Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Баркалабаўская ўрачэбная амбулаторыя

У сярэдзіне 60-х гадоў 20 стагоддзя быў расфарміраваны дзіцячы дом, які знаходзіўся ў памяшканні былога манастыра. Там адкрылі ўчастковую бальніцу, аптэку і сельскую амбулаторыю. Прасторныя памяшканні і санаторныя прыродныя ўмовы падышлі для бальніцы найлепшым вобразам.

У канцы 70-х гадоў у мэтах эканоміі сродкаў бальніцу закрылі, але аптэка і ўрачэбная амбулаторыя засталіся.

У 1985 годзе аптэка і ўрачэбная амбулаторыя перасяліліся ў больш добраўпарадкаванае памяшканне ў цэнтры калгаса. З 1982 года медсястрой працавала Саўчанка Ірына Пятроўна. У 1986 годзе вадзіцелем амбулаторыі пачаў працаваць Сталяроў Святаслаў Мікалаевіч, які змяніў Капусціна Максіма Цярэнцьевіча, адпрацаваўшага шаферам з пачатку адкрыцця сельскай бальніцы.

У 80-х гадах урачамі працавалі Кавалёва Раіса Міхайлаўна, Стрыжэўскі Віктар Уладзіслававіч, Каратчэнка Раіса Міхайлаўна. Фельдшарамі працавалі Стральцова Аляксандра Андрэеўна і Басевіч Вера Яфімаўна. З 2000 года вяскоўцаў прымае ўрач, загадчыца амбулаторыяй Альховік Аліна Пракопаўна. У амбулаторыі функцыянуе дзённы стацыянар, працуе фізіятэрапеўтычны і зубны кабінет, лабараторыя.

З 2008 года фельдшарам у амбулаторыі працуе Буркеня Алена Міхайлаўна, стаматолагам – Волава Людміла Міхайлаўна.

Па выніках працы за 2010 год сярод амбулаторый Магілёўскай вобласці Баркалабаўская ўрачэбная амбулаторыя заняла першае месца.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ru be en