Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Тематические списки литературы

Фотокаталог

«Война! Твой горький след и в книгах, что на полке...»

Листая страницы Победы
Библиографический список


Социальная и правовая защита молодежи
Информационно-правовой бюллетень


Быховский район в областной и республиканской печати
Информационный список статей


Ікона Божай Маці «Баркалабаўская»
Бібліяграфічны спіс


Баркулабаўскі летапіс
Бібліяграфічны спіс


Праблемы экалогii ў мастацкай лiтаратуры
Агляд літаратуры


Природа - творец всех творцов
Рекомендательный список литературы


Воспитание здоровых привычек и навыков
Библиографический обзор литературы


Быть ещё брежливее возможно
Рекомендательный список литературы

Агляд кніг “Сучасная кніга Беларусі”.

Мы прапануем усім аматарам беларускай літаратуры пазнаёміцца з новымі творамі сучасных майстроў беларускага слова, якія паступілі ў цэнтральную раённую бібліятэку.

Самая чароўная кветка / Уклад. А. Лесавік . – Мінск: Мастацкая літаратура, 2010. – (Вера. Надзея. Любоў).
Самотная зорка Венера / Уклад. А. Лесавік . – Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. – (Вера. Надзея. Любоў).

Галоўная тэма зборнікаў прозы з чароўнымі назвамі “Самотная зорка Венера” і “Самая чароўная кветка” – каханне, пачуццё, што высакародзіць душу, робіць жыццё радасным ці прыносіць трывогі і пакуты, становіцца прычынай жыццёвай драмы. Творы Віктара Гардзея, Валянціны Кадзетавай, Леаніда Левановіча, Таццяны Мушынскай, Андрэя Федарэнкі, Зінаіды Дудзюк і іншых сучасных аўтараў не пакінуць чытачоў абыякавымі, бо кожная гісторыя кахання выклікае зацікаўленасць, прымушае хвалявацца і суперажываць.

Карэнда, І. Воплаўская госця / І. Карэнда. – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2011. – (Лімаўскі фальварак).

Кніга прозы Івана Карэнды “Воплаўская госця” серыі “Лімаўскі фальварак” , уключае ў сябе аднайменную аповесць, апавяданні, нататкі пісьменніка. Творы аб’яднаны адной тэмай – адлюстраваннем жыццёвых інтарэсаў і духоўных памкненняў нашага сучасніка.

Сіпакоў, Я. Зубрэвіцкая сага / Я. Сіпакоў. – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010. – (Лімаўскі фальварак).

Кніга Янкі Сіпакова “Зубрэвіцкая сага” - раман-містыфікацыя ў апавяданнях. Пачынаецца кніга паляваннем нашых продкаў на мамантаў, а заканчваецца падзеямі Другой сусветнай вайны, нашэсцем немцаў на Беларусь. Што ж аб’ядноўвае гэтыя апавяданні ў адзіны твор? Месца, невялікая, звычайная беларуская вёсачка Зубрэвічы, якая ўзнікла на шляхах мамантавых ловаў, вёсачка, у якой жыў князь Мітка Сякіра – Дзмітрый Зубрэвіцкі, паселішча, пра якое ведаў кароль Польшчы Ягайла і якое, відаць паставіла і сваіх ваяроў на Грунвальдскую бітву.

Рублеўская, Л. І. Сэрца мармуровага анёла / Л. І. Рублеўская. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2012.

У кнізе Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла” удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагацца за сваё каханне.

Гігевіч, В. С. Крах цывілізацыі / В. С. Гігевіч. – Мінск: Літаратура і мастацтва, 2012.

Чатыры аповесці: “Карабель”, “Марсіянскае падарожжа”, “Палтэргейст”, Страчанае шчасце” склалі кнігу Васіля Гігевіча “Крах цывілізацыі”. У іх аўтар даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце: паводзіны звычайнага чалавека, які па няволі апынуўся ў чужым грамадстве; магчымасці найноўшых тэхналогій стварыць штучны розум, каб устанавіць дыктат над людзьмі; рэакцыя зямлян на незвычайныя бытавыя праявы, якія выкліканы кантактамі з іншапланецянамі.

Кніга будзе цікавая тым, хто любіць фантастыку, цікавіцца касмічнымі падарожжамі, шануе свой родны край, яго культуру і звычаі.

Усіх, каго зацікавілі гэтыя творы, мы рады будзем бачыць у цэнтральнай раённай бібліятэцы і спадзяёмся, што вобразнасць, вялікая сіла і прыгажосць беларускага слова прыйдуцца па густу тым, хто для сябе ўпершыню адкрые сучасных аўтараў і іх творы.