Календарь знаменательных дат
Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ДУА «Баркалабаўскі ВПК д/с – СШ»

Школа ў вёсцы Баркалабава адкрыта ў 1904 годзе. Двухпавярховае памяшканне для яе, адначасова з будынкам мураванай царквы, пабудаваў свяшчэннік Стас – Аляшкевіч. 2 кастрычніка 1898 года заняткі з дзецьмі пачаў весці псаломшчык Каманскі Максім. Навучалася ў той час 8 хлопчыкаў. У царкоўна-прыходскай школе да рэвалюцыі і пасля яе заняткі вяла настаўніца Жудро Варвара Васільеўна, у манастырскай школе ў той час дзяцей вучыла яе сястра.

У савецкі час школа стала сямігадовай (1925 – 1927 гг.). У ёй працягвалі вучобу дзеці з Бароўскай і Сарочынскай пачатковых школ (пасля Вялікай Айчыннай вайны і з Залахвенскай пачатковай школы).

Прыкладна ў 1950 годзе Баркалабаўская школа сталя сярэдняй. Заняткі праводзіліся ў двухпавярховым чатырохпакаёвым будынку і ў будынку былой царквы ў дзве змены з вясковымі дзецьмі і выхаванцамі Баркалабаўскага дзіцячага дома, які размяшчаўся паблізу ў пабудовах былога жаночага манастыра.

У той час школа была амаль адзінай крыніцай інфармацыі, адзіным цэнтрам палітыка-масавай і культурнай работы на вёсцы, месцам арганізацыі вольнага часу дарослых і дзяцей.

У 1962 годзе адбылася значная для педкалектыва падзея. Камісія з прадстаўнікоў грамадскасці і школы, на чале з загадчыкам РАНА Семутнікам Ф.С., прыняла новы будынак школы. Чатыры класныя пакоі падзялілі папалам, пасля прыбудавалі яшчэ два памяшканні. Школа перайшла на адназменныя заняткі, палепшыліся ўмовы працы.

У 1974 годзе ў школе быў адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей. Зборам матэрыялу і музеем да 2006 года кіравала Куляшова Ганна Пятроўна. Яна аб’ядноўвала вакол сябе вялікі актыў са школьнікаў-краязнаўцаў, накіроўвала дзейнасць настаўнікаў па краязнаўству.

У музее больш за 900 экспанатаў, якія распавядаюць аб гісторыі Баркалабаўскага краю са старажытных часоў і па сённяшні дзень.

З 1991 года па 2006 год дырэктарам школы працавала Зінкавец Людміла Паўлаўна.

У 2007 годзе школа была пераўтворана ў ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс д/с-СШ”. Дырэктарам быў прызначаны малады настаўнік Смірноў Арцём Уладзіміравіч. На гэтай пасадзе ён працаваў да красавіка 2008 года. З красавіка 2008 года і па цяперашні час дырэктарам школы працуе Бацвянкоў Васіль Міхайлавіч.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ru be en