслабодскае Быхаўскі 7194
Слаўгарадскі 352
Усяго па лясніцтву 7546
Хамічскае Быхаўскі 8033
Тошчыцкае Быхаўскі 10231
Новабыхаўскае Быхаўскі 8548
Усяго па лясгасу 107622
У т.л. па адміністратыўным раёнам Быхаўскі 107231
Кіраўскі 34
Магілёўскі 5
Слаўгарадскі 352


Адміністратыўны будынак Сялецкага лясніцтва

У агульнай плошчы лясных зямель хвойныя пароды займаюць 71%, цвёрдаліставыя 1%, мягкаліставыя 27,7% і кустарнікавыя пароды 0,3%.

Размеркаванне насаджэнняў лясгаса па пераважным пародам (%)


У лясгасе выдзелены тэрыторыі, якія асоба ахоўваюцца:

Катэгорыі Плошча, га Лясніцтва Год арганізацыі
Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння
• Сосны-гіганты Новабаярскае 1968
Помнікі прыроды мясцовага значэння
• Дубовая гай 5,0 Тошчыцкае 1994
• Дубовая гай 3,0 Вараніноўскае 1994
• Каскад крыніц 0,15 Дунайкоўскае 1994
Гідралагічныя заказнікі мясцовага значэння
• Замашанскі мох 125,0 Дунайкоўскае 1994
• Журало 165,0 Гарадзецкае 1994
• Вялікі мох 47,0 Дунайкоўскае 1994
• Высокае 48,0 Дунайкоўскае 1994
• Асінавы востраў 46,0 Гарадзецкае 1994
• Сеннік 14,0 Баркалабаўаскае 1994
• Клятное 126,0 Новабаярскае 1994
• Балонаўка-Чорнагразь 202 Балонаўскае 1994
Зарэзерваваны гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Чыгірынскі” 589,0 Гарадзецкае Дунайкоўскае 1996
Месцы пражывання рэдкіх відаў жывёл
• Барсук 1,1 Новабаярскае 1983
• Чорны бусел 0,9 Баркалабаўскае 1989
Месцы вырастання рэдкіх відаў раслін
• Купальнік горны 15,0 Балонаўскае 1983
• Каменяломнік балотны 11,0 Вараніноўскае 1983


Чорны бусел


Барсук


Купальнік горны


Каменяломнік балотны

Помнік прыроды рэспубліканскага значэння “Сосны-гіганты” – пятнаццаць экзэмпляраў сасны звачайнай вышынёй 27-31 м, дыяметрам 0,75-0,9м, узрост – 150 гадоў.

Каскад крыніц, размашчаны ў балоцістай мясцовасці на тэрыторыі Дунайкоўскага лясніцтва, які складаецца з трох водных крыніц, якімі карыстаецца мясцовае насельніцтва для бальнеалагічнага лячэння.

Прыбарскі біялагічны (паляўнічы) заказнік рэспубліканскага значэння ўтвораны 3.06.1994 г. рашэннем Быхаўскага райвыканкома №17-5 (прадоўжаны на 10 год рашэннем №7-8 24.06.2003 г.), арганізаваны на тэрыторыі Прыбарскага і Чырвонаслабодскага лясніцтваў. У час вывядзення патомства ў ім забаронены ўсе віды лесагаспадарчых работ.

Гідраграфія і гідралагічныя ўмовы

Працякаючыя на тэрыторыі лясгаса рэкі адносяцца да Чарнаморскага басейна і уваходзяць у водазбор ракі Днепр. Найбольш буйныя з іх - Днепр і Друць, якія працякаюць уздоўж заходняй граніцы лясных масіваў. Рэчышча большасці малых рэк выранаўнаны пры асушэнні прылягаючых да іх плошчаў сяльгасугодзяў і служаць водапрыемлікамі.

Усе рэкі адносяцца да раўніннага тыпу з сілкаваннем атмасфернымі асадкамі і часткова грунтовымі водамі. Характэрным з’яўляецца рэзкае хістанне гадавога ўзроўня. Інтэнсіўная ярка выяўленная вясенняя павадка змяняюцца адносна ўстойлевымі летня-восенскімі ўзроўнямі вод.

