Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Формы ўласнасці. Раздзяржаўленне і прыватызацыя

ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхснаб»

ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхснаб» з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплекса раёна, а таксама сярод падобных прадпрыемстваў вобласці.

Вышэйстаячай ўстановай Таварыства з’яўляецца Холдзінг у форме ААТ «Аграмашсэрвіс». Орган кіравання – камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага аблвыканкома.

Зарэгістравана Таварыства Магілёўскім аблвыканкамам № 21-8 ад 16.08.1999 года ў рэестры дзяржаўнай рэгістрацыі - № 5302.

Таварыства з’яўляецца камерцыйнай установай – юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку.

Да ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхснаб» далучаны іншыя юрыдычныя асобы:

10.04.2003 г. – ААТ «Быхаўская сельгасхімія»

10.04.2003 г. – ААТ « Дняпроўскае аддзяленне па вытворча-тэхнічнаму абслугоўванню АПК»

Прадпрыемства выконвае самы розны комплекс работ па абслугоўванню гаспадарак раёна: выкананне аграхімічных і агратэхнічных работ, рамонт і накладка тэхнікі, аказанне транспартных паслуг і г.д. З 2009 г. пачалі выконваць новы від работ па вырабу ангараў для жывёлагадоўлі і захавання зерна.

У мэтах умацавання фінансавага становішча прадпрыемства, сумесна з заводам МАЗ, у 2009 г. быў адкрыт дылерскі цэнтр. З Мінска ў гаспадаркі паступаюць новыя аўтамабілі, а прадпрыемства ставіць іх на тэхнічнае абслугоўванне.

З 1 верасня 2008 г. пачаў працаваць сельскагаспадарчы філіял “Лудчыцы”, які займаецца вырабам прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства. Дырэктарам філіяла з 1 красавіка 2009 г. працуе Уладзімір Маханёк.

У вытворчым рэжыме прадпрыемства працуюць падраздзяленні па рамонту сельгастэхнікі, рэстаўрацыі дэталей і агрэгатаў, дрэваапрацоўчы цэх у в. Чырвоная Беларусь, які займаецца выпускам мебелі (сталы, лаўкі, табурэты, камоды). Чырвонабеларуская прадукцыя заўсёды знаходзіць свайго пакупніка , нават за межамі рэспублікі. Заказчыкамі з’яўляюцца жыхары раёна, ААТ, ПМК-85 Водбуд, РАЙПО, Гомельская фірма «Антарыс», Магілёўскі «Будкамплект» і іншыя.

З 2007 г. пачаў працаваць новы цэх па вырабу ацыліндраваных піламатэрыялаў, лазняў, зрубаў.

Дырэктарам ААТ «Быхаўрайаграпрамтэхснаб» з сакавіка 1995 г. па сакавік 2002 г. з’яўляўся Банадысеў Н.К., з 20.04.2002 г. па 10.04.2003 г. – Седзіч Г.Р., з 10.04.2003 г.па 2007 г. – Маханёк У.І. З 2007 г. і па сённяшні час – Грудаў У.

ААТ «ПМК-85 Водбуд»

Быхаўская ПМК-85 пачынае сваю дзейнасць у 1958 годзе. На падставе загада № 96 ад 6.04. 1994 г. Міністэрства па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь ПМК-85 перайменавана ў ПМК-85 ААТ « Магілёўводбуд».

ААТ «ПМК-85 Водбуд» створана ў працэсе рэарганізацыі ААТ «Магілёўводбуд» згодна рашэння Магілёўскага аблвыканкома №28-4 ад 26.12.2002 г.

ААТ «ПМК -85 Водбуд» займаецца рамонтна-эксплуатацыйнымі работамі, рэканструкцыяй і будаўніцтвам водаправодаў, рэкульцівацыяй кар’ераў, вывазам арганікі, будаўніцтвам домікаў, аграмеліяратыўнымі мерапрыемствамі.

Быхаўскія меліяратары аказваюць дапамогу гаспадаркам і арганізацыям як свайго, так і іншых раёнаў вобласці і рэспублікі.

У 2003 г. к ААТ «ПМК – 85 Водбуд» было далучана СПК «Гарадзецкі», у 2004 г. дзяржаўнае прадпрыемства асушальных і арашальных сістэм, што ў сваю чаргу дабавіла калектыву абавязкаў і расшырыла спектар яго вытворчай дзейнасці. Спецыялісты і рабочыя прадпрыемства працуюць вынікова і адказна, перавыконваючы даведзеныя заданні.

У 2004 і 2008 г. прадпрыемства заняло першыя месцы ў спаборніцтве сярод аналагічных меліарацыйных арганізацый вобласці.

Па вынікам абласнога агляда-конкурса па ўпарадкаванасці вытворчай базы сярод арганізацый ААТ “Холдынг Магілёўвадбуд” у 2008 годзе быхаўчане занялі 2 месца.


