Куляшоў Віктар Фаміч
(23.01.1924 – 28.06.2016)

Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Сядзіч Быхаўскага раёна ў сям’і сялян. У тым жа годзе яго бацькі пераехалі ў заснаваную на панскай зямлі вёску Залахвенне. Пачаў навучанне ў пачатковай школе Сарочынскай камуны. З 4-га класа навучаўся ў Баркалабаўскай сямігадовай школе. У 1938 годзе паступіў у 8-мы клас Быхаўскай СШ № 1, якую скончыў у 1941 годзе. Марыў паступіць у ваеннае вучылішча, але пачалася вайна. Падчас вайны становішча сям’і ўскладнілася тым, што бацька, які памёр перад вайной, быў бальшавіком і ваяваў на франтах грамадзянскай вайны. У 1944 годзе Віктар Куляшоў быў угнаны на прымусовыя работы ў Германію, дзе трапіў на машынабудаўнічы завод у горад Аўсбург. Вызвалілі ў канцы вясны 1945 года амерыканскія войскі, але на радзіму яму давялося вярнуцца толькі ў канцы лета.
У 1951 годзе Віктар Фаміч паспяхова здаў уступныя экзамены ў Магілёўскі педагагічны інстытут на завочнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта, які скончыў у 1958 годзе. У тым жа 1951 годзе ён быў назначаны ў Ветранскую сямігадовую школу настаўнікам фізікі і матэматыкі, а вясной 1954 года яго накіравалі ў родную Баркалабаўскую СШ выкладаць гэтыя прадметы ў старэйшых класах.
У 1959 годзе Віктар Фаміч назначаны завучам школы. На гэтай пасадзе працаваў 25 гадоў да выхаду на пенсію.
Апрача работы ў школе, Куляшоў прымаў актыўны ўдзел у грамадскай рабоце сельскага Савета – выконваў абавязкі дэпутата Баркалабаўскага сельскага Савета, працаваў сакратаром выбарчай камісіі па Баркалабаўскаму ўчастку.
У другой палове 20-га стагоддзя настаўнікі школы зацікавіліся краязнаўствам, якое прынесла Баркалабаўскай СШ найвялікшую славу і вядомасць. Кіравала ўсёй работай па краязнаўству гісторык школы, жонка Віктара Куляшова, Ганна Пятроўна.
Сам Куляшоў дапамагаў афармляць альбомы, пісаў летапісы, вырабляў фотаздымкі, перадрукоўваў фотакарткі, рабіў фотакопіі гістарычных дакументаў і г. д. Назапашаны краязнаўчы матэрыял стаў экспанатам гісторыка-краязнаўчага музея, які быў адкрыты ў школе ў 1974 годзе. Па матэрыялах музея Віктар Куляшоў з удзелам Ганны Пятроўны, напісаў у Быхаўскую раённую газету «Маяк Прыдняпроўя» больш 10-ці артыкулаў, якія затым ляглі ў аснову кнігі «Баркалабава. Гісторыя далёкая і блізкая». У 2001 годзе на II рэспубліканскім конкурсе «Мой родны кут» за серыю артыкулаў пад назвай «Баркалабаўскі бастыён» занялі 3-е месца і былі ўзнагароджаны спецыяльным дыпломам.
У 2013 годзе выйшла кніга Віктара Фаміча «Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю», якая складаецца з чатырох навукова-даследчых прац.
Памёр Віктар Фаміч Куляшоў 28 чэрвеня 2016 года.
ПУБЛІКАЦЫІ В. КУЛЯШОВА
- 253. Куляшоў, В. Ад Баркулаба Корсака — да нашых дзён : [гісторыя в. Баркалабава] / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 23 ліпеня. — С. 5.
- 254. Куляшоў, В. Ф. Баркалабава : Гісторыя далёкая і блізкая : зборнік артыкулаў па гісторыі Баркалабаўскага краю / В. Ф. Куляшоў, Г. П. Куляшова. — Залахвенне : [б.в.], 2008. — 85 с.
- 255. Куляшоў, В. Ф. Баркалабава : Год вялікіх юбілеяў / В. Ф. Куляшоў. — Залахвенне : [б.в.], 2014. — 47 с.
- 256. Куляшоў, В. Баркалабаўскай сярэдняй школе спаўняецца 125 гадоў : [гісторыя школы] / В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2009. — 21 кастрычніка. — С. 5.
- 257. Куляшова, Г. Баркалабаўскі бастыён праваслаўя : [аб старажытным манастыры] / Г. Куляшова, В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2001. — 28 сакавіка. — С. 3 ; 31 сакавіка. — С. 2 ; 4 красавіка. — С. 3.
- 258. Куляшова, Г. Вёсак нашых імёны / Г. Куляшова, В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2002. — 3 жніўня. — С. 5.
- 259. Куляшоў, В. Вытокі : [з гісторыі в. Баркалабава] / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2013. — 12 студзеня. — С. 4 ; 16 студзеня. — С. 8.