Характарыстыка рэк і вадаёмаў

Назва рэк і вадаёмаўПрацягласць, км
Адаменка13
Арлянка24
Арыя (Бруськая)11
Баброўка27
Балонаўка24
Беліца21
Варанінка14
Гнілка7
Грэза51
Гутлянка33
Днепр1177
Друць295
Езва23
Забава8
Лахва90
Макранка21
Мошна5
Паўна12
Перасуха (Чарняўка)22
Рдзіца16
Рэкта8
Сажалка №10028
Сажалка №948
Сажалка №9712
Ст.Ухлясць8
Студзёнкаўскае водасховішча32
Тошчыца19
Трасна15
Узбунка13
Ухлясць48
Уюн6
Хачынка12
Чарняўка11
Чыгірынскае водасховішча2110

Ускрыццё рэк і пачатак вясенняга павадка наступае ў першай дэкадзе красавіка. Сярэдняя дата замярзання рэк 25-30 лістапада.

Буйных азёр прыроднага паходжання няма. З непрыродных самым буйным з’яўляецца Чыгірынскае водасховішча.


На Чэгірынскім водасховішчы

Вясной 2001 года створаны маладыя лясы на плошчы 400 га. У Вараніноўскім лясніцтве закладзены лясны гадавальнік на плошчы 2,5 га. Вялікая работа лясной аховай праведзена па ўпарадкаванню сядзіб лясніцтваў і прыдарожных палос уздоўж дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння. Пабудавана і ўстаноўлена 12 бяседак падрыхтавана 15 месц адпачынку.

Лесаразвядзенне і догляд за лесам

Аб’ём лесааднаўленчых работ па лясгасу ў 2004 годзе склаў 530 га, у тым ліку цвёрдаліставымі пародамі 4 га. Рэканструкцыя малакаштоўных насаджэнняў праведзена на плошчы 27 га.

З агульнага аб’ёма стварэння лясных культур на высечках:

- культуры, якія выйшлі з-пад усыхаючых ельнікаў – 100 га;
- стварэнне л/к на бураломах 4 га;
- стварэнне л/к на гарах 10 га.

Стварэнне змешаных лясных культур выканана на плошчы 297 га, у тым ліку змешаных культур сасны – 251 га.

Лясных культур на прынятых ГЛФ землях сельгаспрадпрыемстваў 208 га.

Лясных культур дуба чарэшчатага ў 2004 годзе створана 4 га.

Дапаўненне лясных культур праведзена на плошчы 182 га.

Догляд за ляснымі культурамі праведзен на плошчы 800 га, у тым ліку механізаваны – 563 га.

Вырашчана маладняка гаспадарча-каштоўных парод 266 га, у тым ліку дуба 16 га:

- шляхам перавода л/к у пакрытую лесам плошчу 171 га (у т.л. дуб 16 га)
- шляхам садзейнічання прыроднаму аднаўленню леса 24 га
- шляхам правядзення рубак дагляда 16 га
- прыроднае аднаўленне гаспадарча-каштоўнымі пародамі 55 га.

Нарыхтавана насення драўняна-куставых парод за 2004 год 182 кг., у тым ліку хвойных 166 кг.

У Вараніноўскім лясніцтве ў кв. 52 пастаянным лясным гадавальніку агульнай плошчай 6.0 га. У 2004 годзе закладзена пасяўное адзяленне на плошчы 2.2 га, школьнае адзяленне 0.50 га. Вырашчана стандартнага пасадачнага матэрыяла 42.579 тыс. шт., у тым ліку сасна звычайная – 207.9 тыс. шт., сажанцаў елкі звычайнай 627.3 тыс. шт.

2012 год

У гэтым годзе пасадзілі лесу на плошчы 233 гектара. Нарыхтавана ліквіднай драўніны на ўсіх відах высечак ў аб'ёме 139,6 тыс. кубаметраў. Вывезена 97,7 тыс. кубаметраў драўніны. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 18,8%.

