Календарь знаменательных дат
Каждый 2-й вторник месяца в Публичном центре правовой информации центральной районной библиотеки им. Б.В.Стрельцова оказываются бесплатные консультации нотариуса.

Дрыгант Ілля Хонанавіч

(08.12.1918 – 14.03.1988)

Нарадзіўся 8 снежня 1918 года ў Быхаве. У 1936 годзе скончыў Быхаўскую СШ №1. Пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ва Усебеларускі Магілёўскі газетны тэхнікум. Пасля заканчэння сярэдняй спецыяльнай установы працаваў рэдактарам раённага радыёвяшчання ў горадзе Быхаве, затым паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі ў горадзе Мінску на завочнае аддзяленне. З першых і да апошніх дзён прайшоў вогненнае пекла Вялікай Айчыннай вайны з аўтаматам за плячыма і з пяром, блакнотам у планшэце. Напачатку радавы чырвонаармеец, а ў хуткім часе – ваенны карэспандэнт. Ваяваў на Варонежскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім і 1-м Беларускіх франтах. Займаў пасаду адказнага сакратара ў франтавых газетах «За Радзіму», «Уперад да перамогі», «За перамогу».

У 1945 годзе служыў у групе савецкіх войск 5-й Ударнай арміі ў Германіі на пасадзе адказнага сакратара і начальніка аддзела партыйнага жыцця ў газетах «Савецкі баец» і «На варце». З 1946 па 1949 год знаходзіўся ў Манголіі, працаваў намеснікам рэдактара газеты «Баявы шлях». З 1963 па 1985 год працаваў у рэдакцыі раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» на пасадзе адказнага сакратара. Кіраваў гуртком юных карэспандэнтаў у раённым Доме піянераў. Там разгарнуў работу па стварэнню музея гісторыі народнай асветы і піянерскай арганізацыі раёна, сабраў вялікі дакументальны матэрыял для гэтага, але скончыць пачатае не давялося.

Ілля Хонанавіч Дрыгант быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені і многімі медалямі.

Памёр Ілля Хонанавіч 14 сакавіка 1988 года.

ПУБЛІКАЦЫІ І. ДРЫГАНТА

  • 123. Дрыгант, І. Асабістым прыкладам : [камуніст, адзін з арганізатараў партызанскага руху Ф. К. Шычко] / І. Дрыгант // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 2. — С. 68 : фота.
  • 124. Дрыгант, І. Багатая спадчына : [ураджэнец г. Быхава пісьменнік Якаў Ільіч Ільічоў] / І. Дрыгант // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 9 мая. — С. 2—3.
  • 125. Дрыгант, І. Вялікі і родны чалавек : [члены КПСС, быхаўчане Р. Б. Сялецкая, С. Я. Француз, якія прысутнічалі на сустрэчах з У. І. Леніным] / І. Дрыгант // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 2. — С. 62.
  • 126. Дрыгант, І. Гвардзеец у страі : [ваенны лёс С. М. Бажкова] / І. Дрыгант // Маяк Прыдняпроўя. — 1984. — 9 кастрычніка. — С. 3: фота. — (Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна).
  • 127. Дрыгант, І. Дар гораду : [аб ураджэнцы в. Ніканавічы Быхаўскага раёна, мастаку, члене Маскоўскага саюза мастакоў П. І. Хайкіне] / І. Дрыгант // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, 1974. — Вып. 2. — С. [15].
  • 128. Дрыгант, І. Ён быў завадатарам : [з гісторыі стварэння калгаса імя Валадарскага, аб першым старшыні калгаса М. Кагане] / І. Дрыгант // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 2. — С. 59.
  • 129. Дрыгант, І. Ён з вёскі Красніца : [былы партызан, партыйны работнік П. Кускоў] / І. Дрыгант // Маяк Прыдняпроўя. — 1984. — 30 чэрвеня. — С. 3 : фота. — (Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна).
  • 130. Дрыгант, І. Ён з гвардыі вялікага Леніна : [рэвалюцыянер, партыйны дзеяч, ураджэнец Быхава С. Т. Хаўкін] / І. Дрыгант // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 2. — С. 60 : фота.
  • 131. Дрыгант, І. Зямля – сялянам : з гісторыі арганізацыі калектыўных гаспадарак на Быхаўшчыне (1918—1919 гг.) / І. Дрыгант // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, 1974. — Вып. 2. — С. [3—4].
  • 132. Дрыгант, І. Камандарм : [Герой Савецкага Саюза, камандуючы 3-й арміяй А. В. Гарбатаў, бой за вызваленне Быхаўшчыны] / І. Дрыгант // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, [197-]. — Вып. 5. — С. [10].
  • 133. Дрыгант, І. Людзі шчырага сэрца : [аб першых паслярэвалюцыйных настаўніках ў Быхаве А. Цыбулькіне і Ф. Уладзіміраве] / І. Дрыгант // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 1. — С. 36 : фота.
  • 134. Дрыгант, І. 50 гадоў назад : з гісторыі партыйнай арганізацыі станцыі Быхаў / І. Дрыгант, Д. Абрамовіч // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, 1974. — Вып. 2. — С. [5].
  • 135. Дрыгант, І. Расказваюць архіўныя дакументы : [звесткі аб падзеях 1919 г. на Быхаўшчыне] / І. Дрыгант // Маяк Прыдняпроўя. — 1974. — 19 лютага. — С. 4.
  • 136. Дрыгант, І. Родныя вуліцы… : [гісторыя назваў вуліц горада Быхава] / І. Дрыгант // Маяк Прыдняпроўя. — 1973. — 21 ліпеня. — С. 4 ; 28 ліпеня. — С. 4.
  • 137. Дрыгант, І. Старонкі біяграфіі : [ураджэнец г. Быхава, партыйны дзеяч Самуіл Тэвелевіч Хаўкін] / І. Дрыгант // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, 1973. — Вып. 1. — С. [13] : фота.
  • 138. Дрыгант, І. У далёкім і грозным 41-м… : [звесткі з гісторыі племзавода «Вараніно»] / І. Дрыгант // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 3. — С. 79 : фота.
  • 139. Дрыгант, І. У дваццаць першым : [аб начальніку павятовага палітбюро Н. Французе і сакратару палітбюро Г. Дорахаве] / І. Дрыгант // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 2. — С. 53 : фота.
  • 140. Барысаў, Г. У паход, следапыты : [краязнаўчыя маршруты па месцах баёў у Быхаўскім раёне] / Г. Барысаў, І. Дрыгант // Маяк Прыдняпроўя. — 1972. — 1 чэрвеня. — С. 2—3.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ І. ДРЫГАНТА

ru be en