Летапісцы Быхаўскага краю

Быхаўскія краязнаўцы – захопленыя даследчыкі мінулага роднага краю. Яны шмат зрабілі, каб мы, землякі, лепш ведалі жывую гісторыю сваёй малой радзімы, разумелі, як змянілася яе аблічча з цягам часу, каб памяталі людзей, якія складаюць гонар Быхаўшчыны.
Паўнатэкставая база даных «Летапісцы Быхаўскага краю» прысвечана тым, хто дапамагае пазнаць, зразумець, палюбіць гісторыю свайго краю, родныя мясціны. Яна знаёміць з мясцовымі краязнаўцамі мінулага і сучаснасці: краязнаўцамі-аматарамі, музейнымі работнікамі, журналістамі, настаўнікамі, супрацоўнікамі дзяржаўных арганізацый, прафесійная дзейнасць або сфера інтарэсаў якіх звязаны са зборам, назапашваннем і захаваннем інфармацыі пра Быхаўскі край.
База змяшчае біяграфічную і бібліяграфічную інфармацыю, а таксама тэксты дакументаў з фонду цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова. Храналагічны ахоп дакументаў з 1953 па 2016 гг.
Біяграфічная частка знаёміць з жыццём і дзейнасцю мясцовых краязнаўцаў і асноўнымі тэмамі іх даследаванняў, у якасці ілюстрацый размешчаны фотаздымкі даследчыкаў.
Бібліяграфічная частка змяшчае асобна выдадзеныя працы, публікацыі ў зборніках і перыядычных выданнях. Размяшчэнне матэрыялу падаецца ў алфавітным парадку прац даследчыкаў, літаратура аб жыцці і творчасці краязнаўцаў размешчана ў алфавітным парадку аўтараў і загалоўкаў артыкулаў.
- Абрамовіч Данііл Мартынавіч
- Бажкоў Сяргей Максімавіч
- Барысаў Георгій Ерамеевіч
- Галынскі Раман Дзмітрыевіч
- Гарошка Аляксандр Фёдаравіч
- Дрыгант Ілля Хонанавіч
- Жыжыян Сяргей Піліпавіч
- Завальнікаў Міхаіл Піліпавіч
- Кугель Калман Шмеркавіч
- Куляшова Ганна Пятроўна
- Куляшоў Віктар Фаміч
- Міхайлава Ірына Іванаўна
- Папкова Ларыса Міхайлаўна
- Сакалоў Алесь Мікалаевіч
- Федарэнка Вольга Мікалаеўна
- Шкапляроў Юрый Паўлавіч
- Шульга Мікалай Кірылавіч