- 260. Куляшова, Г. Гісторыя любіць дакладнасць / Г. Куляшова, В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2005. — 13 ліпеня. — С. 4.
- 261. Куляшоў, В. Да таямніц роднай зямлі : [гісторыя Быхаўскага краю] / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2012. — 29 снежня. — С. 6.
- 262. Куляшоў, В. Дваранскі род Радкевічаў / В. Куляшоў, Г. Куляшова // Маяк Прыдняпроўя. — 2008. — 24 верасня. — С. 3.
- 263. Куляшоў, В. Двойчы знішчаны і адроджаны / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2012. — 5 снежня. — С. 8 ; 12 снежня. — С. 5.
- 264. Куляшова, Г. Заснаванае Баркулабам : [гісторыя в. Баркалабава] / Г. Куляшова, В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2005. — 13 красавіка. — С. 2.
- 265. Куляшоў, В. Захаваем у памяці назаўсёды : [уклад баркалабаўцаў у перамогу над фашысцкімі захопнікамі] / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 2 красавіка. — С. 4.
- 266. Куляшова, Г. Знакаміты асветнік зямлі нашай : [аб заснавальніку Баркалабаўскага жаночага манастыра Багдане Статкевічу] / Г. Куляшова, В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2004. — 21 студзеня. — С. 3.
- 267. Куляшоў, В. Музей працягвае летапіс / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2013. —22 мая. — С. 4.
- 268. Куляшоў, В. Неацэнны ўклад : [Сарочынскі палац Радкевічаў] / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2011. — 31 снежня. — С. 2.
- 269. Кулешов, В. Первый из сорочинских Радкевичей : [о владельцах имения Сорочино] / Виктор Кулешов // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 6 жніўня. — С. 8.
- 270. Кулешова, А. Переписка с освободителями / А. Кулешова, В. Кулешов // Маяк Прыдняпроўя. — 2004. — 7 красавіка. — С. 2.
- 271. Куляшоў, В. Подзвіг і загадкавае выратаванне вёскі : [па старонках гісторыі в. Сарочына] / В. Куляшоў, Г. Куляшова // Маяк Прыдняпроўя. — 2009. — 14 студзеня. — С. 4.
- 272. Куляшова, Г. Поле сарочынскай славы : [аб першай на Быхаўшчыне камуне] / Г. Куляшова, В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2003. — 15 студзеня. — С. 3.
- 273. Куляшова, Г. Помнікі старажытнасці Баркалабаўскага краю / Г. Куляшова, В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2000. — 3 мая. — С. 3.
- 274. Куляшоў, В. Таямніца Баркалабаўскага краю : [з гісторыі вёскі] / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2013. — 23 кастрычніка. — С. 4.
- 275. Куляшоў, В. Ф. Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю / В. Ф. Куляшоў. — Залахвенне : [б.в.], 2013. — 62 с.
- 276. Куляшова, Г. У мястэчку над дняпроўскай кручай : [гісторыя в. Баркалабава] / Г. Куляшова, В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2000. — 12 студзеня. — С. 2.
- 277. Куляшоў, В. Успаміны пра родную школу / В. Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2008. — 6 лютага. — С. 4 ; 27 лютага. — С. 3.
- 278. Куляшоў, В. Яўген Радкевіч : [дваранскі род Радкевічаў] / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2009. — 21 студзеня. — С. 6.
ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ В. КУЛЯШОВА
- 279. Гришанова, Л. «Там барколабовские грозы прошли…» / Людмила Гришанова // Могилевские ведомости. — 2000. — 22 июля. — С. 12.
- 280. Зігуля, Н. Летапісцы з Баркалабава / Нэлі Зігуля // Звязда [Электронны рэсурс] : сайт. — Рэжым доступу: http://www.zviazda.by/be/news/20160201/ 1454356772- letapiscy-z-barkalabava. — Дата доступу: 11.06.2016.
- 281. Куляшоў, В. Успаміны пра родную школу / Віктар Куляшоў // Маяк Прыдняпроўя. — 2008. — 27 лютага. — С. 3 ; 5 сакавіка. — С. 4.
- 282. Куляшоў Віктар Фаміч // Баркалабава : гісторыя далёкая і блізкая [Электронны рэсурс] : база даных / складальнік С. В. Чухманава. — Электронныя даныя (104,1 Мб). — Баркалабава, 2014. — 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM). — Загаловак з экрана.
- 283. Маркова, С. Барколабовцы пишут новую летопись / Светлана Маркова // Могилевская правда. — 2000. — 8 декабря.
- 284. Петровская, Л. Ищут и находят / Лариса Петровская ; фото Николай Ахрименя // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 1 кастрычніка. — С. 2 : фота.
- 285. Петровская, Л. Посвятил истории Барколабово / Лариса Петровская // Маяк Прыдняпроўя. — 2014. — 25 студзеня. — С. 12.
- 286. Петровская, Л. С историей по жизни / Лариса Петровская // Маяк Прыдняпроўя. — 2004. — 5 мая. — С. 3.