Барысаў Георгій Ерамеевіч
(12.12.1923 – 23.04.1997)

Нарадзіўся 12 снежня 1923 года ў вёсцы Зялёны Прудок Чавускага раёна.
Ветэран вайны і працы. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў у Асобным рэйдавым партызанскім злучэнні «Трынаццаць». Быў камандзірам падрыўной групы, памочнікам камандзіра дыверсійнага ўзвода, памочнікам камісара па камсамолу 8-га атрада.
У пасляваенны час амаль 40 гадоў жыцця аддаў працы ў сродках масавай інфармацыі. З 1951 года ён прызначаецца рэдактарам Быхаўскай раённай газеты, у якой працаваў 32 гады. Вопытны журналіст змог аб’яднаць творчы калектыў, які ўмела адлюстроўваў на старонках газеты шматграннае жыццё працаўнікоў Быхаўшчыны, стаў арганізатарам многіх карысных пачынанняў і спраў. Дзесяцігоддзямі, разам са сваім асноўным заняткам вёў вялікую краязнаўчую працу, збіраў матэрыял па ўвекавечванню памяці славутых жыхароў Быхаўшчыны. Па ініцыятыве і пры актыўным удзеле Георгія Ерамеевіча Барысава быў створаны раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Мемарыял вайсковай славы на Лудчыцкай вышыні, Курган Бяссмерцця ў вёсцы Дабужа і іншыя помнікі Народнай Славы. Барысаў лічыцца збіральнікам матэрыялу для гісторыка-дакументальнай кнігі «Памяць. Быхаўскі раён».
За вялікія заслугі ў культурным жыцці рэспублікі ў 1974 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры», узнагароджаны знакам выдатніка друку краіны. За баявыя і працоўныя справы мае семнаццать урадавых узнагарод.
Памёр Георгій Ерамеевіч 23 красавіка 1997 года.
ПУБЛІКАЦЫІ Г. БАРЫСАВА
- 79. Барысаў, Г. Азёры нашай Быхаўшчыны / Георгій Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 18 жніўня. — С. 3.
- 80. Барысаў, Г. Е. Апошні акоп : апавяданне / Г. Е. Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. —2012. — 5 снежня. — С. 4.
- 81. Барысаў, Г. Ганаровы грамадзянін : [камандзір 556 стралковага палка П. В. Качур] / Г. Барысаў // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. —Быхаў, 1973. — Вып. 1. — С. [6].
- 82. Барысаў, Г. Заўсёды ў пошуку : [гісторыя стварэння раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя»] / Г. Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1988. — 22 снежня. —С. 1—3.
- 83. Барысаў, Г. Камандзір партызанскага злучэння : (да 70-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза С. У. Грышына) / Г. Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1987. — 17 сакавіка. — С. 2.
- 84. Барысаў, Г. Кідок у бессмяроцце : [аб Героі Савецкага Саюза С. Іскаліеве, які загінуў пад час баёў за вышыню 150,9 пад Лудчыцамі] / Г. Барысаў // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, [197-]. — Вып. 5. — С. [1].
- 85. Борисов, Г. Курган Бессмертия : очерк : [памятник у д. Добужа] / Г. Борисов // Маяк Прыдняпроўя. — 1999. — 26 чэрвеня. — С. 3—4.
- 86. Барысаў, Г. Маўклівая мужнасць : [удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, размінёр У. Ц. Хрытанцоў] / Г. Барысаў // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, 1973. — Вып. 1. — С. [9].
- 87. Барысаў, Г. На Лудчыцкай вышыні цішыня… : [баі ў 1944 г. на подступах да в. Лудчыцы] / Г. Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1994. — 29 чэрвеня. — С. 2.
- 88. Барысаў, Г. Партызанскі камбрыг : [ганаровы грамадзянін г. Быхава М. І. Масквін, удзельнік Боўкінскай блакады] / Г. Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1995. — 20 снежня. — С. 2.
- 89. Барысаў, Г. Перад світаннем / Георгій Барысаў // Зямля і людзі. — 1996. — 8 мая. — С. 5.
- 90. Барысаў, Г. Подзвіг Сундуткалі Іскаліева : [падзеі 1944 г. пры вызваленні Быхаўскага раёна] / Г. Барысаў // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 4. — С. 143.
