Ушанаванне памяці Б.В. Стральцова
Імя Б.В. Стральцова носіць аўдыторыя на факультэце журналістыкі БДУ, адкрыццё якой адбылося З0 лістапада 2009 года.
Штогод, 1 красавіка, на факультэце журналістыкі праходзіць Дзень памяці Б.В. Стральцова.
У 2013 годзе падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў г. Быхаве адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі Б.В. Стральцова на фасадзе Быхаўскага раённага Цэнтра культуры.
Быхаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ў 2013 годзе было прысвоена імя знакамітага ўраджэнца.
Супрацоўнікі цэнтральнай рённай бібліятэкі надаюць шмат увагі прапагадзе творчасці і жыцця Б.В. Стральцова. У 2014 годзе на абанеменце быў аформлены вугалок памяці Б.В. Стральцова дзе шырока і ўсебакова прадстаўлена жыццё і творчасць знакамітага ўраджэнца. Вугалок уключае ў сябе фотаздымкі розных гадоў жыцця Барыса Васільевіча, яго навуковыя працы, мастацкія творы і іншыя матэрыялы.
Да дня нараджэння Б.В. Стральцова ў бібліятэцы і школах горада ладзяцца вечары памяці, афармляюцца выставы.
У 2020 г. у рамках святкавання Дня беларускага пісьменства, якое адбылося ў г. Бялынічы, на тэматычнай выставе «Таленты ад роднай зямлі» Быхаўская цэнтральная раённая бібліятэка прадставіла экспазіцыю, прысвечаную Б. В. Стральцову. На выставе экспанаваліся матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях, творы і навуковыя працы знакамітага журналіста, вучонага, пісьменніка. Прыцягваў да сябе ўвагу фотаплакат са словамі падзякі яго былых студэнтаў, якія пасля сталі пісьменнікамі, журналістамі і прадаўжальнікамі яго справы. Дэманстраваліся старыя фота з сямейнага архіва, рэчы з працоўнай спадчыны журналіста, а таксама біяграфічны нарыс, біябібліяграфічная памятка, папка-дасье «Б.В.Стральцоў – журналіст, даследчык, пісьменнік».