Календарь знаменательных дат
В условиях сложившейся санитарно-эпидемиологической ситуации консультации нотариуса теперь будут проводиться каждый 2-й вторник месяца по телефону +375 2231 71599 с 15.00 до 16.00.

Жыццёвы і творчы шлях Б.В. Стральцова

Стральцоў Барыс Васільевіч
(01.03.1926 — 18.10.2009)

Беларускі вучоны, публіцыст, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (1968), доктар філалагічных навук (1978) , прафесар (1979), заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997), лаўрэат прэміі Міжнароднай канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў “За значны ўклад у развіццё журналістыкі” (1992), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў галіне журналістыкі (2001). Узнагароджаны граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1962, 1965, 1986).

Нарадзіўся 1 сакавіка 1926 года ў вёсцы Хутар Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў БДУ (1956). Працаваў у газетах “Савецкая Радзіма”, “Чырвоная змена” і “Звязда” (1950—1969). З 1969 па 1990 год – загадчык кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ, з 1999 года – прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі, кафедры перыядычнага друку. Стварыў навуковую школу ў галіне тэорыі журналістыкі. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і паспяхова абаронены дзесяткі кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Даследаваў жанры і творчыя метады журналістыкі. Аўтар манаграфій “Газета і мараль” (1971), “Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў” (1973), “Аналітычныя жанры: пытанні тэорыі і практыкі” (1974), “Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства” (1977), “Маральны клімат вытворчага калектыву і друк” (1979), “Дзесятая пяцігодка ў беларускім нарысе” (1980), “Фельетон: тэорыя і практыка жанра” (1983), “Основы публицистики. Жанры” (1990), “Свет и тени (очерки и публицистика 80-х)” (1991), “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці” (дзве часткі, 1999), “Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы” (2000) і іншых.

Асноўная тэматыка мастацкіх і публіцыстычных твораў – жыццё вёскі, клопаты моладзі і інтэлігенцыі: зборнікі апавяданняў “Наследнік” (1963), “Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі” (1969), аповесці “Вячэрняя планета” (1975), “Метраном памяці” (1985), раман “Між крутых берагоў” (1980); зборнікі абразкоў і апавяданняў “Чарадзейны туман” (2000), “Капуснік, або лад жыцця” (2007).

Памёр 18 кастрычніка 2009 года.

Аўтабіяграфія

У 1984 годзе, у час падрыхтоўкі да адкрыцця першай краязнаўчай экспазіцыі, дырэктар Быхаўскага краязнаўчага музея С. М. Бажкоў вёў перапіску з Б. В. Стральцовым.

ru be en