Календарь знаменательных дат

Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

ru be en

5 сакавіка Беларусь адзначыць 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, аднаго з класікаў беларускай літаратуры. Самабытнасць і шматграннасць таленту, сапраўды народны характар творчасці даюць усе падставы аднесці пісьменніка да самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры.

Кандрат Кандратавіч Крапіва (сапраўднае прозвішча Атраховіч) нарадзіўся 5 сакавіка 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Удзельнік чатырох войнаў, драматург, паэт-сатырык, празаік, вучоны-лінгвіст, грамадскі дзеяч, акадэмік, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы.

З нагоды юбілею цэнтральная раённая бібліятэка імя Б.В. Стральцова прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у літаратурнай віктарыне «Майстар слова – Кандрат Крапіва», прысвечанай жыццю і творчасці пісьменніка.

Адказы на пытанні віктарыны неабходна дасылаць на электронны адрас бібліятэкі bykhov.library@tut.by да 1 красавіка 2016 г. з паметкай «Літаратурная віктарына». Пераможцы будуць узнагароджаны Дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Пытанні літаратурнай віктарыны «Майстар слова – Кандрат Крапіва»

1. Як называецца аўтабіяграфія пісьменніка?

2. Дзе працаваў К. Крапіва ў 1913 годзе?

3. У якой вёсцы Уздзенскага раёна пісьменнік працаваў настаўнікам у 1924 годзе?

4. У якім узросце і дзе К. Крапіва ўпершыню пачаў пісаць вершы?

5. У сувязі з якімі абставінамі малады аўтар на восем гадоў закінуў пісанне вершаў?

6. Дзе і ў якім годзе быў надрукаваны першы твор К. Крапівы на рускай мове?

7. Якая публікацыя К. Крапівы была першай на роднай мове?

8. У якім годзе К. Крапіва выдае сваю першую кнігу прозы «Апавяданні»?

9. Якую мянушку далі К. Крапіве літаратурныя крытыкі 1920-1930 гг.?

10. У якім годзе выйшлі першыя зборнікі сатыры К. Крапівы «Асцё» і «Крапіва»?

11. Які твор аўтара лічыцца адным з лепшых здабыткаў усёй савецкай камедыяграфіі?

12. Якую ролю ў камедыі К. Крапівы «Хто смяецца апошнім?» іграў народны артыст БССР Здзіслаў Стома?

13. Пра які літаратурны жанр К. Крапіва сказаў: «Хто не ведае гэтай руплівай і цікаўнай, з выгляду простай, але вострай на язык бабулі, якая можа расказаць забаўную гісторыю пра падзеі сярод звяроў, але мы пад гэтымі звярамі ўгадваем людзей, якіх добра ведаем у жыцці?».

14. Які раман раскрыў майстэрства К. Крапівы як празаіка?

15. Як называецца п’еса пісьменніка, прысвечаная партызанскай барацьбе беларускага народа з белапольскімі акупантамі ў час грамадзянскай вайны?

16. Як называўся твор, жанр якога К. Крапіва вызначыў, як «фантастычная камедыя»?

17. Які твор К. Крапівы напісаны ў пасляваенныя гады, адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР?

18. Як называўся даклад, з якім К. Крапіва выступаў у 1948 годзе на рэспубліканскім сходзе пісьменнікаў?

19. У якім годзе пісьменнік быў абраны віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР?

20. Як называўся апошні драматычны твор К. Крапівы?

21. У якім годзе К. Крапіве было прысуджана ганаровае званне народнага пісьменніка Беларускай ССР?

Комментарии