Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Баркалабаўскі комплексна-прыёмны пункт УКП «Бытпаслугі»

Памяшканне Дома бытавых паслуг было пабудавана ў снежні 1964 года. Адкрыццё адбылося ў пачатку 1965 года. Першай загадчыцай працавала Казюкова Святлана. Пасля – Сафонава Вольга Віктараўна. Загадчыцамі ў свой час працавалі Гумінская Валянціна Іванаўна і Дамброўская Марфа Іванаўна.

У другой палове 80-х гадоў Дом быта быў зачынены.

У 2006 годзе вёска стала аграгарадком і быў адчынены комплексны прыёмны пункт УКП “Бытпаслугі”, які аказвае для насельніцтва вялікі пералік паслуг: прымае ў рамонт адзенне, абутак, у мыццё бялізну, у хімчыстку адзежу.

Да 2008 года загадчыцай прыёмнага пункта працавала Клокава Галіна Міхайлаўна.

З 2008 па 2011 г. – працавала Сакалова Святлана Іванаўна.

З 2011 па 2012 г. – Нужкова Марына Валер’еўна.

З 2013 года і па цяперашні час працуе Раманенка Вольга Ўладзіміраўна.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
ru be en