Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

1 сакавіка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага ўраджэнца Быхаўшчыны Барыса Васільевіча Стральцова, беларускага пісьменніка, публіцыста, вучонага, доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь.

З мэтай зберажэння гістарычнай і культурнай памяці ў 2013 годзе імя знакамітага земляка прысвоена Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У 20-ы Дзень беларускага пісьменства, што ладзіўся 1 верасня 2013 года ў Быхаве, на будынку раённага цэнтра культуры адкрылі памятную дошку ў яго гонар.

Асоба Барыса Васільевіча была і застаецца знакавай. Яго дзейнасць адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў намінацыі “Журналістыка”, ён лаўрэат прэміі Канфедэрацыі журналісціх саюзаў “За адметны ўклад у развіццё журналістыкі”.

Нарадзіўся Барыс Стральцоў у 1926 годзе ў вёсцы Хутар Быхаўскага раёна. Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падчас навучання працаваў у газетах “Чырвоная змена”, “Звязда”, дзе выконваў абавязкі літсупрацоўніка, загадчыка аддзела літаратуры і мастацтва. У 1969 годзе Барыс Васільевіч узначаліў кафедру тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ, у 1978 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а праз год атрымаў званне прафесара. Да 2005 года працаваў на кафедры перыядычнага друку факультэта журналістыкі БДУ. Пайшоў з жыцця ва ўзросце 87 гадоў.

З імем Барыса Стральцова звязана станаўленне беларускай журналісцкай навукі. Яго манаграфіі і артыкулы – “Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства”, “Асновы публіцыстыкі. Жанры”, “Творчыя мэтады ў журналістыцы” і іншыя ведаюць далёка па-за межамі Беларусі. Акрамя настаўніцкай і даследчыцкай працы Б. Стральцоў вядомы як аўтар мастацкіх твораў “Метраном памяці”, “Між крутых берагоў”, “Вячэрняя планета” і іншых. Яго пяру належаць 4 сцэнарыі дакументальных фільмаў і 5 мастацка-публіцыстычных альбомаў, прысвечаных Беларусі.

Наведаўшы цэнтральную раённую бібліятэку імя Б.В.Стральцова г. Быхава, дзе размясцілася экспазіцыя з кніг, публікацый і навучальных дамапожнікаў вядомага дзеяча, можна падрабязней пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю Барыса Васільевіча.

Комментарии
ru be en