Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Віртуальны праект «Журналіст. Даследчык. Пісьменнік»
да 95-годдзя з дня нараджэння Б.В. Стральцова (1926—2009)

1 сакавіка 2021 года споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння знакамітага ўраджэнца Быхаўшчыны, прафесара, журналіста, пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Васільевіча Стральцова.

Доўгі час ён загадваў кафедрай тэорыі і практыкі журналістыкі самай прэстыжнай навучальнай установы рэспублікі. Барыс Васільевіч даследаваў жанры сучаснай публіцыстыкі. З-пад пяра Стральцова выйшлі сотні нарысаў, фельетонаў, рэпартажаў, дзесяткі навуковых прац. Ён таксама з’яўляецца аўтарам сцэнарыяў да чатырох дакументальных і пяці мастацка-публіцыстычных фільмаў пра Беларусь.

Цікавы Барыс Васільевіч Стральцоў і як празаік. Ён аўтар пяці зборнікаў апавяданняў і аповесцяў, рамана і аўтабіяграфічнай кнігі.

У гонар ушанавання памяці Барыса Васільевіча Стральцова ў 2013 годзе падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў г. Быхаве адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на фасадзе раённага Цэнтра культуры, а цэнтральнай раённай бібліятэцы было прысвоена імя знакамітага ўраджэнца.

Да 95-годдзя з дня нараджэння Барыса Васільевіча Стральцова супрацоўнікі Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі віртуальны праект «Журналіст. Даследчык. Пісьменнік». Пры стварэнні праекта выкарыстоўваліся даведачна-бібліяграфічны апарат і краязнаўчы фонд цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б. В. Стральцова, электронныя каталогі іншых бібліятэк, біябібліяграфічны паказальнік «Стральцоў Барыс Васільевіч», выдадзены аддзелам абслугоўвання факультэтаў журналістыкі і філасофіі і сацыяльных навук ФБ БДУ, а таксама інтэрнэт-рэсурсы.

Дадзены рэсурс будзе карысным усім, хто цікавіцца жыццём і творчасцю Барыса Васільевіча Стральцова.

Комментарии