- 91. Барысаў, Г. Помнікі на тэрыторыі раёна / Г. Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1985. — 21 вера- сня. — С. 4 ; 21 снежня— С. 4.
- 92. Борисов, Г. Почетный Президент Академии наук Беларуси : [бывший командир взвода 152-го партизанского полка Быховской военной оперативной группы Н. А. Борисевич] / Г. Борисов // Маяк Прыдняпроўя. — 1992. — 2 верасня. — С. 1.
- 93. Барысаў, Г. Пошук : [з гісторыі стварэння часопіса «Партызан Быхаўшчыны»] / Г. Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1973. — 5 мая. — С. 3.
- 94. Барысаў, Г. Раён на левабярэжжы : [пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі] / Г. Барысаў // Адкрытая кніга Быхаўшчыны. — Быхаў, 1973. —Вып. 1. — С. [7].
- 95. Барысаў, Г. Рэкі нашай Быхаўшчыны / Г. Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1985. — 6 красавіка. — С. 4 ; 18 красавіка. — С. 4.
- 96. Барысаў, Г. Славутая рака : (падарожжа па Дняпры) : [з гісторыі населеных пунктаў, размешчаных на берагах Дняпра] / Георгій Барысаў // Маяк Прыдняпроўя. — 1995. — 2 жніўня. — С. 2 ; 9 жніўня. — С. 2—3.
- 97. Барысаў, Г. Словы на помніку : [палітрук партызанскага палка «Трынаццаць», удзельнік баёў у Боўскім лесе, паэт Марк Максімаў] / Г. Барысаў // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып.4. — С. 165.
- 98. Барысаў, Г. Шлях салдата : [аб Героі Савецкага Саюза, ураджэнцы Быхаўскага раёна А. І. Салодышаве] / Г. Барысаў // Летапіс народнай славы Быхаўскага раёна. — Быхаў, [198-]. — Вып. 4. — С. 139.
- 99. Барысаў, Г. У паход, следапыты : [краязнаўчыя маршруты па месцах баёў у Быхаўскім раёне] / Г. Барысаў, І. Дрыгант // Маяк Прыдняпроўя. — 1972. — 1 чэрвеня. — С. 2—3.
ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ Г. БАРЫСАВА
- 100. Бабцова, Т. Карані жыцця / Т. Бабцова // Маяк Прыдняпроўя. — 1988. — 13 снежня. — С. 3.
- 101. Вальковский, И. Мой первый редактор – Георгий Еремеевич Борисов : [о Георгии Еремеевиче Борисове, бывшем редакторе районной газеты] / Иван Вальковский // Маяк Прыдняпроўя . —1998. — 23 снежня. — С. 3.
- 102. Вальковский, И. Районка в моей судьбе : [о Георгии Еремеевиче Борисове, бывшем редакторе районной газеты] / Иван Вальковский // Маяк Прыдняпроўя . — 2013. — 21 снежня. — С. 4.
- 103. Вдовичев, С. Партизан и редактор : [содержатся сведения о создании Борисовым редакционного музея войны] / С. Вдовичев // Маяк Прыдняпроўя. — 2009. — 30 красавіка. — С. 7.
- 104. Георгій Ерамеевіч Барысаў : некралог // Маяк Прыдняпроўя. — 1997. — 30 красавіка. — С. 6.
- 105. От благодарных быховчан : [увековечение памяти Г. Борисова] // Маяк Прыдняпроўя . — 1998. — 23 мая. — С. 1.
- 106. Петровская, Л. Ничего прошедшего не жаль / Л. Петровская // Маяк Прыдняпроўя. — 2013. — 23 кастрычніка. — С. 2.
- 107. Пятроў, В. «Памяць» - кніга для ўсіх : [Г. Барысаў як актыўны стваральнік дакументальнай хронікі] / В. Пятроў // Маяк Прыдняпроўя. — 1991. — 8 мая. — С. 2—3.
- 108. Равуцкі, М. Дайшлі : [Вялікая Айчынная вайна ў лёсе Г. Барысава] / Міхась Равуцкі // Культура. — 1995. — № 18.