Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Баркалабаўскі культурна-спартыўны цэнтр

У снежні 1973 года ў вёсцы Баркалабава ўступіў у строй цудоўны Дом культуры. Школьнікі вакол пасадзілі бярозавыя і іншыя дрэўцы. З таго часу Дом культуры разам з цяністым паркам – прыгажэйшая мясціна вёскі і любімае месца адпачынку моладзі і вяскоўцаў. Да 2006 года Баркалабаўскі СДК быў размешчаны ў адным будынку з адміністрацыяй калгаса. У 2006 годзе будынак быў перададзены на баланс аддзела культуры Быхаўскага райвыканкама, у ім зрабілі капітальны рамонт. У 2007 годзе Баркалабаўскі сельскі Дом культуры быў рэарганізаваны ў Баркалабаўскі культурна- спартыўны цэнтр, які размешчаны на цэнтральнай сядзібе Баркалабаўскага сельскага Савета ў вёсцы Баркалабава. Будынак Баркалабаўскага КСЦ адпавядае патрабаванням, прад’яўляемым да клубных устаноў. У ім маецца глядзельная зала на 150 пасадачных месцаў, спартыўная зала, пакоі для заняткаў аматарскіх клубных фарміраванняў, музейны пакой, трэнажорная зала. Таксама ў будынку культурна-спартыўнага цэнтра размешчаны бібліятэка і філіял Баркалабаўскай дзіцячай музычнай школы.

Выконваючы дзяржаўную праграму “Адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады” пры Баркалабаўскім КСЦ са снежня 2008 года распачала работу філарманічная пляцоўка.

У зону абслугоўвання Баркалабаўскага КСЦ уваходзіць 10 вёсак: Баркалабава, Лядо, Залахвенне, Сарочына, Рэкта, Барсукі, Касічы, Хадуцічы, Бароўка, Ліпаўка.

З 2008 года ўзначальвае Баркалабаўскі культурна-спартыўны цэнтр Алена Анатольеўна Усава. Алена Анатольеўна работае ў цеснай сувязі з сельскім Саветам, сярэдняй школай, ФАПам. Усе мерапрыемствы ў Баркалабаўскім КСЦ праводзяцца сумеснымі намаганнямі ўсіх служб, якія размешчаны на тэрыторыі Баркалабаўскага сельскага Савета. Мастацкі кіраўнік КСЦ – Алеся Уладзіміраўна Аседач, акампаніятар – Дзітрый Рыгоравіч Бараноўскі.

Па арганізацыі вольнага часу розных катэгорый насельніцтва і развіцця аматарскай мастацкай творчасці Баркалабаўскі культурна-спартыўны цэнтр – адзін з вядучых клубных устаноў Быхаўскага раёна.

Работа ў Баркалабаўскім КСЦ вядзецца актыўна па ўсіх напрамках:
- з дзецьмі і падлеткамі;
- з моладдзю;
-па здаровым ладзе жыцця;
- з сем’ямі;
- па патрыятычным выхаванні;
- з ветэранамі вайны і працы;
- з пажылымі людзьмі;
- з народнымі майстрамі;
-з калектывамі мастацкай самадзейнасці.

У Баркалабаўскім КСЦ працуюць клубныя фарміраванні: дыскаклуб “Імпульс”, клуб “Здароўе”, вакальная дарослая група, танцавальны гурток і іншыя.

У студзені 2012 года ў КСЦ быў створаны клуб “Спадчына”, але прадпасылкі для стварэння клуба былі ўжо даўно, бо на баркалабаўскай зямлі жывуць людзі, якія не абыякавыя да гісторыі роднай вёскі, да сваёй спадчыны.

Клуб “Спадчына” наведваюць людзі, якія ведаюць фальклорную спадчыну. Асноўны напрамак работы клуба – вывучэнне, захаванне і адраджэнне мясцовых песень, прыказак, прымавак. Аматары фальклору ўдзельнічаюць у народных святах і абрадах, праводзяцца сустрэчы з народнымі ўмельцамі, на якія запрашаюцца дзеці і моладзь.

Па ініцыятыве членаў клуба “Спадчына” збіраюцца экспанаты быту для музейнага пакоя “Наша Спадчына”, створанага пры Баркалабаўскім КСЦ. Тут праводзяцца экскурсіі, пад час якіх усе жадаючыя маюць магчымасць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй развіцця роднага края, але і атрымаць карысную інфармацыю аб беларускай народнай кухні, сямейных традыцыях.

Гісторыя развіцця мастацкай самадзейнасці ў в. Баркалабава ўходзіць сваімі каранямі ў далёкія часы. Яшчэ ў даваенныя часы пад кіраўніцтвам Кавалёвай Ірыны Рыгораўны дзеці рыхтавалі канцэрты мастацкай самадзейнасці, ставілі сцэнкі, развучвалі песні, танцы. Вакальная група даярак калгаса імя К.Лібкнехта – пераможца рэспубліканскага конкурсу мастацкай самадзейнасці ў 1964 годзе. Мікалай Еўдакімавіч Усаў прымаў удзел у абласным свяце “Дні Магілёўскай вобласці ў рэспубліцы”, М.Л. Трафіменка ўдзельнічаў у свяце, прысвечаным 300-годдзю Перамогі рускіх войск у бітве са шведамі пад вёскай Лясная Слаўгарадскага раёна. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці прымалі ўдзел у рэспубліканскім свяце пісьменства з пастаноўкай “Баркалабаўскі летапіс”.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ru be en