Узроставая культура лясоў у 2004 годзе

Маладнякі Сярэдняўзроставыя Падаспяваючыя Зрэлыя і перастойныя
Хвойныя 14340 34292 14896 3849
Цвёрдаліставыя 375 416 21 25
Мяккаліставыя 8551 13223 2726 2018
Усяго 23266 47931 17643 5892
% 24.6 50.6 18.6 6.2

Агульны запас насаджэнняў 18044 тыс. м3

Сярэдні прырост на 1 га пакрытай лесам плошчы 3,8

Сярэдні запас на 1 га пакрытай лесам плошчы 190

Сярэдні ўзрост насаджэнняў 51

Разліковая лесасека па галоўнаму выкарыстоўванню 127.9 тыс. м3

У тым ліку па хвойнай гаспадарцы 72.8 тыс. м3

Звесткі аб распрацоўцы ўсыхаючых яловых насаджэнняў

Га Запас Ліквід
Догляд за маладнякамі 748.1 6297 2465
Прарэджванне 1214.5 41075 33444
Высечка перафарміраванне 3.6 281 226
Санвысечка 3165.3 56842 32652

Звесткі аб распрацоўцы ўсыхаючых яловых насаджэнняў

Га Тыс. м3
Узята на ўлік 302.2 101.2
Высечана 216.7 72.0
У тым ліку лясгас 64.8 20.1
Канцэрн 45.1 16.6
Іншыя 106.8 35.3
Астатак 97.8 32.7

Інфармацыя аб зробленнай рабоце аб добраўпарадкаванні ў 2004 годзе

Усяго месц адпачынку 67 шт.

У тым ліку новых 47 шт.

Рэканструяваных і дапоўненых 18 шт.

Месцы і зоны адпачынку: стварэнне і добраўпарадкаванне месц адпачынку на азёрах і рэках, водасховішчах – 9 шт.

Будаўніцтва пляцовак на аўтадарогах - 4 шт.

Будаўніцтва грамадскіх туалетаў на аўтадарогах - 4 шт.

Тэхнічнае і эстэтычнае добраўпарадкаванне зон адпачынку – 4 шт./2,4 га

Праведзен рамонт устаноўленых альтанак – 18 шт.

Устаноўлена шлагбаумаў -80, аншлагаў – 80 шт.

Складзена пратаколаў за забруджванне лясоў – 4 шт.

Супрацьпажарныя мерапрыемствы

Уладкаванне мінпалос – 1344 км

Догляд за мінпалосамі – 1294 км

Уладкаванне ППР новых – 2 км

Рамонт дарог супрацьпажарнага значэння – 12 км

Пасадка водаахлўных насаджэнняў – 20 га

Праведзена санітарных высечак за лясамі ўздоўж дарог і населенных пунктаў – 219.3 га

Ачыстка лясных насаджэнняў ад захламлённасці ўздоўж дарог і населенных пунктаў – 260 га.

Леспрамгас

У 1927 годзе арганізавана арцель “Працоўны смалакур”, якая налічвала 11 чалавек. У год яна выпускала 42 тоны шкіпідару, 86 тон смалы, 161 тону драўлянага вугля.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны смалакурня аднавіла сваю працу і пачала называцца леспрамгасам. Пачаўсят сплаў лесу па рэкам на ўсю тэрыторыю Беларусь.

У 60-х гг. лес пачалі перавозіць у кругляках па чыгуначнай дарозе ў вагонах.

У 70-х гг. на тэрыторыі леспрамгаса пачала працаваць піларама. Выраблялі доскі, брусы, якія адпраўлялі ў розныя гарады краіны.

Вырабляліся піламатэрыялы для вытворчасці запалак, фанеры, гербавай паперы.

У сучасны час піларама вырабляе гэту прадукцыю, пашырае свой асартымент. Прадукцыя леспрамгаса карыстаецца попытам у замежных спажыўцоў. Кіраўнікі: Буднікаў, Васькоў А. П., Дубінскі, Янкоў А.В. (апошні кіраўнік).

