Гарошка Аляксандр Фёдаравіч
(24.10.1926 – 21.08.2003)

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1926 года ў сяле Нова-Кіеўка Халілаўскага раёна Арэнбургскай вобласці. Да вайны скончыў шэсць класаў. Калі бацька пайшоў на фронт Аляксандр Фёдаравіч стаў працаваць лінейным наглядчыкам у Кваркенскай раённай канторы сувязі.
У 17 гадоў, 5 лістапада 1943 года, быў прызваны ў армію. На ваенным аэрадроме горада Бузулук Арэнбургскай вобласці прайшоў навучанне і стаў паветраным стралком. У жніўні 1944 года разам з экіпажам быў адпраўлены на фронт. У складзе палка Авіяцыі дальняга дзеяння на самалёце зрабіў дванаццаць баявых вылетаў.
Пасля заканчэння вайны служыў у палку начальнікам тэлефоннай станцыі, дзяжурным па сувязі, сакратаром камсамольскага бюро палка і намеснікам камандзіра роты па палітчастцы. Звольнены з арміі ў сувязі з скарачэннем штатаў у 1953 годзе. У 1965 годзе скончыў Мінскі тэхнікум савецкага гандлю па спецыяльнасці «Таваразнаўца харчовых тавараў». Працаваў у сістэме ваенгандлю. З 11 кастрычніка 1965 года па 31 кастрычніка 1986 года працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы рэдакцыі газеты «Маяк Прыдняпроўя». Шмат артыкулаў Аляксандр Фёдаравіч прысвяціў ваеннай гісторыі Быхаўскага раёна.
З 1987 года на персанальнай пенсіі. У 1989 годзе пераехаў у горад Харкаў.
Памёр Аляксандр Фёдаравіч 21 жніўня 2003 года.
ПУБЛІКАЦЫІ А. ГАРОШКІ
- 117. Гарошка, А. Выпрабаванне : [аб медсястры партызанскага атрада імя Чапаева Н. М. Лабенскай, падзеі 1941 г. у в. Ветранка] / А. Гарошка // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 3. — С. 119.
- 118. Гарошка, А. Наперадзе атакуючых : [Герой Савецкага Саюза М. Умурдзінаў, удзельнік баёў за вызваленне Быхаўшчыны] / А. Гарошка // Маяк Прыдняпроўя. — 1970. — 4 ліпеня. — С. 2.
- 119. Гарошка, А. Сям’я патрыётаў : [бацька і сыны Каваленкі, народныя мсціўцы з в. Чырвоны Бераг] / А. Гарошка // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 4. — С. 138.
- 120. Бажкоў, С. Тайна Аляксеіча : [удзел 82-й Ярцаўскай стралковай дывізіі ў баях на Быхаўшчыне] / С. Бажкоў, А. Гарошка // Маяк Прыдняпроўя. — 1986. — 23 жніўня. — С. 2.
- 121. Гарошка, А. Трынаццаць дзён Міхея Белакузава : [аб першым старшыні Ніканавіцкага сельсавета М. Белакузаве, звесткі пра стварэнне калгаса «Пралетарый» у в. Ніканавічы] / А. Гарошка // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 2. — С. 63.
- 122. Гарошка, А. Шасцёра камсамольцаў з Ветранкі : [партызанская барацьба] / А. Гарошка // Маяк Прыдняпроўя. — 1970. — 14 ліпеня. — С. 3.