Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

Да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа

08.02.2016

Да 95-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў Вараніноўскай сельскай бібліятэцы праведзены літаратурны вернісаж “Палескай зямлі волат”. Нарадзіўся пісьменнік у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна 8 лютага 1921 года. Самым дарагім месцам на зямлі для яго было Палессе.

Абсягі творчасці Івана Мележа шырокія: шматлікія апавяданні, аповесці, раманы. Пачаткам творчай працы пісьменніка стаў верш “Радзіма”, які ў 1939 годзе з’явіўся на старонках газеты “Чырвоная змена”.

У час мерапрыемства бібліятэкар Алена Салохіна пазнаёміла падлеткаў з тэматыкай твораў “Мінскі напрамак”, “Пакуль малады”, “Дні нашага нараджэння”, асаблівую ўвагу звярнула на “Палескую хроніку” (раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”), кожная старонка якой – хвалюючы роздум пісьменніка аб часе, жыцці, каханні.

Выступленне бібліятэкара суправаджалася электроннай прэзентацыяй “Сейбіт дабра і прыгажосці”. Творы пісьменніка былі прадстаўлены на тэматычнай выставе “Ён быў песняром палескай душы”.

4140