Паляўнічая гаспадарка

У нашым раёне на значнай плошчы змешчаны паляўнічыя ўгоддзя лесапаляўнічай гаспадаркі. Яму належыць 50,6 тысяч гектараў, занятыя лясамі, палямі, балотамі і вадой.

Па дадзеным праведзенага ў 2000 годзе ўліку тут налічваецца 92 лася, 119 дзікіх кабаноў, 302 казулі, больш за тысячу зайцаў, 617 белак, 115 лісіц, 84 куніцы.

Адкрылася паляванне на камерцыйнай аснове . У паляўнічым калектыве гсападаркі налічваецца больш за 70 паляўнічых. Для правядзення камерцыйнага палявання на закрытых паляўнічых ўзгодзяў пабудаваны біатэхнічныя комплексы з стралковымі вышкамі, кармавымі палямі, падкормачнымі пляцоўкамі і саланцамі.

2012 год

Па апошняму ўліку, у паляўнічых угоддзях лясгаса, якія раскінуліся на плошчы 67 тысяч гектараў, жыве 470 асобін дзіка, а пагалоўе казулі ў угоддзях самае шматлікае - па апошняму звярынаму "перапісу" 520 асобін налічваецца. Тры гады таму заняліся ў лясгасе развядзеннем аленяў. У абгароджаны вальер плошчай каля 10 гектараў выпусцілі дваццаць звяроў. А ўжо ў кастрычніку 2012 года ў натуральныя ўгоддзі выпусцілі 32 асобіны. Баброў налічваецца 210 асобін.

Асноўны прыбытак ад палявання прыносяць замежнікі. Яны аплачваюць і пражыванне, і харчаванне ў камфартабельнай паляўнічай хатцы у якой адначасова могуць размясціцца да васьмі чалавек. Для іх і ліцэнзіі даражэй, і едуць яны не толькі за мясам, колькі па трафеі. З улікам таго, што шчыльнасць звера добрая, едуць ахвотна. У 2012 годзе было праведзена 16 паляўнічых тураў. Агульны даход ад вядзення паляўнічай гаспадаркі склаў 370 млн. рублёў.


Турыстычны комплекс "Дом паляўнічага" у вёсцы Гамарня

Літаратура:

1. Адкрытая кніга Быхаўшчыны. Вып. 2.- Быхаў.- 1974.-31 с.

2. Матэрыялы Быхаўскага краязнаўчага музея.

3. Наш район в 2000-м году.- Маяк Прыдняп.- 2001.- 7 лют.

4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн., 1990.- 576 с.

5. Проект организации и развития лесного хозяйства Быховского лесхоза Могилёвского управления лесного хозяйства БССР (1971-1980). Т.1. Объяснительная записка.- Мн., 1971.- 472 с.

6. Адкрытая кніга Быхаўшчыны. Вып. 2.- Быхаў.- 1974.-31 с.

7. Проект организации и ведение лесного хозяйства Государственного лесохозяйственного учреждения «Быховский лесхоз» Могилёвского производственного лесохозяйственного объединения на 2004-2013 гг. Т.1. Пояснительная записка.- Мн., 2004.- 452 с.

8. Киреев, А Наш общий дом / А. Киреев // Маяк Прыдняп. – 2007. – 24 лістап. – С. 2

9. Киреев, А. Неделя леса / А. Киреев // Маяк Прыдняп. – 2008. – 22 кастр. – С. 1.

10. Кубеко, В. Косуля на подворье / В. Кубеко // Народная газета.- 2013.- 24 красавіка.- С. 3.

11. Левченко, С. Мелочей на производстве нет / С. Левченко // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 27 сакавіка.- С. 3.

12. Левченко, С. Растить, беречь, зарабатывать в Год бережливости / С. Левченко // Маяк Прыдняпроўя.- 2013.- 16 лютага.- С. 2.

13. Левченко, С. С экспортными поставками/ С. Левченко// Маяк Прыдняпроўя.- 2011.- 3 сакавіка.- С. 7.

ru be en