Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Cувязь

Паштовая сувязь існавала ў Быхаўскім раёне, як і ў Магілёўскай губерніі, яшчэ да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.. Паштальены дастаўлялі на дом грашовыя пераводы, цэнныя пісьмы, малавесавыя пасылкі і карэспандэнцыі.

Да Вялікай Айчыннай вайны існавала тэлефонная сувязь, радыёвузел.

Першага красавіка 1945 года пасля вызвалення Быхава, пачаў працаваць радыёвузел. У кароткія тэрміны аднаўляліся і хутка развіваліся ўсе віды сувязі. У 1948 годзе раённы аддзел сувязі праводзіў вялікую работу па тэлефанізацыі сельскай мясцовасці. Толькі ў гэтым годзе былі тэлефанізаваны Новабыхаўскі, Тайманаўскі, Чырвонаберажскі, Ніжнятошчыцкі сельскія Саветы. У 1949 годзе былі адноўлены ўсе тэлефонныя лініі, якія існавалі да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння паслугі паштовай сувязі на тэрыторыі Быхаўскага раёна аказваюць насельніцтву і арганізацыям 41 аддзяленне сувязі. Для перавозкі пошты да аддзяленняў сувязі арганізавана 6 унутрыраённых маршруты. Дастаўкай перыядычнага друку і карэспандэнцыі, выплатай пенсіі і дапамог заняты ў горадзе і на сяле 105 паштальёнаў.

Пошта прадстаўляе не толькі традыцыйныя, але і іншыя віды паслуг. Гэта прыем усіх відаў плацяжоў, паслугі па ксеракапіраванню, перадача паведамленняў па факсу, прыем заказаў на праяўку пленак і друку фатаздымкаў, прыем пісьмовай карэспандэнцыі “Экспрэс”, рэалізацыя тавараў народнага спажывання ў аддзяленнях сувязі. З нямецкай фірмай заключаны кантракт на дастаўку тавараў па каталогам. У цеснай сувязі пошта працуе з Дзяржстрахам. Работнікі заключаюць дагавары па дабравольнаму страхаванню, займаюцца зборам страхавых плацяжоў насельніцтва.

Сення толькі пошта займаецца распаўсюджваннем перыядычнага друку з дастаўкай да дом. Падпіску можна аформіць у любым аддзяленні сувязі і ў паштольёнаў. На сяле некаторыя аддзяленні сувязі займаюцца банкаўскімі паслугамі, прыемам заказаў на рамонт вопраткі і абутку. Гарадскім аддзяленнем сувязі прымаюцца электранныя пераводы.

Паслугі паштовай сувязі на працягу 2006 – 2010 гг. ажыццяўляюць 35 аддзяленняў сувязі, у тым ліку 3 гарадскія, 29 у сельскіх і 3 рухомыя. Штогадовы тыраж перыядычных выданняў, падпісваемы насельніцтвам раёна, перавышае 32 тысячы экзэмпляраў.

У 2000 -2004 гг.устаноўлена 1780 кватэрных тэлефонаў. Раённы вузел сувязі аказвае насельніцтву сучасныя віды паслуг: адкрыты 4 рабочых месцы ІНТЭРНЕТ.

За 2008 г. Быхаўскім філіялам забяспечаны прырост асноўных тэлефонных апаратаў на 750 адзінак, у тым ліку на гарадскіх АТС – на 94, сельскіх – на 656.

У раёне дзейнічаюць аператары сотавай сувязі “Мабільныя тэлесістэмы” і “ВЕЛКОМ”.

На працягу перыяду 2006 – 2010 гг. у раёне зарэгістравана 12773 абаненты тэлефоннай сеткі і 13239 тэлефонных нумароў. Налічваецца 1983 карыстальніка Інтэрнэт паслугамі, з якіх 1547 падключаны да хуткаскараснога і 436 – да безпарольнага Інтэрнэта.

У 2011 годзе з’явілася сувязь новага пакалення IMS, якая праддастаўлена паслугамі:

• Паслуга “Музыкальный марафон”;
• “Виртуальная АТС”.

Амаль усе дзеючыя АТС электроннага тыпу. Усе ўстановы аховы здароўя, у тым ліку ў аграгарадках, тэлефанізаваныя на 100%.

Літаратура:

1. 10 лет на рынке почтовых услуг. Республиканское унитарное предприятие почтовой связи «Белпочта».- Мн., 2006.- 336 с.

2. Ахріменя, Н. В едином центре / Н. Ахрименя // Маяк Прыдняп.- 2006.- 14 янв.- С.2

3. Володин, Л. Надёжная связь: о руководителе РУЭС А.М. Бобцове / Л. Володин // Маяк Прыдняп.- 2006.- 25 фев.- С.2

4. Дозорцева, Г. К вашим услугам / Г. Дозорцева // Маяк Прыдняп.- 2005.- 8 окт.- С.1.

5. Евсеева, Т. Цифровая связь / Т. Евсеева // Маяк Прыдняпроўя.- 2012.- 5 мая.- С. 5.

6. Колосов, Н. Улыбнитесь, друзьям, почтальонам: о Городецком отделении связи / Н. Колосов // Маяк Прыдняп.- 2005.- 16 фев.- С.2

7. Короленко, А. Резервы есть. Быховский РУПС / А. Короленко // Маяк Прыдняп.- 2005.- 7 мая.- С.7

8. Короленко, А. Широкий спектр услуг / А. Короленко // Маяк Прыдняп.- 2004.- 9 окт.- С.2

9. Левачкова, Н. С оптимизмом смотрят вперёд / Н. Левачкова // Маяк Прыдняп.- 1998.- 7 фев.- С.2

10. Лисовский, А. Преодолевая трудности / А. Лисовский // Маяк Прыдняп.- 2004.- 30 окт.- С.1

11. Лютынская, А. 90 лет телефонной сети / А. Лютынская // Маяк Прыдняп.- 2004.- 24 июня.- С.4

12. Па дадзеных сайта Быхаўскага райвыканкома.

13. Петровский, Э.Н. Профсоюзу работников связи РБ – 100 лет: Краткая история в событиях и фактах 1904-2004 гг..- Мн., 2004.- 315 с.

ru be en