Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Ветэрынарыя

Быхаўская раённая ветэрэнарная раённая станцыя створана яшчэ ў даваенны час. Узначальваў яе да вайны галоўны ўрач Саўчанка І.

Райветстанцыя з’яўляецца ўстановай ветэрынарнага абслугоўвання жывёл, ажыццяўляе кантроль і правядзенне лячэбна-прафілактычных, супрацьэпізаатычных ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, накіраваных на забяспячэнне дабрабыту жывёл па інфекцыйным і інвазійным захворванням. Галоўнай мэтай дзейнасці ветустановы з’яўляецца:

• Арганізацыя ветэрынарнай справы ў раёне, накіраванай на ахову здароўя жывёл і выпуск добраякасных у ветэрынарна-санітарных адносінах прадуктаў жывёльнага паходжання;
• Забеспячэнне аховы тэрыторыі раёна ад заноса з сумежных раёнаў заразных захворванняў жывёл (уключая птушак, пушных звяроў, рыб і пчол);
• Арганізацыя і здзяйсненне дзяржаўнага ветырынарнага кантролю і нагляду на тэрыторыі раёна;
• Вывучэнне ветэрынарна-санітарнага стану аб’ектаў жывёлагадоўлі, забеспячэння правядзення мерапрыемстваў па папярэджванню і ліквідаванню заразных і незаразных захворванняў.

Галоўным ветэрынарным урачом раёна з’яўляецца Скалуба І.Г. Штат ветстанцыі складае 41 чалавек.

Літаратура:

1. Антонов, В. Достойный выбор. / В.Антонов // Зямля і людзі.- 2004.- 19 лістап.- С.11

2. Быховский район: история и день сегодняшний.- Могилёв.- 2004.- 24 с.

3. Матэрыялы Быхаўскага краязнаўчага музея.

4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Быхаўскага раёна.- Мн., 1990.- 576 с.

ru be en