Новости

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Нацыянальная мова беларускага народа - Беларуская мова. І з гэтай нагоды бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б. В. Стральцова правялі з вучнямі СШ № 3 г. Быхава гульню-падарожжа “Любі, шануй, ведай роднае слова”.

Па прапанове дзяржавы Бангладэш, у 1999 годзе арганізацыя ЮНЭСКА аб’явіла 21 лютага — Міжнародным днём роднай мовы. Таму як ў гэты дзень загінулі пяць студэнтау, калі абаранялі свае правы вучыцца на роднай мове.
І менавіта 21 лютага бібліятэка мікрараёна Быхаў-1 № 49 сумесна з супрацоўнікамі ЦКНТ і Р правяла тэматычную сустрэчу «Гімн роднай мове» у рамках акцыі «Гаворым па-беларуску».
Подробнее ...
19 лютага споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Станіслава Пятровіча Шушкевіча, беларускага паэта, празаіка, заслужанага работніка культуры БССР.
Дэбютаваў вершам у студзені 1924 г. (газета “Чырвоная змена”). Аўтар зборнікаў паэзіі “Вершы” (1934), “Па дарозе вясны” (1959), “Услед за марамі” (1961), “Навальніца” (1966), “Сябрам” (1972), “Дарога ў залатую восень” (1983) , “Эха маладосці” (1984), “Сонца над маім восеньскім садам” (1987), кнігі ўспамінаў “Вяртанне ў маладосць: успаміны і нататкі”, зборніка сатыры і гумару “Грушы на вярбе” (1969), кніжак вершаў, апавяданняў і казак для дзяцей “Звярыны баль” (1936), “Лясная калыханка” (1958), “Вясёлыя дзятлікі” (1970), “Барадаты камар” (1977), “Ліса з магнітафонам” (1979), “Казачны церам” (1983) і інш. Многія вершы С. П. Шушкевіча пакладзены на музыку.

В 2018 году в издательстве Виктора Хурсика вышла новая книга писателя-земляка Сергея Борисовича Данилова «Ради женщины». Автор подарил издание в Быховскую центральную районную библиотеку им. Б.В. Стрельцова.
Роман написан в жанре фентези, знакомит с жизнью главного героя гуамота Фуан Ду из города Фаэтон. Вместе с ним вы побываете в местах, куда вряд ли попадёте в реальности. Вас ждут удивительные приключения и подвиги.
Желаем приятного чтения!

18 лютага споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, драматурга, публіцыста, вучонага, педагога.
Аўтар аповесці “Дзве душы”, дакументальна-мастацкіх запісак “На імперыялістычнай вайне”, раманаў “Віленскія камунары” і “Камароўская хроніка”, “Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век-1905 г.”, “Руска-беларускага слоўніка” (з Г. Гарэцкім), “Беларуска-расійскага слоўнічка”, “Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка” (з М. Байковым), напісаў першую “Гісторыю беларускае літаратуры”.

З мэтай фармавання беражлівых адносін да роднай мовы з 1999 года па ініцыятыве Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Да гэтай даты бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі сярод вучняў 5 класа ДУА “СШ №3 г. Быхава” літаратурна-лексічную віктарыну “Мелодыя роднай мовы”, інтэлектуальную размінку “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”, марафон скарагаворак.

Масленица – старинный славянский праздник проводов зимы. Празднование Масленицы сопровождалось обрядами во имя урожая, гуляньями, играми, различными забавами.
Участники клуба «Золотой возраст» (центральная районная библиотека им. Б.В. Стрельцова) встретили Широкую масленицу фольклорными посиделками «Ой, Маслена – красота! Открывай-ка ворота!», которые проходили в белорусской комнате районной детской библиотеки.

Целью каждого сознательного человека является самосовершенствование и достижение высокого уровня духовного развития.
Во время проведения дискуссии «Внешний облик – внутренний мир» в ГУО «СШ №3 г. Быхова» библиотечные работники детской библиотеки выявляли взаимосвязь между внешней и внутренней красотой человека.