Баркалабаўская сельская бібліятэка

Да вайны бібліятэкі ў вёсцы не было. Толькі пасля вайны ў памяшканні сельскага Савета была адкрыта хата-чытальня. Першым яе загадчыкам працаваў Руднікаў Іван Данілавіч - ураджэнец вёскі Касічы. Жыццё пасля вайны было вельмі цяжкае, але людзі з ахвотай пацягнуліся да кнігі. І.Д. Руднікаў працаваў да 1959 года. У гэтым жа годзе было пабудавана памяшканне сельскага клуба і загадчыкам клуба і бібліятэкі стаў працаваць Цыркуноў Трафім Аляксандравіч.
З 1963 года па 1966 год загадчыкам працаваў Церашкоў Дзмітрый Захаравіч. У 1966 годзе абавязкі прыняла Краўчанка Еўдакія Кліменцьеўна.
З 1 студзеня 1968 года бібліятэка была адасоблена ад клуба. Загадчыцай бібліятэкі стала працаваць Зінкавец Людміла Паўлаўна. Яна працавала да 1 верасня 1970 года. Далейшы працоўны шлях яна працягвала ў школе. Спачатку працавала настаўніцай, потым намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, а затым і дырэктарам школы.
Пазней бібліятэка пераехала ў памяшканне калгаснай канторы. Цяпер гэтага будынка не існуе, ён быў знесены ў 2006 годзе. Зараз на гэтым месцы знаходзіцца комплексны прыёмны пункт.
З 1 верасня 1970 года ў бібліятэцы стала працаваць Ялфімава Святлана. У снежні 1974 года адкрыўся Баркалабаўскі сельскі Дом культуры і бібліятэка пераехала ў новае памяшканне Дома культуры. Яна стала занімаць большы пакой на другім паверсе. Бібліятэкарам у гэты час працавала Захарава Галіна Іванаўна.
Пасля Захаравай Галіны Іванаўны бібліятэку прыняла Каманская Наталля. У 1978 годзе яна выйшла замуж і змяніла месца жыхарства.
У 1978 годзе ў бібліятэку прыйшла працаваць Шляхценка Галіна Паўлаўна. Яна працавала да 1987 года.
Мажанкова Наталля Станіславаўна замяняла дэкрэтны адпачынак Г.П. Шляхценка з жніўня 1983 па жнівень 1984 года. Пасля Г.П. Шляхценка бібліятэчныя работнікі змяняліся кожны год:
Лежань Вольга Іванаўна (жнівень 1987 г.- жнівень 1988 г.).
Талкачова Святлана Іванаўна (жнівень 1989 г. – чэрвень 1990 г.).
Бенедык Алена Сямёнаўна (ліпень 1990 г. – ліпень 1991 г.).
З ліпеня 1991 года і па цяперашні час бібліятэкарам Баркалабаўскай сельскай бібліятэкі працуе Чухманава Святлана Васільеўна.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
- Нікольскі, Л. Тэлевізар кнігу не заменіць / Л. Нікольскі // Маяк
Прыдняпроўя. — 1996. — 3 ліпеня. — С.2.
- Фядотава, А. Абудзіць павагу / А. Фядотава // Маяк Прыдняпроўя. — 2003. — С. 4.
- Вальковский, И. Працяг Баркалабаўскага летапісу / Иван Вальковский // Могилевские ведомости. — 2003. —6 снежня. — С. 6.
- Федотова, Е. Центр общения сельчан / Елена Федотова // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 13 верасня. — C. 3.
- Менделеева И. Лист ожидания // Советская Белоруссия. — 2010. —16 января. — C. 19.
- Сельский врач — мастер на все руки : [об А. П. Альховик, зав. амбулаторией агрогородка Барколабово] // Алеся. - 2012. — № 3. — С. 8.
- Свириденко, Е. В сельской амбулатории // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 19 красавіка. — C. 3.
- Левченко, Н. В сладкой усадьбе / Николай Левченко // Маяк Прыдняпроўя. — 2012. — 7 сакавіка. — С. 2.
- Колосов, Н. Договор дороже денег / Николай Колосов // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 19 лістапада. — С. 4.
- Куляшоў, В. Успаміны пра родную школу / В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2008. — 6 лютага. — С. 4 ; 27 лютага. — С. 3. ; 5 сакавіка. — С. 4.
- Куляшоў, В. Баркалабаўскай сярэдняй школе спаўняецца 125 гадоў / В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя . — 2009. — 21 кастрычніка. — С. 4—5.
- Гнилозуб, В. Барколабовской школе Быховского района – 125 лет / Вера Гнилозуб // Белорусская нива. -- 2009. -- 23 октября. — С. 1.
- Петровская Л. Отметили 125–летие // Маяк Прыдняпроўя. — 2009. — 25 лістапада. — C. 1.
- Петровская, Л. Стезя директора // Маяк Прыдняпроўя. - 2012. — 17 кастрычніка. — C. 2.
- Куляшоў, В. Двойчы знішчаны і адроджаны// Маяк Прыдняпроўя. — 2012. — 12 снежня. — C. 5.
- Валодзін, М. Якасць вучобы // Маяк Прыдняпроўя. — 2013. — 13 лютага. — C. 4.
- Куляшоў, В. Музей працягвае летапіс : [пра гісторыка-краязн. музей Баркалабаўскай СШ] / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2013. — 22 мая. — С. 4.
- Петровская, Л. Весь ассортимент / Лариса Петровская // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 22 кастрычніка. — С. 5.
- Кандраценка М. З клубам "Знаўцы" // Маяк Прыдняпроўя. — 2009. — 4 лютага. — C. 7.
- Нікольскі Л. Насычаным жыццём // Маяк Прыдняпроўя. — 2009. — 25 лістапада. — C. 5.
- Саламевіч, С. Свята "Сёмуха" на Баркалабаўшчыне : [аб рабоце Баркалабаўскага культурна-спартыўнага цэнтра] / Святлана Саламевіч // Маяк Прыдняпроўя. — 2012. — 14 ліпеня. — С. 2.
- Гришанова, Л "Клуб года" как повод для праздника // Могилевские ведомости. — 2012. — 20 ноября. — C. 5.
- Бествицкий, Ю. Нетленные сокровища Барколабово : [о Барколабовском культурно-спортивном центре] / Юрий Бествицкий // Рэспубліка. — 2012. — 22 лістапада. — С. 8.
- Салобуто, Н. Во втором этапе : [о Барколабовском культурно-спортивном центре, победителе конкурса "Клуб года"] / Нина Салобуто // Маяк Прыдняпроўя. — 2012. — 24 лістапада. — С. 2.
- Саламевіч, С. Батлейка ў Баркалабава // Маяк Прыдняпроўя. — 2013. — 6 лютага. — C. 4.
- Рагін, Я. Пасля апратацыі - уключэнне ў бюджэт // Культура. — 2013. — 2 сакавіка. — C. 11.
- Саламевіч, С. Запрашае клуб "Спадчына" : [створаны пры Баркалабаўскім культурна-спартыўным цэнтры ДУ культуры "Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага р-на"] / Святлана Саламевіч // Магілёўскія ведамасці. — 2014. — 4 красавіка. — С. 6.