Да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

9 снежня спаўняецца 125 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча (1891-1917), беларускага паэта, перакладчыка, крытыка.
Нарадзіўся М. Багдановіч у Мінску ў сям’і настаўніка. Вершы па-беларуску пачаў пісаць у 10-11 гадоў. 6 чэрвеня 1907 года ў газеце «Наша Ніва» публікуюць першае апавяданне паэта «Музыка», у 1909 годзе ў гэтай газеце публікуюць яго першыя вершы. У Вільні ў 1913 годзе ў друкарні Марціна Кухты выходзіць зборнік «Вянок» ( 8 красавіка 1910 г.). Максім Багдановіч стварае навукова абгрунтаваную канцэпцыю развіцця беларускай літаратуры ад старажытнасці да пачатку ХХ ст. («Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ стагоддзя» (1911), «За сто лет» (1911), «Новый период в истории белорусской литературы» (1912), «Белорусское возрождение» (1914)). Восенню 1916 года ён піша вершы «Страцім-лебедзь», «Пагоня» і інш.
Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.
У бібліятэках раёна аформлены выставы «Свет паэзіі Максіма Багдановіча», «... Я не адзінокі...», «Геній зямлі беларускай» і іншыя, якія шырока раскрываюць творчы шлях аўтара, змяшчаюць не толькі друкаваныя выданні, але і вершы пісьменніка на электронных носьбітах.
Выстава аднаго пісьменніка «Паэт красы і гармоніі…»
Тэматычная выстава «Мая душа, як ястраб дзікі».
Выставы будуць дзейнічаць да 15 снежня.
Запрашаем прыняць удзел у юбілейных мерапрыемствах
Бібліятэка | Назва мерапрыемства | Дата, час і месца правядзення | Адказныя |
---|---|---|---|
Гарадская бібліятэка-філіял №49 мікрараёна Быхаў-1 | Агляд ля кніжнай выставы «Мая душа, як ястраб дзікі». | 08 снежня ў 15 гадзін (бібліятэка) | Вашукевіч С.А., бібліятэкар 2 катэгорыі |
Гарадская бібліятэка-філіял №50 мікрараёна Колас | Літаратурная гадзіна «Паэт нараджаецца не аднойчы». | 09 снежня ў 12 гадзін (ДУА «СШ №2 г. Быхава») | Масцяркова А.М., бібліятэкар 2 катэгорыі |
Цэнтральная раённая бібліятэка імя Б.В.Стральцова | Літаратурна-музычны вечар «Нязгасная зорка Радзімы». | 09 снежня ў 14.15 гадзін (бібліятэка) | Чарняўская Н.М., загадчыца аддзелам абслугоўвання і інфармацыі |
Няражская СБ | Гадзіна паэзіі «Паэзія гневу і любові». | 09 снежня ў 15 гадзін (бібліятэка) | Сільчанка Ж.І., бібліятэкар 2 катэгорыі |
Смаліцкая СБ | Літаратурная мазаіка «Паэзія М. Багдановіча» | 09 снежня ў 15 гадзін (бібліятэка) | Васількова Т.С., бібліятэкар 2 катэгорыі |
Навабыхаўская СБ | Літаратурная гадзіна «Песні жальбу і гневу» | 09 снежня ў 15 гадзін (бібліятэка) | Мінчукова С.А., бібліятэкар 2 катэгорыі |
Вараніноўская СБ | Літаратурны вечар «Паэт красы і гармоніі» | 09 снежня ў 12 гадзін (ДУА «Вараніноўскі ВПК д/с-БШ») | Салохіна А.В., бібліятэкар 1 катэгорыі |
Абідавіцкая СБ | Паэтычная гадзіна «Беларускай паэзіі волат» | 09 снежня ў 12 гадзін (бібліятэка) | Старавойтава Т.В., бібліятэкар 2 катэгорыі |
Макранская СБ | Літаратурна-музычны вечар «Цвяток радзімы васілька» | 09 снежня ў 13 гадзін (бібліятэка) | Мельнікава М.А., бібліятэкар 2 катэгорыі |
Ніжнятошчыцкая СБ | Гадзіна паэзіі «Вершаў таямнічы свет». | 10 снежня ў 12 гадзін (бібліятэка) | Корабава Т.М., бібліятэкар 2 катэгорыі |