«Беларусь — мая маці і мова, паветра і хлеб», — сказаў паэт Анатоль Вялюгін. Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй, на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашай Беларусі, павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём, — гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёй, ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца яго культурнай спадчынай.
З мэтай пашырэння ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі цэнтральная раённая бібліятэка імя Б.В. Стральцова прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у анлайн-віктарыне «Мая краіна – мой гонар».