Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Новые поступления

Уважаемые читатели!

Предлагаем вашему вниманию художественную литературу, поступившую в фонд центральной районной библиотеки им. Б. В. Стрельцова.

Бядуля, З. Салавей / Змітрок Бядуля. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. — 412, [3] с. — (Бібліятэка беларускай аповесці).

У чарговую кнігу серыі «Бібліятэка беларускай аповесці» увайшлі творы, што даўно сталі класікай айчыннага прыгожага пісьменства. Разам з героямі чытач зможа прайсціся сцежкамі іх маленства і маладосці, акунуцца ў атмасферу нашай далёкай («Салавей» Змітрака Бядулі) і не вельмі далёкай («Пачакай, затрымайся…» Алены Васілевіч, «Лісце каштанаў» Уладзіміра Караткевіча) мінуўшчыны.

Гальпяровіч, Н. Я. Чырвоны мост : раман-эсэ / Навум Гальпяровіч ; мастак М. Дайлідаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. — 245, [1] с.

Чырвоны мост – адна са знакавых мясцін старажытнага Полацка. Для аўтара, вядомага паэта і празаіка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь гэта сакральны вобраз яго дзяцінства і юнацтва, першага кахання і вернага сяброўства. Своеасаблівы нябачны герой рамана – родны горад, які стаў крыніцай духоўнага станаўлення, месцам сілы аўтара. Твор напоўнены шчымлівым лірызмам, тонкім гумарам, светлай самотай. Гэта своеасаблівая споведзь, лірычны дзённік аднаго з сучаснікаў, чалавека з багатай і цікавай біяграфіяй.

Кузнецова, А. Г. Медаль благородных : роман / Алеся Кузнецова. — Минск : Беларусь, 2025. —238, [1] с.

Современный роман о любви, преодолении себя и дороге к личному Олимпу.⠀ Он - спортивный тренер, который был всего в шаге от олимпийского золота, но отказал себе в праве побеждать. Теперь готовит настоящих чемпионов и празднует чужие победы. Она – блогер-миллионник и самый востребованный коуч, которая в собственной жизни смогла воплотить мечту миллионов девушек о счастье и балансе в семье и карьере. Она не догадывается о его существовании, а у него есть все причины для ненависти. Однажды они встретятся, и эта встреча навсегда изменит жизни обоих.

Непаўторная вясна : творы беларускіх і замежных пісьменнікаў / укладанне Уладзіміра Максімовіча ; афармленне серыі М. Дайлідава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. — 249, [1] с. — (Школьная хрэтаматыя).

У зборнік "Непаўторная вясна" ўвайшлі хрэстаматыйныя творы, якія ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для 10-11 класаў сярэдняй школы.

Слаўлю я свой край любімы : вершы, апавяданні / укладальнік Уладзімір Максімовіч ; мастак Наталля Паплаўская. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. — 137, [6] с. — (Бібліятэка пачатковай школы).

У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў пра нашу Айчыну, яе ўчарашні і сённяшні дзень. Шмат твораў прысвечана прыгажосці роднай прыроды.

×

Подпишитесь на наш Telegram-канал!

Будьте в курсе новостей и обновлений.