ААТ «ПМК-85 Водбуд»

На прыцягу пяці гадоў (2004 – 2009) калектыў трымае лідэрства сярод прадпрыемстваў холдынга «Магілёўводбуд». Па выніках абласнога конкурсу па добраўпарадкаванню вытворчай базы сярод устаноў “Холдынг Магілёўводбуд” у 2008 г. быхаўчане занялі другое месца

На пасадзе дырэктара ААТ «ПМК-85 Водбуд» з 20.09.2002 г. і па 2009 год працавала Коўзік Е.М.

З снежня 2009 года пасаду дырэктара займае Шалупенка В. П.

«Асгард-Бел»

Вытворча-гандлёвае ўнітарнае ўласнае прадпрыемства (ВГУУП) «Асгард-Бел» утворана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 30.11.2002 г. №2-17. Заснавальнікам ВГУУП «Асгард-Бел» з'яўляецца ГАА «Дали», зарэгістраванае Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам ад 21.06.2001 года №384.

З’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку, разліковы рахунак.

Асноўным відам дзейнасці ВГУУП «Асгард-Бел» з’яўляецца выкананне рамонтных работ.

Таварыства «БелІмпЭксДрэў»

Таварыства з дадатковай адказнасцю «БелІмпЭксДрэў» зарэгістравана рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14.11.03 г. № 24-11. З’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку, разліковы рахунак.

Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца распілоўка і струганне драўніны. Вытворча-эканамічную дзейнасць прадпрыемства здзейсняе з 1.06.04 года.

Таварыства «Фірма «ТМВ»

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Фірма «ТМВ» утворана рашэннем Магілёўскага выканаўчага камітэта №13-7 ад 12.06.2000 года. Форма ўласнасці – прыватная. З’яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс, пячатку, разліковы рахунак.

Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца вытворчасць лесапільная і стругальная.

ПУВП «Новаагра»

Прыватнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства (ПУВП) «Новаагра» створана 31 снежня 2004 г. шляхам продажу сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Вялікі лес» ў вёске Чырвоны бераг.

Зарэгістравана ПУВП «Новаагра» у адзіным дзяржаўным рэгістры нацыянальнай маёмасці за № 0000433/1.

Займаецца прадпрыемства вырошчваннем сельскагаспадарчай прадукцыі.

Дырэктарам ПУВП «Новаагра» з'яўляецца М.І.Верасаў.

ПП “Салодкая сядзіба”

У 2011 годзе пачало дзейнічаць прыватнае прадпрыемства “Салодкая сядзіба” у Баркалабаве. Узначальвае прадпрыемства Р. Гаранчык. У першым паўгоддзі 2011 года закуплена спецыяльнае тэхналагічнае харчовае абсталяванне. Калектыў налічвае 22 чалавекі.

Літаратура:

1. Бествицкий, Ю. Инициатива, маринады и варенья / Ю. Бествицкий // Рэспубліка.-2009.-24 красавіка.- С.4

2. Бобцова, Т. Завод держит марку. / Т. Бобцова // Бел. Нива.- 2002.- 20 июня.- С. 2.

3. Громова, Н. Умеренный рост. / Н. Громова // Маяк Прыдняп.- 2005.- 4 чэрв.- С. 1.

4. Зюзькевич, В. По стараниям и результат / В. Зюзькевич // Зямля і людзі.-2009.-15 апреля.-С. 6

5. Кайданов, А. С пользой для себя и общества. / А. Кайданов // Мог. вед.- 2001. – 13 ноября.- С. 2.

6. Колосов, Н. Есть результат, есть перспектива. / Н. Колосов // Маяк Прыдняп.- 2004.- 6 лістап.- С. 3.

7. Колосов, Н. Модернизация, качество, реализация. / Н.Колосов // Маяк Прыдняп.- 2006.- 20 мая.- С.4

8. Левченко, Н. В «Сладкой усадьбе»/ Н. Левченко// Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 7 сакавіка.- С. 2.

9. Полезно для здоровья // Маяк Прыдняп.- 2006.- 7 чэрв.- С.3

10. Петровская, Л. На родной земле / Л. Петровская // Маяк Прыдняп. – 2009. – 6 чэрв. – С. 2

11. Рудковский, Н. Новое оборудование – новые возможности / Н. Рудковский // Могилёв. ведом.-2009.-23 апреля.-С. 2-3

12. Солобуто, Н. В лидерах соревнования. / Н.Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2006.- 3 чэрв.- с.2

13. Солобуто, Н. Держат лидерство, помогают селу. / Н. Солобуто // Маяк Прыдняп.- 2005.- 19 лістап.- С. 6.

14. Петровская, Л. На родной земле/ Л. Петровская// Маяк Прыдняпроўя.- 2009.- С. 2.

ru be en